Tuesday, October 6, 2009

УАПЦ ПРАПАНУЕ СТВАРЭНЬНЕ ВА ЎКРАІНЕ МІТРАПОЛІІ

Магчымасьць стварэньня аўтаномнай УАПЦ абгаворвалі гэтымі днямі ў Кіеве дэлегацыя Сусьветнага Патрыярхату. Пасланцы сыноду Канстантынопаля прыбылі ва ўкраінскую сталіцу ў адказ на ліст Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Учора ўвечары яны сустрэліся з кіраўніком УАПЦ мітрапалітам Мяфодзіем, а сёньня ж – зь кіраўнікамі Праваслаўных цэркваў Кіеўскага і Маскоўскага патрыярхатаў. Папярэднія вынікі сустрэчы Радыё Свабода пракамэнтаваў прэс-сакратар Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, пратаярэй Яўген Заплятнюк.

– Ойча Яўген, наколькі рэальна зараз казаць аб прыяднаньні непрызнанай украінскай аўтакефаліі да Канстантынопальскага Патрыярхату?

– Тое, што нам не адмовілі і разглядзелі на сынодзе нашу просьбу, гэта ўжо абнадзейлівая рэч. Але пакуль што перадчасна рабіць нейкія вынікі, бо гэтая справа толькі пачалася. Калі гэтая справа вырашыцца пазытыўна, то візыт Сьвяцейшага Патрыярха Варфаламея ва Ўкраіну абавязкова будзе, гэта цалкам рэальна, бо ён мае права наведаць сваю паству, сваіх дачок і сыноў.

– Некаторыя праваслаўныя цэрквы, напрыклад Кіеўскі Патрыярхат, ужо засудзілі вашу просьбу да Канстантынопаля як такую, што расколвае праваслаўе, а не аб’ядноўвае. Ці запрашаеце вы да перамоў іншыя праваслаўныя цэрквы ва Ўкраіне?

– Мы не лічым сябе раскольніцкай групай. Проста ў нас працэс шуканьня кананічнага спосабу атрыманьня аўтакефаліі не вельмі просты. Бо няма працэдуры. Мы не прыхоўваем супрацу як зь Маскоўскім Патрыярхатам, так і з канстантынопальскім. Таму што мы разумеем, што без іх, без іх згоды, без іх спрыяньня мы не здолеем здабыць украінскую царкву.

– Якія канкрэтна прапазіцыі вы зрабілі Канстантынопалю? Ваша заданьня – максымум?

– Пакуль мы яшчэ нічога не маем. Чакаем, што нам запрапануюць. У ідэале мы жадалі б мець Патрыярхію, калі гэта магчыма. Маскоўскі ўжо мае, а Кіеўскі таксама практычна мае – да пары да часу. Мы жадаем сабе найлепшага. Нават не сабе найлепшага, а для нашага народу.

(Прага – Кіеў)

Падрыхтавала Ярына Матвейчук, radiosvoboda.org

http://uaoc.net/?p=3039


Monday, October 5, 2009

ЯК ПЕРААДОЛЕЦЬ ЦАРКОЎНЫ РАСКОЛ?

падрыхтавала Ірына Штагрін (Радыё Свабода)

Адмысловая дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату знаходзіцца ў Кіеве. Мэта візыту – сустрэцца з прадстаўнікамі ўсіх украінскіх праваслаўных Цэркваў і “дэталёва вывучыць царкоўнае становішча ва Ўкраіне”. Сьвяцейшы Сынод Сусьветнага Патрыярхату надаслаў сваіх прадстаўнікоў у адказ на зварот япіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы з просьбай далучыць гэтую непрызнаную ўкраінскую аўтакефалію да Сусьветнага Патрыярхату на правах аўтаноміі. Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, найменшая з трох украінскіх праваслаўных Цэркваў, выявіла ініцыятыву і зьвярнулася зь лістом да Сусьветнага Патрыярха Варфаламея І: архірэі ЎАПЦ папрасілі дабраслаўленьня Патрыярха на ўваходжаньне сваёй Царквы да складу Сусьветнага Патрыярхату на правах аўтаноміі. Рашэньня аб гэтым ухвалілі на Архірэйскім саборы гэтае Царквы пад старшынствам яе Кіраўніка мітрапаліта Мяфодзія.

Прэс-сакратар УАПЦ пратаярэй Яўген Заплетнюк выказаў спадзяваньне, што дэлегацыя Сусьветнага Патрыярхату дапаможа “адшукаць хуткае і якаснае вырашэньне таго няпростага становішча, у якім знаходзіцца ўкраінскае праваслаўе”.

“Мы не можам далей знаходзіцца ў кананічнае ізаляцыі. Мы разумеем. Наколькі ненармальным ёсьць гэтае становішча, і спадзяемся, што Сусьветная Патрыярхія дапаможа нам вылечыць тыя раны, якія ёсьць ва Ўкраінскае Царкве,” – распавёў Радыё Свабода пратаярэй Яўген Заплетнюк.

УПЦ (МП) і ЎПЦ КП: перамовы – гэта добра, але…

Украінская Праваслаўная Царква, што ў еднасьці зь Маскоўскім Патрыярхатам, таксама падзяляе хваляваньне расколам праваслаўя і вітае візыт дэлегацыі з Канстантынопаля.

Але прэс-сакратар Кіраўніка ЎПЦ (МП) айцец Рыгор Каваленка заўважыў: “Канстантынопальскі Патрыярх добра разумее, што вырашэньне пытаньня еднасьці ўкраінскага праваслаўя не мусіць парушыць еднасьці ўсяго праваслаўя. Перамовы – гэта добра. Разам з тым, мы застаёмся на пазыцыі, што любое рашэньне адносна Ўкраіны не можа ўхваляцца аднаасобна Сусьветным Патрыярхатам без пагадненьня з Расейскай Праваслаўнай Царквой”.

У Кіеўскім Патрыярхаце таксама вітаюць намаганьні Канстантынопаля для “уладкаваньня царкоўнага міру ў нашае краіне”. Аднак там нагадваюць, што “дэлегацыі Сусьветнага Патрыярхату ўжо неаднаразова наведвалі Ўкраіну таксама, як і дэлегацыі ўкраінскіх Цэркваў езьдзілі ў Канстантынопаль, і пакуль гэта ні да чаго не прывяло”.

Выразна выказаўся прэс-сакратар УПЦ Кіеўскага Патрыярхату япіскап Еўстрацій Зара, які так пракамэнтаваў ініцыятыву ЎАПЦ: “Калі мова ідзе аб тым, што нейкая частка ўкраінскае Царквы ўвойдзе да складу Канстантынопальскага Патрыярхату на нявызначаны тэрмін, то пакуль такі шлях не вядзе да аб’яднаньня праваслаўнае Царквы ва Ўкраіне”.

Прад прыездам дэлегацыі Сусьветнага Патрыярхату ў Кіеў становішча істотна зьмянілася. Упершыню за ўвесь час расколу ва ўкраінскім праваслаўі 2 кастрычніка ў Кіева–Пячорскае Лаўры сустрэліся прадстаўнікі працоўных групаў Украінскіх Праваслаўных Цэркваў Кіеўскага і Маскоўскага Патрыярхатаў і дамовіліся аб умовах вядзеньня дыялёгу “зь мэтай пераадоленьня існуючага царкоўнага падзелу”.

Да гэтага моманту ЎПЦ (МП) не вяла ніводнага дыялёгу з Кіеўскім Патрыярхатам. Але 9 верасьня Сьвяцейшы Сынод УПЦ (МП) пад старшынствам мітрапаліта Ўладзіміра (Сабодана) вырашыў яго распачаць. Неўзабаве 14 верасьня сваю працоўную групу падрыхтоўкі стварыў і Сынод УПЦ КП.

Паседжаньне працоўных групаў Маскоўскага і Кіеўскага Патрыярхатаў выпрацавала агульны пратакол, у якім, між іншым, адзначана: “Дыялёг мусіць зьдзяйсьняцца ў духу міру і паразуменьня. Бакі мусяць прагнуць вырашаць мірным шляхам усе канфлікты, якія вынікаюць. У часе агульных пасяджэньняў у матар’ялах і дакумэнтах, які датычацца падрыхтоўкі да дыялёгу і самога дыялёгу, ужываць назвы і тытулы так, як яны прыняты ў кожным з бакоў. Гэтая практыка, аднак, не азначае вызнаньне гэтых назваў і тытулаў”.

