Wednesday, January 8, 2014

СЛУЖБА САБОРУ ПРАСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧОРНЯЙ

Вершаслоўя няма, апрача нядзелі. На “Госпада клічу:” вершыры сьвята на 6, тон 2.
Патрыярха Гэрмана: Прыйдзіце, усьцешымся аб Госпаду, / тлумачачы цяперашняе Таемства: / падзялялая нас з Богам сьцяна разбураная, / палымяны меч зьвяртаецца назад / і Хэрувімы адыходзяць ад дрэва жыцьця / і я прылучаюся да дабрыні рая, / з якога быў выгнаны за непаслушэнства. / Бо нязьменная Выява Айца / і Напісаньне вечнасьці Яго / аблічча слугі прымае, / ад не выпрабаўшай шлюбу Маці нараджаясь / не пацярпеўшы пры гэтым зьмены. / Бо Ён застаўся, чым быў - Богам праўдзівым, / і прыняў на Сябе то, чым не быў, / чалавекам зрабіўшыся па чалавекалюбстве./ Выклікнем Яму: / “Божа, народжаны ад Дзевы, памілуй нас!” (2)

Анатоля: З нараджэньнем Госпада Ісуса ад сьвятой Дзевы, / адукаваўся увесь сусьвет: / пастухі ігралі на жалейках і вяшчуны пакланяліся, / Анёлы апявалі - але Ірад трывожыўся, / што Бог у целе зьявіўся, / Выратавальнік душаў нашых. (2)
Царства Тваё, Хрысьце Божа, / царства усіх стагодзьдзяў, / і валадарства Тваё ва усякім родзе і родзе. / Увасобіўшыся ад Духу Сьвятога / і ад вечна нявіннай Марыі ачалавечыўся, / сьвятло запаліў Ты нам, Хрысьце Божа, Тваім прышэсьцем. / Сьвятло ад Сьвятла, Айца зьзяньне, / усё тварэньне Ты асьвяціў. / Усё што дыхае усхваляе Цябе, / Напісаньне славы Айца. / Наяўны і Прадсутны / і зазьзяўшы ад Дзевы, памілуй нас. (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 6: Слава ў вышынях Богу і на зямлі мір! / У гэты дзень прымае Віфляем Сядзячага вечна з Айцом. / У гэты дзень Анёлы народжанага Немаўля як Бога усхваляюць: / “Слава ў вышынях Богу і на зямлі мір, / сярод людзей дабраваленьня!”

Уваход. Пракімен, тон 7

Які Бог такі вялікі, як Бог наш! / Ты - Бог, Які творыць цуды.
Пс 76:14б15а
Верш 1: Ты паказаў магутнасьць Сваю сярод народаў, / Ты вызваліў народ Твой.
Пс 76:15б16а
Верш 2: І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга.
Пс 76:11
Верш 3: Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае.
Пс 76:12
У сыботу на вялікй вячорняй сьпяваем пракімен “Госпад царуе” з адпаведнымі вершамі.
Чытаньня:
1 Быцьця чытаньня
А Якаў выйшаў зь Вірсавіі і пайшоў у Харан, і прыйшоў у адно месца і застаўся там начаваць, бо зайшло сонца. І ўзяў адзін камень з таго месца, і паклаў сабе пад галаву, і лёг на тым месцы. І ўбачыў у сьне: вось лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе кранае неба; і вось анёлы Божыя ўзыходзяць і сыходзяць па ёй. І вось, Гасподзь стаіць на ёй і кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім; і будуць нашчадкі твае, як пясок зямны; і пашырышся да мора і на ўсход, і на поўнач і на поўдзень; і дабраславяцца ў табе і ў семені тваім усе плямёны зямныя: і вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ў гэтую зямлю; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе. Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў. І спалохаўся я і сказаў: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная.
Быц 28:10–17
2 Прароцтваў Езэкііля чытаньня
Пасьля гэтых дзён, у восьмы дзень і далей, сьвятары будуць узносіць на ахвярніку вашыя цэласпаленьні і падзякавальныя ахвяры; і Я буду літасьцівы да вас, кажа Гасподзь Бог. І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. І сказаў мне Гасподзь: брама гэтая будзе зачыненая, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, і яна будзе зачыненая. Што да князя, ён, як князь, сядзе ў ёй, каб есьці хлеб перад Госпадам; увойдзе праз бабінец гэтай брамы, і той самай дарогаю выйдзе. Потым прывёў мяне праз браму паўночную перад аблічча храма, і я бачыў, і вось, слава Госпада напаўняла дом Госпада, і я ўпаў на аблічча маё.
Езэк 43:27; 44:1–4

