Артыкул першы
“Таямніцу Цара прыстойна захоўваць, справы жа Боскіх адчыняць і прапаведаваць пахвальна”, — так сказаў Архангел Рафаіл Тавіту пасьля таго, як прыслаўна празерылі сьляпыя ягоныя вочы. Таму што страшна і згубна ёсць не захоўваць дзяржаўнай таямніцы, але калі замоўчваць і аб прыслаўнаых справах Боскіх, вялікая шкода душам ад таго адбываецца.
“Таму і я, — гаворыць сьвяты Сафроній, — апантаны поўным глыбокай пашаны страхам, забараняючым мне Боскія справы схаваць у маўчаньні, успамінаючы зь Эвангельля віну гультаяватага раба, дадзены яму талент для атрыманьня прыбытку закапаўшага ў зямлю, не пускаючы яго ў абарачэньне, і асуджанага за то Госпадам. Таму не ўмоўчу ніяк, абвяшчу аповесьць сьвятую, якая да мяне дайшла!”
Не толькі ніхто не будзь няверуючым у тое, што я пішу, хай ніхто не падумае, што я адважваюся гаварыць ілжывае, ды не ўпадзе ў сумнеў у рэчы гэтай вялікай. Не трэба мне няпраўду мовіць аб сьвятых!