Бакі дамовіліся парытэтна па чарзе рыхтаваць і праводзіць далейшыя сустрэчы.

У такім становішчы, лічаць экспэрты, украінскае праваслаўе можа атрымаць ад візыту дэлегацыі Сусьветнай Патрыярхіі штуршок для выхаду “з глухога кута расколу” і зьменшыць уплыў Расейскае Праваслаўнае Царквы.

Канстантынопаль можа даць альтэрнатыўную лінію для аб’яднаньня

Рэлігіязнаўца Андрэй Юраш указвае на тое, што выяўленае Канстантынопалем жаданьне актыўна ўплываць на долю ўкраінскага праваслаўя дае магчымасьць адшукаць лінію аб’яднаньня, альтэрнатыву да таго, “што адбывалася да сёньня ў пляне аб’яднаньня і што традыцыйна зьвязвалася зь Маскоўскім Патрыярхатам – ці непасрэдна зь цэнтрам у Маскве, ці зь УПЦ (МП)”.

“Фактычна сваёй прысутнасьцю Канстантынопальскі Патрыярхат прымушае ўкраінскія Царквы да рэзультатыўнага дыялёгу і ўскосна паслабляе ўплыў РПЦ”, – лічыць Андрэй Юраш.

Хоць, дадае ён, Канстантынопаль “заўсёды азіраўся на Масквы”. “Таму на гэтым этапе ні партнёрская мадэль, якую прапануе Кіеўскі Патрыярхат, ні мадэль поўнага кананічнага падпарадкаваньня, якую прапануе Аўтакефальная Царква, не могуць быць рэалізаваная”, – лічыць ён.

Асобныя перавагі атрымала ЎАПЦ, якая да гэтага мела найслабейшыя пазыцыі. “Сваім зваротам УАПЦ атрымала вельмі вялікі шанс пераўтварыцца зь найслабейшага на абсалютна бачнага іграка перамоўнага працэсу”, – заўважае навуковец.

(КіеўПрага)
http://uaoc.net/?p=3036

АДБЫЛАСЯ СУСТРЭЧА ПАМІЖ ГЕРАРХАМІ ЎАПЦ І ПАТРЫЯРШАЕ ДЭЛЕГАЦЫЯЙ СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХАТУ

4 кастрычніка 2009 г. у Кіеве ў памяшканьні патрыярхіі ЎАПЦ адбылася сустрэча герархаў УАПЦ зь дэлегацыяй Сусьветнага Патрыярхату. З боку ЎАПЦ у сустрэчы бралі ўдзел: Кіраўнік УАПЦ Сьвяцейшы Мітрапаліт Мяфодзій (Кудракоў), Прысьвяты Андрэй (Абрамчук), мітрапаліт Галіцкі, кіруючы Івана-Франкоўскае япархіяй УАПЦ. Прысьвяты Ян (Модзалеўскі), архіяпіскап Уманскі, Старшыня Багаслоўска-кананічнае камісіі ЎАПЦ. У склад Патрыяршай дэлегацыі Сусьветнага Патрыярхату ўвайшлі: іх Еміненцыя Мітрапаліт Гальльскій Эмануіл (Адамкіс), старшыня прадстаўніцтва Праваслаўнае Царквы пры ЭС (Старшыня дэлегацыі); генэральны сакратар Сьвяцейшага Сыноду Сусьветнае Патрыярхіі архімандрыт Елпідорф ( Ламбрыянідзіс); пратаярэй Васіль Папафанасіў (перакладчык)

Патрыяршая дэлегацыя прыбыла ва Ўкраіну па запрашэньню Прэзыдэнта Ўкраіны В. Юшчанка зь мэтай больш дэталёвага вывучэньня царкоўнага становішча ва Ўкраіне. У ходзе размовы з гэрархамі ЎАПЦ было абгаворана царкоўнае становішча ў нашае краіне і бачаньне япіскапатам УАПЦ шляхоў пераадоленьня царкоўнага падзелу. Кіраўнік УАПЦ Сьвяцейшы Мітрапаліт Мяфодзій у чарговы раз падкрэсьліў, што на дадзеным этапе герархі ЎАПЦ адным з галоўных прыярытэтаў сваёй дзейнасьці лічаць выхад з штучнай кананічнае ізаляцыі, у якой апынулася Царква пасьля самаабвяшчэньня аўтакефаліі.

“Мы зь надзвычайнай павагай ставімся да Сусьветнага Патрыярха, — заявіў Сьвяцейшы Мітрапаліт Мяфодзій, — і зь вялікай надзеяй чакаем таго дня, калі ён раскрые свае бацькоўскія абдымкі для нашае Царквы. Уваходжаньне ў супрычасьце зь Сусьветным Патрыярхам – сёньня гэта адзін з галоўных прыярытэтаў для нашае Царквы, і мы будзем пасьлядоўна рухацца да гэтай мэты”. Адначасна Кіраўнік УАПЦ выказаў жаль з прываду таго факту, што кіраўніцтва ЎПЦ КП да сёньня не гатовае ахвяраваць уласнымі інтарэсамі дзеля еднасьці Царквы і працягвае адстойваць пазіцыю ізаляванага царкоўнага разьвіцьця.

У сваю чаргу Патрыяршая дэлегацыя адзначыла, што вітае намаганьні ЎАПЦ выйсьці з кананічнае крызы і нармалізаваць свой кананічны статус, а таксама праінфармавала Сьвяцейшага Мітрапаліта Мяфодзія аб сучасным стане міжправаслаўных адносін, у прыватнасьці, аб ходзе падрыхтоўкі да Сьвятога і Вялікага Сабору Праваслаўнай Царквы. Як паведаміў Старшыня Патрыяршае дэлегацыі Іх Эміненцыя Мітрапаліт Эмануіл, на пачатаку сьнежня ў Канстантынопалі адбудзецца чарговае паседжаньне Сьвяцейшага Сыноду Сусьветнага Патрыярхату, на якім будзе выслухана справаздача дэлегацыі.

Важнае значэньне для царкоўнага становішча ва Ўкраіне мае і іншая знакавая царкоўная падзея, якая адбудзецца ў гэтым жа месяцы ў цэнтры Сусьветнага Патрыярхату ў Шамбезе (Швейцарыя). У сярэдзіне сьнежня тут адбудзецца паседжаньне Міжправаслаўнае камісіі, якая мусіць зьдзейсьніць падрыхтоўку да Ўсеправаслаўнае Нарады з пытаньня наданьня аўтакефаліі, аўтаноміі і парадку дыптыхаў. Як лічаць экспэрты, разгляд гэтага пытаньня спрыяе і канчатковаму вырашэньню ўкраінскае царкоўнае праблемы.

У канцы сустрэчы Сьвяцейшы Мітрапаліт Мяфодзій ад імя ЎАПЦ падзякаваў Патрыяршай дэлегацыі за разуменьне царкоўнага становішча ва Ўкраіне і запэўніў гасьцей, што ўваходжаньне ЎАПЦ да складу Сусьветнага Патрыярхату будзе гістарычнай падзеяй у жыцьці Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы і значна паўплывае на хуткасьць аб’яднаўчых працэсаў ва Ўкраінскім Праваслаўі.

Прэс-служба УАПЦ

http://uaoc.net/?p=3033

Sunday, October 4, 2009

ТЫМ ХТО ПРЫХОЎВАЕ СВАЕ ГРАХІ НА СПОВЕДЗІ

На няшчасьце ёсьць людзі, якія прыхоўваюць свае грахі на споведзі. Так, адны праз памылковы страх, іншыя праз фальшывы сорам, трэці праз гонар, іншыя, зрэшты, проста праз няведаньне прыхоўваюць свае беззаконьня пры споведзі ад сьвятара, а праз гэта не толькі не атрымліваюць прабачэньня ў сваіх грахах, але і падвойваюць іх, таму што няпраўду гавораць прад Самім Госпадам Ісусам Хрыстом, Які споведзь іх прымае. Каб на будучыню адвярнуць такіх людзей ад згубнае звычкі ўтойваць грахі і навучыць Каяньню адкрытага, шчырага і некрывадушнага, мы ўкажам ім на адзін выпадак таго, як калісьці каяліся ў сваіх грахах хрысьціяне ў старажытныя часы.