3. Прыпавесьцяў чытаньня

Прамудрасьць пабудавала сабе дом, зацвердзіла сем слупоў, закалола свае ахвяры і расчыніла ў чары сваёй віно і прыгатавала сваю трапезу; паслала сваіх рабоў, склікаючы з узьнёслаю пропаведдзю да чары: “Хто неразумны, хай прыдзе да мяне!” І маларазумным яна сказала: “Прыйдзіце, спазнаеце хлябы мае і выпіце віна, якое я расчыніла вам; пакіньце неразумнасьць, і жывыя будзеце, і атрымаеце розуму, каб пажыць і дасягнуць разважлівасьці ў спазнаньні”. Навучаючы злых нажыве сабе няславу, а выкрываючы паганага - зганьбіць сябе. Не выкрывай злых, каб яны не зьненавідзелі цябе; выкрывай мудрага, і ён узьлюбіць цябе; давай падставу мудраму, і ён будзе яшчэ мудрэй; паведамляй справядліваму, і ён прыкладзе увагу. Пачатак прамудрасьці - страх Госпада, і рада сьвятых - розум; спазнаць жа Закон - уласьцівасьць розуму добрага:  бо такім чынам пражывеш ты доўгі час і дадасца табе гадоў жыцьця.
Прып 9:1–11

Вершыры на вершоўны саматонныя, тон 8

Нечуваная таемніца здзяйсьняецца ў гэты дзень: / абнаўляецца існасьць, і Бог чалавекам робіцца. / Ён застаўся тым, чым быў, / і тое, чым не быў прыняў, / не зьведаўшы ні зьмяшэньня, ні падзелу.
Верш: З улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне, / – Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца.
Пс 109:
Госпадзе, у Бэтлеемі  прыбыўшы, / у пячору Ты усяліўся; / маючы неба пасадам, / у ясьлі быў пакладзены; / Той, Каго атачаюць палкі Анёлаў, / да пастухоў сышоў, / каб выратаваць, як Міласэрны, род наш. Слава Табе!
Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: / сядзі праваруч Мяне.
Пс 109:
Як абвяшчу аб вялікім таямніцы? / Бесьцялесны увасабляецца, / Слова рэчавым робіцца, / Нябачны бачыцца, / і Неадчувальны адчуваецца, / і Адвечны пачынаецца. / Сын Божы Сынам Чалавечым робіцца: / Ісус Хрыстос учора, і сёньня і на вякі вякоў Нязьменны!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У Бэлеем сабраліся пастухі, / узьвяшчаючы аб праўдзівым Пастыру, / сядзячым на Херувімах і ляжачым у ясьлях, / выяву Немаўля прыняўшы дзеля нас. / Госпад, слава Табе!

Трапар сьвята, тон 4

Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам службоўцы / зоркаю былі адукаваныя / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, з вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Госпад, слава Табе!

Трапар Багародзіце (Падаем грэцкі трапар Канстанцінопальскае рэдакцыя, як найболь сустракаемы ў старажытных беларускіх рукапісах.), тон 4

Як немаўля носячы ў абдымках, Чыстая, / над усімі Уладара, / цела прыняўшага ад Цябе, / зьявілася Ты радасьці Падаўцам. / Таму усё тварэньне ў гэты дзень апявае радасна / кідаючыя ў трапятаньне роды Твае, Багародзіца, / бо Ты крыніцу неўміручасьці сусьвету нарадзіла.

НА РАНІШНЯЙ

На “Бог Госпад:”:

Трапар сьвята, тон 4

Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам службоўцы / зоркаю былі адукаваныя / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, з вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Госпад, слава Табе! (3)

Па 1 вершаслоўі сядальны, тон 1

Калі Ісус нарадзіўся ў Бэлееме Юдэйскім, / усё тварэньне адукавалася, спазнаўшы свайго Стваральніка; / зьдзівіліся хоры Анёлаў, / бачачы Уладара на зямлі, выяву слугі прыняўшага / і застаўшымся неразлучным з Айцом. / Слава увасобіўшамуся Богу! / Слава Народжанаму на зямлі! / Слава Дабраваліўшаму выратаваць род наш!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Калі Ісус нарадзіўся ў Бэлееме Юдэйскім, / усё тварэньне адукавалася, спазнаўшы свайго Стваральніка; / зьдзівіліся хоры Анёлаў, / бачачы Уладара на зямлі, выяву слугі прыняўшага / і застаўшымся неразлучным з Айцом. / Слава увасобіўшамуся Богу! / Слава Народжанаму на зямлі! / Слава Дабраваліўшаму выратаваць род наш!
І чытаем слова Епіфанія Кіпарскага, хвалу Ўсясьвятой Багародзіцы.

