Saturday, June 2, 2012

СЬВЯТЫ ДАБРАВЕРНЫ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ПСКОЎСКІ

Памяць 20 траўня / 2 чэрвеня
Сьвяты верны князь Даўмонт  (Дамант) Пскоўскі, князь Нальшынайскі (Нальшанскі), быў родам з Літвы - Беларусі, ён спачатку быў язычнікам. У 1265 году, ратуючыся ад міжусобіц жмудзінскіх князёў, быў змушаны бегчы з Літвы–Жмудзі і з 300 жмудзінскімі сем'ямі прыйшоў у Пскоў, які быў горадам крывічаў. Беларуская пскоўская зямля зрабіліся яго другой радзімай. Тут, па выразе летапісца, “дыхнула на яго мілата Божа”, калі з усёй сваёй сьвітай ён прыняў сьвятое Вадохрышча з імем Цімафей і удастоіўся вялікіх дарункаў ад Бога. Ужо праз год за доблесьць і праўдзіва хрысьціянскія дабрадзейнасьці пскавічы абралі яго сваім князем. На працягу 33 гадоў ён кіраваў горадам і быў адзіным князем за усю гісторыю Пскова, які здолеў так доўга пражыць у сьвеце і згодзе з пскоўскім вечам. Ён быў справядлівы і строга сачыў за правасудзьдзем іншых, шчодра лазаў міласьціну, прымаючы жабракоў і вандроўцаў, поўна глыбокай пашаны паважаў царкоўныя сьвяты, заступаўся храмам і манастырам і сам заснаваў мясьціну ў гонар Каляд Найсьвяцейшай Багародзіцы. Князь Даўмонт быў слаўным абаронцам Заходняй мяжы Беларускае зямлі ды Кіеўскага Праваслаўя.

Tuesday, May 29, 2012

ЯК РАЗМАЎЛЯЮЦЬ "СЬВЯДОМЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КАТАЛІКІ":

‎"Беларускіх словаў каталікам відавочна нехапае, лаціну не вывучалі, а полькі пан панскае мове навучыў". кс. Адам Станкевіч

Частка беларускіх каталікоў, якія называюць сябе "сьвядомымі беларусамі" упарта сьцьверджуюць, што "толькі Касьцёл змагаецца за беларускасьць". Сёньня мы маем магчымасьць прывесьць прыклад мовы аднаго "сьвядомага беларускага каталіка". Мы не выпадкова вынесьлі ў эпіграф словы Вялікага Беларуса - кс. Адама Станкевіча. Напісаныя ў далёкім 1936 годзе, яны, як бачна, не згубілі сваёй актуальнасьці і сёньня. Можа таму Каталіцкі Касьцёл у Беларусі так упарта змагаецца са ўсімі спробамі кананізацыі беларускага каталіцкага сьвятара

АКАФІСТ УЗЬНЯСЕНЬНЮ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

Кандак 1
Усяслаўны Ваявода, Творца нябёсаў і зямлі! Пераможцы сьмерці ўсяхвальны сьпеў прыносім, як пасьля усясьветлага Ўваскрашэньня Твайго з мёртвых на нябёсы з славай узьнёсься і ў усячыстае плоці Тваёй побач Бога і Айца сеў, ды і нашу паўшую сутнасьць узьняў з Сабой, і ад грахоў, і ад вечнае сьмерці вызваліў назаўсёды. Мы ж Боскае Твае Ўзьнясеньня сьвяткуючы, з вучнямі Тваімі ад сэрца Табе сьпяваем: Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Ікас 1
Ахангелаў і Анёлаў сутнасьці супрацьстаяць Табе, Уладар усіх, на Эляонцкае гары з жахам бачыўшыя Табе на вышыню нябесную ўзьнёсься плоцьцю, і ўсяславячы ўсявялікае чалавекалюбства Твае, сьпявалі Табе так:
Ісус, Уладар Славы, узьнясіся на нябёсы пры ўскліках голасу трубнага.
Ісус, Уладар Сілаў, узьняўся на херувімах і ўзьляці на крылах паветра.
Ісус, Адвечны Гасподзь, дай голасу Свайму голас моцы, ды трымціць цяпер уся зямля.
Ісус, Усявышэйшае Сьвятло, выяві Моц Тваю на воблаках, і вагонь ад Твару Твайго ды ўзгарыцца.
Ісус, Збаўца чалавецтва, гатовы на нябёсах Пасад Твой і Царству Твайму ды ня будзе канца.
Ісус, Творца нябёсаў і зямлі, сядзі побач Айца Твайго, ды будзе Бог усяляк ва ўсіх.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Thursday, April 12, 2012

