“Бо ведаю, што гэта паслужыць мне на збавеньне дзякуючы вашай малітве і садзеяньню Духа Ісуса Хрыста”
(Плп. 1:19)
Калі aп. Павел пісаў гэтыя словы, ён знаходзіўся ў вельмі цяжкім становішчы, быў у турме і, быць можа, напярэдадні пакутніцкай сьмерці. Шматлікія браты здрадзілі яму, “думаючы пабольшыць цяжар кайданоў маіх” (Плп. 1:16), а клопат аб усіх збудаваных ім Цэрквах увесь час прыгнятала яго
Аднак усё гэта уяўляецца Паўлу ў ясным сьвятле, і ён бачыць ва усім добрае значэньне. “Я ведаю, – кажа ён, – што гэта паслужыць мне ў выратаваньне”. Усё, што здарылася з ім у Рыме, уяўлялася Піліпянам, сябрам ягоным, вялікім бедзтвам, але ў Паўла іншы пункт гледжаньня: ён ва усім бачыць “выратаваньне”, посьпех дабравесьця, перамогу над злом і чакае самых лепшых наступстваў ад усіх напаткаўшых яго пошасьцяў.
Толькі пры дараванай звыш мілаце Боскай магчымы такі спрыяльны вынік пераносных выпрабаваньняў, дасягаем “малітвай” і “садзейнічаньнем Духа”. Самі па сабе ніякія акалічнасьці не паслужаць нам у благое. Толькі перанесеныя з малітвай і пакорай, яны могуць дасягнуць мэты. Дзеяньне малітвы дзіўна: як часта яна ператварае зло ў дабро! Пад яе уплывам з цемры зьяўляецца сьвятло, гора пераўтвараецца ў радасьць, сярод буры узьнікае цішыня і сьціхае усялякі боль. Адказам на малітву першым чынам бывае “садзейнічаньне Духа”, і толькі пры Ягоным боскім садзейнічаньні усё тое, што б з намі ні здарылася, паслужыць нам “у выратаваньне”.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.