Па 2 вершаслоўі сядальны, тон 4

Што зьдзіўлена Марыя? / Што зьдзіўленая  Тым, Хто ў Табе? / “Таму што”, - гаворыць Яна, / - “вечнага ў часе Сына нарадзіла, / не пазнаўшы, як зачаты Нараджаючыся. / Мужа Я не маю, і як здолею Сына нарадзіць? / Хто нараджэньне без насеньня бачыў?” / Але там дзе жадае Бог, / адыходзіць закон прыроды, як напісана. / Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы ў Бэлееме Юдэйскім.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Што зьдзіўлена Марыя? / Што зьдзіўленая  Тым, Хто ў Табе? / “Таму што”, - гаворыць Яна, / - “вечнага ў часе Сына нарадзіла, / не пазнаўшы, як зачаты Нараджаючыся. / Мужа Я не маю, і як здолею Сына нарадзіць? / Хто нараджэньне без насеньня бачыў?” / Але там дзе жадае Бог, / адыходзіць закон прыроды, як напісана. / Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы ў Бэлееме Юдэйскім.

Каноны

Першы – сьв. Космы Маіўмскага, тон 1, і другі – сьв. Яна Дамаскіна, тон 1; ірмасы абодвух канонаў сьпяваюцца двойчы, усе трапары сьпяваем на 12.

Песьня 1

Канон 1
Ірмас: Хрыстос нараджаецца - слаўце! / Хрыстос з нябёсаў - сустракайце! / Хрыстос на зямлі - акрыяйце! / Сьпявай Госпаду, уся зямля / і з радасьцю засьпявайце, людзі, / бо Ён праславіўся!
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Таго, хто створаны быў па выяве Боскай, / спарахнеў ад злачынства, увесь падвергнуўся псаваньню / і пазбавіўся лепшага, боскага жыцьця / ізноў аднаўляе мудры Стваральнік, / бо Ён праславіўся.
Творца, бачачы гінуўшага чалавека, / якога Сваімі рукамі стварыў, / схіліўшы нябёсы, сыходзіць / і прымае усю істоту яго, / праўдзіва увасобіўшыся ад боскай і чыстай Дзевы: / бо Ён праславіўся.
Прамудрасьць, Слова і Сіла, / Сын па існасьці і Зьзяньне Айца, Хрыстос Бог, / употай ад сіл, - усіх тых, што вышэй сьвету / і тых, што на зямлі, / ачалавечаўшыся, ізноў нас набыў: / бо Ён праславіўся.
Канон 2
Ірмас: Выратаваў народ ствараючы цуды Уладар, / асушыўшы некалі вільготныя марскія хвалі, / а нарадзіўшыся па Сваёй волі ад Дзевы, / Ён пракладае нам лёгкапраходны шлях на неба: / Яго, па існасьці і Айцу роўнага і сьмяротным, / мы услаўляем.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Асьвячонае улоньне спарадзіла Слова, / ясна адлюстроўванае незгаральным кустом цярновым, / - Бога, з выявай сьмяротнай злучанага, / пазбаўляючага няшчаснае улоньня Евы / ад старажытнага горкага праклёну: / Яго мы, сьмяротныя, услаўляем.
Зорка вешчунам ясна паказала / існуючае перш сонца Слова, / грэх прыйшоўшае падушыць, - / Цябе з спачуваньня да нас ва убогай пячоры пялёнкамі спавітага, / у Кім яны з радасьцю убачылі / і сьмяротнага і разам - Госпада.
Катавасія
Хрыстос нараджаецца - слаўце! / Хрыстос з нябёсаў - сустракайце! / Хрыстос на зямлі - акрыяйце! / Сьпявай Госпаду, уся зямля / і з радасьцю засьпявайце, людзі, / бо Ён уславіўся!
Выратаваў народ ствараючы цуды Уладар, / асушыўшы некалі вільготныя марскія хвалі, / а нарадзіўшыся па Сваёй волі ад Дзевы, / Ён пракладае нам лёгкапраходны шлях на неба: / Яго, па існасьці і Айцу роўнага і сьмяротным, / мы услаўляем.