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯГО ПРЫВЯЛЕБРАНСЬЦІ, ПРЫВЯЛЕБНАГА МЯФОДЗІЯ, МІТРАПАЛІТА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ УКРАІНЫ, ПРАДСТАЯЦЕЛЯ УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Хрыстос Уваскрэс!
Вялебныя ўладыкі, годныя айцы. Упадабаныя ў Уваскрэслым Госпадзе браты і сёстры!
Са старажытных часоў менавіта Ўваскрэсеньня Хрыстова перажывалася хрысьціянамі як галоўная падзея гісторыі выратаваньня. Бо менавіта ў гэты дзень Гасподзь зьнішчыў найбольш лютага ворага чалавецтва – сьмерць, якая зьявілася ў выніку грэхападзеньня прабацькоў. Уваскрэсеньне Госпада Ісуса Хрыста не было першым уваскрэсеньнем зь мёртвых у біблейнае гісторыі. Бо вядома. Што тры ўваскрэсеньня зь мёртвых былі зьдзейсьнены ў Старым Запавеце прарокамі Ільлёй ды Ялісеям, а яшчэ тры – самім Госпадам Ісусам Хрыстом. Але, між дзіўнымі уваскрэсеньнем зь мёртвых, якія былі зьдзейсьнены прарокамі й Госпадам ды Жыватворчым Уваскрэсеньнем Сына Боскага існуе прынцыповая розьніца. Уваскрэслыя да Госпада заставаліся палоньнікам сьмерці, а іх целы – тленнымі й сьмяротнымі. А Ўваскрэсеньня Хрыстова зрабілася крыніцай несьмяротнасьці дзеля ўсяго чалавечага роду, паколькі выратавальная сьмерць ды ўваскрэсеньня Госпада зруйнавалі дзяржаву сатаны ды сьмерці й даравалі несьмяротнасьць кожнаму, хто містычна яднаецца з Хрыстом ў Сьвятых Таямніцах і, перш за ўсё, у сьвятой Эўхарыстыі.

Wednesday, April 11, 2012

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЯ ЯГО СЬВЯТАСЬЦІ, УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ

+ Барталамей
Па міласьці Боскай
Архіяпіскап Канстантынопаля – Новага Рыму
і Усяленскі Патрыярх


Для Паўнаты Царквы
Мілата, Мір і Міласьць ад Выратавальніка Хрыста, Уваскрэслага ў Славе


