Wednesday, June 13, 2012

ДЗЬВЕ ПЕСЬНІ СЬВЯТОГА ПІСАНЬНЯ, ПРЫСУТНЫЯ Ў ПСАЛТЫРЫ, АЛЕ АДСУТНЫЯ Ў ПЕРАКЛАДЗЕ сп. ВАСІЛЯ СЁМУХІ

У часе чытаньня беларускамоўнае Псалтыры мы сустракаемся зь тым, што ў існуючых праваслаўных перакладах адсутны дзьве песьні Сьвятога Пісьма. Каб выправіць дадзеную праблему, мы падаем гэтыя песьні ў перакладзе зь царкоўнаславянскае мовы. Зьверка рабілася па Псалтырам Кіеўскае праваслаўнае традыцыі.
Песьня 7
Малітва Азарыі
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь, Божа бацькоў нашых, і хвалёнае і праслаўленае ёсьць імя Твае ва ўсе стагодзьдзі. Бо праведны Ты ва ўсім, што зрабіў зь намі, і ўсе справы Твае праўдзівыя, і правільныя шляхі Твае, і ўсе суды Твае справядлівыя, і гэтыя суды справядлівыя Ты зьдзейсьніў ва ўсім, што зрабіў зь намі і са сьвятым горадам бацькоў нашых – Еруалімам, бо Ты па справядліваму прысуду зрабіў гэта зь намі за грахі нашы. Паколькі зграшылі мы, і рабілі беззаконна.

Tuesday, June 12, 2012

Акафіст усім сьвятым, ад стагодзьдзя Богу дагадзіўшым

Кандак 1
Абраным угоднікам Боскім, усім сьвятым, ад стагодзьдзя ва ўсім сьвеце празьзяўшым і на нябёсах вянцы славы прыняўшым, сьпеў пашаны прыносім. Вы ж, як маючыя вялікую адвагу да Госпада, ад усіх бед нас вызваліце, сьпяваючым вам хвалу: Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Ікас 1
Анёльскі сабор, зьменшаны падзеньнем ганарыстых анёлаў, і вамі, усімі сьвятымі, адноўлены ў колькасьці, сьветла сьвяткуе ў дзень памяці вашае і ўвесь сусьвет склікае на вясельля духоўнае. Мы ж, ім пераймаючы, сьпяваем вам радасна:

Sunday, June 10, 2012

КАНОН УСІМ СЬВЯТЫМ

Трапар, тон 2
Апосталы, мучанікі й прарокі, сьвяціцелі, прападобныя і праведныя, добры подзьвіг зьдзейсьніўшыя і веру захаваўшыя, адвагу маючыя да Выратавальніка, аб нас Яго, як Добрага, маліце, каб выратавацца душам нашым.
Канон, тон 8
Песьня 1
Ірмас: Песьню засьпяваем, людзі, цудоўнаму Богу нашаму, вызваліўшаму Ізраіль ад рабства, песьню перамогі сьпяваючы, словы ад сэрца ўзносім: сьпяваем Табе, Адзінаму Уладару.
Прысьпеў: Усе сьвятыя, маліце Бога аб нас.
Прарокаў сабор, апостальскі чын, войска мучанікаў, Уладара ўсіх маліце, каб выратавацца мне, шматлікімі грахамі абцяжаранаму.
Герархаў сабор, прападобныя і ўсе праведнікі, маліце аб дабротах вечных для тых, хто зь верай вас шануе.

Tuesday, June 5, 2012

КАНОН ЗВЫШГОДНАЙ ЕФРАСІНЬНЕ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ


Песьня 1
Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская стоячы, прападобная  маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету гэтага.
Хрыста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.
Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй, калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, любімую дачку сваю, ты ж словамі добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.
Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы, маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай захмараныя, ды годна табе ўслаўлю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы, дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цяжар лёгка прыняўшы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Скрухі завіруха ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.

Sunday, June 3, 2012

СЛОВА НА СЬВЯТУЮ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦУ

“І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць”
Дз. 2,4
“Я - сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця”
Ян. 8,12
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Пасьля ўзьнясеньня Хрыстовага, Бог паслаў Сьвятога Духа, каб Ён суцешыў хрысьціян і дапамог ім прапаведаваць Эвангельле сярод народаў. Таму Сьвяты Дух часта малюецца сымбалічна ў выглядзе языкоў полымя ці голуба. Дзякуючы сіле Сьвятога Духу, якую вучні набылі ў дзень Сёмухі, апосталы адважна сталі прапаведаваць пра справы Ісуса Хрыста, зьвяртаючы людзей да веры.
У сёньняшняй пропаведзі, дарагія браты і сёстры, жадаецца спыніцца на двух момантах, а менавіта – “Сьвятыя Апосталы загаварылі на розных мовах” і словах Бога нашага пра тое, што “той ня будзе блукаць у цемры”.

