Набудзьце, брація, бязмоўе, як моцную сьцяну. Бязмоўе пастаўляе цябе вышэй запалу. Ты вядзеш бітву зьверху, а запал – зьнізу. Набудзь бязмоўе ў страху Боскім, і не пашкодзяць табе усе стрэлы варожыя. Бязмоўе ў злучэньні зь страхам Боскім ёсьць агністая калясьніца, на неба узносячая таго, хто набыў гэта. Ды пераканае цябе ў гэтым прарок Ільля, які палюбіў бязмоўе і страх Божы і забраны на неба. О, бязмоўе – дабрыня манаха! О, бязмоўе – нябесная лесьвіца! О, бязмоўе – шлях у Царства нябеснае! О, бязмоўе – люстэрка грахоў, што паказвае чалавеку граху яго! О, бязмоўе, не утрымліваючае сьлёз! О, бязмоўе, якое нараджаючае пакорнасьць! О, бязмоўе, што жыве разам зь мудрасьцю пакоры! О, бязмоўе, якое уводзіць чалавека ў мірны стан! О, бязмоўе, спалучанае зь страхам Боскім! О, бязмоўе – асьвятленьне розуму! О, бязмоўе – выпрабавальнік намераў! О, бязмоўе – супрацоўнік розуму! О, бязмоўе, якое спараджае усё добрае! О, бязмоўе – сьцьвярджэньне паста! О, бязмоўе – перашкода дагаджаньня чрэву! О, бязмоўе – практыкаваньне ў малітве і чытаньні! О, бязмоўе – цішыня намераў! О бязмоўе – спакойная прыстань! О, бязмоўе – супакой душы! О, бязмоўе – радасьць душы і сэрцы! О, бязмоўе – зьнішчэньне неразважлівасьці! О, бязмоўе – вораг бессаромнасьці! О, бязмоўе – маці глыбокай павагі! О, бязмоўе – вязьніца запалу! О, бязмоўе – дапамога ва усякай дабрадзейнасьці! О, бязмоўе, якое прыводзіць да ня прагненьня да грошаў! О, бязмоўе – добрая няволя і лёгкі цяжар, спакоўваючае носячых цябе! О, бязмоўе – поле Хрыстова, пладаноснае добрымі пладамі! О, бязмоўе, спалучанае зь страхам Боскім, – сьцяна і агароджа жадаючым жыць дзеля Царства нябеснага!
Так, брат, набудзь сабе добрую частку, якую абрала Марыя “якая не адымецца ў яе” (Лк. 10:42). Ці бачыш, брат, якое бязмоўе? Сам Госпад хваліць таго, хто набыў гэтае. Набудзь сабе бязмоўе, умілаваны брат мой, “Суцяшайся Госпадам” Тваім (Пс. 36:4), седзячы пры нагах Яго, і прыляпіўшыся да Яго Адзінага, каб і ты мог сказаць зь адвагай: “Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне” Праз гэта “як лоем і алеем душа мая насычаецца” (Пс. 62:9,6). Так, брат мый, набудзь сабе бязмоўе, больш салодкае чым мёд. Бо лепш кавалак хлеба зь сольлю ў бязмоўі і супакоі, чым прапанова дарагіх страў сярод спакус і клопатаў. Паслухай Таго, Хто кажа: “Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас”(Мц. 11:28). Госпад жадае супакоіць цябе ад апек, ад раздражняльнасьці, ад спакус і жалоб стагодзьдзя гэтага; Ён жадае, каб спакойны ты быў эгіпэцкім плінфаробленьнем; жадае весьці цябе ў пустэльню, гэта значыць, у бязмоўе, каб асьвятляць шляхі твае слупам хмарным, каб нагадаваць цябе маннаю, разумею жа хлеб бязмоўя і супакою, і каб успадкоўваў ты зямлю зароку. Так, умілаваны, набудзь сабе бязмоўе, палюбі яго, ды асалоду атрымаеш, бо “ежу дае тым, хто баіцца Яго”(Пс.110:4). Так, брат, набудзь бязмоўе разам зь страхам Боскім, і Бог сусьвету будзе з табою. Яму слава на вякі вякоў! Амін.
Умольваю вас, брація умілаваныя Госпадам, паспрабуйце штодзённа мець гэтае ў памяці, разумею жа веру, любоў, пакору, падмацаваньне сябе заўсёднымі малітвамі да Бога, заўсёдным павучаньнем у Боскіх Пісаньнях і бязмоўем. Калі усё гэта ёсьць і прысутнае багата ў вас, то не будзеце нядзейнымі і бясплённымі ў спазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста. Манах, які не набыў гэтага і думае аб сваім выратаваньні, ёсьць зачыняючы вочы сьляпы, які забыўся ранейшыя свае грахі, і “здараецца зь імі як у той праўдзівай прымаўцы: сабака вяртаецца на ваніты свае, і: памытая сьвіньня ідзе качацца ў балоце.” (2 Пят. 2:22). “Бо, калі, унікнуўшы нечысьці сьвету праз спазнаньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, зноў заблытваюцца ў іх і перамагаюцца імі, дык апошняе для такіх бывае горш за першае. Лепей бы ім не спазнаць дарогі праўды, чым, спазнаўшы, вярнуцца назад ад перададзенай ім сьвятой запаведзі.” (2 Пят. 2:20-21)
Такім чынам, умілаваныя і дакладныя слугі, абраныя ваяры Хрыстовы, манахі, пачуем сказанае сэрцам сваім ва усёй зброі, кожны дзень без апушчэньня утрымліваючы гэтае ў памяці, каб у стане нам быць, подзьвігам добрым адзначыцца і растаптаць усю сілу ворага, і пазбавіцца ад гневу, чакаючага на сыноў непакорлівых, здабыць жа літасьць і мілату ў страшны дзень прад Судзьдзёй Праведным, падаючаму кожнаму па справах яго. Яму слава ў ва усе стагодзьдзі! Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.