Ён зрабіўся першым сярод мёртвых.
(Велікодны Апалітыкон, 3-й тон)
Упадабаныя дзеці у Госпадзе,
Калі б Хрыстос Уваскрэсіў толькі Сябе, то значэньне Ягонага ўваскрашэньня для нас было б малаважным. Царква абвяшчае, аднак, што Бог не быў адзін. Разам з Сабой, Ён уваскрэсіў усіх людзей. Гэта, як наш папярэднік, Ян Залатавуст, абвяшчае гэту вялікую праўду ў гучным слове: “Хрыстос уваскрэс, і ніхто не застаецца мёртвым у магіле, бо ў гэтым уваскрэсеньні зь мёртвых, ён стаў першым плёнам усіх, каго выратаваў”. Гэта азначае, што Хрыстос зрабіўся першым плодам ва уваскрэсеньні усіх памерлых, і тых, хто будзе адыходзіць у будучыні, а таксама іх пераходам ад сьмерці да жыцьця. Паведамленьне радаснае для усіх нас, таму што, зь Яго Уваскрэсеньнем Хрыстос адмяніў уладу сьмерці. Тыя, хто верыць у Яго, чакаюць уваскрэсеньні мёртвых і адпаведна хрышчоныя ў Яго сьмерць, паднімаюцца зь ім і жывуць у вечным жыцьці.
Сьвет, які адчужаны ад Хрыста, прыкладвае высілкі, каб назапасіць матэрыяльныя выгоды, таму што засноўвае свае надзеі і выжываньне на іх. Ён неразумна думае, што ён зможа пазьбегнуць сьмерці праз багацьце. Ашуканы такім чынам, каб назапасіць багацьці, нібы пашырыць поле сёньняшняга жыцьця, чалавек спрабуе гэтым пазьбегнуць сьмерці. Яны адмаўляюць іншыя, акрамя фінансавых, магчымасьці выжываньня, часьцяком нават гвалтоўна пазбаўляюць іншых жыцьця, у надзеі захаваць сваё жыцьцё.
 

Tuesday, April 10, 2012

Малітва да Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Страсны Тыдзень

Гасподзь Ісус Хрыстос, дапамажы мне!
Я цяжка бядую, прыродныя катаклізмы і спакусы, і многія надзвычайныя здарэньні ды гора, наваліліся на мяне ды прыдушылі, мая душа не мёртвая, не кідай мяне. Сьвятло Вечнае, заўсёды заставайся ва мне, бо без Цябе - пакуты ды нягоды, а з Табой - супакой і радасьці.
Сьветлай магутнасьцю Сваёй адгані ад мяне напад цёмных аблокаў, што захмарваюць думкі мае і настрой, ды зьнікне атрута і туга зь сэрца майго.
Гасподзь, прабач мяне і вызвалі ад цяжару грахоўнага, бо вызваліў нас як Збаўца – “Ён ёсьць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету” (1. Ян. 2:2), перацярпеўшы пакуту на крыжы за грахі нашы.

Saturday, April 7, 2012

Слова на сьвята Дабравешчаньня Усясьвятой Багародзіцы

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня адзін зь самых вялікіх сьвят Боскае Маці і наш уяўны позірк сёньня пераносіцца ў Галілею, у Назарэт, дзе знаходзіцца крыніца, зь якога браў ваду увесь горад са старажытных часоў. Над гэтай крыніцай пабудаваны грэцкі храм. Тут па паданьню адбылася зьява архангела Гаўрыіла Найсьвяцейшай Паньне. Мы ведаем гэтыя словы, зь якімі архангел зьвярнуўся да Найсьвяцейшай Панны — Радуйся Дабрадаткая, Бог з Табою. І скончылася гэта сустрэча—гутарка рахманымі словамі Найсьвяцейшай Панны — ды будзем мне па слове Твайму.
Удумаемся, дарагія браты і сёстры, у слова Архангела – “Радуйся”. Бо гэтым бязрадасным сьвеце, даўно страціўшым першую радасьць сваю, ізноў адкрываецца ні з чым не параўнальная радасьць: усё жыцьцё асьветлена радасьцю Дабравешчаньня, і само Дабравешчаньня выткана зь аднаго слова: радасьць. Архангел Гаўрыіл уваходзіць да Дзевы Марыі і кажа: Радуйся, Дабрадатная! Самае першае слова Даюравешчаньня — Радуйся, і гэта радасьць расьце, як вясновае сьвятло, распаўсюджваецца да меж зямлі, да скону сьвету, і нішто не можа утрымаць яе. Ян Папярэднік усьцешыўся ва улоньні Лізаветы і Сама Усячыстая Дзева, узыходзячы ад радасьці да радасьці, усклікае: Заве душа Мая Бога, і цешыцца дух мой у Богу Выратавальніку Маім! Я абвяшчаю вам вялікую радасьць, — кажа анёл Бэтлеемскім пастухам, — і не толькі радасьць, якая будзе вам, але якая будзе усім людзям.

