Wednesday, December 9, 2009

АДБЫЎСЯ АРХІРЭЙСКІ САБОР УАПЦ

8 сьнежня 2009 г. у памяшканьні Кіеўскае Патрыярхіі ЎАПЦ пад старшынствам Сьвяцейшага Мітрапаліта Мяфодзія адбыўся чарговы Архірэйскі Сабор. У працы Сабору ўзялі чынны ўдзел дзесяць зь дванаццаці архірэяў УАПЦ, а менавіта: Сьвяцейшы Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Кіраўнік УАПЦ; Прысьвяты Андрэй, мітрапаліт Галіцкі, Кіраўнік Івана-Франкоўскае япархіяй; Прысьвяты Раман, мітрапаліт Вініцкій і Брацлаўскі; Прысьвяты Макары, архіяпіскап Львоўскі, кіруючы Роўненскай, Валынскай і Таўрыйскай япархіямі; Прысьвяты Феадосій, архіяпіскап Драгобыцкі і Самбырскі; Прысьвяты Іларыён, япіскап Чаркаскі і Кіраваградзкі; Прысьвяты Міхаіл, япіскап Фастаўскі, вікарый Кіеўскае япархіі; Прысьвяты Ўладзімір, япіскап Жытомірскі і Палесься; Прысьвяты Афанасій, япіскап Харкаўскі і Палтаўскі; Прысьвяты Гэрман, япіскап Чарнавецкі і Хоцінскі. Адсутныя па паважным падставам Прысьвяты Ян, архіяпіскап Уманскі і Прысьвяты Пятро, архіяпіскап Кафскі і Гоцкі, экзарх Заходняе Эўропы засьведчылі сваю згоду з рашэньнямі сабору.

Прадметам разгляду Сабору было асабістае жыцьцё ЎАПЦ, а таксама сучаснае царкоўна–канфэсійнае становішча ва Ўкраіне. Па прапанове Кіраўніка ЎАПЦ Сьвяцейшага Мітрапаліта Мяфодзія, Сабор прыняў Заяву “Міжюрысдыкцыйны дыялёг як шлях пабудовы адзінай Памеснай Праваслаўнае Царквы”, дзе зьмешчана канцэптуальнае бачаньне герархіяй УАПЦ сучаснага царкоўнага становішча. Як адзначана ў Заяве, “адзіным шляхам для аднаўленьня царкоўнае еднасьці ёсьць ужываньне поўнафарматнага дыялёгу ўсіх галінаў Украінскага Праваслаўя (УАПЦ, УПЦ, УПЦ КП) зь мэтай пошуку шляхоў аднаўленьня царкоўнае еднасьці.

У сувязі з гэтым герархія ЎАПЦ прыняла два рашэньня, якія датычацца перамоўнага працэсу зь іншымі праваслаўнымі юрысдыкцыямі ва Ўкраіне. А менавіта: актывізаваць перамоўны працэс зь УПЦ (МП) і распачаць перамовы зь УПЦ КП, для гэтага Архірэйскі Сабор УАПЦ сфармаваў адмысловую камісію. Пры гэтым, пачатак перамоў зь УПЦ КП абумоўлены патрабаваньнем да кіраўніцтва Кіеўскага Патрыярхату адмовіцца ад практыкі гвалтоўнага захапленьня храмаў УАПЦ.

На просьбу Прысьвятога Андрэя, мітрапаліта Галіцкага было прынятае рашэньне адносна адраджэньня вядомага з ХІІІ стагодзьдзя Сьвята – Міхайлаўскага мужчынскага манастыра ў в. Підміхайла, Калускага раёну, Івана-Франкоўскае вобласьці.

Па прапанове Кіраўніка ЎАПЦ Сьвяцейшага мітрапаліта Мяфодзія, Архірэйскі Сабор УАПЦ прыняў рашэньне спрыяць заснаваньню міэканфэсійнага Навукова – Багаслоўскага Інстытуту сьв. ап. Андрэя Першапакліканага ў горадзе Кіеве, “на базе якога маглі б супрацоўнічаць спэцыялісты розных юрысдыкцый і Украінскіх Цэркваў”.

Прэсслужба Патрыярхіі УАПЦ

http://uaoc.net/2009/12/08/arhyjerejskyj-sobor/


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.