Sunday, November 14, 2010

АБ СЬВЯТЫМ ПІСАНЬНІ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Эвангельле чытаецца ў цэрквы амаль на кожным набажэнстве, на кожнай службе мы стаім перад словам Божым і думаем, што гэтым мы становімся народам Божым, але ад нас патрабуецца значна большае, калі мы жадаем быць такім народам Божым, тым народам, які можа сказаць, што Боскае слова прыналежыць яму.
Біблія нарадзілася ў чалавечай абшчыне. Эвангельле нарадзілася ў Царкве; і ізраільская абшчына, і Царква Боская існавалі раней, чым паўстала Сьвятое Пісаньне. Менавіта знутры гэтай абшчыны нарадзілася пазнаньне Бога, любоў да Бога, бачаньне Яго невымоўнай прыгажосьці, бачаньне таксама стану і лёсу, станаўленьня і пакліканьня чалавека. Народ Божы – гэта такая абшчына, якая сьведчыць аб нейчым, што ёй дакладна вядома, што зьяўляецца яе жыцьцём, прадметам яе любові, яе радасьцю. Біблейскі народ – гэта не народ, які чытае Біблію, дакладна захоўвае яе і абвяшчае яе; сапраўдны народ Божы, сапраўдны народ біблейскі, сапраўдны народ эвангельскі павінен быць такой абшчынай, якая магла б сама напісаць Сьвятое Пісаньне, прапаведаваць яго зь уласнага досьведу, даць яму пачатак, нарадзіць яго. Калі мы не такая абшчына – мы не прыналежым сапраўды ні Эвангельлю, ні народу Боскаму.

ЖЫЦЬЦЁ І ЦУДЫ СЬВЯТЫХ БЯССРЭБРАНІКАЎ І ЦУДАТВОРЦАЎ КОСМЫ І ДАМІЯНА

Памяць 1 лістапада

Сьвятыя Косма і Даміян, браты па плоці, былі родам зь Азіі1. Бацька іх быў язычнікам, маці ж, на імя Феадоція – хрысьціянка. Жывучы пасьля сьмерці свайго мужа ўдавой і бавячы час у руплівым служэньні Хрысту, яна ўсё свае жыцьцё прысьвяціла таму, каб добра дагадзіць Богу. І была яна, як тая ўдава, якую праслаўляе Апостал: “Сапраўдная ўдава і адзінокая няхай спадзяецца на Бога і трывае ў маленьнях і малітвах дзень і ноч” (1 Цім. 5:5). Жывучы набожна, яна навучыла таму ж і любімых дзяцей сваіх, Косму і Даміяна, бо выхавала іх у добрай веры хрысьціянскай і ў вывучэньні Боскага Пісаньня і скіравала іх да ўсялякае дабрадзейнасьці. Дасягнуўшы паўналецьця і ўмацаваўшыся ў цнатлівым жыцьці, па закону Госпада, Косма і Даміян былі  як бы два сьвяцільніка на зямлі, зьзяючыя добрымі справамі. Яны атрымалі дар вылячэньня і падавалі здароўе душам і целам, вылечваючы ўсялякія хваробы, вылечваючы ўсялякую нямогласьць і ўсялякую язву сярод людзей і выганяючы злых духаў. Яны надавалі дапамогу не толькі людзям, але і быдлу, і ні ад каго нічога не бралі за гэта: бо яны рабілі ўсё гэта не дзеля прыбытку, не дзеля ўзбагачэньня золатам і серабром, але дзеля Бога, жадаючы праз любоў да блізкіх выказаць сваю любоў да Яго. І не сваёй славы шукалі яны гэтым лекаваньнем сярод людзей, але славы Боскай, і вылечвалі хваробы дзеля праслаўленьня імя Госпада, падараваўшага ім такую сілу лекаваньня. Яны пазбаўлялі ад хвароб не столькі травамі, колькі імям Госпада, без платы і ўзнагароды, дарам у выкананьне Хрыстовага запавету: “дарам атрымалі, дарам аддавайце” (Мц. 10:8)2 Таму яны і атрымалі ад веруючых назву бясплатных лекараў і бяссрэбранікаў. Пройдучы так набожна шлях свайго зямнога жыцьця, яны мірна і набожна спачылі. Яны праславіліся шматлікімі цудамі не толькі ў працягу свайго жыцьця, але і пасьля сьмерці, і ёсьць цёплыя малітоўнікі і добрыя лекары нашых хвароб, душэўных і цялесных.