Saturday, March 31, 2012

Сынксар у суботу пятага тыдня Вялікага Посту, пахвала Усясьвятой Багародзіцы (Субота Акафіста)

У гэты дзень мы сьвяткуем акафіст (пахвальны сьпеў) Усясьвятой Уладарцы нашай Багародзіцы па наступным чыньніку. У гады самадзяржаўнага кіраваньня ў Бізантыі імпэратара Іраклія пэрсідзкі цар Хазрой, бачачы, што грэцкая дзяржава паслабленая пасьля цараваньня тырана Фокі, паслаў аднаго са сваіх ваявод, па імі Сарвар, са шматтысячным войскам, каб скарыць сабе усе усходнія правінцыі імпэрыі. Хазрой спрабаваў зрабіць гэта і раней, загубіўшы каля ста тысяч хрысьціян, якіх юдэі выкуплялі ў яго і забівалі.
Галоўны ваявода Сарвар, захапіўшы увесь Усход, дасягнуў самога Халкідону, які зараз завецца Ускюдар. Цар Іраклій праз малыя залатых запасы пераплавіў царкоўныя сьвятыя сасуды на манэты для большай і дасканалай платы. Прыйшоўшы па Чорным моры ў пэрсідзкія краіны, ён скарыў іх, зусім перамогшы Хвзроя зь астатнімі войскамі. Неўзабаве Сіратлівай, сын Хазроя, здрадзіўшы свайго бацьку, захапіў уладу і, забіўшы Хвзроя, заключыў саюз з царом Іракліем. Але аварскі каган, які кіраваў і скіфамі, пазнаўшы, што цар адплыў па Чорным моры, — парушыўшы мірную дамову з грэкамі, прывёў стотысячнае войска і падышоў да Канстантынопаля зь заходняга боку, прамаўляючы богазьневажаньні (і пагрозы). Раптам усё мора напоўнілася караблямі, а зямля — незьлічонымі пешымі і коннымі ваярамі.

Thursday, March 29, 2012

Са злом дамаўляцца нельга…

У 20-х гадах ХХ стагодзьдзя, пасьля ўсталяваньня поўнага панаваньня бальшавікоў у Расеі, сьвяты Сілуян Афонскі напісаў наступныя радкі: Калі да мяне зьвярнуўся адзін рускі эмігрант з пытаньнем маім стаўленьні да падзей у Расеі, я адказаў, што патрэбна на гэта глядзець ў сьвятле Хрыстовай праўды і маралі. Натуральна, нельга моўчкі глядзець на баляваньне зла, бо зло – гэта не тая рэч, зь якой магчыма дамаўляцца. Калі пачынаецца панаваньне новага Бабілёну – гэта час вызначыцца ў сваім стаяньні ў Хрысьце, у сваім стаяньні ў праўдзе. Новы Бабілён можа ўладарыць толькі ў становішчы страху прад ім ды адсутнасьці мужнасьці ў статку Хрыстовы. У гэтым мы мусім кіравацца словамі Выратавальніка: “Ведайце праўду, а праўда вас вызваліць”. Таму рэжым і ягоных кіраўнікоў ды слуг трэба судзіць па праўдзе Эвангельля – тады рабы сатанінскія будуць выкрыты і не могуць лічыцца “царуючымі па волі Боскае”. І тут абарона Боскае праўды – гэта супраціў уладзе новага Бабілёна, супраціў сваім жыцьцём у праўдзе Хрыстовай… Супраціў тым, што сапраўдны хрысьціянін ніколі не пагодзіцца на стан раба сатаны, цара новага Бабілёну. Вернасьць Хрысту – гэта наш першы крок – ніколі не пагодзіцца на стан раба, нявольніка, адсутнасьці мужнасьці ацаніць рэчаіснасьць з пункту гледжаньня хрысьціяніна....

Wednesday, March 21, 2012

Петыцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.

Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.