Monday, November 8, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 6)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
61. Гасподзь, зрабі мяне ваяром жыцьця
Ваяры жыцьця, біцеся моцна і не стамляйцеся верыць у перамогу. Перамога таму даецца, чыё вока нястомна на яе накіравана. Думаючы аб паражэньні губляе перамогу зь выгляду і больш не знаходзіць яе. Малая зорка, далёкая ад погляду пільнага, расьце і набліжаецца!
Жыцьцё ёсьць перамога, дзеці мае, і ваяры жыцьця ваяры перамогі. Пільна нясіце варту сваю, каб ніякі вораг не пракраўся праз сьцяну ў град ваш. Аднаго толькі прапусьціце, горад здасьце. Адна толькі зьмяя запаўзла ў Рай, і Рай пеклам зрабіўся.
Адна кропля атруты ў крыві, і ўрачы прадказваюць сьмерць!
Ваяры жыцьця, змагайцеся моцна і не стамляйцеся верыць у перамогу!

Sunday, November 7, 2010

ПРЫПАВЕСЬЦЬ АБ БАГАЧЫ І ЛАЗАРЫ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Якая празрыстая, якая зразумелая і, разам з гэтым, якая строгая сёньняшняя прыпавесьць. Мне жадалася б вылучыць два моманту ў ёй. Памёр багаты, які ад зямлі, ад часавага жыцьця атрымаў усё — не толькі тое, што яна магла даць, але і тое, што можна было ад яе узяць; узяць, не падзяліўшыся ні з кім, узяць з поўнай пагардай, з поўнай абыякавасьцю да патрэб ці да мараў іншых. І ён памёр, над ім зьдзейсьнілі урачыстае пахаваньне. Зямля вярнулася да зямлі, людзі, якія на зямлі яго любілі, ці, дакладней, якія зь ім былі заадно, яго пахавалі, і гэтым скончылася усё ягонае жыцьцё. Ён зрабіўся нікому больш не патрэбным; ён нічога не мог даць, зь яго нічога нельга было узяць, яго пахавалі урачыста і канчаткова.

ПАКУТЫ І ЦУДЫ СЬВЯТОГА СЛАЎНАГА ВЕЛІКАМУЧАНІКА ЗЬМІЦЕРА

Памяць 26 кастрычніка

Сьвятой велікамучанік Зьміцер, сын шляхетных і набожных бацькоў, паходзіў з гораду Салуні, дзе ягоны бацька быў ваяводам. У той час нягодныя цары ўзьнялі на хрысьціян жорсткія прасьледаваньні; таму бацька Зьміцера, таемна верачы ў Госпада нашага Ісуса Хрыста і выконваючы Ягоныя запаветы, не адважваўся яўна спавядаць усясьвятое імя Ягонае, апасаючыся жахлівых пагрозаў язычнікаў. Унутры палаца свайго ў таямнічым пакоі ён меў дзьве сьвятыя іконы, упрыгожаныя золатам і каменьнем; на адной зь іх была выява Госпада нашага Ісуса Хрыста, а на іншае – Усясьвятой Боскае Маці; прад гэтымі абразамі ён запальваў сьвечкі, кадзіў водарам. У гэтым адасобленым храме ён разам зь сваёй жонкай часта ўздымаў малітвы Праўдзіваму Богу, у вышынях жывучаму, Адзінароднаму Сыну Ягонаму і Ўсячыстае Ўладарцы. Гэтая набожная пара шчодра абдорвалі жабракоў і ніколі не адмаўлялі людзям патрабуючым. Толькі адно засмучала іх: не было ў іх дзяцей. Яны старана малілі Госпада, каб Ён дараваў ім насьледніка, і праз некаторы час іх жаданьне спраўдзілася.

Saturday, November 6, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 5)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
51. Гасподзь Трысонечны, папалі бруд розуму майго
Радуйся, душа мая, вырасла немаўля твае і сілай, што мацней зямлі, пераперазаўся. Разбуральнік замкаў паветраных вырас, і сьвет не заўважыў і не пазнаў яго.
Пустэльня была яму сябрам, думка і малітва – сувязьзю зь небам, айчынай ягонай.
Вось, бясстрашна крочыць ён насустрач цёмным спараджэньнем тваім. У вачах яго зьзяе вечнасьць; на чале вечнасьць чытаецца, на руках спачывае вечнасьць. Радуйся, душа мая, перасягнуў ён сьвет у сіле і выходзіць на бітву зь ім, з усімі прывіднымі сьветамі тваімі, душа паланёная.
Спакойны, як ваяр, дасьведчаны ў неадольнае сілу сваю і бясьсільле саперніка, крочыць умілаваны мой сярод зьвярэй, і ухіляюцца яны са шляху ягонага, напоўненыя трапятаньня.
Сапраўды, прырода раней людзей яго пазнала і аддалася яму, як раб праўдзівы праўдзіваму гаспадару свайму.

