Sunday, January 3, 2010

МУЧАНІЦА ІЎЛІЯНІЯ НІКАДЗІМСКАЯ

Памяць 21 сьнежня

Сьвятая пакутніца Іўліянія, дачка шляхетнага язычніка Афрыкана, нарадзілася ў г. Нікамідзіі. У дзевяцігадовым веку была заручаная зь нейкім Елеўсіям. Валодаючы глыбокім розумам і схільнай да дабра душой, сьвятая Іўліянія зразумела прывіднасьць і зман паганскай веры. Яна таемна прыняла сьвятое Вадохрышча. Калі наблізілася час вясельля, Іўліянія рашуча адмовілася ад замужжа. Айцец пачаў угаворваць яе не парушаць даўнія заручаны, але, не дамогшыся жаданага, стаў жорстка яе зьбіваць. Затым Афрыкан аддаў дачку на суд эпарху гораду, якім быў Елеўсій, былы жаніх Іўліяніі. Елеўсій горача прасіў Іўліянію выйсьці за яго замуж, абяцаючы не прымушаць яе да зьмены веры. Сьвятая Іўліянія адмовілася і упадабала прыняць пакуты. Сьвятую доўга і жорстка катавалі, але яна пасьля кожнага катаваньня атрымлівала ад Бога вылячэньне і новыя сілы. Катаваньні зьдзяйсьняліся пры вялікім ліку людзей, зь якіх 500 мужчын і 130 жанчын, бачачы непахіснасьць і мужнасьць сьвятой дзевы, цудоўныя вылячэньні яе ад ран, паспавядалі Хрыста. Яны былі абезгалоўленыя, хрысьціўшыся уласнай крывёй. Пераканаўшыся, нарэшце, у поўнай беспасьпяховасьці спроб адхіліць сьвятой дзеву ад яе Нябеснага Жаніха, Елеўсій прысудзіў Іўліянію да сьмерці. Спавядальніца прыняла прысуд з радасьцю і уславіла Госпада, удастоіўшага яе прыняць пакутніцкі вянок. Пакараньне сьмерцю сьвятой пакутніцы Іўліяніі зьдзейсьнілася ў 304 годзе.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.