Friday, January 1, 2010

ЗЯМНОЕ – ВОБРАЗ І ЦЕНЬ НЯБЕСНАГА

Сьвятары .. якія служаць вобразу і ценю нябеснага … глядзі, сказана, зрабі ўсё па ўзоры, паказаным табе на гары.”

(Жыд. 8:4, 5)

Нашае ўяўленьне аб памерлых часта зьяўляецца чымсьці смутным, імглістым, як бы прыналежным да сьвету хмарнаму, неіснуючаму. У апостала Паўла погляд зусім іншы: для яго сьвет духоўны складае больш жывую рэчаіснасьць, чым сьвет рэчывы. Зямное жыцьцё уяўляецца яму як сон, у якім сьняцца нябесныя бачаньні.

Мы пытаем часам, ці захаваем мы ў замагільным жыцьці успаміны аб зямным нашым існаваньні? Але ж усё, створанае на зямлі, ёсьць толькі “вобраз і цень нябеснага” і было створана "па выяве, паказанаму на горы”.

Якая радасьць у гэтым адкрыцьці! Калі нас палохае невядомасьць будучага жыцьця, калі мы смуткуем аб тым, што нічога не панясем зь сабою ў магілу, успомнім, як шмат прынёс Госпад зь неба на грэшную нашу зямлю, як шчодра надарыў Ён яе усімі цудамі прыроды! Пачатак і падмурак усяго таго, што складае для нас рэчаіснасьць бачнага сьвету, пакладзена ў вечнасьці. Усё бачнае намі зыходзіць ад сьвету нябачнага, усё, што ёсьць у нас саміх лепшага, паказвае на Боскі пачатак усяго існага, на іскру Боскую, якая цьмее ў кожным сэрцы.

Сам Госпад ёсьць крыніца усяго выдатнага, усяго высокага на зямлі. Нашы зямныя прыхільнасьці, сьвятая сувязь сямейнага агменю, самыя узьнёслыя, самыя чыстыя падахвочваньні чалавека — ёсьць толькі слабым адлюстраваньне любові, праўзыходзячай розум, бясконцай любові боскай, аддаўшага Сына Адзінароднага для адкупленьня роду чалавечага.

Такім чынам, сапраўдная наша радзіма не на зямлі, а на небе; тут мы вандруем на чужыне — туды мы ідзем дадому, на адпачынак пасьля доўгага шляху. І тамака мы пазнаем сутнасьць і значэньне таго, што тут было толькі правобразам.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.