Saturday, November 13, 2010

АБ ЧЫТАНЬНІ СЬВЯТЫХ АЙЦОЎ

сьвяціцель Ігнацій Бранчанінаў
Гутарка і таварыства блізкіх вельмі дзеяць на чалавека. Гутарка і знаёмства зь вучонымі надае шмат ведаў, зь паэтам – шмат узьнёслых думак і адчуваньняў, зь вандроўнікам – шмат ведаў аб краінах, аб норавах і звычаях народных. Відавочна: гутарка і знаёмства зь сьвятым надаюць сьвятасьці. “Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым – шчыры, чыстым - чысты, а з хітрым – паводле хітрыны ягонай.” (Пс. 17:26 – 27)
Ад сёньня, у час кароткага зямнога жыцьця, якое Пісаньне не назвала нават жыцьцём, а вандраваньнем, пазнаёмся са сьвятымі. Ты жадаеш належыць на небе да іх таварыства, жадаеш быць удзельнікам іх асалоды? – ад цяпер уступі ў зносіны зь імі. Калі выйдзеш з храму цела, – яны прымуць цябе да сябе, як свайго знаёмага, як свайго сябра (Лк. 16:9).
Няма бліжэй знаёмства, няма шчыльней сувязі, як сувязь адзінствам думак, адзінствам адчуваньняў, адзінствам мэты (1 Кар. 1:10).

У ДАПАМОГУ ПРЫНОСЯЧЫМ ПАКАЯНЬНЕ

сьвяціцель Ігнацій Бранчанінаў
Восем галоўных запалаў зь іх падразьдзяленьнямі і галінамі
1. Дагаджаньне чэраву.
Пераяданьне, п'янства, незахоўваньне і парушэньне пастоў, таемнае сілкаваньне, ласунак, наогул парушэньне устрыманьня. Няправільнае і залішняя любоў да целу, яе жыцьця і супакою, з чаго складаецца самалюбства, ад якога незахоўваньне вернасьці да Бога, Царквы, дабрадзейнасьці і людзям.
2. Блуд.
Блудны запал, блудныя адчуваньні і стан душы і сэрца. Прыняцьце нячыстых намераў, гутарка з імі, асалода імі, патураньне ім, стаяньне ў іх. Блудныя летуценьні і паланеньні. Незахоўваньне пачуцьцяў, асабліва адчуваньня паху, у чым дзёрзкасьць, забіваючая усе дабрадзейнасьці. Брыдкаслоўе і чытаньне блудных кніг. Грахі блудныя натуральныя: блуд і пралюбадзейства. Грахі блудныя ненатуральныя.
3. Любоў да грошаў.
Любоў да грошай, наогул любоў да маёмасьці рухомае і нерухомае. Жаданьне узбагаціцца. Разважаньне пра сродкі узбагачэньня. Летуценьне багацьця. Асьцярогі старасьці, неспадзяванай галечы, хваравітасьці, выгнаньня. Скупасьць. Карысталюбства. Нявера Богу, адсутнасьць спадзяваньня на яго задум. Прыхільнасьці ці хваравітая залішняя любоў да розных тленных прадметаў, якая пазбаўляе душу волі. Захапленьне мітусьлівымі клопатамі. Любоў да падарункаў. Прысваеньне чужога. Злачынства. Жорсткасьць да жабракоў і да усіх патрабуючых. Крадзеж. Разбой.