Песьня 3

Канон 1
Ірмас: Перш стагодзьдзяў ад Айца народжанаму / не па зямных законах Сыну / і ў апошнія поры ад Дзевы / увасобленаму без насеньня, / Хрысту Богу засьпаваем: / “Падняўшы нашу годнасьць, / сьвяты Ты, Госпад!”
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Адам тленны, датычны вышэйшаму дыханьню, / але да пагібелі захоплены спакушэньнем жонкі, / бачачы Хрыста, ад жончыны народжанага, заклікае: / “Зрабіўшыся дзеля мяне падобным мне, / сьвяты Ты, Госпад!”
Зрабіўшыся адпаведным нізкаму складу з гліны / і дачыненьнем да найслабога цела / надаўшы ёй, Хрысьце, ад боскай існасьці, / сьмяротным зрабіўсяшыся і застаючыся Богам, / і падняўшы нашу годнасьць, / сьвяты Ты, Госпад.
Весяліся Віфлеем, / царскі град уладароў Юдзіных: / бо Пастыр Ізраіля, / Той, Хто на плячох Херувімаў, Хрыстос, / відавочна з Цябе адбыўшыся / і падняўшы нашу годнасьць, / над усімі запанаваў.
Канон 2
Ірмас: Пачуй сьпевы слугаў Тваіх, / зьміраючы, Дабрадзей, паднятае брыво ворага, / і узносячы сьпевакоў найвышэй граху, Усёвідушчы, / непахісна іх, Дабрашчасны, зацьвердзіўшы / на падмурку веры.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Хор жалейшчыкаў дзіваваўся, / незвычайным чынам удастоіўшыся / угледзець тое, што найвышэй розуму: / ад Нявесты прачыстай прадобрае нараджэньне / і полк бесьцялесных, апявае / без насеньня увасобіўшагася Цара-Хрыста.
Слова, якое ўладара на вышыні нябеснай, / па міласэрнасьці зьдзяйсьняе усё для нас, / - Ён, перш нярэчывы, а ў дні апошнія / ад не спазнаўшай шлюбу Юначкі надзелены плоцьцю, / каб прыцягнуць да Сабе паўшага першароднага.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень Надпрыродна нараджае, / і зямля пячору Непрыступнаму прыносіць; / Анёлы з пастухамі усхваляюць, / вешчуны жа за зоркаю падарожнічаюць, / бо дзеля нас нарадзілася / Дзіцё немаўля, адвечны Бог!
Ікас: Бэлеем адкрыў Эдэм, / прыйдзіце, убачым гэта, - / употай мы здабылі асалоду. / Прыйдзіце, атрымаем асалоды райскія усярэдзіне пячор: / там зьявіўся Корань, Які не палівалі, вырабляючы прабачэньне; / там знайшлася Студня, Якую не капалі, з Якой выпіць Давыд у старажытнасьці пажадаў. / Там Дзева, нарадзіўшы Немаўля, / адразу здаволіла смагу Адама і Давыда. / Таму пасьпяшаемся туды, / дзе нарадзілася Дзіцё немаўля, прадвечны Бог.

Іпакой, тон 8

Пачатак язычнікаў неба прывяло Табе, / Немаўляце, ляжаламу ў ясьлях, / зоркаю заклікаўшы вешчуноў. / І ашаламілі іх не скіпэры і пасады, / але апошняя галеча. / Бо што бядней пячоры? / І што пакорлівей пялёнкі? / Але ў іх празьзяла Боскасьці Тваё багацьце; / Госпад, слава Табе!

Песьня 4

Канон 1
Ірмас: Галіна ад кораня Ясеявага / і Кветка ад яго, / ад Дзевы Ты адбыўся, Хрысьце; / Ты прыйшоў, годны хвалы, / ад гары, што аточаны гушчаром, / увасобіўшыся ад не ведаўшай мужа, / Нярэчывы і Бог. / Слава сіле Тваёй, Госпад!
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Ты, Каго ў старажытнасьці Якаў / чаканьнем народаў прадрок, / зазьзяў ад племя Юдзінага, Хрысьце, / і магутнасьць Дамаска і здабычы Самарыі прыйшоў адняць, / веру богапажаданую на месца памылкі уводзячы. / Слава сіле Тваёй, Госпад!
Зазьзяўшы, як зорка ад Якава, Уладар, / Ты напоўніў радасьцю пасьвячоных у таямніцы слоў / Валаама, старажытнага прадракальніка, / мудрых назіральнікаў зорак, / да Цябе як пачатка паганскіх народаў прыведзеных, / і адчынена прыняў іх, / падарункі Табе прыемныя прыносячых.
Ты сышоў у дзявоцкае улоньне, / як дождж на руно, Хрысьце, / і як кроплі расы, на зямлю падаючыя; / Эфіёпы і Фарсійцы, як і Аравійскія выспы, / Сава і над усёй зямлёю Мідзян уладарныя / прыпалі да Цябе, Выратавальнік: / слава сіле Тваёй, Госпад!
Канон 2
Ірмас: Аднаўленьне роду сьмяротнага прадракае / прарок Авакум у сьпеве, удастоіўшыся / у старажытнасьці невымоўна угледзець яго правобраз: / бо адбыўся Немаўля юны - Слова / ад Гары - Дзевы - дзеля аднаўленьня людзей.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Як роўны сьмяротным Ты прыйшоў, Усявышні, / добраахвотна ад Дзевы цела прыняўшы, / каб зьнішчыць яд зьмяінай галавы, / усіх вядучы, Божа існасьцю, / да сьвятла жыватворнага ад брамы, пазбаўленых сонца.
Народы, у тленьне перш пагружаныя, / цалкам унікшы згубы злога ворага, / падніміце рукі ў хвалебных воплесках, / пачытаючы адзінага Хрыста, як дабрадзея, / з спачуваньня прыйшоўшага / ва уласьцівы нам стан.
Ад кораня Ясеява узрасла Дзева! / Ты існасьці сьмяротных межы перасягнула, / нарадзіўшы адвечнае Слова Айца, / як Сама Яно дабраваліла / праз запячатанае улоньне Тваё прайсьці / незвычайным самапрыніжэньнем.

