Thursday, July 1, 2010

ЯК СЬВЯТАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ШАНАВАЛА І ШАНУЕ МАЦІ БОСКУЮ (працяг)

сьвяціцель Іаан (Максімовіч)

ерась несторыя, абвясьціўшая Багародзіцу толькі маці Хрыста, і ІІІ Сусьветны сабор

Калі мусілі замоўкнуць тыя, хто меў дзёрзкасьць казаць супраць сьвятасьці і цноты Ўсясьвятой Дзевы Марыі, тады была зроблена спроба разбурыць шанаваньне Яе як Маці Боскай. У V стагодзьдзі Канстантынопальскі архіяпіскап Несторы пачаў прапаведаваць, што ад Марыі нарадзіўся толькі чалавек Ісус, у якога ўсялілася Боскасьць і жыла ў Ім, як у храме. Ён з пачатку дазволіў свайму прэсьвітэру Анастасію, а потым і сам пачаў, вольна навучаць у царкве, што Марыю нельга называць Багародзіцай, таму што Яна не нарадзіла Богачалавека. Ён лічыў зьняважлівым для сябе пакланяцца Немаўляці, што абвіта пялёнкамі і ляжыць у ясьлях.

Падобныя пропаведзі выклікалі агульнае замяшаньне і неспакой за чысьціню веры найперш у Канстантынопалі, а потым і ва ўсіх іншых месцах, куды дайшлі чуткі аб новым вучэньні. Сьвяты Прокл, вучань Яна Залатавуста, быўшы япіскапам Кізыческім, а ў далейшым архіяпіскапам Канстантынопалю, у прысутнасьці Несторыя прамовіў у царкве казаньне, у якім спавядаў Сына Божага, што нарадзіўся плоцьцю ад Дзевы, якая сапраўды ёсьць Багародзіца, бо ўжо ва ўлоньні Ўсячыстай, у час зачацьця, Боскасьць зьядналася зь зачатым ад Сьвятога Духа Немаўлём, Які хоць толькі Сваёй чалавечай прыродай нарадзіўся ад Дзевы Марыі, але нарадзіўся ўжо сапраўды Богам і сапраўды чалавекам.

Несторы быў упарты і не згаджаўся зьмяніць сваё вучэньне, кажучы, што патрэбна адрозьніваць Ісуса і Сына Божага, што Марыю патрэбна называць не Багародзіцай, а толькі маці Хрыста, таму што Ісус, нарадзіўшыся ад Марыі, быў толькі чалавекам – Хрыстом (што значыцца Месія, памазанік), падобны на ранейшых памазанікаў Божых – прарокаў, толькі перабольшваючы іх шчыльнасьцю зносін з Богам. Такім чынам, вучэньне Несторыя зьяўлялася адмаўленьнем усёй годнасьці Боскай, бо калі ад Марыі нарадзіўся толькі чалавек, то не Бог пацярпеў за нас, а чалавек.

Сьвяты Кірыла, архіяпіскап Александрыі, даведаўшыся ад вучэньні Несторыя і царкоўных хваляваньнях, выкліканых ім у Канстантынопалі, напісаў ліст Несторыю, у каторым пераконваў яго трымацца той навукі, якую Царква спавядала ад свайго заснаваньня, і не ўводзіць у яго нічога новага. Апрача гэтага, сьв. Кірыла пісаў канстантынопальскаму кліру і народу, каб былі цьвёрдыя ў праваслаўнае веры і не баяліся ганеньняў з боку Несторыя на тых, хто не быў згодны зь ім. Паведаміў сьв. Кірыла аб усім і ў Рым, сьв. Папе Келесьціну, які са сваім статкам быў тады цьвёрды ў Праваслаўі.

Сьв. Келесьцін са свайго боку напісаў Несторыю і заклікаў яго прапаведаваць праваслаўную, а не сваю ўласную верую Несторы пакідаўся глухім да ўсіх перакананьняў і адказваў, што тон, што ён прапаведуе, і ёсьць праваслаўная вера, а ягоныя праціўнікі – ерэтыкі. Сьв. Кірыла яшчэ пісаў Несторыю і склаў 12 анафэмаў, гэта значыцца выклаў у 12 пунктах галоўныя адрозьненьня праваслаўнага вучэньня ад таго, што прапаведаваў Несторы, вызнаўшы адлучаным ад Царквы любога, які адмаўляў хоць адзін зь складзеных ім пунктаў.

Несторы адпрэчыў цалкам усё, выкладзенае сьв. Кірылам, і напісаў свой выклад вучэньня, якое ён прапаведаваў, таксама ў 12 пунктах, аддаючы анафэме, гэта значыцца адлучэньню ад Царквы, кожнага, хто іх не прыме. Небясьпека чысьціні веры ўсё пабольшвала. Сьв. Кірыла напісаў лісты Цару Феадосію Малому, тады цараваўшаму, ягонай жонцы Еўдакіі і сястры Пульхэрыі, просячы іх таксама паклапаціцца аб царкоўных справах і спыніць ерась.

Вырашана было склікаць Сусьветны Сабор, на якім герархі, сабраныя з розных канцоў сусьвету, вырашылі б, праваслаўная лі вера, якую прапаведуе Нестроры. Месцам Сабору, быўшага ІІІ Сусьветным, быў імі абраны горад Эфэс, у якім некалі жыла Ўсясьвятая Дзева Марыя зь апосталам Янам Багасловам. Сьв. Кірыла сабраў сваіх братоў–япіскапаў у Эгіпце і разам зь імі на караблях паехаў у Эфэс.

Зь Атыёхіі сухім шляхам паехалі Ян, архіяпіскап Антыёхіі зь усходнімі япіскапамі. Рымскі япіскап сьв. Келесцін не мог сам ехаць і папрасіў сьв. Кірылу абараняць праваслаўную веру, а апрача гэтага яшчэ ад сябе паслаў двух япіскапаў і прэсьвітэра Рымскае Царквы Філіпа, якім таксама даў указаньні, што патрэбна казаць. У Эфэс прыбыў таксама Несторы і япіскапы Канстантынопальскае акругі, япіскапы Палестыны, Малой Азіі і Кіпру.

У дзесятыя календы ліпеня па рымскаму календару, гэта значыцца 22 чэрвеня 431 года, у Эфэскае царкве Дзевы Марыі сабраліся япіскапа на чале зь Александрыйскім япіскапам Кірылам і Эфэскім япііскапам Мемнанам і занялі свае месцы. У сярэдзіне было пакладзена Эвангельля, як знак нябачнага кіраваньня Сусьветным Саборам самім Хрыстом. З пачатку прачыталі Сымбаль веры, складзены на І і ІІ Сусьветных Саборах, потым дастаўленую прадстаўніком Цароў Феадосія і Валентына, імпэратараў Усходняй і Заходняй частак Імпэрыі, Царскую грамату Сабору.

Выслухаўшы Царскую грамату, прыступілі да чытаньня дакумэнтаў і прачыталі, напісаныя прад Саборам, пасланьня Кірылы і Келесьціна Несторыю і адказы Несторыя. Сабор вуснамі сваіх сяброў вызнаў вучэньне Несторыя ганебным і асудзіў яго, прызнаўшы Несторыя пазбаўленым катэдры і сьвятарства. Было складзена аб гэтым пастанова, падпісанае каля 160 удзельнікамі сабору, а паколькі некаторыя зь іх прадстаўлялі і іншых япіскапаў, якія не мелі магчымасьці асабіста прыбыць на сабор, то пастанова сабору зьявілася рашэньнем звыш 200 япіскапаў, што мелі катэдры ў розных баках тагачаснае Царквы, прычым яны сьведчылі, што вызнаюць тую веру, якая ад веку спавядалася ў іх месцах.

Такім чынам, пастанова Сабору было голасам Сусьветнае Царквы, якая зь выразнасьцю выказала сваю веру, што Хрыстос, народжаны ад Дзевы, ёсьць праўдзівы Бог зрабіўшыся чалавекам, а паколькі Марыя нарадзіла дасканалага чалавека, быўшага ў той жа час дасканалым Богам, Яна справядліва павінна шанавацца як Багародзіцаю.

Пасьля заканчэньня паседжаньня пастанова яго было неадкладна паведамлена чакаючаму яе народу. Увесь Эфэс узрадаваўся пазнаўшы, што абаранілі шанаваньне Сьвятой Дзевы, асабліва шанаванай у гэтым горадзе, жыхаркай якога Яна была падчас зямнога жыцьця, і заступніцай пасьля пераходу ў вечнасьць. Народ захоплена прывітаў Айцоў, вечарам павяртаўшыхся да сабе пасьля паседжаньня, суправаджаў іх да дому зь запаленымі паходнямі і кадзіў на вуліцах духмяным водарам. Усюды чулася радаснае вітаньне, услаўленьне Сапраўды Дзевы і усхваленьне Айцоў, якія абаранілі Яе імя ад ерэтыкоў. Пастанова Сабора была распаўсюджана на вуліцах Эфэсу.

Сабор меў яшчэ 5 паседжаньняў: 10 і 11 чэрвеня, 16, 17 і 22 ліпеня і 31 жніўня. На іх у 6—ці правілах былі выкладзеныя меры уздзеяньня супраць тых, хто адважыцца распаўсюджваць вучэньне Несторыя і адкідаць пастановы Сабору ў Эфэсу.

Па скарзе Кіпрскіх япіскапаў на дамаганьні Антыёхійскага япіскапа, Сабор вызначыў, каб Кіпрская Царква захоўвала сваю незалежнасьць у царкоўным кіраваньні, якую мела ад апосталаў, і наогул ніхто зь япіскапаў не падпарадкоўваў бы сябе вобласьцяў, якія былі незалежныя ад яго раней, “каб пад выглядам сьвятарства не ўкралася ганарлівасьць зямной улады, і каб мы не згубілі, згубіўшы па крыху, той свабоды, якую дараваў нам Сваёй Крывёй Гасподзь наш Ісус Хрыстос, Вызваліцель усіх людзей”.

Сабор таксама пацьвердзіў асуджэньне ерасі Пелагія, вучыўшай, што чалавек здольны выратавацца ўласнымі сіламі, без неабходнасьці мець Боскую мілату, вырашыў некаторыя справы царкоўнага кіраваньня і зьвярнуўся з пасланьнем да япіскапаў, якія небылі прысутны на Саборы, паведамляючы свае пастановы і заклікаючы ўсіх стаяць на абароне праваслаўнае веры і царкоўнага міру. Пры гэтым Сабор вызнаў, што вучэньне Сусьветнае Праваслаўнае Царквы дастаткова поўнае і ясна выкладзена ў Нікее–Канстантынопальскі Сымбале веры, таму і ён (Сабор) не складаў новага Сымбаля веры і забараніў у будучым “складаць іншую веру”, гэта значыцца складаць іншыя сымбалі веры альбо рабіць зьмены ў Сымбалі, зацьверджаным на ІІ Сусьветным Саборы.

Апошняе было парушана праз некалькі стагодзьдзяў заходнімі хрысьціянамі, калі на пачатку ў асобных месцах, а потым і ва ўсёй Рымскае Царкве быў зроблены ў Сымбаль дадатак, што Дух Сьвяты сыходзіць “і ад Сына”, гэты дадатак адабраюць з ХІ стагодзьдзя Рымскія папы, хоць да гэтага часу іх папярэднікі, пачынаючы са сьв. Келесьціна, цьвёрда трымаліся рашэньня Сабору ў Эфэсе, быўшага ІІІ Сусьветным Саборам і выконвалі яго.

Так усталяваўся ў Царкве мір, парушаны Нясторыям. Была абароненая праўдзівая Вера, і выкрытае ілжэвучэньне.

Сабор у Эфэсе па справядлівасьці лічыцца Сусьветным, разам з папярэднімі Нікейскім і Канстантынопальскім.

На ім прысутнічалі прадстаўнікі ўсёй Царквы, ягоныя рашэньні былі прыняты ўсёй Царквой “ад канца да канца сусьвету”, на ім было спавяданае тое вучэньне, якое ўтрымлівалася Царквой ад часоў апостальскіх. Сабор не стварыў новага вучэньня, але голасна засьведчыў ісьціну, якую спрабавалі замяніць вымыслам; ён дакладна выклаў спавяданьне Боскасьці Хрыста, народжанага ад Дзевы. Вераваньне Царквы і яе думка па закранутаму пытаньню былі цяпер так зразумела выкладзены, што ніхто больш ня мог прыпісаць Царкве свае ілжывыя домыслы. Маглі ўздымацца ў далейшым іншыя пытаньні, патрабуючыя рашэньня ўсёй Царквы, але не аб тым, быў лі Ісус Хрыстом Богам.

Наступныя Саборы грунтаваліся ў сваіх рашэньнях на пастановах, ім папярэднічаўшых, не складалі новага Сымбаля веры і толькі тлумачылі яго. На ІІІ Сусьветным Саборы цьвёрда і зразумела спавяданае вучэньне Царквы аб Боскай Маці. Раней сьвятымі айцамі былі выкрыты ілгаўшыя на годнае цнатлівае жыцьцё Дзевы Марыі, а цяпер аб прымяншаючых Яе годнасьць абвяшчалася: “Хто не спавядае Эмануіла праўдзівым Богам і праз гэта Сьвятую Дзеву Багародзіцай, таму што Яна ў плоці нарадзіла Слова, існае ад Бога Айца, што зрабілася плоцьцю ды будзе анафэма” (адлучэньне ад Царквы – 1 анафэма сьв. Кірылы Александрыйскага).

Спроба іконазмагароў зьменшыць славу Царыцы Нябеснай і іх ганьба

Пасьля ІІІ Сусьветнага Сабору яшчэ больш пачалі зьвяртацца хрысьціяне, як ў Канстантынопалі, так і ў іншых месцах, да дапамогі Боскай Маці, і іх надзеі на Яе дапамогу не апынуліся дарэмнымі. Яна выяўляла Сваю дапамогу шматлікім хворым, бездапаможным і бядотным. Яна шматразова была абаронцай Канстантынопалю ад ворагаў зьнешніх, аднойчы нават паказала бачным вобразам звышгоднаму Андрэю юродзіваму Свой дзіўны Покрыў над народам, што маліўся ноччу ў Улахернскае царкве.

