Дзень памяці 26 сьнежня
Гісторыя гэтае сьвятыні Беларускага праваслаўя сягае XIV стагодзьдзя, калі яе прывёз па дабараслаўленьню Канстантынопальскага патрыярха, з Хэрсанэсу Вялікі Князь Альгерд ( у вялікай схіме Алексій) і падараваў сваёй жонцы. Апошняя, у сваю чаргу, падаравала абраз Віленскаму Сьвята – Траецкаму манастыру. Трэба адзначыць – Вялікі князь Альгерд быў адным з першых, хто дамагаўся ўсталяваньня асобнай ад Масквы Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі.
Ікона была ўсталявана ў надбрамнай царкве (адсюль і паходзіць яе назва Вострабрамская). Ад XIV ст. ёй дабраслаўляліся ўсе віленскія палкі, што ішлі абараняць нашу Радзіму ад варожай, галоўным чынам Маскоўскай, навалы. У канцы XV – пачатку XVІ ст.ст. ікона пераходзіць у рукі каталікоў, але яе шанаваньне праваслаўнымі вернікамі не спыняецца. Яна да сёньня застаецца агульнанацыянальнае сьвятыняй беларускага народу.
Вострабрамская – Віленская ікона ўяўляе сабой частку кампазыцыі Дабравешчаньня. Таму Ўсясьвятая Дзева намаляваная без Немаўля. Напісаная яна алеям на дубовай дошцы памерам 1,63 х 2 м. Постаць Боскай Маці пакрытая пазалочаным акладам, які ёсьць творам віленскіх беларускім майстроў канца XVІІ ст.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.