Песьня 5

Канон 1
Ірмас: Ты, Бог сусьвету і Айцец міласэрнасьці, / паслаў нам Весьніка вялікага Тваяго задуму, / падаючага мір. / Таму, прыведзеныя да сьвятла Богапазнаньня, / пасьля ночы сьвітанак сустракаючы, / услаўляем Цябе, Чалавекалюбца.
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Падпарадкаваўшыся указу Кесара, / Ты быў упісаны ў лік рабоў, / і нас рабоў ворага і граху вызваліў; / згалеўшы жа ва усім, Хрысьце, падобна нам, / гэтым самым яднаньнем і зносінамі / Ты і тленнага Адама абагавіў.
Вось Дзева, - як у старажытнасьці сказана, - зачаўшы ва улоньні, / нарадзіла Бога ачалавечышагася, і застаецца Дзевай: / праз Яе памірыўшыся з Богам, мы, грэшныя, / па справядлівасьці праўдзівую Багародзіцу / з вераю апяваем .
Канон 2
Ірмас: Да нас, азмрочаных, пасьля ночы спраў памылкі / цяпер бадзёра выконваючым Табе песьню, як дабрадзею, / прыйдзі, Хрысьце, падаючы усяміласэрнасьць і зручны шлях, / каб здабыць нам славу, па ім ідучы.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Назаўжды зьнішчыўшы зьявай у плоці / жорсткую варожасьць нашу з Сабою, Уладар, / каб уладара душазгубнага сілу зьнішчыць, / сьвет злучыў з нярэчывымі істотамі, / Айца зрабіўшы дасягальным дзеля тварэньня .
Народ, перш азмрочаны, нарэшце угледзеў / знак - сьвятла вышэйшага зьзяньня, / язычнікаў жа Сын прыводзіць да Бога ў спадчыну, / дабрыню невымоўную падаючы там, / дзе больш грэх квітнеў.

Песьня 6

Канон 1
Ірмас: З чэрава Ёну, як немаўля, кат марскі выпусьціў, / такім, якім і прыняў, / а Слова, усяліўшыся ў Дзеву і цела прыняўшы, / прайшло праз Яе, захаваўшы Яе непашкоджанай; / бо Само не падвергнуўшыся цялеснаму зачацьцю / і Нарадзіўшую усьцерагло ад пакут.
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Прыйшоў Хрыстос Бог наш у целе, / Якога Айцец з улоньня перш ранішняй зоркі нараджае; / і Той, Хто трымае стырно кіраваньня Сіламі усячыстымі, / кладзецца ў ясьлі стварэньняў бязмоўных / і рызьзём спавіваецца, але касуе тым / заблытаная сувязь грахоў.
Народжаны ад Адамава роду / і дадзены верным Сын, дзіцё немаўля, / але Ён жа - Айцец і Уладар будучага стагодзьдзя, / і завецца Анёлам Вялікай Рады; / Ён - Бог дужы / і усё тварэньне трымае ў Сваёй уладзе.
Канон 2
Ірмас: Ёна, знаходзячыся ў марскіх глыбінях, / маліў прыйсьці і супакоіць буру: / а я, уражаны стралой ката, / Цябе заклікаю, Хрысьце, зьнішчальніка зла, / каб Ты хутчэй прыйшоў да мяне, бестурботнага.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Бог-Слова, перабываўшы ў пачатку з Богам, / угледзеўшы, як захаваць уласьцівае нам існасьць, / цяпер умацоўвае яе, спрадвеку нямоглую, / Сам у новыя з ёй зносіны уваходзячы / і ізноў яе робячы ад запалу вольнай.
Для нас, бядотна паўшых у цямрэчу грахоў, / каб узьвесьці сыноў прабацькоў, глыбока паўшых / прыйшоў з роду Аўраама Знаходзячыся ў сьвятле / і насуперак годнасьці Сваёй цяпер дабраваліўшы / у ясьлях перабываць дзеля выратаваньня сьмяротных.