Царыца Нябесная давала перамогу Бізантыйскім Імпэратарам у бітвах, таму тыя мелі звычай браць зь сабой у паходы Яе абраз Адзігітрыі. Яна ўмацоўвала падзьвіжнікаў і рупліўцаў хрысьціянскага жыцьця ў іх змаганьні зь запаламі і слабасьцю чалавечай. Яна адукоўвала і скіроўвала айцоў і настаўнікаў Царквы, у тым ліку і самога сьв. Кірылу Александрыйскага, калі ён хістаўся ў вызнаньні невінаватасьці і сьвятасьці Яна Залатавуснага.

Усячыстая Дзева ўкладала сьпевы ў вусны складальнікаў царкоўных сьпеваў, часам робячы знакамітымі сьпевакамі няздатных і не меючых сьпеўнага таленту, але набожных працаўнікоў, як, напрыклад, сьв. Рамана Салодкасьпеўца. Таму ці дзіўна, што хрысьціяне намагаліся праславіць імя Сваёй няспыннай Абаронцы. У Яе гонар усталёўваліся сьвята, Ёй прысьвячаліся дзівосныя сьпевы, Яе выявы шанаваліся.

Злаба “князя гэтага сьвету” узброіла “сыноў адступніцтва” яшчэ раз узьняцца на бой супраць Эмануіла і Ягонай Маці ў тым жа Канстантынопалі, лічыўшым цяпер, як і раней Эфэс, Боскую Маці сваёй Абаронцай. Не маючы дзёрзкасьці напачатку адкрыта казаць супраць Абранай Ваяводы, жадалі зьменшыць Яе праслаўленьне тым, што забаранілі шанаваць іконы Хрыста і Ягоных сьвятых, называючы гэта “пакланеньнем ідалам”. Боская Маці і тут ўмацавала змагароў за набожнасьць у барацьбе за шанаваньне ікон, паказаўшы шматлікія знакі ад Сваіх ікон і вылечыўшы адсечаную руку пісаўшага ў абарону ікон Яна Дамаскіна.

Прасьледаваньне шануючых іконы і сьвятых закончылася зноў перамогай і сьвятам Праваслаўя, бо шанаваньне, што аддаецца іконам, уздымаецца да выяўленых на іх; сьвятыя ж, дагадзіўшыя Богу, шануюцца як сябры Бога, дзеля мілаты Божай, што ўсялілася ў іх згодна словам псальмы “мне ж шмат годнасьці быць сябрам Тваім”. Асаблівым чынам на небе і на зямлі праслаўлена Ўсячыстая Боская Маці, нават у дні зьнявагі ікон выявіўшая праз іх настолькі дзівосныя цуды, што і зараз мы зь замілаваньнем згадваем аб іх. Песьня “Аб Табе радуецца, Дабрадатная, усялякае стварэньне” і абраз “Траеручніца” нагадваюць аб вылячэньні Яна Дамаскіна прад гэтай іконай, выява Іверскае іконы Боскай Маці – аб дзіўным выратаваньні ад ворагаў гэтага абраза, кінутага ў мора ўдавой, няздольнай выратаваць яе.

Ніякія ганеньні на шануючых Боскую Маці, і ўсё, што зьвязана з памяцьцю аб Ёй, не здолелі зьменшыць любоў хрысьціян да сваёй Абаронцы. Усталявалася правіла, што кожны шэраг богаслужбовых песьняў канчаецца песьняй альбо вершам ў гонар Боскай Маці (так званым Багародзічным). Шмат разоў на год хрысьціяне ў розных канцах сусьвету зьбіраюцца, як і раней зьбіраліся, у храме, каб ўшанаваць Як, падзякаваць за аказаныя даброты і папрасіць міласьці.

Але вораг хрысьціян сатана, які “як леў рыкаючы ходзіць, шукаючы, каго праглынуць” (1 Пят. 5:8), ці мог застацца абыякавым гледачом славы Усячыстай? Ці мог ён вызнаць сябе пераможаным і спыніць барацьбу зь ісьцінай праз людзей, выконваючых ягоную волю? І вось, калі ўвесь сусьвет напоўніўся дабравесьцем Хрыстовай веры, калі ўсюды заклікалася імя Ўсясьвятой, зямля напоўнілася храмамі, дамы хрысьціян упрыгожвалі Яе іконамі, Ёй прысьвечанымі, тады зьявілася і пачало распаўсюджвацца новае ілжэвучэньне аб Боскай Маці. Гэтае ілжэвучэньне тым небясьпечна, што шмат хто няздольны адразу зразумець, наколькі яно разбурае праўдзівае шанаваньне Боскай Маці.

“Руплівасьць Божая, ды не па розуму” (Рым. 10:2)

Скажэньне лацінянамі ў новым выдуманым догмаце "Бязгрэшнага зачацьця" праўдзівага шанаваньня Усясьвятой Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі

Калі выкрыты былі ўсе адмаўляючыя добрае і годнае жыцьцё Ўсясьвятой Дзевы, адмаўляючыя Яе Сапраўднае Дзявоцтва, адмаўляючыя Яе годнасьць Боскай Маці, ганіўшыя Яе іконы – тады, калі слава Багародзіцы асьвяціла ўвесь сусьвет, тады зьявілася вучэньне, быццам узьвялічваючае высока Дзеву Марыю, а ў сапраўднасьці адкідаючае ўсе яе дабрадзейнасьці.

Гэта вучэньне называецца вучэньнем аб бязгрэшным зачацьці Дзевы Марыі, а прынялі яго пасьлядоўнікі рымскага папскага пасаду. Яно складаецца з таго, што “Усядабраслаўлёная Дзева Марыя ў першае імгненьне Свайго зачацьця, па асаблівай дабрыні Ўсямагутнага Бога і асаблівай перавазе, дзеля будучых заслуг Ісуса Хрыста, Выратавальніка роду чалавечага, была захавана вольнай ад усялякага бруду першароднай правіны” (Була папы Пія ІХ аб новым догмаце). Іншымі словамі, Боская Маці, у сам час зачацьця была захавана ад першароднага граху і мілатой Божай была пастаўлена ў стан немагчымасьці мець асабістыя грахі.

Хрысьціяне не чулі аб гэтым да ІХ стагодзьдзя, калі ўпершыню Карвейскі абат Пасхазі Радберт выказаў меркаваньне, што Сьвятая Дзева была зачатая без першароднага граху. Пачынаючы ад ХІІ стагодзьдзя гэтая думка распаўсюджваецца сярод сьвятарства і вернікаў Заходняе Царквы, што на той час ужо аддзялілася ад Сусьветнае Царквы, і праз гэта пазбавілася мілаты Сьвятога Духа.

Разам з тым, і далёка не ўсе сябры Рымскае Царквы згаджаліся зь новым вучэньнем. Падзяліліся ў меркаваньнях нават знакамітыя багасловы Захаду, так бы мовіць, слупы лацінскае царквы. Тамаш Аквінат і Бернард Клервоскі рашуча адмаўлялі яго, у той час як Дунс Скот яго абараняў. Ад настаўнікаў падзел перайшоў да іх вучняў: лацінскія манахі дамініканцы, за сваім настаўнікам Тамашам Аквінатам, прапаведавалі супраць вучэньня аб бязгрэшным зачацьці, а пасьлядоўнікі Дунса Скота – францысканцы спрабавалі яго паўсюды насадзіць. Барацьба паміж гэтымі двума плынямі працягвалася ў працяг некалькіх стагодзьдзяў. І на адным, і на другім боку былі асабістасьці, што лічыліся сярод каталікоў найвялікшымі аўтарытэтамі.

Не дапамагло вырашэньню пытаньня і тое, што некаторыя паведамлялі, што мелі аб гэтым адкрыцьцё звыш. Знакамітая ў XIV стагодзьдзі сярод каталікоў манашка Брыгіта ў сваіх запісках паведамляла аб зьяўленьні ёй Багародзіцы, Якая Сама ёй сказала, што Яна зачатая бязгрэшна, без першароднага граху; а яшчэ больш знакамітая яе сучасьніца Кацярына Сіёнская сьцьвярджала, што ў зачацьці Сьвятая Дзева была датычная першароднага граху, адкрыцьцё ж яна атрымлівае ад Самога Хрыста (Прат. Ал. Лебядзеў. Разнастайнасьці ў вучэньні аб Усясьвятой Багародзіцы Царквы Ўсходняе і Заходняе).

Такім чынам, ні на падставе багаслоўскіх твораў, ні на падставе дзівосных зьяў, узаемна супярэчлівых, лацінскія вернікі доўгі час не здольныя былі разабрацца: дзе ж праўда. Рымскія папы да Сікста IV (канец ХV стагодзьдзя) пакідаліся ў баку ад гэтых спрэчак, толькі гэты папа ў 1475 годзе ўхваліў службу, у якой ясна выкладалася вучэньне аб бязгрэшным зачацьці, а праз некалькі гадоў забараніў асуджаць тых, хто верыць у бязгрэшнае зачацьце. Аднак і Сікст IV не рашыўся яшчэ сьцьвярджаць, што такім ёсьць непахіснае вучэньне Царквы, таму, забараніўшы асуджаць тых, хто веруе ў бязгрэшнае зачацьце, ён не асуджаў і тых, хто верыць інакш.

Тым часам, вучэньне аб бязгрэшным зачацьці набывала ўсё больш прыхільнікаў сярод вернікаў Рыма–Каталіцкае Царквы. Падставай гэтага было тое, што здавалася вельмі набожным і прыемным Боскай Маці ўзносіць Ёй як найбольш славы. Імкненьне народу праславіць Нябесную Абаронцу, зь аднаго боку, а з іншага – ухіленьне заходніх багасловаў ў адцягненыя разважаньні, што прыводзяць толькі да ўяўнай ісьціны (схалястыка), нарэшце заступніцтва рымскіх пап, пасьля Сікста IV – усё гэта прывяло да таго, што меркаваньне аб бязгрэшным зачацьці, выказанае Пасхазіем Радбертам у ІХ стагодзьдзі, было ўжо агульным вераваньнем лацінскае царквы ў ХІХ стагодзьдзі. Заставалася толькі канчаткова гэта абвясьціць царкоўным вучэньнем, што і зрабіў рымскі папа Пій ІХ, у час урачыстага служэньня 8 сьнежня 1854 года абвясьціўшы, што бязгрэшнае зачацьце Ўсясьвятой Дзевы ёсьць догмат Рымскае Царквы.

Такім чынам, Рымская Царква дадала яшчэ адно адступленьне ад таго вучэньня, якое спавядала, пакуль была сябрам Саборнае Апостальскае Царквы, веру якой і да сёньня непарушна і без зьменаў спавядае Праваслаўная Царква. Абвяшчэньне новага догмату задаволіла вялікае кола народу, належнага да Рымскае Царквы, у прастаце сэрца думаючага, што абвяшчэньне новага вучэньня ў Царкве паслужыць да пабольшаньня славы Боскай Маці, Якой яны гэтым быццам робяць падарунак, быў задаволены гонар заходніх багасловаў, абараняўшых і распрацаваўшых яго; а больш за ўсё абвяшчэньне новага догмату прынесла карысьці самому рымскаму пасаду, бо абвясьціўшы новы догмат сваёй уладай, хоць і выслухаўшы меркаваньне япіскапаў Каталіцкае Царквы, рымскі папа тым самым адкрыта прысвоіў сябе права зьмяняць вучэньне Рымскае Царквы і паставіў свой голас вышэй сьведчаньня Сьвятога Пісаньня і Паданьня. Адсюль прамым высноўкам было, што рымскія папы непамыльныя ў пытаньнях веры, што той жа папа Пій ІХ таксама абвясьціў догматам Каталіцкае Царквы ў 1870 годзе.

Так зьмянялася вучэньне Заходняе Царквы, адышоўшай ад зносінаў з ісьцінай Царквой. Яна ўводзіць у сябе новыя і новыя вучэньні, у спадзяваньні гэтым больш праславіць ісьціну, а ў сапраўднасьці скажаючы яе. У той час, як Праваслаўная Царква пакорліва спавядае тое, што прыняла ад Хрыста і апосталаў, Рымская Царква мае дзёрзкасьць дапаўняць гэта, то “з руплівасьці не па розуму” (Рым. 10:2), то ўхіляючыся ў “паганае пустаслоўе і перакорлівасьць фальшывага знаньня” (1 Цім. 6:20). Інакш і не магло быць, бо тое, што “Царкву … вароты пякельныя не перамогуць.” (Мц. 16:18), абяцана толькі праўдзівай, Сусьветнай Царкве, а не адышоўшымі ад як спраўдзяцца словы: “галіна не можа даваць плоду сама сабой, калі не будзеце на лазе, так і вы, калі не будзеце ў–ва Мне” (Ян. 15:4).

Праўда, у самім вызначэньні новага догмату гаворыцца, што не ўсталёўваецца новае вучэньне, а толькі абвяшчаецца як царкоўнае, тое, што заўсёды існавала ў Царкве, якога трымаліся шматлікія сьвятыя Айцы, вытрымкі з твораў якіх прыводзяцца. Аднак, усе прыведзеныя выказваньні гавораць толькі аб высокім гонары Дзевы Марыі, Яе нявіннасьці, даюць Ёй шматлікія імёны, вызначаючыя Яе чысьціню і духоўную магутнасьць, але нідзе не гаворыцца аб бязгрэшнасьці ў зачацьці. Між тым, тыя ж сьвятыя айцы і іншых месцах гавораць, што толькі Ісус Хрыстос абсалютна чысты ад усялякага граху, усе ж людзі, як народжаныя ад Адама, насілі плоць схільную закону граха.

