Беларусь
нарадзіла нас і тут Радзіма наша, ёй прысьвячаем сьпеў наш і працу нашу.
Іх
таксама прысьвяціў цар Давыд Госпаду, разам са срэбрам і золатам, якое
прысьвяціў зь адабранага ва ўсіх упакораных ім народаў.
Зямлю
нашу і скарбы нашы, што Госпадам дадзены, павернем сябе яе Давыд у
старажытнасьці павярнуў.
Ад
Сірыйцаў і Маавіцянаў, і Аманіцянаў і Філістымлянаў і Амалікіцянаў, і зь адабранага
ў Адраазара, сына Рэхавага, цара Суўскага.
Перамагаючы
ворагаў – здабываем мір Бацькаўшчыне. Бо здабываньня вольнасьці асьпяваецца ва
ўсе стагодзьдзя.
І
зрабіў Давід сабе імя, вяртаючыся з разгрому васямнаццаці тысяч Сірыйцаў у
даліне Салёнай.
А калі
вораг аточыць нас, і надзея пачне сыходзіць, зьвярнёмся да Бога і выгукнем:
Мацуйцеся!
І выявімся моцнымы змагарамі за народ наш і гарады Бога нашага. Госпад жа
зробіць тое, што да спадобы яму.
Паўстанем
разам за Вольнасьць Беларускую ды згіне жаль і страх зь сэрцаў нашых.
Бо
лепш нам у баі загінуць, чым глядзець на зьнявагу народа нашага і сьвятыняў
нашых.
Хваліліся
ворагі колькасьцю сваёй і зброяй жалезнай, але адпавядалі шыхты беларускія:
Хай
ня будзе таго, каб так рабіць – ад іх цякаць! Калі надышла гадзіна дзеля нас,
памрём як храбрыя за братоў нашых і недамо забрудніць славы нашай!
Трымціце
ворагі і хавайцеся, бо выйшаў на бой Змагар Беларускі.
Ён
пашырыў славу народа свайго, апрануў, нябыта волат, на сябе браню, апаясаўся
ваярскай зброяй і распачаў змаганьня, каб мячом абараніць народ свой.
На
шчыце ягонам зьзяў сьветласьцю Крыж Госпада, а Перамога было імя ягонае.
У
подзьвігах сваіх на льва быў падобны, нябыта леў, што рыкае на здабычу.
На
кані, што бялей сьнегу і сьвятлей сонца. Зь мячом узьнятым рукой моцнай.
Гнаў
беззаконных, знаходзячы іх паўсюль, зьнішчаў ворагаў народа свайго
Бо калі
справа сьвятая – Гасподзь зь намі. Калі Бог зь намі – хто выстаіць супраць нас?
Беглі
беззаконныя, яко спужаўшыся; усі, хто крыўды чыніў, жахнуліся, бо праз яго воля
прыйшла.
Непераможна
прага волі Змагара Беларускага.
Ён
уразіў шмат цароў, подзьвігамі сваімі ўзрадаваў Якава. Памяць ягоная заўсёды
будзе дабраслаўлёнай.
І
казалі людзі аб дзеях ягоных словамі Макавейскімі:
Ён
прабёг праз усе гарады Юдэі і зьнішчыў у іх ворага, адвярнуў гнеў ад Ізраіля.
Зазьзяла
воляй Беларусь сьвятая, шчасьця прыйшло народу яе праз Змагара Непераможнага.
Слава
аб ім распаўсюдзілася аж да канцоў сусьвету, і згуртаваў ён загубленых.
Ад
гадзіны той апявае народ наш дабрыню Госпада.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер
і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.