Wednesday, December 9, 2009

ЗВЫШГОДНЫЙ АЛІПІЙ СЛУПНІК

Памяць 26 лістапада

Звышгодны Аліпій слупнік нарадзіўся ў горадзе Адрыянаполе ў Пафлагоніі. Маці яго, хрысьціянка, рана аўдавеўшы, аддала сына ў послух і на навучаньне япіскапу Хвядору, а сама, раздаўшы маёмасьць жабракам, стала служыць пры царкве і была ўшанаваная званьні дыяканісы.

Зь юнацкіх гадоў сьвятой Аліпій жадаў прысьвяціць сваё жыцьцё Богу і імкнуўся да адасобленага жыцьця, аднак япіскап Хвядор не адпускаў яго ад сябе. Аднойчы, калі звышгодны Аліпій суправаджаў свайго Уладара ў Канстантынопаль, яму было бачаньне сьвятой пакутніцы Яўхімы заклікаючай звышгоднага Аліпія вярнуцца ў Адрыанаполь і заснаваць царкву ў яе гонар. На сродкі, ахвяраваныя вернікамі Адрыанаполя, сьвяты Аліпій пабудаваў царкву ў імя сьвятой пакутніцы Яўхімы на месцы закінутага паганскага магільніка, што быў месцам жыцьця легіёнаў нячысьцікаў. Побач з храмам, пад адкрытым небам, на верху паганскага надмагільля сьвятой збудаваў сабе слуп. Пяцьдзесят тры гады звышгодны Аліпій жыў на слупе, молячыся Богу і павучаючы шматлікіх, якія прыходзілі да яго. Нячысьцікі, напаўняўшыя паганскя могількі, нападалі па начах на падзьвіжніка, пабіваючы яго камянямі. Сьвяты Аліпій, ні ў што ставячы высілкі духаў цемры, разабраў нават той лёгкі падстрэшак над слупам, які абараняў яго ад дажджу і вятроў. Пераможаныя мужнасьцю сьвятога, нячысьцікі назаўжды пакінулі гэтае месца, асьвячонае подзьвігам добраахвотнага пакутніцтва. Толькі за 14 гадоў да сьмерці сьвятой Аліпій не змог больш стаяць і змушаны быў з-за хваробы ног ляжаць на боку, пераносячы цяжкія пакуты з пакорлівай падзякай. Каля слупа вялебнага паступова паўсталі два манастыра: па адным боку – мужчынскі, па іншам - жаночы. Вялебны Аліпій увёў для абодвух манастыроў строгія статуты і да свайго скону кіраваў манастырамі. Памёр звышгодны ў 640 годзе, у веку 118 гадоў. Цела спачылага слупніка было пахавана ў заснаванай ім царкве ў гонар сьвятой пакутніцы Яўхімы. Сьвятыя мошчы дагадзіўшага Богу айца вылечвалі шматлікіх прыходзячых да іх зь верай.

Трапар Аліпію Слупніку

Цярпеньня слупам быў ты / пераймаўшы праайцам, звышгодны, / Ёву ў пакутах, Іосіфу ў барацьбе зь спакусамі, / і Анёльскаму жыцьцю ў целе, / ойча наш Аліпій, / малі Хрыста Бога выратаваць душы нашы.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.