Ніхто зь старажытных сьвятых айцоў не гаворыць, што Бог дзівосным чынам, яшчэ ва ўлоньні ачысьціў Дзеву Марыю, а шматлікія прама кажуць, што Дзева Марыя, як і ўсе людзі, цярпела барацьбу з грахом, але выявілася пераможцам над спакусамі і выратавана Сваім Боскім Сынам.

Тлумачальнікі лацінскага веравызнаньня таксама гавораць, што Дзева Марыя выратавана Хрыстом, але разумеюць гэта так, што Марыя была захавана ад бруду першароднай правіны ў віду будучых заслуг Хрыстовых (Була аб догмаце бязгрэшнага зачацьця). Дзева Марыя, па іх вучэньню, як бы наперад атрымала той дарунак, які Хрыстос прынёс людзям Сваімі пакутамі і крыжовай сьмерцю. Больш таго, кажучы аб пакутах Багародзіцы, якія Яна пацярпела, стоячы каля крыжа Свайго любімага Сына, і наогул аб той скрусе, якой была напоўнена жыцьцё Боскай Маці, яны лічаць іх дадаткам да пакут Хрыстовых, а Марыю нашай Сузбаўцай. Па тлумачэньню лацінскіх багасловаў “Марыя судалучная нашаму Збаўцы як Сузбаўца” (Гл. Лебядзеў. Тамсама, б. 273). “У справе збаўленьня Яна некаторым чынам дапамагала Хрысту” (Катэхізіс д—ра Ваймара). “Маці Боская, – піша д—р Ленц, – не толькі мужна перанесла цяжар Сваёй пакуты, але і з радасьцю, хоць і з разьбітым сэрцам” (Марыялёгія д—ра Ленца). “На гэтай падставе Яна ёсьць дадатак Сьвятой Тройцы”, а “як Сын Яе ёсьць адзіны Пасярэднік, абраны Богам паміж Ягонай пакрыўджанай веліччу і грэшнікамі – людзьмі, так дакладна галоўная Пасярэдніца, пастаўленая Ім паміж Сынам і намі, ёсьць Усядабраслаўлёная Дзева”. “Трыма адносінамі: Дачкі, Маці і Жонкі Бога, Сьвятая Дзева ўзьнята да некаторай роўнасьці зь Айцом, да нейкага ўзвышэньня над Сынам, да пэўнай блізкасьці да Сьвятога Духа” (“Бязгрэшнае зачацьце. Малу, яп. Бругес).

Такім чынам, па вучэньню прадстаўнікоў лацінскага багаслоўя, Дзева Марыя ў справе збаўленьня становіцца побач зь Самім Хрыстом і ўзвышаецца амаль да роўнасьці з Богам. Далей крочыць няма куды. Калі ўсё гэта не аформлена канчаткова, як догмат Рымскае Царквы, то рымскі папа Пій ІХ, зрабіўшы да гэтага першы крок, указаў кірунак дзеля далейшага разьвіцьця агульнацаркоўнага вучэньня сваёй царквы, ускосна пацьвердзіўшы прыведзенае вышэй вучэньне аб Дзеве Марыі.

Так, у сваім імкненьні ўзьвялічыць Усясьвятую Дзеву, Рымская Царква крочыць па шляху поўнага Яе абагаўленьня, і калі ўжо зараз яе аўтарытэты называюць Марыю дадаткам Сьвятой Тройцы, то хутка магчыма дачакаемся, што Дзеву будуць шанаваць як Бога.

На той жа шлях уступіла і група мысьліцеляў, прыналежных пакуль да Праваслаўнае Царквы, але будуючых новую багаслоўскую сыстэму, паклаўшы ў яе падмурак філязоўскае вучэньне аб Прамудрасьці Сафіі, як аб асобнай сіле, што зьвязвае Боскасьць і тварэньне. Таксама разьвіваючы вучэньне аб годнасьці Боскай Маці, яны жадаюць бачыць у Ёй істоту, якая зьяўляецца нечым сярэднім паміж Богам і чалавекам. Па некаторым пытаньням яны больш памяркоўныя чым лацінскія багасловы, але па іншым, на мой погляд, ужо апярэдзілі іх. Адмаўляючы вучэньне аб бязгрэшным зачацьці і свабодзе ад першароднага граху, яны, аднак, вучаць аб Яе поўнай свабодзе ад любых асабістых грахоў, бачачы ў Ёй пасярэдніцу паміж людзьмі і Богам, падобную Хрысту: у асобе Хрыста зьявілася на зямлі Другая асоба Сьвятой Тройцы, Адвечнае Слова, Сын Божы, а Дух Сьвяты зьяўляецца праз Дзеву Марыю.

Па словах аднаго з прадстаўнікоў гэтай плыні, зь усяленьнем Сьвятога Духа Марыя набыла “двуадзінае жыцьцё, чалавечае і Боскую, гэта значыцца абсалютна абагаўляецца, такім чынам у Сваім існым быцьці зьяўляецца жывым стварэньнем адкрыцьця Духа Сьвятога” (Прат. Сяргей Булгакаў. Неапалімая Купіна, выд. 1927 г., б. 154), “ёсьць дасканалае зьяўленьне Трэцяй Асобы” (тамсама, б. 175), “тварэньне, але ўжо і не тварэньне” (тамсама, б. 191). Гэтае імкненьне да абагаўленьня Боскай Маці назіраецца пераважна на Захадзе, у той самы час, як там, зь іншага боку, маюць вялікі посьпех розныя сэкты пратэстанскага характару разам з галоўнымі галінамі пратэстантаў: лютэранствам і кальвінізму, наогул адмаўляючыя шанаваньне Боскай Маці і малітоўныя звароты да Яе.

Але можна выказацца словамі сьвятога Епіфана Кіпрскага: “аднолькавая шкода ў абодвух гэтых ерасях, і калі прыніжаюць Дзеву, і калі, наадварот, праслаўляюць Яе звыш належнага” (Сьв. Епіфан Кіпрскі. Панарыён супраць Каладрыян). Сьвяты айцец выкрывае тых, якія аддаюць Ёй амаль Боскае пакланеньне: “У шанаваньні ды будзе Марыя, пакланяцца ж будзем Госпаду” (Тамсама). “Хоць Марыя ёсьць сасуд абраны, аднак як жанчына па прыродзе нічым ад іншых не адрозьніваецца. Хоць гісторыя Марыі і Паданьне абвяшчаюць, што айцу Яе Якіму сказана было ў пустэльні: “жонка твая зачала”, аднак гэта адбылося не без саюзу шлюбнага і не без насеньня мужа” (Сьв. Епіфан Кіпрскі. Супраць Каларыдіян). “Звыш належнага не мусім шанаваць сьвятых, але шанаваць Уладара іх. Марыя не Бог і не зь неба атрымала цела, але ад зносін мужа і жонкі, і па абяцаньню, як Ісак, зараней падрыхтавана да ўдзелу ў домабудаваньні Боскім. Но, зь іншага боку, ніхто да не мае дзёрзкасьці і бяздумна абражаць Сьвятую Дзеву”. (Сьв. Епіфан. Супраць Антыдыкамарыёнітаў)

Праваслаўная Царква, высока ўзносячы Багародзіцу ў сваіх хвалебных песьнях, не мае дзёрзкасьці прыпісваць Ёй тое, што не абвешчана аб Ёй Сьвятым Пісаньнем альбо Паданьнем. “Ісьціне чужы ўсе перабольшаньні і прымяншэньні: яна ўсяму дае належную меру і належнае месца”. (Яп. Ігнацій Бранчанінаў). Праслаўляючы дзявоцтва Дзевы Марыі і мужнае цярпеньне скрухі ў Яе зямным жыцьці, айцы Царквы адмаўляюць, аднак, думку, што Яна зьявілася пасярэдніцай паміж Богам і людзьмі ў сэнсе сумеснага збаўленьня Імі чалавечага роду. Гаворачы аб Яе гатоўнасьці памерці разам зь Сынам Яе і зь Ім разам пакутаваць дзеля агульнага выратаваньня, знакаміты айцец Заходняе Царквы сьвяты Амвросій, япіскап Медзіалянскі, дадае: “Але пакуты Хрыстовы не патрабавалі дапамогі, як Сам Гасподзь прадказаў аб тым значна раней: Я глядзеў, — і ня было памочніка; дзіваваў, што ня было таго, хто падтрымлівае; але дапамагла Мне сіла Мая, і лютасьць Мая — яна падтрымала Мяне.” (Іс. 63:5; Сьв. Амвросій. Аб выхаваньні Дзевы і Сапраўдным Дзявоцтве Сьвятой Марыі, гл. 7)

Той жа сьвяты айцец вучыць аб агульнасьці першароднага граху, з чаго выключэньнем ёсьць адзін Хрыстос. “Зь усіх народжаных жанчынамі няма ніводнага абсалютна сьвятога, апрача Госпада Ісуса Хрыста, Які, па асобнаму новаму чыньніку бязгрэшнага зачацьця, не выпрабаваў зямнога пашкоджаньня”. (Сьв. Амвросій. In Luc., сар. II). “Адзін толькі Бог без граху. Такім чынам, хто не мае граху, той і не зачаты такім чынам”. (Сьв. Амвросій. Ар. Аug. dе nupcia et concepcione). “Адзін толькі чалавек, Малітоўнік Бога і людзей, вольны ад кайданоў грахоўнага нараджэньня, таму што Ён нарадзіўся ад Дзевы і таму, што нараджаючыся, не выпрабаваў уражаньня грахом.” (Сьв. Амвросій. Супраць Іўліяна, кн. 2).

Другі знакаміты настаўнік Царквы, асабліва шанаваны на Захадзе, дабрашчасны Аўгусьцін піша: “Што датычыцца да іншых людзей, выключаючы Таго, Хто ёсьць падмуркавы камень, я не бачу дзеля іх іншага сродку зрабіцца храмамі Боскімі і быць дзеля Бога жыльлём апрача духоўнага адраджэньня, якому абавязкова папярэднічае нараджэньне ў плоці. Такім чынам, як бы мы не думалі аб дзецях, што знаходзяцца ва ўлоньні маці, хоць бы слова сьвятога Эвангеліста, які кажа аб Яне Хрысьціцелі, што ён радасна зарухаўся ва ўлоньні маці (што адбылася не інакш, як дзейнасьцю Сьвятога Духа), альбо словы самога Госпада, сказаныя Ераміі: “Я асьвяціў цябе раней, чым ты выйшаў зь улоньня маці” – давалі альбо не давалі нам падставу лічыць, што дзеці ў гэтым стане здольныя да нейкага асьвячэньня; але ва ўсялякім разе несумнеўна, што тое асьвячэньне, па якому ўсе мы разам і кожны асабіста бываем храмам Боскім, магчыма толькі дзеля адроджаных і што адраджэньне заўсёды прадугледжвае нараджэньне. Толькі тыя, якія ўжо нарадзіліся, могуць зьяднацца з Хрыстом і быць у саюзе з гэтым Боскім целам, якое робіць Ягоную Царкву жывым храмам велічы Боскай”. (Дабрашчасны Аўгусьцін. Ліст 187).

Прыведзеныя словы старажытных настаўнікаў Царквы сьведчаць, што на самім Захадзе вучэньне, што цяпер там распаўсюджваецца, і там адмаўлялася раней. Нават пасьля адыходу Заходняе Царквы, прызнаны там вялікім аўтарытэтам Бярнард пісаў:

“Жахаюся, бачачы, што цяпер некаторыя зь вас пажадалі зьмяніць стан важных рэчаў, уводзячы новае сьвята, нязнанае Царквой, непрынятае розумам, неапраўданае старажытным Паданьнем. Няўжо мы больш адукаваны і больш набожны чым айцы нашы? … Вы скажаце, што належыць як можна больш праслаўляць Маці Госпада. Гэта праўда, але праслаўленьне, якое ўзносіцца Царыцы Нябеснай, патрабуе адрозьненьня. Уладарная Дзева не мае неабходнасьці ў ілжывым праслаўленьні, валодаючы сапраўднымі венцамі славы і знакамі годнасьці. Праслаўляйце чысьціню Яе плоці і сьвятасьць Яе жыцьця. Дзівуйцеся багацьцем дароў гэтай Дзевы; пакланяйцеся Яе Боскаму Сыну; узносьце Тую, якая зачала, ня ведаючы юрлівасьці, і нарадзіла, не ведаючы болю. Што ж яшчэ магчыма дадаць да гэтай годнасьці? Кажуць, што належыць шанаваць зачацьце, якое папярэднічала слаўнаму нараджэньню; бо калі б не папярэднічала зачацьце, то і нараджэньне не было б праслаўлена. Але што казаць, калі б хтосьці па той жа самай падставе патрабаваў аналягічнага шанаваньня бацькі і маці Сьвятой Марыі. На такой жа падставе магчыма патрабаваць дзеля Яе дзядоў і прадзедаў – да бясконцасьці. Пры гэтым жа, якім чынам грэх не прысутнічаў там, дзе была юрлівасьць. Тым больш хай пераканаўча кажу, што Дух Сьвяты сышоў на Яе, а не тое, што прыйшло зь Ёй”.