У адным месцы быў япіскап, які, па навучэньню злога, адзіна раз упаў у сьмяротны грэх. Горка раскаяўшыся ў сваім падзеньні, япіскап для таго, каб атрымаць прабачэньне, зрабіў аднаго разу так: калі ў царкву сабралася шмат народу, ён выйшаў на сярэдзіну храму і перад усімі адкрыта спавядаў свой грэх. Пасьля гэтага, лічачы сябе, па свайму глыбокаму сумленьню, нягодным сану сьвяціцеля, ён зьняў зь сябе амафор, паклаў яго на пасад і потым сказаў народу: “Прабачце мяне, браты, цяпер я больш няздольны быць у вас япіскапам”.

Бачачы вялікую пакору і сум свайго пастыра, усе, хто быў у царкве, з плачам выгукнулі: “Хай грэх твой на нас ляжа ойча, толькі не пазбаўляй нас свайго пастырства”. І доўга, доўга ўмольвалі япіскапа застацца зь імі. Паступаючыся, зь аднаго боку, маленьню свайго статку, а зь іншага; жадаючы нечым спакутваць свой грэх прад Богам, япіскап нарэшце выгукнуў: “Ну, калі ўжо неадменна жадаеце, каб я застаўся ў вас, то я зраблю гэта, але толькі пры адной умове, калі вы дасі мне слова без спрэчак выконваць тое, што я вам зараз загадаю”.

Усе далі слова. Тады япіскап загадаўшы зачыніць браму царквы, сказаў: “Ведайце ж цяпер, што той зь вас не будзе мець часткі ў Бога, хто зараз не патопча мяне сваімі нагамі”. І з гэтымі словамі лёг на зямлю. Усе жахнуліся, але, не маю дзёрзкасьці парушыць дадзенага слова і збаяўшыся пакараньня япіскапа пачалі праходзіць праз яго. І што ж? Калі пераступіў праз яго апошні чалавек з тых, хто стаяў у царкве, голас зь неба прамовіў: “Праз вялікую яго пакору Я прабачыў яго грэх!” Усе пачулі гэты голас і ўславілі Бога.

Ці ж бачыце цяпер вы, хто прыхоўвае на споведзі свае грахі, як каяліся калісьці, у старажытныя часы, хрысьціяне і як уласьціва і цяпер, і заўсёды патрэбна каяцца ў грахах сваіх усялякаму сапраўднаму хрысьціяніну? Архірэй, які павінны быць бы прыкладам свайму статку, упаўшы, як чалавек, па навучэньню злога, у сьмяротны грэх, усё ж не прыхоўвае гэтага граху прад статкам, паддае сябе крайняму прыніжэньню, лічыць сябе прад усімі найбольшым з грэшнікаў, і пры гэтым цудоўным чынам прабачаецца і атрымоўвае незвычайнае памілаваньне ад Бога.

Ці ж вам пасьля гэтага, дзеля ўласнай жа згубы, рабіцца непраўдзівымі прад Богам! Замест пакоры, калі яна асабліва патрэбна вам, задавальняць свой гонар і праз гэта зноў аддаваць сябе пад уладу злога і забываць – хто вы, Чаі вы пасьлядоўнікі і Каму з клятвай пры хросьце абяцалі служыць? Браты, апамятайцеся, падумайце хто вы, Каго вы падманваеце, прыхоўваючы на споведзі свае грахі, каму дагаджаеце гэтым прыхоўваньнем і на якую сьмерць сваёй няпраўдай кідаеце свае душы?

Ды зразумейце ж, нарэшце, што вы дзеці Божы, выкуплены Усячыстай Крывёй адзінароднага Сына Ягонага. Калі вы прыхоўвайце на споведзі свае грахі, тады падманвайце Адзінароднага Сына Боскага, Які цярпеў жахлівыя пакуты дзеля вашага выратаваньня, і да згубы кідаеце свае душы вечнай, горкай, настолькі горкай, што яна называецца другой сьмерцю, і, нарэшце, прыхоўваньнем сваіх грахоў дагаджаеце ворагу вашага выратаваньня, што “як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць” (1 Петр. 5:8), і, звычайна, найперш праглынае непраўдзівых, як ў гэтым пераконвае нас і Сам Выратавальнік, гаворачы аб іх: “Ваш бацька д'ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстояў у ісьціне, бо няма ў ім ісьціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды.” (Ян. 8:44).

Таму, браты, хай жа не будзе пасьля гэтага між вамі няпраўды ніколі, а тым больш на споведзі. Таму што вы цяпер ведаеце, як гэта няпраўда згубная для вас. Кайцеся ж так, як Давыд, якой усялякай ночы вымываў ложка сваё, як блудніца, якая вымыла сьлязамі ногі Госпаду, і як Пётр, які горка плакаў за свой грэх, і тады толькі Госпад несумненна прабачыць вас і зробіць вас зь дзяцей гневу сьвятымі дзяцьмі дабраслаўленьня.


Saturday, October 3, 2009

СУСЬВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ ПАЙШОЎ НАМ НА СУСТРАЧ


Архіяпіскап Уманскі Ян (Мадзалеўскі), Старшыня Багаслоўска–кананічнае камісіі ЎАПЦ даў для СМІ камэнтар адносна рашэньня аб “украінскай” камісіі Канстантынопальскага Патрыярхату: “Мы задаволены рэакцыяй Канстантынопальскага Патрыярхату. Сусьветны Патрыярх пайшоў на сустрач УАПЦ, і наша Царква зробіць усё для таго, каб наш дыялёг быў меў плён. Пазыцыя ЎАПЦ па вылячэньню расколу ва Ўкраіне заўсёды была нязьменнаю – мы акрыты для дыялёгу, гатовыя разглядаць кампрамісныя мадэлі ўрэгуляваньня кананічнага крызысу.

Тады як для іншых юрысдыкцый існуюць палітычныя выгоды, наша Царква арыентуецца на выключна царкоўны – эклезіялягічны і кананічны прыярытэт. УАПЦ – патрыятычная, але апалітычная Царква, мы прынцыпова стаім у баку геапалітычных супярэчнасьцяў і пракатаў. Наша мэта – аднаўленьне поўных еўхарыстычных зносін з Праваслаўнымі Памеснымі Цэрквамі. І мы будзем рабіць усё ад нас залежнае, каб выйсьці з кананічнае ізаляцыі.

http://uaoc.net/?p=3031

Friday, October 2, 2009

АБ АДНЫМ ВЕЛЬМІ СУПЯРЭЧЛІВЫМ ІНТЭРВ’Ю

Сёньня, 2 кастрычніка 2009 г., на партале “Рэлігійна-Інфармацыйнае Службы Ўкраіны” (РІСУ), які робіцца грэка-каталікамі і знаходзіцца пад патранатам УГКЦ зьявілася вельмі супярэчлівае інтрэрв’ю архіяпіскапа Львоўскага Макарыя (УАПЦ). У сувязі з гэтым супрацоўнік прэс-службы ЎАПЦ прат. Яўген Заплетнюк даў наступны каментар.

Не было межаў нашаму зьдзіўленьню, калі адзін з каталіцкіх сайтаў нядаўна выявіў сваю цікавасьць станам спраў ва ЎАПЦ. Ведаючы, што асаблівай увагай яны нас ушаноўваюць не часта, мы адразу ж падрыхтаваліся атрымаць чарговы плявок у свой бок. І, звычайна ж, мы не памыліліся. Удала падабраныя пытаньні, не меней хітра абрэзаныя адказы цудоўна прадэманстравалі сьвету як гэта проста знайсьці сэнсацыйны матар’ял на актуальную тэму. Цалкам па каталіцкі. У найлепшым дусе езуітаў, упрыгожаным цудоўнымі, аж да аскомы хітра–салодкімі словамі аб царкоўнае еднасьці, узаемапаразуменьне і хрысьціянскую любоў і павагу да блізкага. Трэба сказаць, што сам тэкст мала адлюстроўваў царкоўныя рэаліі такімі, якімі іх бачаць самі праваслаўныя. Затое, вельмі добра паказана тое, якімі іх жадалі б бачыць каталікі. У гэтым асноўная каштоўнасьць артыкула для саміх уніятаў, ды яго нікчэмнасьць з погляду праваслаўных веруючых. Апошнія, да рэчы, перакананы, што здабыць хрысьціянскую еднасьць трымаючы злосьць у сэрцы не толькі не рэальна ў прынцыпе, але і бессэнсоўна па сваёй сутнасьці. Як магчыма “яднацца” з тымі, каго ты ў сэрцы толькі зьняважыш, і ніводных пачуцьцяў апрача агіды да іх не адчуваеш?

Мы атрымалі некалькі лістоў і тэлефонных званкоў зь нагоды публікацыі. Усе хто пачытаў інтэрв’ю ўладыкі Макарыя знаходзіліся ў велікам зьдзіўленьні: ці яно напраўду адлюстроўвае пазыцыю ЎАПЦ? Наколькі праўдзівым ёсьць гэты тэкст? Ці магчыма лічыць перакананьні ўладыкі Макарыя пазыцыяй ўсёй нашай Царквы? А ніжэй мы прапануем вашай увазе некалькі выключна рэдакцыйных меркаваньняў, якія здолелі б хоць неяк расставіць кропкі над “і”, пры гэтым у нас ёсьць усе падставы лічыць нашы думкі не толькі суб’ектыўнымі, але і цалкам аб’ектыўнымі.

1) Мы лічым права на свабоду думкі і асабістых перакананьняў неад’емным правам кожнага хрысьціяніна, незалежна ад яго послуху і ўласнага становішча ў Царкве: міранін гэта, альбо гэта архірэй. Таксама разглядаем важным для духоўнага ўзрастаньня і права вольнага выказваньня сваіх думак, ды здабыцьця ўсіх магчымасьцяў для гэтага.

2) Адной з ключавых характарыстык і “ідэалягічных падмуркаў” нашай Сьвятой Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заўсёды была, ёсьць і будзе даўняе апостальскае Саборнакіравальнасьць, а таксама, і, як прамое яе сьледства – спрыяньне рэалізацыі талантаў і разьвіцьця добрых і богапажаданых настрояў кожнага сябра нашае грамады. Нам ёсьць абсалютна чужымі спробы любога герархічнага ціску духоўных і архіпастыраў на сяброў свайго статку, альбо ж пабудова такіх адносін, якія б выходзілі за межы праваслаўнага кананічнага права. Таксама зьяўляюцца для нас чужымі і супрацьлеглыя тэндэнцыі: пераўтварэньня і скажэньне сьветлых ідэй “міранскага сьвятарства” і саборнакіравальнасьці ў міранакіравальнасьць і псеўдадэмакратызм, дзе павага да сьвятароў як зьдзяйсьняльнікаў Таямніц Боскіх зьнішчаецца голасам сьляпога і фанатычнага натоўпу, замяняецца сакральнае – прафанацыяй, а Боскае – чалавечым.

3) У гэтай гарманічнай цэласнасьці народнага сьветапогляду і выключна праваслаўнае эклезіялёгіі і палягае ключавая адметнасьць сьветаўспрыняцьця Ўкраінскай Царквы ад іншых цэркваў, як, з рэшты, і асаблівасьці ўсяго нашага народу, ад іншых народаў сьвету. Таталітарызм, які прыйшоў да нас у Царкву сёньня, гэта не плод нашых рук. Гэта тое, што было пазычана намі звонку, пад ціскам пэўных палітычных і гістарычных маніпуляцый асобнымі сіламі. Але сам гэты факт, не толькі не можа быць для нас апраўданьнем, а наадварот – ёсьць як суровым дакорам нам самім, так і адказам на пытаньні аб падставах цяперашняга стану Царквы Хрыстовай. Таго стану, які нават асобныя праваслаўны багасловы адважваюцца характарызаваць як стан “Царквы ў крызе”.

4) Не простая гісторыя ЎАПЦ як у мінулым, так і сёньня, красамоўна сьведчыць аб тым, што недахоп хрысьціянскай братэрскае любові не магчыма папоўніць і замяніць нічым іншым: ні зьнешняй ветлівасьцю, ні лісьлівымі прыемнымі словамі, ні жаданьнем дэманстраваць любоў і павагу там, дзе іх напраўду няма. У гэтым магчыма пераканацца аглядаючыся не толькі ў далёкую мінуўшчыну, але і ў нашу навейшую гісторыю, асабліва цяпер, у час слаўных 20-х угодкаў адраджэньня ЎАПЦ.

5) Прымаючы ўдзел у справе адраджэньня “з попелу” нашай Сьвятой Царквы кожны яе сябра быў важным і незаменным і для Бога і Ўкраіны. Таму, што адраджаючы Царкву зь забыцьця, мы не Царкву адраджалі, а ўласныя душы, гартавалі свой дух, праз церні імкнуліся да нябеснага. Царкву пабудаваў Хрыстос, і яе браму пекла не пераможа. Але злы зь слугамі змагаецца не за сьцены храмаў, а за душы чалавечыя. Ён стала між намі “як леў рыкаючы ходзіць, шукаючы каго пажэрці”. Шукае каго пажэрці, і знаходзіць, не шкадуючы нават лепшых. Сёньня па-за царкоўнай агароджай, на жаль, пакідаюцца шмат у чым годных і мудрых людзей, якіх аддзяляе толькі сьцяна ўласнага пакаяньня, якога няма.

6) У той жа час, вага слова для тых, хто вядзе за сабой народ Божы цяпер сапраўды больш за вагу золата! Сьвятое Пісьмо вякамі вучыць: ад словаў сваіх выратуешся, але ад іх асуджэньне прымеш (Мц. 12:37). Мы не можам пазбаўляць людзей права на свабоду думкі і пэўных уласных перакананьняў, але заклікаць да разважлівасьці і думкі на пэрспэктыву мужоў сталых і цьвёрдых у веры мы абавязаны. Для таго іх пастаўлена нашымі духоўнымі лідэрамі, каб яны думалі не адным днём, а будучым.

Варта памятаваць, што “няма сьвятога апрача Бога”, і думкі нават высокіх царкоўных кіраўнікоў могуць быць памылковымі, і часам нават могуць не адпавядаць інтарэсаў усёй Царквой. Афіцыйная кропка погляду Царквы на адны ці іншыя пытаньні царкоўнага альбо грамадскага жыцьця можа быць агучана толькі Памесным альбо Архірэйскім Саборамі, альбо як Кіраўніком, ці адмыслова дэлегаваным для гэтага прадстаўніком аддзела альбо структурных службаў Патрыярхіі (Прэс-служба Патрыярхіі, Аддзел Зьнешніх царкоўных адносін і г.д.)

7) Узгаданае канкрэтнае інтэрв’ю канкрэтнага архірэя ЎАПЦ у каталіцкім выданьні ёсьць сьведчаньнем банальнай недалёкабачнасьці гэтага царкоўнага дзеяча, а запісаны і распаўсюджаныя яго думкі ёсьць відавочна антыцаркоўнаю агітацыяй, скіраванай, відавочна, і на канфрантацыю сярод япіскапату ЎАПЦ. Гэта не робіць гонару ні яму асабіста, ні нашай Сьвятой Царкве, і з рэшты і самой рэдакцыі.

У артыкуле неаднаразова дэманструецца небясьпечны нонканфармізм, супрацьстаўленьне сваёй уласнае пазыцыі – пазыцыі ўсёй Царкоўнай Паўнаты. Адначасна не можа не зьдзіўляць і слабае разуменьне ўладыкам царкоўных працэсаў як у сярэдзіне Царквы, так і на міжцаркоўным узроўні. Нам бачацца незразумелымі матывы крытыкі ўладыкам Макарыям Кіраўніка ЎАПЦ, цэлага шэрагу нашых архірэяў – яго ж субратоў. Зь якой мэтай было гэта зроблена? Для чаго гэта было патрэбна, і хто замоўца гэтага? Спадзяемся, адказ на гэтыя запытаньні нам пакажа ўжо недалёкая будучыня.

Цалкам не сумняваючыся у шматлікіх пазытыўных якасьцях і талантах Прысьвятога Ўладыкі, мы па-сыноўску просім яго ў далейшым утрымлівацца ад любых інтэрв’ю для СМІ, без папярэдняга ўзьгадненьня з афіцыйнай пазыцыяй УАПЦ з пэўных пытаньняў, альбо выказваць думкі з пастаянным падкрэсьліваньнем, што яны не толькі не ёсьць афіцыйнай кропкай гледжаньня Царквы, а і часта супярэчаць ёй; што кожнае ваша слова – гэта выключна ваша асабістая думка.

Сёньня ёсьць усе падставы лічыць узгаданую публікацыю старана прадуманым PR-ходам староньніх сіл, якія калі і не прама, то ўскосна скіраваны на дэстабілізацыю становішча Ўкраінскага Праваслаўя агулам, і канкрэтна ЎАПЦ. Бо ў час асаблівых царкоўных зьменаў і пэрспэктыў, такія дзеі выглядаюць вельмі небясьпечнымі.

Звычайна, закранутая тэма застаецца адчыненай і дыскусійнай. Было б цікава паразмаўляць з гэтага прываду зь самім Уладыкам, альбо з тымі, хто падзяляе ягоныя супярэчлівыя думкі, якія нярэдка супярэчаць адна адной. Спадзяемся, што Яго Прысьвятасьць у размове не адмовіць і нам.

(Далей будзе…)

“Українська Автокефалія”, Uoac.Net

http://uaoc.net/?p=3026

АБ ЖАХЛІВЫМ ГРАХУ САМАЗАБОЙСТВА

ераманах Агафадор

Любыя ў Хрысьці мае браты і сёстры! Сёньня я хачу паразмаўляць аб найбольш цяжкім граху – самазабойстве. Жыцьцё – вялікі падарунак Боскі. Дзеля жыцьця Гасподзь Сам зрабіўся Чалавекам, Сам пацярпеў пакуты і сьмерць. Ён аддаў Сваё жыцьцё за выратаваньне ўсіх людзей, за жыцьцё ўсяго сусьвету. Таму і жыцьцё кожнага чалавека ёсьць найвялікшым падарункам, бо яно ацэньваецца коштам Крыві Хрыста. Але, на вялікі жаль, асабліва ў сёньняшнія часы шмат людзей забылі аб гэтае цане. Шмат людзей жывуць так, як быццам ніколі не было Хрыста і няма. Яны адвярнуліся ад Бога і занурыліся ў цемру скрухі. Для такіх людзей жыцьцё не мае аніякага сэнсу, яны проста чакаюць канца, а некаторыя нават канчаюць жыцьцё самазабойствам. Што ж чакае такіх людзей за парогам сьмерці. Яны вераць, што там будзе значна лепш і цікавей.

Вечная радасьць і вечная скруха – гэта два шляхі, якія чалавек абірае яшчэ ў сваім зямным жыцьці. Тыя, хто кончыў жыцьцё самазабойствам, ўстаюць на іншы шлях, кідаючы ў твар Бога яго найбольш каштоўны падарунак – чалавечае жыцьцё. Яны самі пазбаўляюць сябе таго, што ім падараваў наш Творца, і, руйнуючы жыцьцё, абіраюць сьмерць. Сьвятая Царква пасьля падобнага ўчынку ўжо не мае магчымасьці дапамагчы чалавеку, бо такі чалавек памёр за яе межамі, пайшоў самавольна з жыцьця так і зьвярнуўшыся за дапамогай да царквы. Сваімі ўчынкамі самазабойцы толькі пацьвярджаюць тое, што ў жыцьці былі вельмі зьвязаныя зь зямным, клапаціліся толькі аб зямных дабротах і заглушылі ў сябе ўсё чалавечае. Таму хрысьціяне пакорліва просяць у сваіх малітвах Бога аб захаваньні ад самазабойства.

Не ўсім памёршым могуць быць карыснымі такія малітвы іх родзічаў і знаёмых, ды і не за ўсіх дазволена маліцца. Той, хто адыходзіць ад Сьвятой Царквы жывучы на зямлі, і ў будучым жыцьці пазбаўляе сябе яе малітваў. Некаторыя грэшнікі самі адсякаюць сябе ад цела Царквы Хрыстовай нябачным судом Боскім, калі іх грахі і спакушэньні цалкам апаноўваюць іх, адварочваючы ад добрых спраў. Калі ў такім безнадзейным стане грэшнік памірае перадчаснаю сьмерцю і без пакаяньня, то Царква нічым дапамагчы не можа і забараняе за яго маліцца. Гэта стасуецца ўсіх памёршых, якія не пакаяліся; самазабойцы, якія самавольна скарацілі сябе жыцьцё, цалкам зьняверыўшыся ў ім.

Малітва за такіх людзей будзе марнаю справай, апрача гэтага яна нават выкліча гнеў Божы. Такіх людзей стасуюцца словы, якія Госпад калісьці прамовіў да прарока Ераміі: “не прасі за народ гэты і ня ўзнось за іх малітвы і просьбы, і не хадайнічай перад Мною, бо Я не пачую цябе.” (Ер. 7:16) Але бываюць выпадкі, калі самазабойца зьдзяйсьняе свой жахлівы крок не сьвядома, гэта значыцца не ў поўным розуме. За такіх дазваляецца маліцца і на богаслужбах. Для гэтага патрэбна зьвярнуцца да сьвятара (духаўніка) за дазволам на малітву. Але каб гэты жахлівы грэх не адбыўся мы мусім пакаяцца.

Калі мы кепска думаем аб людзях, то гэта азначае, што злы дух жыве ў нас, менавіта ён падкідае нам злыя думкі аб іншых людзей. І калі хтосьці памірае і не пакаецца і не прабачыць сваіх ворагаў, то душа яго пойдзе туды, дзе жыве злой дух, які завалодаў душой. Такі закон: калі мы прабачаем, то і Госпад прабачыць нам, а калі не прабачаем, то і грэх застаецца зь намі.

Госпад жадае, каб мы любілі блізкага, калі мы думаем аб ім, то гэта азначае, што любоў Госпада зь намі. Хто носіць у сябе Духа Сьвятога, хоць бы крыху, той суму за ўвесь народ дзень і ноч, і сэрца яго шкадуе ўсялякае стварэньне Боскае, асабліва людзей, якія не ведаюць Бога альбо ідуць супраць Яго. За такіх людзей патрэбна маліцца да Госпада дзень і ноч, больш чым за сябе, каб ўсе пакаяліся і пазналі Госпада.

Вось таму, любыя мае, нагадваю Вам, што мы мусім думаць заўсёды аб сваіх учынках, бо ўсе яны прад вачамі Боскімі. Задумайцеся над гэтым жыцьцём. І я жадаю даць Вам рэцэпт супраць граху.

Адзін старац зайшоў да шпіталю і запытаў у лекара: “Ці маеце Вы лекі ад граху?” – Маем! – адказаў лекар і выдаў наступны рэцэпт:

1. Патрэбна накапаць карані послуху,

2. зьбіраць кветкі душэўнае чысьціні,

3. нарваць лісьця цярпеньня,

4. зьбіраць ягады некрывадушнасьці,

5. не напівацца віном пралюбадзейству,

6. высушыць усё постам вытрымкі,

7. пакласьці да казану добрыя справы,

8. дадаць сьлёзы пакаяньня,

9. пасаліць сілай любові да братоў,

10. дадаць шчодрасьці міласэрнасьці,

11. да ўсяго гэтага пакласьці парашку пакоры і каленапрыхіленьня,

12. прымаць па 3 лыжкі на дзень страху Боскага,

13. апрануцца ў вопратку праведнасьці,

14. не ўпадаць у пустыя размовы, бо магчыма прастудзіцца і зноў захварэць грахом.

Вось таму, любыя мае, пакайцеся, бо пакаяньне – гэта надзея, а надзея, зьяднаная зь любоўю, не можа быць адкінутая Богам. Бог любіць грэшнікаў і чакае іх павяртаньня і пакаяньня, але ненавідзіць грэх… Задумайцеся над гэтым, і захавай Вас Госпад. Амін.


Thursday, October 1, 2009

9 СУСЬВЕТНЫХ САБОРАЎ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ

Οἱ 9 Οἱκουμενικές Σύνοδοι τῆς Ὀρθοδόξης Ἐκκλησίας

У хрысьціян ёсьць некалькі розных відаў Сабораў. Ёсьць Апостальскія, Сусьветныя, Памесныя і Міжправаслаўныя. Усе яны валодаюць тым жа аўтарытэтам, паколькі Царква вызнае іх як законныя. У гэтым артыкуле мы знаёмім зь Сусьветнымі Саборамі Царквы.

Царква Хрыстова выказваецца саборна. Ад самага пачатку і да сёньняшняга дня. Аднак з таго моманту, калі Рымская імпэрыя прыняла ў свае абдымкі Царкву, і яе саборныя вызначэньні зрабіліся законамі дзяржавы, яны набылі разуменьне як “Сусьветныя Саборы”.

Сусьветным саборам зьяўляецца такі, які:

1. Быў скліканы імпэратарам Рымскай імпэрыі ў межах айкумены (pax Romana, г.з. рымскага сьвету), але рэальна меў усяхрысьціянскі характар.

2. Ягоныя рашэньні былі цалкам прыняты Праваслаўнай Царквой ва ўсім сьвеце, яны маюць па-за часовы характар.

3. Ягоныя рашэньні сфармуляваны боганатхнёнымі людзьмі.

4. Яго рашэньні падпісаныя патрыярхамі Рымскае імпэрыі.

5. Яны займаліся важнымі багаслоўскімі пытаньнямі.

Далей мы ў сьціслым выглядзе азнаёмім зь Сусьветнымі Саборамі Царквы Хрыстовай, пакідаючы аналітычнае апісаньне сабораў для іншых аналітычных артыкулаў.

І Сусьветны сабор: у 325 г. адбыўся ў Нікеі Віфінскай. Ён быў скліканы імпэратарам Канстантынам Вялікім. На ім прысутнічала 318 япіскапаў. Ён займаўся багахульным вучэньнем прэсьвітэра Арыя, што быццам бы Сын і Бог Слова зьяўляўся тварэньнем і не адзінасутны (μοοσιος) Айцу. Сабор усталяваў правіла для сьвяткаваньня пасхі. Тады было пачата напісаньне Сымбаля веры.

ІІ Сусьветны сабор: 318 г. у Канстантынопалі. Ён быў скліканы імпэратарам Фіядосіям Вялікім. У ім удзельнічала 150 япіскапаў праваслаўных і 36 македанянаў-духазмагароў”. На ім быў старшынёй сьвц. Рыгор Багаслоў, архіяпіскап Канстантынопаля. Зноў быў асуджаны Арый і ерась Македонія, якая вучыла аб тым, што Сьвяты Дух зьяўляецца Боскім стварэньнем, таму яны і называліся “пнеўматамахамі-духазмагарамі”

ІІІ Сусьветны Сабор: 431 г. у Эфэсе. Ён быў скліканы імпэратарам Фіядосіям ІІ. Гэты сабор разглядаў вучэньне Нясторыя у храме Багародзіцы ў складзе 200 япіскапаў. Сабор асудзіў Нясторыя, япіскапа Канстантынопаля, і прыняў догмат, што Усячыстая Дзева можа звацца Багародзіцай (Θεοτκος).

IV Сусьветны сабор: 451 г. У Халкідоне Малазійскам. Брала ўдзел у пасяджэньнях 630 япіскапаў. Быў скліканы імпэратарам Маркіянам і імпэратрыцай Пульхерыяй. На саборы было асуджана монафізыцтва.

V Сусьветны сабор: адбываўся з 25 траўня па 21 чэрвеня 553 г. пры 165 айцах. Ён быў скліканы імпэратарам Юсьцініянам і імпэратрыцай Феадорай. Сабор асудзіў Арыгена, нестарыянства, монафізыцтва, сяверыянства і іншыя ерасі.

VІ Сусьветны сабор: у 680 г. у Канстантынопалі. Ён быў скліканы імпэратарам Канстантынам Паганатам. На саборы прысутнічала ад 150 да 289 япіскапаў. Ён асудзіў ерась монафеліцтву. Гэты сабор зацьвердзіў, што Хрыстос валодаў і Боскай, і чалавечай воляй, якая падпарадкоўвалася Боскай.

VІІ Сусьветны сабор: 787 г. у Нікеі Віфінскае ў храме сьвятой Сафіі. Ён быў скліканы імпэратарам Канстантынам і ягонай маці – імпэратрыцай Ірынай Афінскай. На ім прысутнічала 367 айцоў. Ён зацьвердзіў шанаваньне ікон, паклаў анафэму на іконазмагароў і асудзіў ідэю адлюстраваньня бачнай Тройцы. На саборы было выкладзена багаслоўе аб адлюстраваньні Хрыста і сьвятых як аб тым, што мы здольны бачыць.

VІІІ Сусьветны сабор: 879 – 880 г.г. у Канстантынопалі. Ён быў скліканы імпэратарам Васілём Македанянінам. На ім былі старшынямі Рымскі папа Ян VІІІ (872-882) і патрыярх Канстантынопалю, Новага Рыму, сьв. Фоцій Вялікі (858-867, 877-886). Сабор зацьвердзіў рашэньні VІІ Сусьветнага сабору, асудзіў Filioque, якое тады яшчэ толькі пачало ўводзіцца. Асудзіў ерэтычныя саборы Карламагаў ва Франкфурце (794) і Аахене (809).

ІХ Сусьветны сабор: 1341 г. Ён багаслоўстваваў догмат аб нярэчавай (нястворанай) сутнасьці і нярэчавай энэргіі Бога, і ў той жа час аб ісіхазме, асуджаючы ерэтыка Варлаама Калябрыйца. Гэта значыцца гэты Сабор займаўся багаслоўскімі пытаньнямі, быў скліканы імпэратарам, (Саборны Томас 1341 г.) у ім узяў удзел боганосьбітны свц. Рыгор Палама, і ягоныя рашэньні былі прыняты ўсёй Царквой. Такім чынам, гэты сабор мае годнасьць Сусьветнага сабору.

Рашэньні вышэйназваных дзевяці Сусьветных Сабораў былі выдадзены як рымскія законы і падпісаны імпэратарам, паколькі раней іх рашэньні былі падпісаныя пяцьцю рымскімі Патрыярхамі, іх мітрапалітамі і япіскапамі. Імпэратар склікаў гэтыя Сусьветныя саборы пры саўдзельніцтве пяці патрыярхаў Рымскае імпэрыі:

а) Старэйшага Рыму;

б) Канстантынопалю і Новага Рыму;

в) Александрыйскага;

г) Антыёхійскага;

Да якіх ў 451 г. быў прылічаны:

д) Ерусалімскі.

Варты ўвагі ІХ Сусьветны сабор 1341 г., рашэньні якога былі падпісаны толькі чатырма рымска-рамейскімі патрыярхамі і зацьверджаны рымскім імпэратарам. Сёньня сярод пяці патрыярхаў адсутнічае патрыярхія Старэйшага Рыму. Якая была захоплена прымусова франкамі, лонгабардамі і германцамі пры падтрымцы нарманаў. Ён вытрымаў моцныя напады, якія пачаліся ў 983 г. і скончыліся ў 1009 – 1046 г.г. Пасьля 1045 г. Рымскія папы, апрача Бенядзікта Х (1058-1059), болей ніколі не зьяўляліся рымлянамі, але сябрамі франка-лацінскае арыстакратыі, якая падпарадкавала сябе рымскае насельніцтва краіны.

Пасьля падзеньня Рымскае імпэрыі ў 1453 г. чатыры рымскіх Патрыярхіі: Канстантынопалю і Новага Рыму, Александрыйская, Антыёхійская і Ерусалімская і далей склікалі саборы зь дапамогай якіх працягвалі традыцыю Сусьветных Сабораў. Адзіны чыньнік, па якой яны не называліся “Сусьветнымі”, зьяўляецца досыць простым: таму што гэтая назва азначае “Імпэратарскі” (Ατοκρατορικς). Гэта значыцца рашэньні гэтых Сабораў рабіліся часткай рымскага права. Зь іншага боку, рашэньні рымскіх Сабораў пасьля 1453 г. складаюць частку царкоўнага права, але не зьяўляюцца больш часткай імпэратарскага права. Не існуе больш Рымскае імпэрыі, і няма больш рымскіх імпэратараў, каб выдаваць рымскія законы. Значыцца гэтыя дзевяць Сусьветных сабораў складалі адначасна і царкоўнае заканадаўства і рымскае. Саборы, якія зьбіраліся пасьля 1453 г., зьяўляюцца часткай царкоўнага права і маюць аўтарытэт не менш чым Сусьветныя саборы, нягледзячы на фантазіі сучасных праваслаўных, якія апынуліся пад уплывам рускага Праваслаўя імпэратара Пятра Вялікага.

Такім чынам, сёньня ёсьць яшчэ праваслаўныя, якія самі для сябе знаходзяць Царкву дзевяці Сусьветных Сабораў. Багата праваслаўных хрысьціян, якія не чытаюць багаслоўскую літаратуру, не ведаюць ні VIII, ні ІХ Сусьветных сабораў. VIII Сусьветны сабор 879 г. асудзіў тых, хто “дадае” альбо “зьмяншае” нешта зь Сымбаля веры 381 г., а таксама тых, якія не прымаюць вучэньне аб сьвятых іконах VІІ Сусьветнага сабору. Франкі, якія ім асуджаюцца, да сёньняшняга дня не каяцца, не асэнсоўваючы таго, што ім дадзена магчымасьць для перагляду іх поглядаў.

ІХ Сусьветны сабор 1341 г. асудзіў плятонаўскі містыцызм Варлаама Калабрыйскага, які прыйшоў зь Захаду у якасьці празэліта ў Праваслаўе. У сапраўднасьці ж адмаўленьне плятонаўскага тыпу містыцызму было традыцыйнае дзеяй Сьвятых Айцоў.

http://www.oodegr.com/oode/dogma/dogma


Tuesday, September 29, 2009

ТРЫ ВІДЫ АТЭІЗМУ

ΤΡΙΑ ΕΙΔΗ ΑΘΕΪΑΣ

Архімандрытт Мялецій Ап. Вардаханіс

Сьвц. Рыгор Палама (1296 – 1359) архіяпіскап Фесалонікійскі ў сваім лісьце да “найнабожнага манаха кір Дзіянісія” (“Τὸν εὐλαβέστατον μοναχὸν κὺρ Διονύσιον Ε.Π.Ε.4, 404) піша, што існуе тры віды атэізму.

1. Рознабаковая памылка элінскіх філёзафаў.

Яны лічаць, што Бог не існуе, а існуюць толькі пачуцьцёвыя задавальненьні (Эпікур), або існуе як нейкія рэчыўныя элемэнты (Эмпэдакл, Геракліт, Анаксімен, Дэмакрыт), або жа што існуе нейкая поўная неспасьціжнасьць сутнасьцяў усяго ва усім і пануючае становішча займае меркаваньне (Ксэнафан Калафонскій), або ў іх маецца нейкае паняцьце аб Богу, але вельмі смутнае (Сакрат, Платон). Ерэтык Варлаам, якому, на шчасьця, супрацьстаяў Палама, належыць да гэтай першай катэгорыі атэізму, паколькі ён сьцьвярджаў, што нерэчавая сутнасьць Бога не адрозьніваецца ад нерэчавай энэргіі. Аднак ён, які атаясамляе сутнасьць і энэргію, паводле сьв. Іўсьціна Філёзафа і мучаніка і іншых Айцоў, падзяляе Боскую сутнасьць. Паколькі тое, што не валодае некаторай энэргіяй, не існуе, не зьяўляецца чымсьці.

2. Разгалінаваная і разнастайная памылка ерэтыкаў

Некаторыя лічаць Айца такім, што ненароджывае (юдэі), іншыя Яго лічаць Сынам-Айцом (Савелій, які вучыў, што Айцец, Сын і Дух Сьвятой зьяўляюцца адзінай выявай і проста носяць розныя імёны, або носяць розныя аблічча ў часе), іншыя Яго лічаць нерэчавым Айцом рэчавага Сына і Духа (Арый, Еўномій, Македоній), а іншыя іншае. Усе яны ні ў чым не адрозьніваюцца ад атэістаў. Яны руйнуюць траічнасьць Бога і боскую прыроду Сына і Духа Сьвятога. Яны зайздросьцяць Варлааму і Акіндыну, якія з аднаго боку атаясамляюць нерэчавую сутнасьць і нерэчавую энэргію, як мы ужо казалі раней, а з іншага боку – у адносінах Бога з чалавекам вучаць аб рэчавай энэргіі. Тым самым яны зрабілі Бога стварэньнем, паколькі прынялі вучэньне аб рэчавай энэргіі, паколькі зьяўляецца прырода, названая айцамі.

3. Каб пазьбегнуць усялякага згадваньня ўсіх догматаў аб Богу.

Гэты выгляд атэізму недалёка абароніць ад папярэдняй хітрай дуады. Але гэтым займаюцца багасловы і клірыкі і не датычыцца да таго, што з цяжкасьцю укладваецца ў галовы шматлікіх людзей. Яны не тлумачаць багаслоўе сьвятых Айцоў тым, якія яго не разумеюць. Яны адгаворваюцца тым, што багаслоўе недаступна і неспасьціжнае для большай часткі парафіян. Аднак, калі нават замоўчваць аб дагматычным вучэньні, то руйнуецца дагматычная агароджа нашай Царквы і тым самым толькі урываецца яд ерэтычнага вучэньня. Ерэтыкі баяцца і крыўдуюць на распаўсюджваньне дагматычнага вучэньня Праваслаўя ў цэлым, паколькі тым самым бурыцца маска дабрадзейнасьці і набожнасьці, якую яны нясуць.

Такім чынам, першы выгляд атэізму складаецца ў тым, што не існуе Бог. Другі, што Ён існуе, але Ён не бясхібны. Трэці выгляд складаецца ў недастатковым уяўленьні таго, што ёсьць выява Божа.

* * * * * *

Аб усіх іх кажа сьвц. Рыгор Палама ў сваім вядомым дагматычным лісьце найнабожнаму манаху Дзіянісію. І зараз, калі бы яны, гэтыя тры выгляду атэізму, зьявіліся ў нашу эпоху, то можна было б зрабіць некаторыя супастаўленьні з тым, што адбывалася ў эпоху сьвц. Рыгора Паламы.

З пачатку ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца некаторыя спробы паміж хрысьціянамі розных “цэркваў” прыйсьці да нейкага кантакту, для таго, каб калісьці зноў зьяднацца. У гэтым імкненьні прыняла ўдзел і Праваслаўная Царква. Пачаўся так званы міжхрысьціянскі альбо экумэнічны дыялёг. Пры гэтым маецца багата адрозьненьняў паміж канфэсіямі і зразумела ж істотных. Было б вельмі цяжка адшукаць кропкі судотыку. Пачаліся шарпаньні і працэс палярызацыі. Для таго, каб працягнуць дыялёг, быў адменены дагматычны дыялёг і ён зрабіўся дыялёгам любові. Пачаўся працэс нейкага дагматычнага мінімалізму, гэта значыцца: вядучыя дыялёг задавальняліся мінімумам дагматычных палажэньняў, па якім яны маюць згоду, альбо каб зрабіцца адзінымі і прыняць дагматычную асаблівасьць іншых. Была прапанавана “тэорыя галінаў”, якая тлумачыцца так, што мы маем агульныя карэньні і мы складаем розныя галіны аднаго і таго ж дрэва. Таксам была прапанавана і тэорыя “сумяшчальніцтва”, гэта значыцца, што Царква можа ўтрымліваць розныя віды хрысьціянства. Міжхрысьціянскі дыялёг пазьней, па палітычным падставам, дыпляматычным, нацыянальным, патрэбам, глябалізацыі, разьвіўся ў міжрэлігійны, і на першым этапе дыялёг праводзіўся зь монатэістычнымі рэлігіямі. За вялікую дзею разглядалася вера ў адзінага Бога мусульман і юдэяў. Але “багаслоўскія” венцы працягваюць павялічвацца. Усе рэлігіі вядуць да таго ж Бога. Усё служыць чалавеку. Усе валодаюць у сваіх рэлігіях нейкай ісьцінай. Так пачаліся праводзіцца міжрэлігійныя сустрэчы з рэлігіямі розных відаў і не ўзьнікала аніякай неабходнасьці ў монатэістычных рэлігіях. І гэта спаўзаньне не мае канца!