АКАФІСТ СЫХОДЖАНЬНЯ СЬВЯТОГА ДУХА НА СЬВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ

Кандак 1
Усяслаўны Паракліце, Уладар нябёсаў і зямлі, Жыватворчы, Выратавальны і Ўсясьвяты Дух, праўдзіва ад Айца зыходзячы і ў Сыне спачываючы, зыходам у вобразе палымяных языкоў Апосталам асьвету прынёсшы, зыдзі і цяпер з вышыні горнае на нас нягодных слуг Тваіх, і нарадзі нас да новага дабрадатнага жыцьця, ды засьпяваем Табе: Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Ўладар Сілаў з нябёсаў зышоў і плоць чалавечую, прыроду нашу прыняў, прыйшоў на зямлю, ды выратаваў Крыжам і Ўзьнясеньнем Сваім паўшы ў старажытнасьці род чалавечы, і яшчэ ўзышоў на нябёсы, сеў побач Бога і Айца, ды суўзьнясе і абагавіць сутнасьць нашу, і ды створыць ня зямлі Ўладарства праўды і міру. О Дух Сьвяты, яго ж ніхто няздольны бачыць, апрача тых, хто народжаны з вышыні. Тым жа Духам. Дзеля гэтага Гасподзь наш, да Айца зыходзячы, не пакінуў нас зьнямоглых, але абяцаў слугам славім, прамаўляючы: Я папрашу Айца і іншага Суцяшальніка дасьць вам, ды будзе з вамі на вякі вякоў, Дух Праўды, Яго ж сусьвет ня здольны прыняць, бо ня ведае Яго, бо ад Айца зыходзіць, Той сьведчыць аб Мне. Суцяшальнік, Дух Сьвяты, навучыць вас усяму і ўзгадаеце, як мовіў вам. Гэтаму абяцаньню веруючы, апосталы малілі Табе, Сьвяты Суцяшальнік, ды хутчэй зыходзь, сьпяваючы Табе:

Saturday, June 2, 2012

СЬВЯТЫ ДАБРАВЕРНЫ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ПСКОЎСКІ

Памяць 20 траўня / 2 чэрвеня
Сьвяты верны князь Даўмонт  (Дамант) Пскоўскі, князь Нальшынайскі (Нальшанскі), быў родам з Літвы - Беларусі, ён спачатку быў язычнікам. У 1265 году, ратуючыся ад міжусобіц жмудзінскіх князёў, быў змушаны бегчы з Літвы–Жмудзі і з 300 жмудзінскімі сем'ямі прыйшоў у Пскоў, які быў горадам крывічаў. Беларуская пскоўская зямля зрабіліся яго другой радзімай. Тут, па выразе летапісца, “дыхнула на яго мілата Божа”, калі з усёй сваёй сьвітай ён прыняў сьвятое Вадохрышча з імем Цімафей і удастоіўся вялікіх дарункаў ад Бога. Ужо праз год за доблесьць і праўдзіва хрысьціянскія дабрадзейнасьці пскавічы абралі яго сваім князем. На працягу 33 гадоў ён кіраваў горадам і быў адзіным князем за усю гісторыю Пскова, які здолеў так доўга пражыць у сьвеце і згодзе з пскоўскім вечам. Ён быў справядлівы і строга сачыў за правасудзьдзем іншых, шчодра лазаў міласьціну, прымаючы жабракоў і вандроўцаў, поўна глыбокай пашаны паважаў царкоўныя сьвяты, заступаўся храмам і манастырам і сам заснаваў мясьціну ў гонар Каляд Найсьвяцейшай Багародзіцы. Князь Даўмонт быў слаўным абаронцам Заходняй мяжы Беларускае зямлі ды Кіеўскага Праваслаўя.