МОВА ЦАРКВЫ І МОВА СЬВЕТУ – ДЫЯЛЁГ АЛЬБО КАНФЛІКТ

Афанасіяс Н. Папафанасіў,
галоўны рэдактар грэцкага праваслаўнага часопісу Synaxi
Часам у мяне складаецца уражаньне, што вывучаць традыцыі Царквы азначае быць гатовым да шматлікіх дзіўных адкрыцьцяў. Так я быў зьдзіўлены, адшукаўшы ў тварэньнях сьвц. Рыгора Багаслова (+389/390 г.) наступны радок: “”Наватары” — гэта неразумная назва прадбачлівых” [1].
Гэта больш, чым проста сьцьвярджэньне. Гэта адначасова задача і выклік, таму што гэта выказваньне ставіць перад Царквой важныя пытаньні: “Што вызначае новаўвядзеньні?” і “Хто зьяўляецца наватарам?” Шматлікія праваслаўныя сёньня могуць не пагадзіцца са сьвц. Рыгорам Багасловам, бо новаўвядзеньні, як правіла, лічацца дзёрзкасьцю і сынонімам сэкулярызацыі. Небясьпека сэкулярызацыі сапраўды існуе, але мы, тым не менш, не можам не прызнаць той факт, што Царква сама абяцае сьвету усёабдымную навізну: адукацыя цалкам новага створанага сьвету, яго ператварэньне праз зносіны з Богам. Гэта апісана ў кнізе Адкрыцьця 21:1—5. Такім чынам, жыцьцё верніка — гэта не проста пасіўнае чаканьне канца, але і актыўны удзел у ажыцьцяўленьні Божага задуму. Іншымі словамі, Царква ў гісторыі зьяўляецца прадбачаньнем і лябараторыяй гэтага эсхаталягічнага канца. У гэтай лябараторыі сьвет паступова ператвараецца ў Цела Хрыстова.

Friday, November 5, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 4)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
41. Гасподзь, дапамажы радасна посьціць і радасна надзею мець
Постам радую надзею сваю на Цябе, надыходзячы Гасподзь.
Пост робіць хутчэйшае падрыхтоўку да прыходу Твайго, адзінае чаканьне дзён і начэй маіх.
Пост зьмяншае плоць маю, каб рэшту было лягчэй духам асьвяціць.
У чаканьні Цябе не жадаю крывёй сілкавацца, нейкага жыцьцё адымаючы, каб радасьць чаканьня падзялілі са мной і жывёліны.
Але, сапраўды, не выратоўвае мяне толькі ўстрыманьне ад ежы. Нават калі адным жвірам азёрным сілкавацца буду, не прыйдзеш Ты да мяне, калі пост не ўвойдзе глыбока ў душу маю.
У малітве адкрылася мне, што пост цялесны – сымбаль посту сапраўднага, карысны пачаткоўцам у надзеі на Цябе, але абцяжарваючы дзеля таго, хто толькі ім абмяжуецца.
Таму і далучыў я да посту душу сваю, каб ачысьціць яе ад мноства жаніхоў дзёрзкіх і, быццам нявесту, падрыхтаваў дзеля Цябе.
І ўнёс пост і ў розум свой, каб выгнаць зь яго мары аб сьвецкім і разбурыць усе замкі паветраныя, узьведзеныя зь мараў гэтых.

Thursday, November 4, 2010

ДА ПЫТАНЬНЯ АГІЯГРАФІІ КІЕЎСКАЙ ЦАРКВЫ ІХ – ХІІІ СТ.СТ.