Кандак, тон 6

Перш ранішняй зоркі ад Айца без маці Народжаны, / на зямлі без бацькі ў гэты дзень зьявіўся ў целе ад Цябе. / Таму зорка дабравесьціць вешчунам, / Анёлы жа з пастухамі апяваюць / бязгрэшныя роды Твае, Дабрадатная.
Ікас: Неабробленую Гронку узрасьціўшая / таямнічая Вінаградная Лаза, / як на галінах, у абдымках насіла Яго прамаўляючы: / “Ты - Плод Мой, / Ты - Жыцьцё Маё. / З гэтага часу Я спазнала, / што і цяпер засталася, тым, чым была. / Ты - Мой Бог: / бо пячатку дзявоцтва Майго бачачы не парушанай, / абвяшчаю Цябе нязьменным Словам, зрабіўшымся целам. / Не ведаю насеньня, ведаю Цябе, Збавіцеля ад тленьня: / бо Я чыстая, хоць і нарадзіўся Ты ад Мяне, / бо як здабыў, так і пакінуў Ты улоньне Маё. / Таму радуецца разам усё тварэньне, заклікаючы Мне: / “Радуйся, Дабрадатная!”

Песнь 7

Канон 1
Ірмас: Юнакі, выхаваныя ў набожнасьці, / наказам паганым занядбаўшы, / пагражаўшага полымя не спужаліся, / але, стаўшы пасярод полымя, сьпявалі: / “Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Пастухі, знаходзячыся ў поле, удастоіліся / дзіўнай сьвятланоснай зьявы; / бо слава Госпада асьвяціла іх, / і Анёл заклікаў: “Засьпявайце, бо нарадзіўся Хрыстос, / Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Раптам, разам са словам Анёла, / сталі усклікаць нябесныя ваяроў: / “Слава Богу ў вышынях, на зямлі мір, / сярод людзей дабраваленьня: зазьзяў Хрыстос; / Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
“Што гэта за прамовы?” - сказалі пастухі, - / “Пойдзем, паглядзім на здарэньня, на боскага Хрыста”. / дасягнуўшы жа Бетлеему, яны разам з Нарадзіўшай / Яму пакланяліся, сьпяваючы: / “Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Канон 2
Ірмас: Юнакі, улоўленыя любоўю да Цара усіх, / пагрэбавалі бязбожным злослоўям / жахліва угневанага тырана, / і агонь бязьмерны скарыўся ім, Уладару сьпяваючым: / “Ва усе стагодзьдзя дабраслаўлёны Ты!”
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Слуг люта спальвае, / а юнакоў ратуе з ровам палаючая печ / сяміразовым узмоцненая распальваньнем, - / тых, каго вянчала полымя па волі Госпада, / за набожнасьць ім багата падаваўшы расу.
Хрысьце-Абаронца! Ты саперніка сьмяротным пасароміў, / маючы увасабленьне Сваім покрывам невымоўна, / прыняўшы цяпер нашу выяву, нясучы нам абагаўленьня багацьце, / за пажаданьне якога мы некалі / з вышыні ў бездані змрочныя сышлі.
Дзікі позіркам, нястрымна прыганарлівы, / непрыстойна буйны грэх / нястрымана як ад казытаньня сусьвету, / Ты усемагутнасьцю Сваім зваяваў; / а тых, каго захапіў ён раней, / у гэты дзень ратуеш ад яго сетак, / добраахвотна увасобіўшыся, Дабрадзей.

