“Усе вы, хто хрысьціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся!”
(Гал. 3:27)
“Бо ў вас павінны быць тыя самыя адчуваньні, як і ў Хрысьце Ісусе”
(Плп. 2:5)
Усім нам вядома паданьне аб сьв. Вераніцы, якая, сустрэўшы Хрыста на Яго хросным шляху да Галгофы, у парыве жалю да Боскага Пакутніка прапанавала Яму хустку, каб выцерці кроплі крыві і поту, бруямі цякучаму па змарнеламу твару Ягонаму. Калі хустка была вернутая Вераніцы, на ёй захаваліся цудоўныя рысы Выратавальніка. Самая хустка быццам бы зьнікла, і з тых часоў нерукатворны абраз Выратавальніка малюецца ў памяць аб гэтай легендзе.
На самай справе выява Хрыста ніколі не зьнікне. Яна адлюстроўваецца на жыцьці усякага праўдзівага хрысьціяніна і ажывае ў кожнай справе любові, самаахвяраваньня. Яна устае перад намі тамака, дзе ў кожным учынку, у кожным жаданьні сьвята выконваецца запавет Выратавальніка. Дарма мы шукаем у мастацкіх творах адпавядаючы нашаму ідэалу малюнак Хрыста. Самы майстэрскі пэндзаль не ў сілах перадаць гэтыя Боскія, сьвятыя рысы. Будзем шукаць Яго сярод сьціплых, непрыкметных працаўнікоў, якія робяць справу Боскую удалечыні ад чалавечых вачэй, што аддаюць часта жыцьцё свае за братоў толькі дзеля Хрыста! Тамака зьявіцца перад намі ва усёй Сваёй велічы праўдзівае аблічча Ісуса Назараніна.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.