прат. Сяргей Горбік
У рэчышчы вывучэньня гісторыі і традыцыі Кіеўскае Праваслаўнае Царквы натуральна выклікае цікаўнасьць і пытаньне ушанаваньня яе “уласных” сьвятых. На наш погляд, ня гледзячы на багатую літаратуру па агіяграфіі Кіеўскай Царквы, застаецца яшчэ шмат ня высьветленых пытаньняў.
Асноўнай праблемай вывучэньня першаснага пэрыяд кананізацыі сьвятых Кіеўскай Царквы (практычна – да ХVІ ст.) – гэта праблема першакрыніц. У летапісах і хроніках практычна няма апісаньня працэсаў кананізацыі. Няма і канкрэтнага вызначэньня саміх крытэрыяў кананізацыі. Заўважым, мітрапаліт Іларыён (Огіенка) сьцьвярджае: “нетліньня тіла для канонізації в давній Українській Церкви не вимогалося, — вимогалося нетліньня мощів, а “мощі” – це кості (мощь – міц, сила)1. Гэта пацьвярджаюць і працы сучасных праваслаўных дасьледчыкаў. Так, па словах праваслаўнага ігумена Андраніка (Трубачова), працэс кананізацыі ў XI—XVII ст. адразьняўся ад сучаснага ў бок спрошчаньня, шматлікія пісмовыя акты кананізацыі XI—XVII ст кепска захаваліся альбо напрач адсутнічают2. Кананічная структура Кіеўскай Царквы не вымагала вызнаньня кананізацыі Канстантынопальскім патрыярхам. Менавіта таму сучасны украінскі дасьледчык а. А. Дублянскі сьцьвярджае: “Канонізація українських сьвятих княжої доби, а також і пізніших, переводили Київські митрополити, за винятком тих сьвятих, що були канонізовані не нашою Церквою3. Кананізацыя адбывалася хуткім часам пасьля сьмерці, а асабліва – у выпадку пакутніцтва (прыкладам ёсьць кананізацыя сьв. Барыса і Глеба). Факт досыць “хуткай” пасьмяротнай кананізацыі пацьвярджае і практыка Канстантынопальскай Царквы. Так, разглядаючы зьяўленьне ў агульнацаркоўных месяцасловах памінаньня канстантынопальскіх сьвятых і патрыярхаў, варта яшчэ раз узгадаць Звг. Афанасія Афонскага (каля 1004 г.) і яго прысутнасьць у грузінскім Вялікім Сінаксары Рыгора Мтацміндзелі (1065 г.).

Tuesday, November 2, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (3)

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
31. Гасподзь, дзякую Табе за бачаньне ў сьне невымоўнае явы Тваёй
Праліў праўдзіва сьвятло ў цемры, Госпадзі, і зьявіліся колеры і формы. Схіліўся над безданьню, імя якой Нішто, і бездань мучылася, спрабуючы ценямі выявіць прыгажосьць твару Твайго. Якім бездань пакажа Цябе, такім Цябе і ўсе тварэньня бачаць.
Прыгожае возера маё, пакуль сонца ціхамірна глядзіцца ў яго.
Вандроўнікі захапляюцца прыгажосьцю возера майго. Але закоціцца сонца, і возера змрочнай бездані прыпадобніцца. І ніхто ужо не захопіцца ім, пакуль ізноў сонца не зьявіцца ў суправаджэньні сьвіты сваёй зіхатлівай.

Monday, November 1, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 2)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
21. Маці Боская, схавай мяне ад усіх, апрача Цябе
Маці Боская, прымі мяне ў славу Тваю. Бо слава сьвецкая, калі пацьмянее, не узгарыцца зноў. Карона, якой шлюбуюць людзі, заўсёды цярновы вянок для мудрага і штукарскі каўпак для вар'ята. Пакуль золата утоена ў зямлі, усё прагнуць і шукаюць яго. Калі ж увянчае галяву чалавечую, цямрэча зайздрасьці і злосьці азмрочвае бляск ягоны.
Зрабі мяне золатам, утоеным у найбольш каштоўнай рызьніцы Тваёй, каб ніхто, акрамя Цябе, не ведаў аб мне. Бо, пакуль Ты ведаеш мяне, я спазнаны; пакуль ведаюць аб мне толькі людзі, імя мне сумнеў.

Sunday, October 31, 2010

БЕЛАРУСЫ ЎКРАІНЫ ПАМЯНУЛІ СВАІХ ПРОДКАЎ

Ушанаваньне распачалося вечарам 30 кастрычніка ўсяночным дбаньнем, у якім прынялі ўдзел праваслаўныя беларусы Львову, Ів.Франкоўска, Луцка, Кіева і Роўна.
Таксама, па інфармацыі “Беларускай Аўтакефаліі”, шмат асобных памінальных богаслужбаў было замоўлена беларусамі ў храмах Украінскай Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы і Ўкраінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату.