Friday, December 4, 2009

НОВАЕ БОГАСЛУЖБОВАЕ ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ

У сьвята Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы убачыў сьвет Архірэйскі Чыноўнік (1 частка) на беларускай мове. Гэтае выданьне зьяўляецца працягам працы пачатай яшчэ сьветлай памяці мітрапалітам Мікалаем, які ў 1993 г. улучыў некаторыя асаблівасьці архірэйскага служэньне ў свой Службоўнік. Зараз выдадзены больш поўны тэкст трох літургій зь богаслужбовымі указаньнямі, асьвячэньне Коліва, водпускамі. Падрыхтоўка і выданьне новых богаслужбовых тэкстаў на беларускай мове зьяўляецца сёньня адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці Сьвятога Сынода БАПЦ пад старшынствам мітрапаліта Ёвана (Пуріца).

Сёньня ў Львове мітрапаліт Ёван ужо адслужыў сьвяточную літургію па новым Чіноўніку для беларусаў Заходняй Украіны.

Выданьня магчыма пабачыць у бібліятэцы "Камунікат:

http://www.kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13074

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.