“Я кажу, што Дзева Марыя не магла быць асьвячоная раней Свайго зачацьця, паколькі не існавала, калі тым больш не магла быць Яна асьвячоная ў хвіліну Свайго зачацьця, па чыньніку граху зь зачацьцем непадзельнага, то застаецца верыць, што Яна асьвячоная пасьля таго, як зачалася ва ўлоньні Сваёй маці. Гэтае асьвячэньне, калі яно зьнішчае грэх, робіць сьвятым Яе нараджэньне, але не зачацьце. Нікому не дадзена права быць зачатым у сьвятасьці. Адзін Гасподзь Хрыстос зачаты ад Духа Сьвятога і Ён адзіны сьвят ад самага зачацьця Свайго. Выключаючы Яго, да ўсіх патомкаў Адама адносіцца тое, што адзін зь іх кажа аб сябе самім, як па пачуцьцю пакоры, так і па асэнсаваньню ісьціны: “я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне” (Пс. 50:7). Як магчыма патрабаваць, каб гэтае зачацьце было сьвята, калі яно не зьяўлялася справай Сьвятога Духа, не кажучы ўжо, што яно паходзіла ад юрлівасьці? Сьвятая Дзева адпрэчвае, зразумела, тую славу, якая, верагодна, праслаўляе грэх; Яна аніяк не апраўдвае навізны, выдуманай насуперак вучэньню Царквы, навізны, якая ёсьць маці неразважлівасьці, сястра няверы і дачка лёгкадумнасьці” (Bernard. Epist. CLXXIV. Цытуецца, як і папярэдняе (ад дабрашчаснага Аўгусьціна), зь Лебядзева. Разнастайнасьць у вучэньні аб Усясьвятой Багародзіцы Царквы Ўсходняй і Заходняй). Прыведзеныя словы ясна выяўляюць як навізну, так і недарэчнасьць новага догмату Рымскае Царквы.

Вучэньне аб поўнай бязгрэшнасьці Божай Маці:

1. Не адпавядае Сьвятому Пісаньню, дзе неаднойчы гаворыцца аб бязгрэшнасьці “адзіны Бог, адзіны і пасрэднік паміж Богам і людзьмі, Чалавек Хрыстос Ісус” (1 Цім. 2:5); “ў Ім няма грэху”; “Ня ўчыніў Ён ніякага грэху, і ня было падступства ў вуснах Ягоных”; “Які, як і мы, дасьведчаны ва ўсім, акрамя грэху”; “Бо Таго, Хто ня ведаў грэху, Ён зрабіў нам ахвяраю за грэх” (1 Ян. 3:5; 1 Пят. 2:22; Жыд. 4:15; 2 Кар. 5:21); але аб іншых людзях сказана: “Хто родзіцца чыстым ад нячыстага? Ніхто. Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных у Цябе, калі Ты паклаў яму крэс, якога ён не пяройдзе” (Іоў 14:4–5). “Бог Сваю любоў даказвае нам тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікі, Хрыстос памёр за нас. … Бо калі мы, будучы ворагамі, прымірыліся з Богам сьмерцю Сына Ягонага, дык тым болей, прымірыўшыся, уратуемся жыцьцём Ягоным” (Рым. 5:8,10)

2. Супярэчыць гэтае вучэньне і Сьвятому Паданьню, што ўтрымліваецца ў шматлікіх сьвятаайцоўскіх творах, дзе гаворыцца аб высокай сьвятасьці Дзевы Марыі ад самага Яе нараджэньня і аб ачышчэньні Яе Духам Сьвятым пры зачацьці Ёй Хрыста, але не аб асабістым Яе зачацьці Ганнай. “Ні водны чалавек ня ёсьць чыстым ад граху, нават калі мае адзін дзень жыцьця, толькі Ты адзіны зьявіўся на зямлі бязгрэшным, Гасподзь наш Ісус Хрыстос. На Ягоную міласьць спадзяемся, каб атрымаць прабачэньне і водпуск грахоў”, – гаворыць Васіль Вялікі (малітва вячэрняй Пяцідзесятніцы). “Але калі Хрыстос прыйшоў праз чыстую, дзявоцкую, не пазнаўшую шлюбу, богабаязную, чыстую Маці без шлюбу і без бацькі, і паколькі Яму належала нарадзіцца, ачысьціў жаночую сутнасьць, адкінуў горкую Еву і адпрэчыў законы плоці,” – дадае сьвятой Рыгор Багаслоў (Пахвала дзявоцтву). Аднак і тады, як кажуць аб гэтым сьвятыя Васіль Вялікі і Ян Залатавусты, Яна не была пастаўлена ў немагчымасьць зграшыць, але працягвала клапаціцца аб Сваім выратаваньні і перамагла ўсе спакусы. (сьв. Ян Залатавуст. Тлумачэньне на Эвангельле ад Яна, бяседа 85; сьв. Васіль Вялікі. Ерist:. CLX).

3. Вучэньне аб тым, што Боская Маці была ачышчана раней нараджэньня, каб ад Яе мог нарадзіцца Чысты Хрыстос бессэнсоўнае, таму што калі Чысты Хрыстос мог нарадзіцца толькі калі Дзева будзе ачышчана яшчэ ва ўлоньні маці, то дзеля таго, каб Дзева нарадзілася чыстай, патрэбна было б каб і Яе бацькі былі чыстыя ад першароднага граху, а яны зноў жа мусілі нарадзіцца ад ачышчаных бацькоў, і так крочачы далей, прыйшлося б прыйсьці да высноўку, што Хрыстос не мог бы ўвасобіцца, калі б папярэдне не былі ачышчаны ад першароднага граху ўсе Ягоныя продкі па плоці да самага Адаму ўключна, але тады непатрэбна б было ў само ўвасабленьне Хрыста, бо Хрыстос сыходзіў на зямлю, каб зьнішчыць грэх.

4. Вучэньне, што Боская Маці была захаваная ад першароднага граху, як і тое, што Яна мілатой Боскай была захаваная ад грахоў асабістых, прадстаўляе Бога няміласьцівым і няправедным, бо калі Бог быў здольны захаваць Марыю ад граху і ачысьціць яе яшчэ да нараджэньня, то чаму ж Ён і іншых людзей не ачышчае да нараджэньня, але пакідае іх у граху; таксама атрымліваецца, што Бог выратоўвае людзей і па—за іх воляй, яшчэ да нараджэньня вызначае некаторых да выратаваньня.

5. Гэтае вучэньне, верагодна маючае за мэту ўзвысіць Багародзіцу, у сапраўднасьці абсалютна адмаўляе ўсе Яе даброты. Бо калі Марыя яшчэ ва ўлоньні маці, калі яшчэ няздольная і пажадаць нейчага добрага альбо злога. Была мілатой Боскай захаваная ад усялякай брыдоты, потым той мілатой захоўвалася ад граху і пасьля нараджэньня, то ў чым жа Яе заслуга? Калі Яна была пастаўлена ў немагчымасьць зграшыць і не зграшыла, то за што ж Яе Бог праславіў? Калі Яна без усялякіх высілкаў альбо не маючы аніякіх памкненьняў зграшыць заставалася чыстай, то за што Яна праслаўлена найбольшым вянком? Перамогі без ворага не бывае.

У тым і выявілася праведнасьць і сьвятасьць Дзевы Марыі, што Яна, будучы “чалавекам як і мы”, так палюбіла Бога і аддалася Яму, што чысьцінёй Сваёй высока ўзвысілася над усім чалавечым родам. За гэта, прадвызначаная і прадабраная, Яна і ўдастоілася, што Духам Сьвятым, што сышоў на Яе, Яна была ачышчана і зачала ад Яго самога Выратавальніка сусьвету. Вучэньне аб мілаце бязгрэшнасьці Дзевы Марыі адмаўляе Яе перамогу над спакусамі і з пераможцы, заслужанай быць увенчанай вянцамі славы, робіць Яе сьляпой прыладай Божага Задуму.

Не ўзвышэньне і большую славу, а прыніжэньне Яе ўяўляе той “падарунак”, які паднёс Ёй папа Пій ІХ і ўсе іншыя, думаючыя, што здольныя праславіць Боскую Маці адшуканьнем новых ісьцін. Усясьвятая Марыя настолькі праслаўлена Самім Богам, такая высокая Сваім жыцьцём на зямлі і Сваёй слава ў нябёсах, што чалавечыя вымыслы нічога няздольныя дадаць да Яе годнасьці і славы. Тое, што людзі самі прыдумляюць, толькі затуляе ад іх вачэй Яе твар. “Глядзеце, браты, каб хто ня прывабіў вас філасофіяй і пустымі панадамі, па пераказах чалавечых, па стыхіях сьвету, а не па Хрысьце,” – пісаў Духам Сьвятым апостал Павал (Кал. 2:8)

Вось такой “дарэмнае лісьлівасьцю” і зьяўляецца вучэньне аб бязгрэшным зачацьці Ганна Дзевы Марыі, на першы погляд узвышаючае, а на самой справе прыніжаючае Яе. Як і ўсялякая ілжа, яно зьяўляецца насеньнем “айца ілжы” (Ян. 8:44) д’ябла, здолеўшага ім спакусіць шматлікіх людзей, якія не разумеюць, што абражаюць Дзеву Марыю. Разам зь ім мусяць быць адпрэчаны і іншыя вучэньні, што сыходзяць ад яго альбо родасныя яму. Імкненьне ўзвысіць Усясьвятую Дзеву да роўнасьці з Хрыстом, надаючы Яе мацярынскім пакутам каля крыжа роўнае значэньне з пакутамі Хрыста, так быццам цярпелі аднолькава Збаўца і “Сузбаўца”, па вучэньню папістаў, альбо “што чалавечая сутнасьць Боскай Маці у небе разам з Богачалавекам Ісусам разам выяўляюць поўны вобраз чалавека” (прат. С. Булгакаў. Неапалімая Купіна, б. 141), па вучэньню ілжэ–сафістаў (Сафія значыцца Прамудрасьць), ёсьць аднолькавая дарэмная лісьлівасьць і спакуса філязофіяй. У Хрысьце Ісусе “няма мужчынскага полу, ні жаночага” (Гал. 3:28), і Хрыстос збавіў увесь род чалавечы, таму аднолькава ў Ягоным уваскрошаньні “лікаваў Адам і радавалася Ева” (Нядзельныя кандакі 1—га і 3—га тону), а Сваім Узьнясеньнем Гасподзь узвысіў ўсю сутнасьць чалавечую.

Таксама тое, што Боская Маці ёсьць “дадаткам Сьвятой Тройцы”, альбо “чацьвёртая асоба”, альбо “ Сын і Маці зьяўляюцца адкрыцьцём Айца праз Другую і Трэцьцю асобы”, што Дзева Марыя “ёсьць стварэньне, але ўжо і не стварэньне” – усё гэта ёсьць плод ілжывай мудрасьці, не задаволенай тым, што Царква ўтрымлівае ад часоў апостальскіх і спрабуючай праславіць Сьвятую Дзеву больш, чым Яе праславіў Бог.

Збываюцца словы сьвятога Епіфана Кіпрскага: “Некаторыя бяздумныя ў меркаваньні аб самой Сьвятой Сапраўды Дзеве спрабавалі і спрабуюць ставіць Яе замест Бога” (сьв. Епіфан. Супраць Антыдыкамарыёнітаў, ерась 78) Але ў бяздумнасьці прынесенае Дзеве, замест усхваленьня Яе апынаецца зьнеслаўленьнем, а Ўсячыстая адпрэчвае ілжу, будучы Маці Ісьціны (Ян. 14:6).

Праваслаўнае шанаваньне Боскай Маці

Праваслаўная Царква захоўвае аб Багародзіцы тое, што Сьвятое Паданьне і Сьвятое Пісаньне паведамілі аб Ёй, і штодзённа праслаўляе Яе ў сваіх храмах, просячы ў Яе дапамогі і абароны. Ведаючы, што Ёй прыемны толькі тыя хваленьні, якія адпавядаюць Яе сапраўднае славе, сьвятыя айцы і складальнікі сьпеваў малілі Яе Саму і Яе Сына навучыць іх, як апяваць Яе. “Агарадзі думкі мае, Хрыстос мой, бо Чыстую Маці Тваю апець дзёрзкасьць маю” (Ікас Усьпеньня). “Царква вучыць, што Хрыстос сапраўды нарадзіўся ад Марыі Заўсёды Дзевы” (сьв. Епіфан Кіпрскі. Праўдзівае слова аб веры). “Неабходна нам спавядаць, што Сьвятая Заўсёды Дзева Марыя сапраўды ёсьць Багародзіца, каб не ўпасьці ў кепскую ганьбу. Бо адмаўляючыя, што Сьвятая Дзева сапраўды ёсьць Багародзіца не ёсьць ужо вернікі, а ёсьць вучні фарысеяў і садукеяў” (Звг. Яфрэм Сірын. Манаху Яну).

З Паданьня вядома, што Марыя была дачкой старых Якіма і Ганны, пры гэтым, Якім паходзіў зь царскага роду Давыду, а Ганна – зь сьвятарскага роду. Нягледзячы на такое шляхетнае паходжаньне, яны былі бедныя. Аднак не гэта было скрухай гэтых праведных людзей, а тое, што яны не мелі дзяцей і не маглі спадзявацца, што іх нашчадак пабачыць Месію. І вось, калі аднойчы, пагарджаныя жыдамі за сваю няплоднасьць, яны абодва ў скрусе ўзносілі Богу малітвы. Якім на гары, дзе адасобіўся пасьля таго, як сьвятар не пажадаў прынесьці ягоныя ахвяры ў храме, а Ганна ў сябе ў садзе, аплакваючы сваё бясплодзьдзе, тады зьявіўся ім Анёл і абвясьціў, што яны народзяць дачку. Абрадаваныя, яны абяцалі прысьвяціць сваё дзіця Богу.\

Праз 9 месяцаў нарадзілася ў іх дачка, названая Марыяй, з маленства праявіўшая найлепшыя душэўныя якасьці. Калі яна дасягнула ўзросту трох гадоў, выконваючы абяцаньне, урачыста адвялі ў ерусалімскі храм маленькую Марыю, Якая сама ўзышла па высокім прыступкам, а сустрэўшым Яе Першасьвятаром, па адкрыцьцю Божаму, уведзена была ў самае Сьвятое Сьвятых, суўводзячы зь Сабой спачываючую на Ёй мілату Боскую ў дагэтуль бездабрадатны храм (Кандак Увядзеньня. Гэта быў новазбудаваны храм, у каторы слава Боская не сыходзіла, як ў Скінію альбо храм Саламона). Яна асялілася ў існуючых пры храме памяшканьнях дзеля дзяўчат, але так шмат часу праводзіла ў малітве ў Сьвятая Сьвятых, што можна казаць, жыла ў ім (Вершыры Ўведзеньня, на “Госпада клічу” 2—я і на “Слава; цяпер”). Упрыгожаная ўсімі дабрадзейнасьцямі, Яна выявілі прыклад незвычайнага чыстага жыцьця. Усім пакорлівая і паслухмяная, Яна нікога не абражала, нікому не сказала абразьлівага слова, да ўсіх была ветлівая, нават не дапускала кепскай думкі. (Скарочана зь сьв. Амвросій Медыалянскага. Аб Заўсёды Дзеве Марыі).

