Monday, March 7, 2011

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 4

звышгодны Макар Эгіпэцкі
Хрысьціяне, каб удастоіцца ім нябесных пахвал ад Бога і ад анёлаў, павінны ўважна і дасканала зьдзяйсьняць жыцьцё свае ў сьвеце гэтым
1. Хто жадае хрысьціянскае жыцьцё зь вялікай дакладнасьцю весьці ў дасканаласьці, той абавязаны усімі сіламі паклапаціцца першым чынам пра сэнс і пра розум душы, каб, — набыўшы здольнасьць у дакладнасьці адрозьніваць добрае і худое, і ва усякім разе распазнаючы, што ў чыстую прыроду прыйшло неўласьцівага ёй, — жыць нам правільна і чыста, і каб, карыстаючыся розумам як вокам, быць нам у стане — не сьсябравацца і не уваходзіць у згоду з ўнушэньнем заганы, а праз гэта, удастоіўшыся Боскага дарунка, зрабіцца годнымі Госпада. Возьмем жа прыклад з бачнага; таму што ёсьць падабенства паміж целам і душой, паміж целавым і душэўным, бачным і патаемным.

ВЯЛIКI КАНОН ЗВЫШГОДНАГА АЙЦА НАШАГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА, ЕРУСАЛIМСКАГА

СЛУЖБА Ў ПЕРШЫ ТЫДЗЕНЬ ПОСТУ

У ПАНЯДЗЕЛАК НА ПАВЯЧЭР’І

Робім на кожны трапар тры вялікая паклоны, прамаўляючы: Памілуй мяне, Божа, Памілуй мяне.
Уладару нябесны, Суцяшальнік Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
ПСАЛЬМА 69
Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха! Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: “добра! добра!”. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь! А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.

Sunday, March 6, 2011

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 3

звышгодны Макар Эгіпэцкі
аб тым, што браты паміж сабой павінны жыць шчыра, у прастаце, у любові, у міры, разам з тым весьці барацьбу і змаганьне зь унутранымі думкамі
1. Браты павінны знаходзіцца адзін з адным у вялікай любові. Ці яны моляцца, альбо чытаюць Пісаньне, альбо займаюцца нейкай працай, – у падмурак ды пакладуць любоў адзін да аднаго; у такім выпадку жаданьне іх можа ўдастоіцца Боскай дабрыні. І хто моліцца, і хто чытае, і хто працуе, усё здольныя рабіць з карысьцю, калі яны жывуць паміж сабой у шчырасьці і прастаце. Бо што напісана? “Хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі” (Мц. 6:10), каб, – як Анёлы на нябёсах знаходзяцца паміж сабой у вялікае аднадумнасьці, жывучы ў міры і любові, і няма там ганарыстасьці альбо зайздрасьці, але ўзаемная любой і шчырасьць, – так жывуць разам і браты. Калі выпадзе нейкім трынаццаці людзям быць у адной справе, то не могуць яны працягваць яе цэлы дзень і цэлую ноч; наадварот, некаторыя зь іх правядуць у малітве шэсьць гадзін, і жадаюць чытаць, іншыя старана прыслужваюць, а іншыя займаюцца нейкай працай.

Saturday, March 5, 2011

АНАЛІЗ ГРАФІЧНЫХ ВЫЯВАЎ САФІЙСКАГА САБОРУ Ў ПОЛАЦКУ

Н. Кушнярэвіч
Адной зь самых цікавых, загадкавых і трагічных старонак мураванага дойлідзтв Беларусі зьяўляецца сакральная і архітэктурна—будаўнічая гісторыя Сафійскага сабора ў Полацку. Помнік захаваўся значна горш за аднайменныя храмы Кіева і Ноўгарада, але гэта не зьменшыла навуковага інтарэсу да яго.
Храм вывучалі расійскія дасьледчыкі А.П.Паўлінаў, П.П.Пакрышкін, К.В.Шыроцкі, М.І.Бруноў, І.М.Хозераў, М.К.Каргер, П.А.Рапапорт, а таксама беларускія навукоўцы М.М.Шчакаціхін, М.А.Ткачоў, В.Р.Сьлюнчанка, Г.В.Штыхаў, А.А.Трусаў і інш. Заключны этап яго архітэктурна—археалягічных дасьледаваньняў быў праведзены ў 1975—1980 гг. навукоўцам зь Ленінграда В.Булкіным [1]. Вынікі гэтай працы дазволілі адказаць на многія пытаньні, зьвязаныя з гісторыяй храма і эвалюцыяй яго аб’ёмна—прасторавай структуры.