Песьня 8

Канон 1
Ірмас: Арашаючая расою печ / прадставіла выяву звышнатуральнага цуду: / бо яна не апякае юнакоў, якіх прыняла ў сябе, / як і агонь Боскасьці улоньня Дзевы, / у якую сышоў. / Таму засьпяваем песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада / і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Вабіць дачку Бабілёну ад Сіёна / палонных юнакоў Давыдавых да сабе, / але сама пасылае вяшчуноў, падарункі нясучых, / умольваць прыняўшую ў Сябе Бога Дачку Давыда; / таму засьпяваем песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада / і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Скруха заахвоціла адкласьці прылады сьпеву, / бо дзеці Сіёна не сьпявалі ў чужых краінах, - / але руйнуе усякую памылку / і Бабілёнская музычная згода / з Бэтлеему зазьзяўшы Хрыстос; / таму апяём песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада / і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Авалодаў Бабілён здабычаю / і захопленым царства Сіёнскага багацьцем, / а Хрыстос вабіць у Сіён яго скарбы / і цароў-зоралічыльнікаў пуцяводнаю зоркай; / таму засьпяваем песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Канон 2
Ірмас: Юнакі старазапаветныя, агорнутыя агнём неапаліма, / улоньне Юначкі паказваюць, / звышнатуральна нараджаючае, запячатанае; / але то і іншае зьдзяйсьняючы адзіным цудоўным дзеяньнем, / да сьпеву людзей узводзіць дабрыня.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Унікшы сьмерці - богатворчым быць па памылцы, - / падобна юнакам усё тварэньне з трапятаньнем / бесьперастанку апявае прыменшыўшаеся Слова / пужаліся прыносіць Яму нявартае маленьне, / як існасьцю нясталае, хоць і мудрае стараннасьцю.
Прыходзіш Ты, народаў Абуджэньне, / вяртаючы заблукаўшую чалавечую існасьць / з узгоркаў пустэльных на пашу кветаносьбітную, / зьявіўшыся чалавекам і разам - Богам па Сваёй ахвоце, / каб гвалтоўную моц чалавеказабойцы уціхамірыць.
Прад 9-й песьняй “Гонарам вышэйшую за Херувімаў:” не сьпяваем, а сьпяваем прысьпеў сьвята:
Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў / Дзеву Прачыстую Багародзіцу.
Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора - неба, пасад Херувімскі - Дзева, / ясьлі - ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў / Дзеву Прачыстую Багародзіцу.
Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора - неба, пасад Херувімскі - Дзева, / ясьлі - ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў / Дзеву Прачыстую Багародзіцу.

Песнь 9

Канон 1
Ірмас: Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора - неба, пасад Хэрувимскі - Дзева, / ясьлі - ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Узьвялічвай, душа мая, / у пячоры народжанага Царя.
Вешчуны, бачачы незвычайны рух / невядомай новай зоркі, нядаўна з'явіўшайся, / зьзяючай ярчэй сьвяцілаў нябесных, / уцямілі, што на зямлі нарадзіўся Цар Хрыстос / у Бэтлееме для выратаваньня нашага.
Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад вяшчуноў пакланеньня прыняўшага.
Узьвялічвай, душа мая, / зоркай вяшчунам Паеядамлёнага.
“Дзе нованароджанае Дзіцё”, - запытвалі вешчуны - / “Цар, Чыя зорка зьявілася? / Бо мы прыйшлі дзеля глыбокай пашаны Яму”. / Тады вар'ят Ірад-багаборца трывожыўся / і ў лютасьці намерваўся забіць Хрыста.
Узьвялічвай, душа мая, / Чыстую Дзеву і Адзіную Багародзіцу, / нарадзіўшую Хрыста Цара.
Вешчуны і пастухі прыйшлі пакланіцца Хрысту, / што нарадзіўся ў градзе Бэтлееме.
Дакладна выведаў Ірад час зьяўленьня зоркі, / пад кіраваньнем якой пакланяюцца / у Бэтлееме Хрысту вешчуны з падарункамі; / ёю жа накіраваныя ў сваю бацькаўшчыну, / яны жорсткага дзетазабойцу пакінулі абсьмяяным.
У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Канон 2
Ірмас: Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, з стараннасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
У гэты дзень Уладар нараджаецца, як немаўля, / ад Маці-Дзевы.
Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, з стараннасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
У гэты дзень пастухі бачаць Выратавальніка, / пялёнкамі спавітага і ляжалага ў ясьлях.
У гэты дзень Уладар рызьзём спавіваецца: / Неадчувальны - як немаўля.
У гэты дзень усё тварэньне весяліцца і радуецца, / бо Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы Юначкі.
Бачыўшы цьмяныя выявы і цені мінулыя / Слова, новым з зьняволеных дзьвярэй зьявілася / і сьвятло ісьціны пачытаючы, о чыстая Маці, / мы улоньне Тваё годна дабраслаўляем.
Нябесныя сілы народжанага Выратавальніка, / як Госпада і Уладара абвяшчаюць сусьвету.
Кліч, душа мая, / уладу непадзельнай ў трох Асобах Боскасьці.
Кліч, душа мая, / Вызваліўшую нас ад праклёну.
Дасягнуў жаданага / і удастоіўшыся прышэсьця Бога, / цяпер Хрысталюбчы народ чакае / адраджэньня, бо яно жыватворна; / падай жа нам дабрыні, Дзева Прачыстая, / пакланіцца славе нябеснай!
Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора - неба, пасад Херувімскі - Дзева, / ясьлі - ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, з стараннасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
Паклон

Сьвяцільны

Наведаў нас з вышыні Выратавальнік наш, / перш сонцы узышоўшая Сьвяціла, / і мы, прабываючыя ў цемры і цені здабылі ісьціну, / бо ад Дзевы нарадзіўся Госпад. (3)