“Нягледзячы на праведнасьць і чысьціню жыцьця, якое вяла Багародзіца, грэх і вечная сьмерць выяўлялі ў Ёй сваю прысутнасьць. Яны небылі здольныя не выяўляцца. Такое дакладнае і вернае вучэньне Праваслаўнае Царквы аб Боскай Маці ў адносінах да першароднага граху і сьмерці” (Япіскап Ігнацій Брянчанінаў. Выклад вучэньня Праваслаўнае Царквы аб Боскай Маці). “Чужая грахоўнаму падзеньню” (сьв. Амвросій Медыалянскі. Тлумачэньне Псальмы 118). Яна не была чужая грахоўных спакус. “Бо адзін Бог без граху” (сьв. Амвросій Медыалянскі. Тамсама), а чалавек заўсёды будзе мець у сябе тое, што патрэбна яшчэ выправіць і ўдасканаліць, каб выканаць Боскі запавет. “сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я Гасподзь, Бог ваш” (Ляв. 19:2). Чым хто чысьцей і больш дасканалы. Тым больш ён заўважае свае недасканаласьці і тым больш нягодным сябе лічыць.

Дзева Марыя, усю Сябе аддаўшая Богу, хоць і адкідала ад Сябе ўсялякую спакусу граху, больш іншых адчувала нямогласьць чалавечай прыроды і палымяна жадала прыходу Выратавальніка. Яна ў пакоры лічыла Сябе нягоднай быць нават служкай маючай Яго нарадзіць Дзевы. Каб нічога не адцягвала Яе ад малітвы і ўвагі да Сябе, Марыя дала Богу абяцаньне бясшлюбнасьці, каб усё Свае жыцьцё дагаджаць толькі Яму. Заручаная са старцам Іосіфам, калі Яе гады не дазвалялі Ёй больш заставацца пры храме, Яна пасялілася ў ягоным доме ў Назарэце. Тут удастоілася Дзева прыходу Архангела Гаўрыіла, дабравесьціўшага Ёй аб нараджэньні ад Яе Вышэйшага. “Радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын… Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым” (Лк. 1:18–35)

Паслухмяна і пакорліва прыняла Марыя анёльскае дабравесьце. “Тады ж Слова, як Яму Самому вядома, сышло і, як Само пажадала, зьдзейсьніла, увайшло ў Марыю і пасялілася ў Ёй” (звг. Яфрэм Сірын. Пахвальная песьня Боскай Маці). “Як маланка асьвятляе патаемнае, так і Хрыстос ачышчае забрудненую існасьць. Ён ачысьціў і Дзеву, і потым нарадзіўся, каб паказаць, што дзе Хрыстос, там выяўляецца чысьціня ва ўсёй сіле. Ачысьціў Дзеву, падрыхтаваў Духам Сьвятым, і потым улоньне, зрабіўшыся чыстай, зачала Яго. Ачысьціў Дзеву пры ўсёй Яе цноце, таму і нарадзіўшыся пакінуў Дзевай. Не кажу, што Марыя зрабілася несьмяротнаю, но тое, што асьвячоная мілатой, Яна не запальвалася грахоўнымі жаданьнямі.” (звг. Яфрэм Сірын. Слова на ерэтыкаў 41). “Усялілася ў Яе сьвятло, ачысьціў Яе розум, чыстымі зрабіў Яе думкі, умацаваў цноту Яе, асьвяціў дзявоцтва Яе” (звг. Яфрэм Сірын. Марыя і Ева). “Чыстую ў чалавечым разуменьні зрабіў дабрадатна – чыстай” (Япіскап Ігнацій Брянчанінаў. Выклад вучэньня Праваслаўнай Царквы аб Боскай Маці).

Марыя не казала нікому аб зьяўленьні Анёла, але Анёл сам абвясьціў Іосіфу аб дзівосным зачацьці Марыяй ад Духа Сьвятога (Мц. 1:18–25), а пасьля нараджэньня Хрыста з шматлікім войскам нябесным дабравесьціў пастырам. Пастыры, прыйшоўшы пакланіцца Нованароджанаму, сказалі, што чулі аб Ім. Раней моўчкі цярпеўшая падазрэньні, Марыя цяпер моўчкі слухала і “складала ў сэрцы Сваім” словы аб велічы Свайго Сына (Лк. 2:8–19). Чула Яна праз 40 дзён праслаўляючую малітву Сімеона і прадказаньне аб зброі, якая пройдзе праз Яе душу. Пасьля бачыла, як Ісус меў незвычаны посьпех у прамудрасьці, чула Яго ў 12 гадоў навучаючага ў храме і ўсё “складала ў сэрцы Сваім” (Лк. 2:21–51)

Хоць і прасьвядная, Яна яшчэ не суцэль разумела, у чым будзе складацца служэньне і веліч Яе Сына. Жыдоўскія паняцьці аб Месіі былі Ёй яшчэ блізкія, а натуральныя пачуцьці прымушалі Яе клапаціцца аб Ім, ахоўваючы Яго ад празьмерных, як магло здавацца, працы і небясьпекі. Таму мімаволі Яна спачатку станавілася на шляхі Свайго Сына, што і выклікала Яго указаньне аб перавазе сваяцтва духоўнага над сваяцтвам цела (Мц. 12:46–49). “Меў Ён клопат і аб годнасьці Маці, але значна больш аб Яе духоўным выратаваньні і аб дабры людзей, дзеля чаго і плоць апрануў” (Ян Залатавуст. Тлумацэньне на Эвангельля паводле Яна, бяседа 12). Марыя зразумела гэта і, “чуючы словы Божы, захавала іх” (Лк. 11:27–28). Як ніводны зь людзей, Яна атрымала тыя ж пачуцьці, што і Хрыстос (Флп. 2:5), пакорліва перацярпеўшы мацярынскую скарбуту, калі бачыла Свайго Сына гнаным і церпячым пакуту. Узрадаваная ў дзень Ўваскрошаньня, Яна ў дзень Пяцідзесятніцы апранулася сілай з вышыні (Лк. 24:49). Сышоўшы на Яе Дух Сьвяты “Яе навучыў усяму” (Ян. 14:26), і “наставіў на ўсялякую праўду” (Ян. 16:13). Адукаваная, Яна яшчэ руплівей пачала зьдзяйсьняць пачутае Ёй ад Яе Сына і Збаўцы, каб узысьці да Яго і быць зь Ім.

Канец зямнога жыцьця Усясьвятой Багародзіцы быў пачаткам Яе велічы. “Упрыгожаная Боскай славай” (Ірмас канону Ўсьпеньня). Яна стаіць, будзе стаяць і ў дзень Страшнага Суду і ў будучым стагодзьдзі, каля Пасаду Сына Свайго, царуе зь Ім і мае дзёрзкасьць да Яго, як Ягоная Маці па плоці і як адзінароўная па духу, як волю Боскую зьдзейсьніўшая і іншых навучыўшая (Мц. 5:19). Вялікая ў любові і міласэрная, Яна любоў да Сына і Богу Свайму выяўляе ў любові да роду чалавечага, просіць за яго прад Міласьцівымі і, абыходзячы зямлю, дапамагае людзям.

Выпрабаўшая усе цяжары зямнога жыцьця, Заступніца роду хрысьціянскага бачыць кожную сьлязу, чуе кожны стогн і маленьне, зьвернутую да Яе. Асабліва Ёй блізкія тыя, якія працуюць у барацьбе са запалам і раўнуюць аб богадагодным жыцьці. Але і ў жыцьцёвых праблемах Яна незаменная дапамога. “Усіх скарбутных Радасьць, і пакрыўджаных Абаронца, і патрабуючых Гадавальніца, у бедах Суцяшэньне, у буры запалу Прыстанак, хворых Наведвальніца, нямоглых Пакрыў і Абаронца, Жазло старасьці, Маці Бога Вышэйшага, Ты ёсьць Ўсячыстая (Вершыра Адзігідрыі). “Надзея і абарона, і прыстанак хрысьціян”, у “малітвах няспынная Багародзіца” (кандак Усьпеньня), “выратоўваючая сьвет няспыннай Сваёй малітвай” (багародзічны 3 тону), “дзень і ноч моліцца аб нас і скіптры Царства Яе малітвамі сьцьвярджаюцца” (Штодзённая паўночніца).

Няма розуму і словай, каб выказаць веліч Той, Якая нарадзілася ў грэшным чалавечым родзе, а зрабілася больш Годная за Хэрувімаў і больш слаўная Сэрафімаў. Бачачы дабрыню невымоўных і сьвятых Боскіх таямніц, выяўляемую і відавочна выконваемую ў Дзеве, радуюся і зьдзіўляюся, імкнучыся зразумець дзіўную і невымоўную выяву, якім Абраная і адзіна Чыстая апынулася вышэй усяго тварэньня бачнага і спасьціжнага розумам. Таму, усхваліць Яе жадаючы, вельмі бянтэжуся за свой розум і словы. Але усё ж, адважваючыся, клічу Яе і абвяшчаю: “Яна — скінія нябесная!” (Ікас Увядзеньня ў храм). “Ніякая мова не ў сілах усхваліць па годнасьці, і нават вышэйшы сусьвету розум губляецца, — як апяваць Цябе, Багародзіца; але як Добрая, заклад вернасьці прымі, бо Ты ведаеш і любоў боскую нашу, бо Ты — Заступніца хрысьціян, Цябе мы узьвялічваем” (Ірмас 9—й песьні Богаяўленьня)

Tuesday, June 29, 2010

ЯК СЬВЯТАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ШАНАВАЛА І ШАНУЕ МАЦІ БОСКУЮ

сьвяціцель Іаан (Максімовіч)

Шанаваньне Боскай Маці ў дні яе зямнога жыцьця

Ад Апостальскіх часоў і да нашых дзён усе сапраўды любячыя Хрыста аддаюць пашану Той, Якая нарадзіла Яго, выхавала і ахоўвала ў дні дзяцінства. Калі Яе абраў Бог Айцец, сышоў на Яе Дух Сьвяты, Бог Сын усяліўся ў Яе, слухаўся Яе ў дні дзяцінства, клапаціўся аб Ёй, вісячы на крыжы, то не павінен лі Ёй пакланяцца ўсялякі чалавек, спавядаючы Сьвятую Тройцу?

Яшчэ ў дні Яе зямнога жыцьця сябры Хрыста, Апосталы, выяўлялі вялікі клопат і адданасьць у адносінах да Маці Госпада, асабліва эвангеліст Ян Багаслоў, які, выконваючы волю Яе Боскага Сына, узяў Яе да сябе і клапаціўся аб Ёй, як аб Маці, з таго часу, як Гасподзь з крыжа прамовіў да яго: “Гэта маці Твая”.

Эвангеліст Лука напісаў некалькі Яе ікон, адны разам зь Адвечным Немаўлём, іншыя без Яго Калі ён прынёс і паказаў іх Усясьвятой Дзеве, Яна ўхваліла іх і прамовіла: “Мілата Сына Майго будзе зь імі”, і паўтарыла песьню, сьпетую некалі ў доме Елізаветы: “Узьвялічвае душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух Мой аб Богу, Выратавальніку Маім…”

Разам з тым, Дзева Марыя ўхілялася ў час свайго зямнога жыцьця ад славы, належнае Ёй, як Маці Госпада. Яна аддавала перавагу жыцьцю ў цішыні і рыхтавацца да пераходу ў вечнае жыцьцё. Да апошняга дня Свайго зямнога жыцьця Яна клапацілася аб тым, каб апынуцца годнай Царства Сына Свайго, і прад сьмерцю малілася, каб Ён пазбавіў Яе душу ад злых духаў, сустракаючых чалавечыя душы на шляху да неба і імкнуцца іх паланіць, каб адвесьці да сябе ў пекла. Гасподзь выканаў малітву Сваёй Маці і ў час Яе спачыну Сам прыйшоў зь нябёсаў са шматлікімі Анёламі прыняць Яе душу.

Улічваючы, што Боская Маці малілася яшчэ аб тым, каб Яна здолела разьвітацца зь апосталамі, то Гасподзь сабраў да Яе спачыну і ўсіх апосталаў, апрача Тамаша, нябачнай сілай прынесеных ў той дзень у Ерусалім са ўсіх канцоў сусьвету, дзе яны прапаведавалі, і яны прысутнічалі пры Яе добрым пераходзе ў вечнае жыцьцё.

Са сьвятымі сьпевамі аддалі апосталы пахаваньню Яе Ўсячыстае цела, а на трэці дзень адчынілі труну, каб яшчэ раз пакланіцца астанкам Боскай Маці, разам з прыбыўшым тады ў Ерусалім апосталам Тамашам. Але яны не адшукалі ў труне цела і ў зьдзіўленьні павярнуліся да сябе, а ў час трапэзы ім зьявілася на паветры Сама Багародзіца, зьзяючая нябесным сьвятлом і распавяла, што Сын Яе праславіў і цела Яе, і Яна, уваскросшая, стаіць каля Ягонага Пасаду. Пры гэтым абяцала Яна і зь імі заўсёды знаходзіцца.