НЯДЗЕЛЯ ПРАБАЧЭНЬНЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы цяпер знаходзімся ў самага пачатку Вялікага Посту. Пост гэта вобразна — наш шлях ад зямлі да сустрэчы тварам да твару з Госпадам. Сустрэча з Госпадам — гэта самае глыбокае жаданьне нашага жыцьця, але з Богам трэба сустрэцца з прыміраным сэрцам.
У сёньняшнім Эвангельлі мы чыталі, што калі мы не прабачым адзін аднаму нашы правіны, то і Айцец наш нябесны не прабачыць нам. І вось перад тым, як уступіць у гэты шлях Вялікага Посту, у самага ягонага пачатку Царква мудра, любоўна заснавала гэты вечар, калі падарожнікі, якія сабраліся разам ісьці да Пасаду Боскага, пачынаюць сваё вандраваньне, просячы прабачэньні ў Госпада, расьпяцьце Якога ляжыць і на нашым сумленьні, у Боскай Маці, у Хрысьціцеля Яна, у сьвятых прарокаў і апосталаў, ва усіх сьвятых і узаемна адзін ў аднаго.

ПАВУЧАЛЬНАЕ КАЗАНЬНЕ НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2011 г. КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ

ВАРФАЛАМЕЙ
ЛАСКАЙ БОЖАЙ
АРХІЕПІСКАП КАНСТАНтыНОПАЛЬСКІ - НОВАГА РЫМУ
І сусьветны ПАТРЫЯРХ
УСЁЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ ЦАРКВЫ
ЛАСКА І МІР ЗБАЎЦЫ І ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА, Зь НАШАЙ МАЛІТВАЙ, Дабраслаўленьнем І ПРАБАЧЭНЬНЕМ
Упадабаныя браты і дабраслаўлёныя дзеці ў Госпадзе,
“Вось, хада цноты адкрытае, усе ахвочыя спаборнічаць, уваходзьце, добра падрыхтаваўшыся да поснага змаганьня”, нават лепей сказаць, гэтае бегавішча - заўжды адкрытае, з таго самага часу, калі Усяміласьцівы Госпад Славы з добрай волі прыняў чалавечую прыроду. З таго часу Сьвятой Царквой кожны чалавек заклікаецца да удзелу ў бязьмежных дарунках ласкі Ўсясьвятога Духа, асабліва цягам гэтага дабраслаўлёнага пэрыяд Сьвятой і Вялікай Чатырохдзесятніцы.
Любыя дзеці ў Госпадзе,

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 2

звышгодны Макар Эгіпэцкі
Аб царстве цемры, гэта значыцца граху, і аб тым, што толькі адзін бог можа адпусьціць нам грахі і збавіць нам ад рабства князя зла
1. Князь зла – царства цемры, найперш паланіўшы чалавека, так атачыў і апрануў душу ўладай цемры, як апранаюць чалавека, каб зрабіць яго царом і даць яму ўсе царскія рызы, і каб ад галавы да пазногцяў насіў ён на сябе ўсё царскае. Так князь зла апрануў душу грахом, усю сутнасьць яе, і ўсю апаганіў, усю паланіў у царстве сваім, не пакінуў у ёй вольным ад сваёй улады ніводнага яе члена, ні думак, ні розуму, ні цела, але апрануў яе ў парфіру цемры. Як у целе пакутывае  не адна ягоная частка, альбо не адзіны ягоны член, але ўсё яно цалкам адданае пакуце: так і душа ўся пацярпела ад хваробы пароку і граху. Злы ўсю душу, гэтую неабходную частку чалавека, гэты неабходны член ягоны, апрануў у злосьць сваю, гэта значыцца ў грэх; і такім чынам, цела зрабілася хварэючым і тленным.

