Сьвятая гара Афон — абраная сяліба Багародзіцы, манаская дзяржава, дзе ігуменьняй па сваім зароку Сама Усячыстая Дзева. Не раз Рымскі пасад кідаў свае сквапныя позіркі на гэту цьвярдыню Праваслаўя, спрабуючы скарыць яе і хітрасьцю, і сілай. Але заўсёды безабаронных манахаў ратавала Сама Царыца Нябесная. Сьведчаньні Яе заступніцтва зафіксаваны ў летапісах афонскіх манастыроў. Некаторыя зь іх прыводзіць у сваіх лістах ераманах Сергій Сьвятагорац:
“Раней яшчэ няўдалых наступстваў Флярэнтыйскага сабору, Захад намагаўся захапіць да сваёй Уніі узрушаную палітычнымі абставінамі Грэцыю: сам Імпэратар Грэцкі Міхась Палеоляг садзейнічаў у тым Захаду, у выкананьне сваёй клятвы, дадзенай Папе Рыгору X, па асьляпленьні Яна Ласкаря і пасьля выкраданьня ягонага царскага пасаду. Гэта было ў XIII стагодзьдзі. Патрыярх тагачаснага часу Ян Век, які дзейнічаў паводле злачыннай волі і намеру Імпэратара, на другім Ліёнскім саборы падпарадкаваў Усходнюю Царкву Рымскаму пасаду, што і мела надзвычай згубныя для яе наступствы, таму што лаціняне пераконвалі праваслаўных да Уніі не сілаю Эвангельскага слова, а аголеным мячом і разнастайнымі апантанасьцямі. Тысячы ахвяр загінулі пад іх мячом за чысьціню Ўсходняга Праваслаўя.