Апосталы зь вялікай радасьцю віталі Багародзіцу і пачалі Яе шанаваць, не толькі як Маці іх улюблёнага Настаўніка і Госпада, але і як сваю нябесную памагатую, ахоўніцу хрысьціян і абаронцу ўсяго роду чалавечага прад Праведным Судзьдзёй. І паўсюды, дзе гучала пропаведзь Эвангельля Хрыстовага, праслаўляцца пачала і Ягоная Ўсячыстая Маці.

Першыя ворагі шанаваньня Боскай Маці

Чым больш распаўсюджвалася вера Хрыстова, тым больш на зямлі славілася Імя Выратавальніка Сусьвету, а разам зь Ім і Тая, Якая ўдастоілася быць Маці Богачалавека, тым больш павялічвалася да Яе і нянавісьць ворагаў Хрыста. Марыя была Маці Ісуса. Яна выявіла нябачны прыклад чысьціні і праведнасьці, да таго ж Яна, і перасяліўшыся з гэтага жыцьця, была магутнай, хоць і нябачнай дзеля цялесных вачэй, падтрымкай хрысьціян. Таму ўсе, хто ненавідзеў Ісуса Хрыста і не верыў у Яго, хто не разумеў Ягонага вучэньня, правільней казаць, не жадаў разумець так, як разумела Царква, хто жадаў пропаведзь Хрыстову замяніць сваімі чалавечымі патугамі – усе яны нянавісьць да Хрыста, да Эвангельля і Царквы пераносілі на Ўсячыстую Дзеву Марыю. Жадалі прынізіць Маці, каб тым разбурыць веру ў Яе сына, стварыць ілжывае ўяўленьне аб Ёй сярод людзей, каб мець магчымасьць і ўсё хрысьціянскае вучэньне перабудаваць на іншых падмурках.

Ва ўлоньні Марыі зьядналіся Бог і чалавек, Яна была Той, Якая паслужыла як бы лесьвіцай дзеля Сына Божага, сышоўшага зь неба. Нанесьці ўдар шанаваньню Яе – значыцца ўдарыць хрысьціянства пад корань, разбурыць сам падмурак.

І самы пачатак Яе нябеснае славы вызначыўся на зямлі выбухам злосьці і нянавісьці да Яе няверных. Калі пасьля Яе Сьвятога спачыну, апосталы несьлі Яе цела дзеля пахаваньня да абранага Ёй месца ў Гэфсіманіі, Ян Багаслоў наперадзе нёс райскую галіну, якую за тры дні прад тым Архангел Гаўрыіл прынёс Сьвятой Дзеве, прыйшоўшы зь нябёсаў абвясьціць Ёй аб надыходзячым пераходзе Яе ў нябесныя сялібы.

“Калі выйшаў Ізраіль зь Эгіпту, дом Якубавы зь народу чужароднага” – пачаў Пятро псальму 114, “Алілуя” – падхапіў ўвесь збор апосталаў і іх вучняў, як, напрыклад, Дыяніс Арэапагіт, таксама цудам дастаўленых тады ў Ерусалім. І калі сьпявалася гэтая сьвятая песьня, названая ў жыдоў “вялікае алілуя”, гэта значыцца вялікае “хваліце Бога”, адзін жыдоўскі рабін, Афоній, падляцеў да насілак і жадаў, перавярнуць іх, кінуць на зямлю цела Боскай Маці.

Дзёрзкасьць Афонія была адразу пакарана:

Архангел Міхал нябачным мячом адсек яму рукі, якія засталіся вісець на насілках. Уражаны Афоній, адчуваючы пакутлівы боль, у асэнсаваньні свайго граху зьвярнуўся зь малітвай да ненавіснага яму да гэтага часу Ісусу і быў адразу вылечаны. Ён адразу прыняў хрысьціянства і спавядаў яго прад сваімі былымі адзінаверцамі, за што і прыняў ад іх пакутлівую сьмерць. Так спроба абразіць гонар Боскай Маці праслужыла да Яе вялікага праслаўленьня.

Ворагі Хрыстовы больш тады не адважыліся грубай сілай выявіць сваю непавагу да цела Ўсячыстай, але злаба іх не спынілася. Бачачы, што хрысьціяне паўсюды распаўсюджваецца, яны пачалі распаўсюджваць аб хрысьціянах усялякі брудны паклёп. Не пашкадавалі яны і імя Маці Хрыстовай і выдумалі, быццам Ісус зь Назарэту паходзіў зь ніжэйшага і амаральнага асяродзьдзя, а Ягоная Маці сябравала зь адным рымскім салдатам.

Але паклёп быў тут вельмі відавочны, каб гэтая выдумка здолела прыцягнуць да сябе сур’ёзную ўвагу. Усю сям’ю Заручонага Іосіфа і Саму Марыю добра ведалі сучасьнікі іх жыцьця ў Назарэце і ягоным навакольлі. “Адкуль у Яго такая прамудрасьць і сілы? Не Гэты лі цясьляр, сын цесьляра, Іосіфа, сын Марыі, брат Якаву і Іосіі, і Юдзе, і Сымону? І ці не сёстры лі Ягоныя тут сярод нас?” – казалі ягоныя суайчыньнікі ў Назарэце, калі Хрыстос выявіў прад імі ў сынагозе Сваю незямную мудрасьць (Мц. 13:54–55; Мк. 6:3; Лк. 4:22). У маленькіх гарадках добра вядомыя сямейныя падрабязнасьці кожнага, за чысьцінёй шлюбнага жыцьця тады вельмі строга назіралі.

Няўжо б да Ісуса з павагай ставіліся, дазваляючы прапаведаваць у сынагозе, калі б Ён быў народжаны ад незаконнага сужыцьця? Да Марыі быў бы ўжыты закон Майсея, загадваўшы пабіць каменьнем падобных асоб; фарысеі неаднойчы скарысталіся б выпадкам, каб папракнуць Хрыста за паводзіны Ягонай Маці. А між тым адбылася зваротнае, Марыя карысталася вялікай павагай, у Кане была пачэснай госьцяй на вясельлі, і нават, калі судзілі Яе Сына, ніхто не дазволіў сябе насьміхацца альбо дакараць Ягонай Маці.

Спробы жыдоў і ерэтыкаў аганьбаваць Сапраўды Дзеву Марыю

Жыдоўскія нагаворшчыкі хутка пераканаліся, што аганьбаваць Маці Ісуса амаль немагчыма, і на падставе тых зьвестак, якімі яны самі разьмяшчаюць, значна лягчэй давесьці Яе пахвальнае жыцьцё. Таму яны пакідаюць гэты свой паклёп, ужо падхопленую было язычнікамі (Арыген. Супраць Цельса, I), і імкнуцца давесьці прынамсі, што Марыя не была дзевай, калі нараджала Хрыста. Яны кажуць нават, што і прадказаньні аб нараджэньні Месіі Дзеваю ніколі не існавала, што таму цалкам дарма хрысьціяне думаюць узвысіць Ісуса тэм; што быццам на Ім спраўдзілася прароцтва.

Знайшліся габрэйскія перакладчыкі (Акіла, Сімах, Феодотыён), якія склалі новыя пераклады Старога запавету на грэцкую мову і ў іх яны вядомае прароцтва Ісаі перавялі: “Вось, маладая жанчына зачне” (Іс. 7:14); яны сьцьвярджалі, што жыдоўскае слова “аалма” азначае маладой жанчыну, а не дзеву, як адзначана ў сьвятым перакладзе 70 тлумачэньня, дзе гэтае месца перакладзена “Гэта Дзева ва улоньня прыме”.

Новым перакладам жадалі давесьці, што хрысьціяне на падставе няправільнага перакладу слова “аалма” думаюць прыпісаць Марыі абсалютна немагчымае – нараджэньне без мужа, у той час як у сапраўднасьці Хрыстова нараджэньне нічым не адрозьніваецца ад звычайнага чалавечага нараджэньня.

Аднак злы задум новых перакладчыкаў хутка і яўна выявіўся, бо з параўнаньня розных месцаў Бібліі добра бачна, што слова “аалма” азначае менавіта “дзева”. Ды і ня толькі жыды, але і язычнікі на падставе сваіх паданьняў і розных прадказаньняў чакалі, што Збаўца сусьвету народзіцца ад Дзевы. Эвангельле ясна гаворыць, што Гасподзь Ісус нарадзіўся ад Дзевы.

“Як гэта будзе, калі я ня знаю мужа,” – пытала склаўшая зарок дзявоцтва Марыя ў Архангела Гаўрыіла, дабравесьціўшага Ёй аб нараджэньні Хрыста.

І адказаў Анёл: “Дух Сьвяты найдзе на Цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне Цябе; вось чаму і тое, што народзіцца сьвятое, Сынам Божым назавецца”. (Лк. 1:34–35).

Пазьней Анёл зьявіўся да праведнага Іосіфа, які пажадаў адпусьціць зь дому Марыю, ведаючы што Яна зачала, не ўступаючы зь ім у шлюбнае жыцьцё. Іосіфу Архангел Гаўрыіл прамовіў: “Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зарадзіўшаеся ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога”, і нагадаў яму прароцтва Ісаі аб зачацьці Дзевай (Мц. 1:18–25).

Праросшае жазло Арона, камень без рук адняты ад гары, бачаны Навухаданосарам у сьне, вытлумачаны прарокам Даніілам, зачыненая брама, бачаная прарокам Езэкіілям, і шам чаго іншага ў Старым Запавеце прадказвала нараджэньне Дзевай. Падобна таму, як Адам быў створаны Словам Божым зь неабробленае і дзявоцкае зямлі, так і Сябе Слова Боскае стварыла плоць ад дзявочага ўлоньня, калі Сын Божы зрабіўся новым Адамам, каб выправіць грэхападзеньне першага Адама (Сьв. Ірыней Ліонскі, Кн. ІІІ).

Адмаўляць нараджэньне Хрыста без насеньня могуць і маглі толькі адмаўляючыя Эвангельле, а Царква Хрыстова ад пачатку спавядае Хрыста “увасобіўшагася ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы”. Але нараджэньне Бога ад Сапраўды Дзевы зьявілася каменьнем сутыкненьня для тых людзей, якія жадаючы называцца хрысьціянамі, але не жадалі зьмірыцца розумам і клапаціцца аб чыстаце жыцьця. Чыстае жыцьцё Марыі зьявілася дакорам дзеля тых, якія нячыстыя ў сваіх думках. Каб здавацца хрысьціянамі, яны не сьмелі адмаўляць, што Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы, але пачалі сьцьвярджаць, што Марыя заставалася Дзевай толькі “пакуль не нарадзіла сына Свайго Ісуса”.

“Пасьля нараджэньня Ісуса,” – казаў у IV стагодзьдзі ілжэнастаўнік Гэлвідзій, а таксама шматлікія да і пасьля яго, “Марыя пачала шлюбнае жыцьцё зь Іосіфам і мела ад яго дзяцей, названых у Эвангельлі братамі і сёстрамі Хрыста”. Але слова “пакуль” не азначае, што Марыя заставалася Дзевай толькі да пэўнага часу. Слова “пакуль” і яму падобныя часта азначаюць вечнасьць. У Сьвятым Пісаньні гаворыцца аб хрысьці: “У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц” (Пс. 71:7), але гэта не адзначае, што калі згіне месяц пры канцы сусьвету, згіне праўда Божая; менавіта тады яна і пераможа. Альбо што азначае напісанае “належыць Яму ўладарыць, пакуль не пакладуцца ўсе ворагі пад ногі Ягоныя”? Няўжо Гасподзь мусіць уладарыць толькі да часу, пакуль ворагі Ягоныя не будуць пад нагамі Ягонымі! І Давыд у 122 псальме гаворыць: “Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхніх паноў, як вочы рабыні на руку іхняе гаспадыні, так нашыя вочы да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.” Такім чынам, прарок будзе мець вочы да Госпада да таго часу, пакуль не выпрасіць міласьці, а атрымаўшы міласьць, апусьціць іх на зямлю? (Дабрашчасны Іранім. Аб Сапраўднай Дзявоцкасьці Марыі; 1 Кар. 15:22; Пс. 122:2). Выратавальнік у Эвангельлі кажа апосталам: “Я зь вамі ў–ва ўсе дні да сканчэньня веку.” Такім чынам, па сканчэньню века Гасподзь адыдзе ад вучняў Сваіх, і тады, калі яны на дванаццаці пасадах будуць судзіць дванаццаць кален ізраільскіх, яны не будуць мець абяцаных зносін з Госпадам? (Дабр. Іранім. Тамсама; Мц. 28:20)

Няправільна таксама думаць, быццам браты і сёстры Хрыстовы былі дзецьмі Ягонай Усясьвятой Маці. Назва “брат” і “сястра” маюць самае рознае значэньне. Вызначае пэўнае сваяцтва паміж людзьмі альбо іх духоўную блізкасьць, гэтыя словы ўжываліся то ў больш шырокім, то ў больш вузкім сэнсе. Ва ўсялякім выпадку братамі і сёстрамі называюцца людзі, што маюць агульных бацьку і маці. Альбо толькі агульнага бацьку альбо маці, нават паходзячыя ад розных айца і маці, калі іх бацькі пазьней аўдавеўшы ўступілі ў брак (зьведзеныя браты), альбо ж, калі іх бацькі зьвязаныя блізкім сваяцтвам (дваюрадныя браты).

Нідзе зь Эвангельля нябачна, каб названыя там браты Ісуса былі альбо лічыліся дзецьмі Ягонай Маці. Наадварот, было вядома, што Якаў і іншыя былі сынамі Іосіфа Заручонага Марыі, які быў удовы і ад першай жонкі меў дзяцей. (Сьвю Эліфан Кіпрскі. Панарыён аб ерасі. 78). Таксама і сястра Ягонай Маці, Марыя Клеоптава, якая зь Ёй стаяла каля крыжа Госпада (Ян. 19:25), таксама мела дзяцей, якія з поўным правам, у зьвязку такога блізкага сваяцтва, маглі называцца братамі Госпада. Тое, што так званыя, браты і сёстры Госпада не былі дзяцьмі Ягонай Маці, ясна бачна з таго, што Гасподзь даручыў прад сьмерцю Сваю Маці ўлюблёнаму Свайму вучню Яну. Дзеля чаго б Ён гэта рабіў, калі б Яна мела яшчэ дзяцей апрача Яго? Яны б самі клапаціліся аб Ёй. Сыны ж Іосіфа, ўяўнага бацькі Ісуса, не лічылі сябе абавязанымі клапаціцца аб сваёй, як яны лічылі, мачахі, альбо, ва ўсялякім выпадку не мелі да яе такой любові, зь якой ставяцца родныя дзеці да бацькоў, і якую меў да Яе ўсыноўлены Ян.