Friday, November 12, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 7)

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
71. Гасподзь, збаў душу маю ад самаспакусы
Збаў аб самаспакусы душу маю, Гасподзь, так і цела маё ад граху пазбавіцца.
Збаў душу маю ад ганарыстасьці бяздумнае і гневу пякельнага, так цела маё спыніць распальвацца і вар’яцець.
Дух плоці сябе творыць, як орган размоўны, як вобраз свой. Бясслоўная і нерухомая плоць да дабра і зла, калі душа не размаўляе.
Не пазнае цела блуду, калі душа да яго не прамовіць. Блуд у сэрцы зьдзяйсьняецца; цела бачным чынам паўтарае сатканае найтонкімі ніцямі ў схованках сэрца.
Сябры мае, глядзіце на жанчыну так, як яна сама на сябе глядзіць, і, падобна каросьце, упадзе завеса спакусы зь вачэй вашых. На усялякае стварэньня ягонымі вачамі глядзіце і не зь жаданьнем блудлівым глядзець распачніце, а зь спачуваньнем.
Гасподзь, асьвяціўшы шлюб, асьвяціў Ты і бясшлюбнасьць. Хто мае мудрасьць і сілу жыцьцё свае, ад Цябе атрыманае, Табе прысьвяціць Ты дабраславіў.

Wednesday, November 10, 2010

ЗВЫШГОДНЫ ІОЎ ПАЧАЕЎСКІ

Памяць 28 кастрычніка
Пасьля татарскае навалы ўся Ўкраіне, апустошаная і разрабаваная татарамі, амаль абязьлюднела. Праз сто гадоў яе вызваліла беларуска–жмудзінскае войска. З гэтага часу пачалося адраджэньне Ўкраіны.
У 1559 годзе на Валынь прыехаў грэцкі мітрапаліт Нэафіт і прывёз зь сабой цудатворны абраз Боскае Маці. Па слову зь вышыні, ён пакінуў яго ў доме набожнай шляхцянкі Ганны Гойскае.
У 1596 г. шэраг герархаў Кіеўскае Праваслаўнае мітраполіі падпісалі сумнавядомую Берасьцейскую ўнію з Рымам. Праваслаўны абрад захаваўся, але асобы, даўшыя згоду на ўнію, зрабіліся каталікамі. А тых беларусаў і ўкраінцаў, што засталіся вернымі Сьвятому Праваслаўю, каталікі пачалі ўціскаць і перасьледаваць.

ПАКУТЫ СЬВЯТОЙ ВЕЛІКАМУЧАНІЦЫ ПАРАСКЕВЫ

Памяць 28 кастрычніка

У той час, як нягодны цар Дыякліціян распачаў ганеньні на хрысьціян, у горадзе Іконіі жыла адна набожная і прыгожая дзяўчына, на імя Параскева. Бацькі яе – хрысьціяне, выхаваўшы і навучыўшы сваю дачку захаваньню сьвятой веры і запаветаў Госпада, адышлі да Госпада. Яны пакінулі сваю дабрашчасную дачку ўладаркай вялікае маёмасьці.
Дасягнуўшы паўналецьця, дзяўчына Параскева пачала пераймаць веры і справам сваіх бацькоў. Яна пачала расходаваць сваю маёмасьць не на ўпрыгожаньне сваёй юнацкае прыгажосьці і маладосьці і не раскошнае жыцьцё, але на апрананьне голых, сілкаваньне галодных, частаваньне вандроўнікаў. Параскева не зьвяртала аніякай увагі на сваіх жаніхоў, што дамагаліся жыцьця зь ёй: яна неўзабаве зрабілася нявестай Адзінага несьмяротнага Жаніха, Адзінароднага Сына Боскага, дзеля Якога і жыла ў сьвятасьці і праведнасьці. Усясьвятое Імя Ягонае яна спавядала прад людзьмі няспынна, ва ўсялякі дзень, прыводзячы гэтым людзей да пазнаньня праўды.