Wednesday, March 2, 2011

ВЯЛІКІ ПОСТ

архімандрыт Максім (Матфеў)
Пост Вялікай Чатырохдзесятніцы, як і серада і пятніца на працягу усяго года — найстаражытнейшыя пасты, адзіныя, якія маюць Сусьветнае значэньне. Іх важнасьць была пацьверджана канонамі Сусьветных Сабораў (69 правіла [1] сьвятых апосталаў, 5 правіла [2] I Сусьветнага Сабору, 29 [3] і 89 [4] правіла VI Сусьветнага Сабору). Іншыя усталяваныя Царквой пасты заснаваны на Сьвятым Паданьні, якое, зрэшты, мае тую ж сілу і аўтарытэт.
Вялікі пост узыходзіць да апостальскіх часоў і быў заснаваны ў перайманьне саракадзённаму посту Выратавальніка (Мц. 4:2), а таксама саракадзённаму посту прарока Майсея (Вых. 34:28) і посту прарока Ільлі (3 Цар. 19:8).
Пра яго старажытнасьць сьведчыць тое, што толькі ў пэрыяд Вялікага посту, у адрозьненьне ад іншых, пазьнейшых шматдзённых пастоў, не дазваляецца), акрамя суботы і нядзелі, зьдзяйсьненьне Бяскроўнай Ахвяры (г.зн. поўнай Літургіі).
З раньніх часоў Вялікі пост быў злучаны са старажытным пастом перад Вялікаднём — адным, дзьвюма, а потым шасьцю днямі перад Велікоднай Нядзеляй (Пакутны тыдзень, у іншай традыцыі — Вялікі тыдзень). Не знаходзіць сур'ёзных пацьверджаньняў і пераканаўчых доказаў здагадка, што спачатку дзеля дакладнага перайманьня саракадзённаму посту Выратавальніка ў пустэльні пасьля Ягонага хросту Чатырохдзесятніца была злучана са сьвятам Богазьяўленьня і пачыналася, такім чынам, 7 студзеня.

ШТО ЁСЬЦЬ “ΚΑΝΩΝ ΤΗΣ ΨΑΛΜΩΔΙΑΣ”, ТАК ЧАСТА ЗГАДАНАЕ Ў ЖЫЦЬЦЯПІСУ ЗВЫШГОДНАГА САВЫ АСЬВЯЧОНАГА?

А. Дзьмітрыеўскі
     У нас час мы можам даць больш – менш дакладныя дадзеныя аб гэтым пытаньні, бо ў нашых руках маецца апісаньне аднаго вельмі старажытнага рукапісу VIIIIX ст.ст., бачанай намі на Сінаі ў бібліятэцы. Рукапіс гэты мае для нас асаблівае значаньне сваім надпісам, усталёўваючым сувязь парадку, у ім выкладзеных, зь манастыром звг. Савы. Ώρολογιον κατα τον κανον της λαυρας του αγιου πατρος ημων Σαββα  вось поўная ягоная назва. Рукапіс гэты характарызуецца галоўным чынам парадкі анахарэцкага жыцьця пустэльнікаў альбо келіётаў анастыра сьв. Савы, але не пазбаўлена значаньня і для гісторыі царкоўна–богаслужбовага чыну, ужываемага ў самім манастыры, бо ягоны сутачны парадак бясспрэчна быў шмат у чым падобны. У Гадзінаслове адсутнічае службы паўночніца, ранішняя і павячэр’я, якія заменены пасьлядоўнасьцю “у першую гадзіну ночы”. У якасьці папярэднічаючых малітваў у Гадзінаслове пакладзена першая кафізма з падзелам на тры славы, а далей ідуць службы для першай, трэцяй, шостай і дзевятай гадзіны і для вячэрняй. Кожная з гэтых службаў па складу значна адрозьніваецца ад тых жа службаў нашага часу.

Tuesday, March 1, 2011

ДА ГОСПАДА…

ігумен Дыяніс (Васільеў) УПЦ КП
Калі мы толькі ў двух – мілата надыходзіць
Калі глядзім адзін аднаму ў вочы,
Калі спакойна і ціха,
Калі любоў і гармонія,
Калі спакой і сьвятло,
Калі смутак і радасьць,
Калі добра… і калі боляча,
Калі Ты – ёсьць Бог, а я слуга Твой.
Калі плачу я, а ты суцяшаеш,
Калі прашу я, а ты даеш…
Калі я падаю – Ты ўздымаеш,
Калі я жыву – Ты рады.
Калі Ты стукаеш, а я адчыняю,
Калі Ты прысутны, а я малітву схілены ўздымаю.
Калі кажаш ты, а я голас Твой чую…
Калі бярэш мяне за руку і мы проста крочым,
Калі вядзеш мяне, каб не спатыкнуўся.
Калі мы разам – нам добра.
Калі нам добра, ці патрэбны трэці?
Будзе па волі Тваёй,
Каб радавацца разам…
Каб жыць вечна....
Вечна побач,
Вечна ў мілаце.
Вечна…
аўтарызаваны пераклад зь украінскае мовы прат. Сяргей Горбік, “Беларуская Аўтакефалія”