І ўзьнікае пытаньне: куды ж нас вядуць? Няўжо мы забываем, што Хрыстос зьяўляецца Сьветам сусьвету (Ян. 8:12), і ці існуе нейкі іншы рэальны і ісьціны Бог? Няўжо мы забываем, што “ўсе багі народаў ідалы” (Пс. 95:5)? Няўжо мы забываем, што ідалапаклоньніка Карнелія сотніка (Дз. 10), які быў набожны і жыў у посьце, творачы міласэрнасьць і выконваючага малітвы, Хрыстос не пакінуў у яго рэлігіі. Ён нават не казаў, што паколькі ты маеш сьвятое жыцьцё, то будзеш выратаваны, незалежна ад таго, што ён зьяўляецца ідалапаклоньнікам. Але Ён паслаў анёла яму сказаць, каб ён паклікаў Пятра, каб той навучыў яго праўдзівай веры. Тое ж адбылося т зь скапцом царыцы Эфяопскае Кандакіі (Дз. 8:26-40), які быў набожным юдэям і зьдзейсьніў працу і перанёс небясьпеку далёкай вандроўкі, каб прыбыць у Ерусалім і зьдзейсьніць паломніцтва ў сваёй калясьніцы, і паколькі быў поўдзень, і па звычаю было неабходна спажыць ежу і адпачнуць, альбо насалоджвацца прыгажосьцю мясьцін, якія ён мінаў, ён чытаў прарока Ісаю. І паколькі калясьніцу хістала і чытаць было цяжка, і хоць ён не разумеў таго, што чытаў, но напоўнены імкненьня і жаданьня зразумець сэнс прарока Ісаі, ён працягваў чытаць. Але гэтага набожнага юдэя не пакінуў Бог заставацца ў яго рэлігіі. Ён нават не сказаў яму, што ты выратуешся, паколькі ты такі набожны. Але Госпад паслаў яму Свайго апостала Філіпа, каб яго навучыў веры. І гэта таму, што юдаізм не верыць у траічнага Бога, ні ў боскую прыроду Хрыста, ні ў сапраўднае дзявоцтва Багародзіцы, ні ў абразы. Але асабліва істотна тое, што юдэі чакалі Месію і яе чакаюць як сусьветную нацыянальную месію, якая зьявіцца выратаваць Ізраіль. У гэтыя ж ерэтычныя догматы верыць і мусульманін і, больш таго, яны вядуць чалавека да патэнцыйнае нястрыманасьці на ўзроўні генэтыкі і зьнішчэньню тых, якія не вераць ў Іслам. Таму, у чым жа перавага монатэістычных рэлігій, і чым годнасьць шматлікіх ідалапаклоньнікаў?

Цяпер мы падыдзем да хрысьціян ерэтыкам. У чым перавага папізму, які верыць у зямнога месію і валодае ўладай, старшынствам, дыпляматыяй, войскам, паліцыяй, банкамі? Ці папства не сказіла догмат аб траічным Богу дадаткам да “Сымбаля веры” сыходжаньня Сьвятога Духа і ад Сына, калі абагавіла чалавека папу і зрабіла яго бязгрэшным, абагавіла Дзеву Марыю праз увядзеньне догмату аб непарочным зачацьці, выкарыстоўваючы прэсны хлеб для Боскай Еўхарысьціі і яшчэ багата чаго?

У чым перавага пратэстантаў, якія адмаўляюць паданьне, абразы, крыж, сьвятых і іх пасярэдніцтва, асаблівае сьвятарства, таямніцу споведзі, іншыя таямніцы і яшчэ багата чаго? Некаторыя зь іх пайшлі і далей, зьдзяйсьняючы рукапакладаньне жанчын, вызнаюць садамію і зьдзяйсьняюць хіратоніі садамітаў і іншыя парушэньне правілаў?

Сьвц. Рыгор нас папераджае, каб мы не зрабіліся атэістамі. Прыслухаемся лі мы да яго?

СЬВЯТЫЯ МУЧАНІЦЫ ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ І МАЦІ ІХ САФІЯ.

(17 верасьня)

У ІІ ст. у час цараваньня імпэратара Андрыяна жыла ў Рыме ўдава-хрысьціянска, па імю Сафія. У яе было тры дачкі, якіх яна назвала імёнамі трох хрысьціянскіх дабрадзействаў: Веры, Надзеі і Любові. Яна выхоўвала іх у страсі Божым, навучала іх чытаць Эвангельля і ўсяляла ў іх цьвёрдасьць духу і веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста. Да імпэратара дайшлі чуткі аб тым, што ўдава – хрысьціянка. Ён паклікаў яе да сябе. Даведаўшыся ад самой Сафіі, што яна і яе дзеці хрысьціяне, – ён даручыў наглядаць за імі жанчыне–язычніцы і праз тры дні выклікаў Сафію на суд.

Гэтыя тры дні Сафія правела ў малітве і ў размовах зь дзяцьмі. У той час кепская злая доля чакала хрысьціян, іх жорстка прасьледавалі за тое, што яны не вызнавалі багоў язычнікаў.

У прызначаны дзень Сафія зь дзяцьмі прыйшла да Андрыяна. Пабачыўшы трох дзяўчатак–юначак (Веры было 12 гадоў, Надзеі – 10, а Любові – 9), імпэратар пачаў угаворваць іх пакланіцца ідалам. Ён абяцаў нават удачарыць іх, калі яны выканаюць яго просьбу. Але сёстры былі непахіснымі, яны цьвёрда стаялі на тым, што ў іх адзін айцец – Бог, і яны з радасьцю гатовы пацярпець і памерці за Хрыста.

Тады імпэратар загадаў аддаць на жорсткае катаваньне старэйшую сястру. Яна пазнала жахлівыя пакуты, але прасіла маці і сёстраў маліцца і быць вернымі Богу да канца. Вытрываўшы жахлівыя катаваньні, заставалася цэлай і здаровай, але, па загаду мучыцеля, паклала галаву на плаху. Кат асек ёй галаву. Сёстры пераймалі яе прыклад. Маліліся, цярпелі пакуты і славілі ў малітвах адзінага Бога. Абедзьвюм адсеклі галовы.

Сафію не катавалі. Андрыян вырашыў, што хопіць зь яе таго, што яна бачыла мукі і сьмерць сваіх дачок. Ён пераканаўся, што аніякія катаваньні не пахіснуць яе веры, таму адпусьціў яе і дазволіў забраць целы закатаваных дачок. Яна пахавала іх, а на трэці дзень сама памерла на іх магіле. Веруючыя пахавалі яе цела на тым жа месцы. Мошчы сьвятых мучанікаў спачываюць у Эльзасе, у царкве Эша.

Трапар сьвята

Сьвяткуе Царква першародных / і весяліцца маці прымаючы вестку аб дзецях радуючыхся, / яна ж як цёзка мудрасьці / траістай багаслоўскай набожнасьці нарадзіла роўны лік. / Яны зь мудрымі дзевамі бачаць палац шлюбны Жаніха Бога Слова, / зь ёй і мы духоўна ў памяць іх вяселімся, прамаўляючы: / Тройцы верныя служанцы: / Вера, Любоў і Надзея / у веры, любові і надзеі сьцьвярджайце нас.