Tuesday, November 9, 2010

ЖЫЦЬЦЁ ЗВЫШГОДНАГА НЕСТАРА ЛЕТАПІСЦА

27 кастрычніка
Усялякая падзея, калі б не была замацавана пісаньнем, забылася б і згубілася б дзеля пазнаньня. Так, калі б Майсей, навучаны Богам, не пакінуў нам у сваіх кнігах вестак пра самы пачатак і першым уладкаваньні сьвету, а таксама пра родапачынальніка нашага Адама, тое уся гэта працягласьць часу пакрыла б, як цемраю, і прывяла б у забыцьцё. Але Бог, захаваўшы ў людзях памяць пра свае цуды, у які пажадае час, узводзіць летапісцаў, каб наступныя пакаленьні, прачытаўшы напісанае імі, здолелі гэтым скарыстацца. Падобным чынам Гасподзь выявіў і ў нашай, Кіеўскай зямлі, у сьвятым Кіева–Пячорскім манастыры, добрай памяці пісьменьніка, звышгоднага айца нашага Нестара, які адчыніў вочы нашы, выказаўшы карыснае для нас, і тым выклікаў у нас падзяку Богу1. Ён напісаў нам пра пачатак і першым ладзе нашага Кіеўскага сьвету, не толькі вонкавага, але і асабліва унутранага, духоўнага, – гэта значыць пра падставу і добраўпарадкаваньні ў Кіеўскае Русі манаскага жыцьця, укаранёнага, як у раі, у сьвятым Пячорскім манастыры, а роўна пра духоўнага родапачынальніка нашага, звышгоднага Антонія, і пра іншыя пераняўшых яму і народжаных ягоным духам Пячорскіх сьвятых. Адным зь іх быў годны праслаўленьня гэты пісьменьнік, які найдасканалыя жыцьці іх запісаў не толькі галінкай на хартыі, але і падобнымі жа падзьвіжніцкімі дзеямі на бязгрэшнай душы сваёй. Гэтай працай ён і самога сябе упісаў у кнігі жыцьця вечнага, так што і сам ён годны чуць аб сябе: “радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах” (Лк. 10:20).

Monday, November 8, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 6)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
61. Гасподзь, зрабі мяне ваяром жыцьця
Ваяры жыцьця, біцеся моцна і не стамляйцеся верыць у перамогу. Перамога таму даецца, чыё вока нястомна на яе накіравана. Думаючы аб паражэньні губляе перамогу зь выгляду і больш не знаходзіць яе. Малая зорка, далёкая ад погляду пільнага, расьце і набліжаецца!
Жыцьцё ёсьць перамога, дзеці мае, і ваяры жыцьця — ваяры перамогі. Пільна нясіце варту сваю, каб ніякі вораг не пракраўся праз сьцяну ў град ваш. Аднаго толькі прапусьціце, — горад здасьце. Адна толькі зьмяя запаўзла ў Рай, і Рай пеклам зрабіўся.
Адна кропля атруты ў крыві, і ўрачы прадказваюць сьмерць!
Ваяры жыцьця, змагайцеся моцна і не стамляйцеся верыць у перамогу!

Sunday, November 7, 2010

ПРЫПАВЕСЬЦЬ АБ БАГАЧЫ І ЛАЗАРЫ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Якая празрыстая, якая зразумелая і, разам з гэтым, якая строгая сёньняшняя прыпавесьць. Мне жадалася б вылучыць два моманту ў ёй. Памёр багаты, які ад зямлі, ад часавага жыцьця атрымаў усё — не толькі тое, што яна магла даць, але і тое, што можна было ад яе узяць; узяць, не падзяліўшыся ні з кім, узяць з поўнай пагардай, з поўнай абыякавасьцю да патрэб ці да мараў іншых. І ён памёр, над ім зьдзейсьнілі урачыстае пахаваньне. Зямля вярнулася да зямлі, людзі, якія на зямлі яго любілі, ці, дакладней, якія зь ім былі заадно, яго пахавалі, і гэтым скончылася усё ягонае жыцьцё. Ён зрабіўся нікому больш не патрэбным; ён нічога не мог даць, зь яго нічога нельга было узяць, яго пахавалі урачыста і канчаткова.