Такім чынам, уважнае вывучэньне Сьвятога пісаньня з поўнае яснасьцю выяўляе безгнунтоўнасьць пярэчаньняў супраць Сапраўднага Дзявоцтва Марыі і сарамаціць тых, хто вучыць інакш.

(працяг будзе)


Sunday, June 20, 2010

ВЕРА СОТНІКА

Мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Паміж Пасхай і Тройцай мы успамінаем дзеяньні сілы Боскай, паказаныя ў цудах, у мілаце, якая пралівалася на вучняў Хрыстовых. Пасьля Тройцы успамінаем усіх тых, якія гэтую мілату прынялі і прынесьлі багаты плён: Усіх Сьвятых, Усіх Сьвятых зямлі Руськай, Усіх Сьвятых зямлі гэтай.

А сёньня Эвангельле нас заклікае да наступнага кроку, які зьяўляецца рашучым крокам у нашым жыцьці да падзякі. Калі сапраўды мы верым, што Бог зрабіўся чалавекам дзеля нашага выратаваньня, што Ён нас палюбіў усім жыцьцём і усёй сьмерцю Сваёй, усім жахам Гэфсіманскае ночы і усёй богапакінатасьцю на крыжы і сашэсьцем у пекла, калі мы верым, што сілай Уваскрэсеньня і мы жывыя, і што нам дадзеная мілата Духа Сьвятога які жыве ў нас, дзеючага ў нас, што ператварае нас, далучаючага нас да самой Боскай прыроды, то усё наша жыцьцё павінна б быць зьдзіўленьнем і падзякай. І вось з гэтага дня Царква нас кліча дзякаваць.

Але удзячным быць гэта не значыць толькі словамі выказаць Богу сваю падзяку за Яго незьлічоныя, бязьмерныя дабрадзейства: дзякаваць Богу трэба усім сваім жыцьцём, усім і думкай, і сэрцам, і усімі дзеяньнямі нашага жыцьця. Гэта плод дарункаў Божых, гэта тое, што мы можам даць Богу, як бы сьведчачы Яму, што не марныя былі гэтыя дарункі. І вось задумаемся, кожны зь нас, над тым, якім чынам мы можам нашу падзяку выказаць Жывому Богу, Які так нас палюбіў, палюбіў да сьмерці. У кожнага зь нас свае шляхі, але кожны павінен усё жыцьцё, без астатку, ператварыць у падзяку Богу. А дзякаваць гэта значыць усё рабіць, усё жыцьцё будаваць, кожную думку, кожнае пачуцьцё і слова, так, каб Бог цешыўся зь нас, каб Ён мог сказаць: не дарма Я жыл, не дарма паміраў, не дарма сьведчыў, не дарма даў ім Духа Сьвятога яны прыносяць плод...

Пойдзем жа зараз, цяпер, усёй сілай нашай душы ў гэты шлях падзякі і будзем жыць так, каб быць Богу радасьцю, блізкаму нашаму выратаваньнем. А Бог, Які верны, не пакіне нас Сваёй літасьцю. Амін.


ЗДАБЫТКІ І ПАМЫЛКІ “ПРАЕКТУ ПАТРЫЯРХАТ”

Сьвяцейшы Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, першагерарх УАПЦ

Усьвядомліваючы згубнасьць шляху ізаляванасьці, УАПЦ заўсёды рухалася ў іншым кірунку, намагаючыся ўзгадніць памесны кананічны статус Украінскае Царквы шляхам дыялёгу зь Сусьветным Патрыярхатам і іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі. У нашае Царквы ніколі не было спакусы зрабіцца ініцыятарам альбо ўдзельнікам “другой паралельнай сям’і памесных праваслаўных Цэркваў”. Аднак падсумоўваючы падзеі часу абвяшчэньня Патрыярхату, варта засяродзіцца і на некаторых памылках, якія зрабіў аўтакефальны рух. Такіх памылак было некалькі, аднак згадваючы сёньня аб іх мы мусім памятаваць, што аднаўленьне УАПЦ адбывалася ў надзвычайных гістарычных абставінах і ўнікнуць іх, на вялікі жаль, было практычна немагчыма.

Абвяшчэньне Кіеўскага Патрыярхату на Памесным Саборы 5 – 6 чэрвеня 1990 года адбывалася на хвалі нацыянальнага адраджэньня і было ўспрынятае вернікамі, асабліва ў Заходняе Ўкраіне, зь вялікім узьнясеньнем. Вобраз першага ўкраінскага Патрыярха добрай памяці Мсьціслава – сівога і нямоглага, але напоўненага дзейнай любові і мудрасьці, – зрабіўся адным з галоўных сымбаляў украінскага адраджэньня. Прамы і бескампрамісна сумленны, глыбока ўкаранёны ва ўкраінскае гісторыі і культурнае традыцыі, Сьвяцейшы Патрыярх Мсьціслаў зрабіўся сымбалічным духоўным айцом дзеля мільёнаў праваслаўных. І менавіта дзякуючы першаму ўкраінскаму Патрыярху – ягонай унікальнае асабістасьці і харызмы – Кіеўскі Патрыярхат адбыўся, значыцца быў успрыняты царкоўным народам як жывое і арганічнае завяршэньне структуры Ўкраінскае Царквы.

На працягу шматлікіх гадоў свайго служэньня ў ЗША, ён намагаўся атрымаць разуменьня Сусьветнага Патрыярхату. І ў пачатку вагаўся, ці прыняць наданы яму Саборам УАПЦ патрыяршы сан. Сьвяцейшы Мсьціслаў ведаў – абвяшчэньне Патрыярхату адначасна зь абвяшчэньнем аднаўленьня аўтакефаліі пакіне няшмат шансаў на вызнаньне з боку Канстантынопалю і іншых Праваслаўных Цэркваў. Пазьней да падобных думак прыйшоў і чынны ўдзельнік Сабору 1990 г. мітрапаліт Ян Бандарчук, які неўзабаве згадаў, што хуткае абвяшчэньне Патрыярхату значна звужвала магчымасьць разумнага кампрамісу аўтакефальнага руху на Ўкраіне з Канстантынопалем. “Калі б вы не пасьпяшаліся абвясьціць Патрыярхат, – згадваў ўладыка Ян словы сваіх грэцкіх суразмоўнікаў, – у нас бы было на шмат больш магчымасьцяў вас вызнаць”. Як лёгка зразумець, ішлося аб тым варыянце, які быў запрапанаваны ЎАПЦ і ЎПЦ КП у 2008 годзе: часовае, а магчыма і ўмоўнае, уваходжаньне ў склад Сусьветнага Патрыярхату зь мэтай атрыманьня кананічна законнай аўтакефаліі ў блізкай будучыне.

Аналізуючы падзеі і дакумэнты таго часу, мы мусім сумленна вызнаць, што спосаб, якім быў абвешчаны новы Патрыярхат, на вялікі жаль, не адпавядаў ні маштабу падзеі, ні яе значаньню ў новай украінскай царкоўнай гісторыі. Дакумэнты, прынятыя Саборам, сёньня выглядаюць крыху наіўна. Адчуваецца, што іх пісалі ў стане эмацыйнага ўздыму, часам без належнай апрацоўкі, верагодна сьвецкія людзі зь ліку ініцыятараў адраджэньня ЎАПЦ. Заўважым і асноўны кананічны парадокс Сабору 1990 г. Два найбольш важных рашэньня Сабору – гэта вызнаньне кананічна нядзеючым акта 1686 г. (згодна якога, Украінская Царква патрапіла ў склад Маскоўскага Патрыярхату) і абвяшчэньне Патрыярхату. Аднак парадокс саборнага “Рашэньня” у тым, што ён спачатку абвяшчае “Украінскі Патрыярхат”, а толькі потым замацоўвае неадпаведнасьць канонам акту 1686 г. І гэта невыпадкова. Бо, калі дакладна прытрымлівацца кананічнае лёгікі, то пасьля вызнаньня нядзеючым акт 1686 г. Украінская Царква мусіла б дэ–юрэ павярнуцца да свайго ранейшага кананічнага статусу, значыцца статусу Кіеўскае Мітраполіі ў складзе Сусьветнага Патрыярхату, а не абвяшчаць уласны “Украінскі Патрыярхат”.

Не зважаючы на ўсе гэтыя праблемы, Патрыярху Мсьціславу ўдалося ўтрымаць высокую ідэю Патрыярхату, абапіраючыся, па сутнасьці, толькі на ўласныя сілы. У 1990 г. Украіна атрымала свайго Патрыярха. Але не Патрыярхат. Асабістасьць, а не паўнавартасны царкоўны інстытут. Прарока, сымбаль будучых дасягненьняў, а не цара, які б уладна наладзіў царкоўнае жыцьцё. Такога ж духу і ўзроўню былі і наступныя патрыярхі, якія ўпрыгожылі сабой нашу новую гісторыю – Сьвяцейшы Патрыярх Уладзімір і Сьвяцейшы Патрыярх Дзьмітрый, якія зьдзяйсьнялі сваё служэньне па эвангельскаму запавету: хто між вамі найбольшы, няхай будзе вам слугой (Мц. 23:11). Пакора і ўменьне любіць і дараваць, зрабіла гэтых герархаў сапраўднымі айцамі дзеля падуладнага ім кліру і статку.

Чаму ж Патрыярхат 1990 года не паўстаў як паўнавартасны царкоўны інстытут? Па першае, ягонае абвяшчэньне не суправаджалася выданьнем канцэптуальных багаслоўскіх дакумэнтаў, у якіх, зь аднаго боку, зьмяшчалася дакладнае кананічнае абгрунтаваньне патрыяршае годнасьці Кіеўскае катэдры, а зь іншага – сьціслае крытычнае асэнсаваньне канцэпцый Кіеўскага Патрыярхату, якія існавалі ва ўкраінскае багаслоўскае і грамадзкае думцы ў працягу 17 – 20 стагодзяў.

Прэтэнзіі нашай Царквы на патрыяршы статус былі абгрунтаванымі. Але, на вялікі жаль, саборныя дакумэнты 1990 г. зьмяшчаюць не лягічную сыстэму кананічнае аргумэнтацыі, а толькі пабочныя згадкі аб некаторых з падобных аргумэнтаў, напрыклад, сьцьверджаньне аб апостальскім паходжаньні Кіеўскае Царквы і яе ўнікальную ролю ў працэсах хрысьціянізацыі Ўсходняе Эўропы. Згаданая кананічная праблематыка ў той час ужо была распрацавана ў працах мітрапаліта Іларыёна (Агіенка), царкоўнага гісторыка Івана Ўласоўскага і іншых украінскіх багасловаў УАПЦ. Такім чынам, ішлося не аб правядзеньні цалкам самастойнага дасьледаваньня, а аб апрацоўцы багаслоўскай спадчыны ЎАПЦ. Аднак і гэтай, здавалася б, цалкам пасільнай працы зроблена не было, і тэксты саборных дакумэнтаў чытаем сёньня з пэўным сумам – зь думкай аб яшчэ адной не да канца рэалізаванай гістарычнай магчымасьці.

Важным было і выразна засьведчыць, што Кіеўскі Патрыярхам не ёсьць унійным праектам, а наадварот выразна захоўвае сьвятое Паданьне Праваслаўнае Царквы і абапіраецца на традыцыйную праваслаўную эклезіялёгію. Ідэя Кіеўскага Патрыярхату гістарычна асэнсоўвалася не толькі ў праваслаўным, але і ва ўніяцкім багаслоўскім кантэксьце. Таму, абвяшчаючы Патрыярхат УАПЦ, было надзвычайна важна даць выразную ацэнку розным канцэпцыям Патрыярхату – пачынаючы ад ідэі Пятра Магілы і канчаючы ідэяй “Патрыярхату супрычасьця” (значыцца адначаснага прычасьця з Рымам і Канстантынопалем), якая актыўна распрацоўвалася ў патрыятычным асяродзьдзі УГКЦ.

Па–другое, абвяшчэньне Патрыярхату было стрымана альбо крытычна ўспрынятае шматлікімі вернікамі, якія былі выхаваны ў кансэрватыўнай традыцыі РПЦ. Адной з падстаў падобнага стаўленьня было нацыянальнае пытаньне. Фармальна кажучы аб сябе як аб шматнацыянальнае Царкве, РПЦ гістарычна была і застаецца Царквой зь выразна нацыянальнай расейскай ідэнтычнасьцю, дзеля кліру і верных якой нярэдка характэрна адмоўнае стаўленьне да іншых культурных традыцый. А таму паўстаньне ЎАПЦ, а тым больш абвяшчэньне патрыяршае годнасьці старажытнай кіеўскае катэдры, было ўспрынятая значнай часткай кліру і верных РПЦ зь адкрыта шавіністычным пратэстам. Паддавалі сумневу нават не тое, якім чынам паўстала Царква і яе герархія, а сам факт мэтазгоднасьці існаваньня Ўкраінскае Царквы. “Украінцы і расейцы – гэта адзін народ, – сьцьвярджалі апалягеты РПЦ, – а таму існаваньне нейкай асобнай Украінскае Царквы цалкам лішняе”.

