Tuesday, November 26, 2013

ЗВАРОТ УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ ДО УКРАІНЦАЎ У УГОДКІ ГОЛАДАМОРУ

Упадабаныя ў Хрысьці, мілата Госпада і мір зь усімі вамі!
З пачуцьцём вялікай павагі і адначасова з глыбокім болем у сэрцы, мы зьвяртаемся ад імя гістарычнай і мучаніцкае Маці-Царквы Канстантынопаля да усіх вас у гэты смутны дзень васьмідзесятай гадавіны Голадамору украінскага народа.
У той час, калі мы малітоўна успамінаем аб тых трагічных нечалавечых падзеях 1932-1933 гадоў, калі мноства чалавечых жыцьцяў было перапынена штучным і жорсткім голадам, мы таксама молімся аб супакоі душ памерлых ахвяраў Голадамору і гаеньня балючых душэўных ран вашага дабраслаўлёнага народа.
Цяжка, немагчыма уявіць сабе памеры і зацятасьць лютасьці, з якой чалавечыя істоты зьнішчалі сабе падобных, створаных па вобразу і падабенству Бога. Усё гэта нібыта дзеля палітычнае ідэалёгій, але на самой справе з-за няпраўды і бязбожнасьці.

І сёньня, мае ўпадабаныя, мы павінны памятаць урокі гісторыі і вучыцца на трагедыях мінулага, каб разумець, як нам рухацца ў будучыню, песьцячы пачуцьцё спагады і прабачэньня.
Мы павінны адрозьніваць і пазьбягаць праявы ідэалёгіі нянавісьці і перадузятасьці, накіраваных як супраць асобнай асобы, так і чалавечых супольнасьцяў, ці па этнічных, ці па рэлігійных і культурных прыкметах.
Як Праваслаўныя хрысьціяне, мы павінны заўсёды імкнуцца пераадолець рознагалосьсі і спрыяць брацкім адносінам зь усімі людзьмі і, разам з тым, заўсёды быць пакорліва адданымі нашаму уласнаму царкоўнаму вучэньню і традыцыям.
Гасподзь сказаў: «Я ёсьць дарога, праўда і жыцьцё» (Ян 14:6). У гэтым боскім запэўніваньні мы знаходзім велізарнае заспакаеньне і надзею, бо менавіта ў Царкве, Яго Сьвятому Целе, мы пазбаўленыя пакут і бед і адначасова знаходзім сілу дараваць і любіць усіх людзей.
Няхай Бог даруе вечны супакой усім ахвярам Голадамору.
Няхай Бог дабраславіць ўсіх вас.
Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў Бога Айца, і прычасьця Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін.
Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей,
Ваш гарачы малітоўнік перад Богам


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.