Tuesday, May 29, 2012

ЯК РАЗМАЎЛЯЮЦЬ "СЬВЯДОМЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КАТАЛІКІ":

‎"Беларускіх словаў каталікам відавочна нехапае, лаціну не вывучалі, а полькі пан панскае мове навучыў". кс. Адам Станкевіч

Частка беларускіх каталікоў, якія называюць сябе "сьвядомымі беларусамі" упарта сьцьверджуюць, што "толькі Касьцёл змагаецца за беларускасьць". Сёньня мы маем магчымасьць прывесьць прыклад мовы аднаго "сьвядомага беларускага каталіка". Мы не выпадкова вынесьлі ў эпіграф словы Вялікага Беларуса - кс. Адама Станкевіча. Напісаныя ў далёкім 1936 годзе, яны, як бачна, не згубілі сваёй актуальнасьці і сёньня. Можа таму Каталіцкі Касьцёл у Беларусі так упарта змагаецца са ўсімі спробамі кананізацыі беларускага каталіцкага сьвятара

АКАФІСТ УЗЬНЯСЕНЬНЮ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

Кандак 1
Усяслаўны Ваявода, Творца нябёсаў і зямлі! Пераможцы сьмерці ўсяхвальны сьпеў прыносім, як пасьля усясьветлага Ўваскрашэньня Твайго з мёртвых на нябёсы з славай узьнёсься і ў усячыстае плоці Тваёй побач Бога і Айца сеў, ды і нашу паўшую сутнасьць узьняў з Сабой, і ад грахоў, і ад вечнае сьмерці вызваліў назаўсёды. Мы ж Боскае Твае Ўзьнясеньня сьвяткуючы, з вучнямі Тваімі ад сэрца Табе сьпяваем: Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.
Ікас 1
Ахангелаў і Анёлаў сутнасьці супрацьстаяць Табе, Уладар усіх, на Эляонцкае гары з жахам бачыўшыя Табе на вышыню нябесную ўзьнёсься плоцьцю, і ўсяславячы ўсявялікае чалавекалюбства Твае, сьпявалі Табе так:
Ісус, Уладар Славы, узьнясіся на нябёсы пры ўскліках голасу трубнага.
Ісус, Уладар Сілаў, узьняўся на херувімах і ўзьляці на крылах паветра.
Ісус, Адвечны Гасподзь, дай голасу Свайму голас моцы, ды трымціць цяпер уся зямля.
Ісус, Усявышэйшае Сьвятло, выяві Моц Тваю на воблаках, і вагонь ад Твару Твайго ды ўзгарыцца.
Ісус, Збаўца чалавецтва, гатовы на нябёсах Пасад Твой і Царству Твайму ды ня будзе канца.
Ісус, Творца нябёсаў і зямлі, сядзі побач Айца Твайго, ды будзе Бог усяляк ва ўсіх.
Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Thursday, April 12, 2012

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯГО ПРЫВЯЛЕБРАНСЬЦІ, ПРЫВЯЛЕБНАГА МЯФОДЗІЯ, МІТРАПАЛІТА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ УКРАІНЫ, ПРАДСТАЯЦЕЛЯ УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Хрыстос Уваскрэс!
Вялебныя ўладыкі, годныя айцы. Упадабаныя ў Уваскрэслым Госпадзе браты і сёстры!
Са старажытных часоў менавіта Ўваскрэсеньня Хрыстова перажывалася хрысьціянамі як галоўная падзея гісторыі выратаваньня. Бо менавіта ў гэты дзень Гасподзь зьнішчыў найбольш лютага ворага чалавецтва – сьмерць, якая зьявілася ў выніку грэхападзеньня прабацькоў. Уваскрэсеньне Госпада Ісуса Хрыста не было першым уваскрэсеньнем зь мёртвых у біблейнае гісторыі. Бо вядома. Што тры ўваскрэсеньня зь мёртвых былі зьдзейсьнены ў Старым Запавеце прарокамі Ільлёй ды Ялісеям, а яшчэ тры – самім Госпадам Ісусам Хрыстом. Але, між дзіўнымі уваскрэсеньнем зь мёртвых, якія былі зьдзейсьнены прарокамі й Госпадам ды Жыватворчым Уваскрэсеньнем Сына Боскага існуе прынцыповая розьніца. Уваскрэслыя да Госпада заставаліся палоньнікам сьмерці, а іх целы – тленнымі й сьмяротнымі. А Ўваскрэсеньня Хрыстова зрабілася крыніцай несьмяротнасьці дзеля ўсяго чалавечага роду, паколькі выратавальная сьмерць ды ўваскрэсеньня Госпада зруйнавалі дзяржаву сатаны ды сьмерці й даравалі несьмяротнасьць кожнаму, хто містычна яднаецца з Хрыстом ў Сьвятых Таямніцах і, перш за ўсё, у сьвятой Эўхарыстыі.