Існавала і іншая праблема, што перашкаджала сьвятарству і вернікам РПЦ далучыцца да працэсаў стварэньня новай памеснае Царквы: недастатковая яснасьць у пытаньні пераемнасьці новай УАПЦ адносна УАПЦ фармацый 1921 і 1942 г.г. Фізычнае зьнішчэньне герархіі УАПЦ дваццатых гадоў бязбожным камуністычным рэжымам сапраўды зьняла актуальнасьць пытаньня аб кананічным статусе гэтай герархіі. Таму ЎАПЦ другой фармацыі заняла выразную пазыцыю адносна “кіеўскіх канонаў” 1921 г., “вызначыла прыярытэтным шлях традыцыйнага кананічнага фармаваньня япіскапату, адмовілася ад мадэрных навацый царквы 20-х г.г.”.

Аднак у эміграцыі былі і іншыя групы, у прыватнасьці тыя, якія лічылі, што ЎАПЦ мусіць арыентавацца на кананічную практыку Царквы мітрапаліта Васіля Ліпкіўскага. Такім чынам, у канцы 80-х прад дзеячамі аўтакефальнага руху паўстала пытаньне на чые традыцыі мае абаперціся адроджаная імі Царква – на “кіеўскія каноны” 1921 г. альбо ЎАПЦ Палікарпа Сікорскага, архірэі якой атрымалі традыцыйныя хіратоніі і арыентаваліся на кананічную традыцыю сусьветнага праваслаўя?

Кананічная практыка ЎАПЦ трэцяй фармацыі выразна сьведчыла аб чым, што яна захоўвае вернасьць царкоўнаму Паданьню Праваслаўнае Царквы. Але аналіз дакумэнтаў Сабору 1990 году паказвае, што іх аўтары намагаліся прадставіць новую ЎАПЦ прамой і непасрэднай спадчыньніцай зьнішчанай бальшавікамі ЎАПЦ мітрапаліта Васіля Ліпкіўскага. Так, у адным з разьдзелаў “Рашэньняў” Сабору адзначана: “пастанову Другога Агульнаўкраінскага Сабору УАПЦ, што адбыўся ў 1927 годзе, аб самаліквідацыі ЎАПЦ лічыць нядзейнай”. Так сама пазыцыя адносна пытаньня пераемнасьці ЎАПЦ была адлюстравана і ў тэлеграме Сабору на імя тагачаснага прэзыдэнта СССР М.С. Гарбачова: “Мы, удзельнікі Агульнаўкраінскага Праваслаўнага Сабору Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы апавяшчаем Вас, што 5 – 6 чэрвеня 1990 году ў сталіцы Ўкраіны г. Кіеве адбыўся арганізацыйны Сабор, якія абвясьціў аднаўленьне Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, якая незаконна была ліквідавана ў 1930 годзе ў час чарговай хвалі сталінскага тэрору (т.зв.СВУ)”.

Пазыцыя Сабору была зразумелай. Арыентуючыся выключна на кананічную практыку ЎАПЦ польскай фармацыі, сябры Сабору пажадалі захаваць маральную сувязь свайго царкоўнага руху зь пакутнікамі УАПЦ 20 – 30 гадоў, якія былі растрэляны, закатаваны альбо памерлі ў савецкіх турмах і лягэрох. Гэта падвойная атаясамленьне: кананічная – зь ЎАПЦ фармацыі 1942 г. і маральная – з пакутнікамі зьнішчанай у часы сталінскага тэрору ЎАПЦ фармацыі 1921 г. Аднак тагачасная дакумэнтацыя ЎАПЦ не здолела выразна аддзяліць гэтыя два атаясамленьня. І царкоўнай Украінай пачалі пашырацца чуткі аб тым, што новая ЎАПЦ гэта быццам бы “самасьвяты”, якія не маюць кананічных сьвячаньняў і апостальскае пераемнасьці, вызнаюць магчымасьць жанатага япіскапата і скасоўваюць інстытут манаства.

Асаблівую ўвагу пытаньню выгаданай “неправаслаўнасьці” і “самасьвяцтва” УАПЦ надаваў тагачасны мітрапаліт Філарэт (Дзенісенка), якому напраўду цудоўна было вядома аб сапраўднае гісторыі і кананічным характары ЎАПЦ. “Як вядома, у гады грамадзянскае вайны, – пісаў мітрапаліт Філарэт, – была створана Ўкраінская Аўтакефальная Царква, аднак гэты акт быў незаконны. Таму ў народзе яе называлі самасьвяцкае Царквой. Потым яна была распушчана, а ў гады вайны, у час часовай нямецка–фашыстоўскай акупацыі Ўкраіны, адноўлена і цяпер асобныя парафіі існуюць за граніцай. Іншыя Праваслаўныя Цэрквы яе не вызнавалі. Таму навошта нам цяпер адрывацца ад праваслаўнага сьвету? Навошта нам такая Царква, якая агароджвае нас ад людзей? Наогул народ не рухае гэтага пытаньня. Яго рухаюць людзе не царкоўныя, палітыканы, якія жадалі б выкарыстаць гэтае пытаньне з мэтай адарваць украінскіх вернікаў ад Рускай Праваслаўнай Царквы. А наша Царква, як вядома з гісторыі, робіць усё дзеля аб’яднаньня народаў. Таму яна супраць аўтакефаліі”.

Маніпулюючы рэлігійнымі пачуцьцямі вернікаў зь дапамогай такіх непраўдзівых сьцьверджаньняў, мітрапаліту Філарэту тады ўдалося выклікаць недавер і варожасьць да ЎАПЦ ў шматлікіх япіскапаў, сьвятароў і вернікаў. “УАПЦ – гэта не Царква, а толькі яе бачнасьць, – шчыра лічылі яны спакушаныя філарэтаўскім падманам. – А таму супрацьстаяньне напраўду адбываецца не вакол кананічнага статусу Царквы, а вакол самой магчымасьці выратаваньня, якой нямеюць аўтакефалісты”.

Пройдзе час, і былы Экзарх Украіны сам зробіцца ахвярай гэтай ілжывай прапаганды. Ён будзе апраўдвацца, што далучыўся не да “раскольнікаў”, а да чынных праваслаўных япіскапаў, якім, напраўду, бракуе кананічнага статусу. Але яго ўжо ніхто не пачуе. І зь часам эпітэт “філарэтавец” зробіцца яшчэ жахлівей дзеля звычайнага верніка РПЦ, чым “самасьвят” альбо “раскольнік”. Заданьнем мітрапаліта Філарэта было ізаляваць УАПЦ у трох галіцкіх вобласьцях, не даючы ёй магчымасьць вольна разьвівацца на землях цэнтральнае і ўсходняе Ўкраіны. І, на вялікі жаль, гэта нягодная мэта часткова дасягнутая. Адбылося штось надзвычайна дзіўнае. Патрыярхат, які мае аб’ядноўваць вернікаў Захаду і Ўсходу, штучна набыў рэгіянальны характар. Насуперак ідэі і назвы, яго пачалі ўспрымаць як выключна галіцкую царкоўную зьяву. Сацыяльнай базай УАПЦ зрабіліся пераважна вернікі ў трох вобрасьцях Заходняе Ўкраіны. І менавіта там досыць дынамічна паўсталі галоўныя япархіі ЎАПЦ, прыўласьненьне якіх у 1992 годзе зробіцца новай мэтай Філарэта – ужо як герарха, які стварыў зь дапамогай Л. Краўчука ЎПЦ Кіеўскага Патрыярхату.

У дні сьвяткаваньня 20-х угодкаў абвяшчэньня Патрыярхату мы павіны не толькі сумленна згадаць аб памылках і праблемах, але і выпрацаваць шлях іх пераадоленьня. І тое, што не было зроблена ў бурныя гады станаўленьня ЎАПЦ і ўкраінскае дзяржаўнасьці, патрэбна зрабіць сёньня, калі ў нас няма апраўданьняў, якія малі нашы папярэднікі. Такім чынам, прад намі стаяць два глябальных заданьня: пераадоленьня ўласьцівага нашае Царкве сёньня рэгіяналізму і вырабленьне новага ўнівэрсальнага бачаньня Кіеўскага Патрыярхату і ягонай місіі ў сучаснае Ўкраіне. Мы павінны зрабіцца Кіеўскаю Царквой не толькі па фармальнае назову, а і па духу.

А гэта значыцца, што наша Царква не толькі павінна мець уласны дзейны царкоўны асяродак у Кіеве, а і што вечны Кіеў мусіць зрабіцца асяродкам нашага царкоўнага жыцьця. Кіеў – гэта адзінае месца на зямлі, якое здатнае аб’яднаць Усход і Захад Украіны. Без Кіеву Украіны няма. Без Кіеву, ягонай тысячагадовай гісторыі і сьвятынь – мы толькі сукупнасьць рэгіёнаў, краіна і народ, які нямее шансаў канчаткова паразумецца і быць адзіным цэлым. Адзіная саборная Ўкраіна, украінцы як народ магчымы толькі зь сакральным цэнтрам у Кіеве, значыцца як зьява кіевацэнтрычная. А таму, адна зь місій нашага Патрыярхату – гэта стварэньне духоўнага і культурнага кіевацэнтрычнага прастору ўкраінскае душы. Зрабіцца кіевацэнтрычнаю Царквой сапраўды азначае для нас не толькі падпарадкоўвацца герарху з пэўным кіеўскім тытулам. Кіевацэнтрычнасьць Царквы азначае яе даросласьць, яе ўкараненьне ў старажытную царкоўную Традыцыю Кіева як “другога” альбо “Новага Ерусаліму”.

Зьнакава, што Кіеўскі Патрыярхат абвешчана неўзабаве пасьля сьвяткаваньня тысячагодзьдзя Хросту Русі. Гісторыя быццам зрабіла поўнае тысячагадовае кола і зноў павярнулася ў Кіеў – духоўнай маці гарадоў руськіх. Кіеў, чыя сівая веліч стагодзьдзямі прыніжалася, чыя спадчына і гісторыя былі прыўласьнены чужымі сталіцамі, зрабіўся духоўным асяродкам адной зь найбольш старажытных і найбольш колькасных хрысьціянскіх Цэркваў Эўропы. Атрымаўшы патрыяршую годнасьць, Кіеў быццам пракінуўся ад дзіўнага гістарычнага сну, павярнуўшы сябе паўнату гістарычнага быцьця, зноў зрабіўся тым месцам, што “няздольнае схавацца” бо “стаіць на вяршыні гары” (пар. Мц. 5:14). Тым большым грахом супраць гэтага Новага Ерусаліму зрабіўся чалавечы гонар і хцівасьць да ўлады, якая падзяліла старажытную Кіеўскую Царкву і народ Украіны. Кіеў увайшоў у гісторыя не як месца прагных да ўлады, а як месца пакорлівых і чыстых сэрцам – горад звышгодных айцоў Кіева–Пячорскіх, горад праведных князёў і гетманаў, горад сьвятых Мітрапалітаў, якія зьдзяйсьнялі сваё служэньне не забываючы аб тым, што яны пастаўлены воляй Царквы на ганарлівае першае месца, напраўду мусяць быць слугой кожнага.

Аднак, калі ў канцы ХХ стагодзьдзя Кіеў зноў зрабіўся сталіцай незалежнае ўкраінскае дзяржавы, прага да ўлады, няпраўда, зайздроснасьць, падступства і здрада, якія ёсьць абсалютна чужымі вечнаму Кіеву, пасяліліся тут. Грэх падзяліў Украіну. Падзяліў не канчаткова, але разьдзіраючы жывое цела. І Кіеўскі Патрыярхат не здолеў зрабіцца асяродкам вылячэньня, паколькі сам падзяліўся. Патрыярхам адной з галін быў абраны герарх, які не здолеў зрабіцца ўвасабленьнем царкоўнае еднасьці. Іншая галіна абвешчанага ў 1990 годзе Кіеўскага Патрыярхату – Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква – добраахвотна ўстрымалася ад узьвядзеньня свайго першагерарха ў патрыяршы сан, каб не ўскладняць шляхі яднаньня і кананічнага вызнаньня Ўкраінскае Царквы. Аб’яднаньне гэтых гістарычных галін адзінага патрыяршага цэнтру не толькі магчыма, але і неадкладна патрэбнае. Аднак гэта аб’яднаньне зробіцца магчымым тады, калі падобнае мудрае рашэньне аб часовай адмове ад прэтэнзій на патрыяршы сан прыме іншы царкоўны лідэр украінскага Праваслаўя.

Час падзелу – час суму. Але і час пакаяньня, што дае нам магчымасьць адрадзіцца да жыцьця ўжо іншымі, духоўна абноўленымі. Час, калі мы мусім маліцца і працаваць над выпраўленьнем нашых памылак. Цяпер, у дзень 20-х угодак абвяшчэньня Патрыярхату Ўкраінскае Царквы, мы павінны прыняць шэраг канцэптуальных дакумэнтаў, у якіх адлюстроўваецца наша саборная інтэрпрэтацыя Кіеўскага Патрыярхату як інстытуцыі ва Ўкраінскае і цэлай Сусьветнае Царкве. Ідэя Кіеўскага Патрыярхату вымагае новага, больш глыбокага і ўкаранёнага ў царкоўным паданьні асэнсаваньня. Бракуе нам і іншае інтэрпрэтацыі гэтае ідэі – асэнсаваньня яе ў кантэксьце ўнутранага падзелу Ўкраіны на Ўсход і Захад, як такога, якое здатнае акрэсьліць кіевацэнтрычную структуру нашай культурнай і царкоўнай еднасьці. Бо дзеля таго, каб зьдзейсьніць сваё гістарычнае прызначэньне – аб’яднаць пад амафорам адзінага духоўнага айца Правабярэжную і Левабярэжную Ўкраіну – абвяшчэньне Патрыярхату мусіла б абапірацца на пэўную гісторыка–філязофскую канцэпцыю. Канцэпцыю, якая дапамагла б Усходу і Захаду адмовіўшыся ад рэгіянальнае самадастатковасьці пазнаць свае старажытныя карані ў Кіеве.

http://uaoc.net/2010/06/19/zdobutky-ta-pomylky/