На сёньняшнім паседжаньні Архірэйскага Сабора быў абраны “апостальскім лёсаваньнем” 45-ы Патрыярх Сэрбскі,архіяпіскап Печскі , мітрапаліт Белграда-Карлавацкі. Ім стаў япіскап Нішскі Ірыней (Гаўрылавіч).
У сьвеце Міраславаў Гаўрылавіч, нарадзіўся 28 жніўня 1930 году ў сяле Відова пад горадам Чачак у айца Здравкі і маці Міліяны і быў названы у хросьце Міраславам. У родным сяле завяршыў пачатковую адукацыю, а гімназію - у Чачаке.
Пасьля выпуску з гімназіі скончыў духоўную сэмінарыю ў Прызрене, а потым Багаслоўскі факультэт у Белградзе.
Пасьля заканчэньня факультэта служыў у войску, а неўзабаве пасьля заканчэньня службы быў прызначаны выкладчыкам (суплентам) у Прызренскую сэмінарыю. Перад уступам у пасаду, у кастрычніку 1959 года, ён прыняў манаскі пострыг ад патрыярха Германа ў Ракавіцкам манастыры зь імем Ірыней. У дзень сьвятой Праскевы, 27 кастрычніка таго жа году, ён быў пасьвечаны ў ераманаха ў Ружыцкам храме пад Калемегданам.
Паслужыўшы выкладчыкам Прызренскай сэмінарыі, быў накіраваны ў асьпірантуру ў Афіны. У 1969 году быў пастаўлены кіраўнікам манаскай школай Астроскага манастыра, адкуль вярнуўся ў Прызрен і быў прызначаны рэктарам сэмінарыі.
Пасьля рэктарства, у 1974 годзе быў абраны патрыяршым вікарным япіскапам Маравічскім. На катэдры зь 14 ліпеня 1974 года.
Годам пазьней, у 1975 году, быў перамешчаны на Нішскую катэдру.
22 студзеня 2010 года Архірэйскім Саборам абраны Патрыярхам Сэрбскім,архіяпіскапам Печскім , мітрапалітам Белграда-Карлавацкім.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.