Wednesday, December 2, 2009

У СЬВЯТЦАХ ЕРУСАЛІМСКАГА ПАТРЫЯРХА – НОВЫ СЬВЯТАМУЧАНІК

Ерусалімскі патрыярхат сынадальным рашэньнем ад 20 лістапада улучыў у праваслаўны каляндар памяць ераманаха Філумена, ігумена манастыра пры Студні Якава ў Самарыі. Патрыярх Феафіл адслужыў урачыстую Літургію ў манастырскім саборы сьв. Фатыніі Самарянкі, пасьля чаго прачытаў перад мошчамі сьвятога рашэньне аб уключэньні ў сьвятцы новага сьвятамучаніка.

Сьв. Філумен быў родам з Кіпра. Яшчэ маладым ён прыняў пастрыг у манаскім братэрстве Труны Госпада і да самой свайго пакутніцкага скону жыў у манастыры Студні Якава. Гэтую студню пачытаюць як сьвятыню і жыды, якія не раз патрабавалі прыбраць тамака крыж, але ён цярпліва тлумачыў ім, што гэтая сьвятыня ад веку належыць хрысьціянам. Пры гэтым з жыдамі ў яго былі адносіны паважлівыя, чалавекам ён быў ціхім і незласьлівым. Калі ён бачыў, што рэлігійныя жыды уваходзячы ў храм памаліцца каля студні, ён перарываў службу і чакаў, пакуль яны скончаць.

29 лістапада 1979 году а.Філумен, які служыў вячэрню, быў забіты невядомымі мусульманскімі тэрарыстамі. Затым забойцы абрабавалі царкву і закідалі яе гранатамі.

Праз чатыры гады яго магілу адчынілі, каб, па манастырскім звычаі, перанесьці косткі. Але апынулася, што цела мучаніка засталося нятленным і выдае духмянасьць. Пахаваньне пакінулі ў супакоі і ізноў адчынілі на Каляды 1984 года. Цела па-ранейшаму заставалася нятленным і духмяным: гэта лічыцца знакам таго, што нябожчык прыняты ў Царства Нябеснае.

Мошчы зьмясьцілі ў шкляны саркафаг і паставілі ў алтары. Задаўга да афіцыйнай кананізацыі яны былі прадметам шанаваньня.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.