На “Хваліце” Вершыры на 4, тон 4, Андрэя Ерусалімскага

Весяліцеся праваслаўныя, нябёсы, радуйцеся; / гуляйце горы, бо нарадзіўся Хрыстос! / Сядзіць Дзева, Херувімам падобная, / носячы на улоньні Бога, Слова увасобленае. / Пастухі Народжанага славяць, / вешчуны Уладару падарункі прыносяць. / Анёлы абвяшчаюць хвалу: / “Неспасьціжны Госпад, слава Табе!”
Айцец дабраваліў - / Слова стала плоцьцю, / і Дзева нарадзіла Бога, які ўвасобіўся. / Зорка абвяшчае, вешчуны пакланяюцца, / пастухі зьдзіўляюцца і усё тварэньне радуецца.
Багародзіца-Дзева, нарадзіўшая Выратавальніка, / Ты старажытны праклён Евы скасавала, / бо стала Маці па дабраваленьню Айца, / носячы ва улоньні Бога, Слова увасобленае. / Немагчыма гэтую Таямніцу дасьледаваць, / толькі вераю яго усе мы славім, / усклікаючы з Табою і сьпяваючы: / “Незвычайны Госпад, слава Табе!”
Прыйдзіце, апяём Маці Выратавальніка, / пасьля нараджэньня Яго па-ранейшаму застаўшыся Дзевай: / “Радуйся, Град адушаўлёны Цара і Бога, - / Хрыстос, усяліўшыся ў Яго, здзейсьніў выратаваньне” / З Гаўрыілам апяём Цябе, / з пастухамі славім, сьпяваючы: / “Багародзіца, малі прад Увасобіўшымся з Цябе / аб нашым выратаваньні!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тон 6

У гэты дзень нябачная Існасьць / са сьмяротнымі ад Дзевы злучаецца. / У гэты дзень бязьмежная Істота / у Бэтлееме пялёнкамі спавіваецца. / У гэты дзень Бог зоркаю вяшчуноў дзеля прыкланеньня прыводзіць, / золатам, і смірнай, і ладанам прадабвяшчая / Сваё трохдзённае пахаваньня. / Таму мы сьпяваем: / “Увасобіўшыся ад Дзевы, Хрысьце Божа, выратуй душы нашы!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Тон 2, звышгоднага Яна Дамаскіна

У гэты дзень Хрыстос у Бэтлееме нараджаецца ад Дзевы, / у гэты дзень Безуладны пачынаецца / і Слова увасабляецца. / Сілы нябесныя радуюцца, / і зямля з людзьмі весяліцца. / Вешчуны падарункі прыносяць, / пастухі аб цудзе абвяшчаюць, / мы жа бесьперастанку будзем заклікаць: “Слава ў вышынях Богу і на зямлі мір, / сярод людзей дабраваленьня!”
Славаслаўя вялікае.
Пасьля трысьвяцьця:

Трапар сьвята, тон 4

Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам службоўцы / зоркаю былі адукаваныя / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, з вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Госпад, слава Табе!
Екценяньні і водпуск. Гадзіна першы і заключны водпуск. На гадзінах трапар сьвята, кандак Багародзіцы: “Перш ранішняй зоркі:”
НА ЛІТУРГІІ
Дабрашчаныя з канонаў сьвята: песьні 3 і 6.
Пасьля ўвахода:
Збаў нас, Сын Боскі, народжаны ад Дзевы, сьпяваючых Табе: Алілуя

Трапар сьвята, тон 4

Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам службоўцы / зоркаю былі адукаваныя / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, з вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Госпад, слава Табе!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень Надпрыродна нараджае, / і зямля пячору Непрыступнаму прыносіць; / Анёлы з пастухамі усхваляюць, / вешчуны жа за зоркаю падарожнічаюць, / бо дзеля нас нарадзілася / Дзіцё немаўля, адвечны Бог!
Пракімен, тон 3, песьня Багародзіцы: Праслаўляе душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім.
Верш: Што дагледзеў Ён пакорлівасьць слугі Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды
Апостал: Да Жыдоў, пачатак  306.
Алілуя, тон 8: Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
Верш: Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе.
Евангельле: Мацьвея, пачатк 4.
Прысьпеў (замест “Годна”): Вялічай, душа мая, пачасьнейшую і слаўнейшую ад горных воінстваў – Дзеву прычыстую, Багародзіцу.
Ірмас, тон 1: Люба гэта нам, бо бязьпечней ад жаху, карысна маўчаньне; з любові ж, Дзева, прасьці песьні, мілагучна складзеныя, ня лёгка ёсьць. Але, о, Маці, моц, як Ты воліш, падай.
Прычасьнік: Збавеньне паслаў Ён народу Свайму

Алілуя. (тройчы)

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.