Sunday, March 13, 2011

ПРАВАСЛАЎНАЯ КАКАФОНІЯ

Жывіца Туціч
Пасьля беспасьпяховага паседжаньня Міжправаслаўнай падрыхтоўчай камісіі для падрыхтоўкі “Сьвятога і Вялікага Сабору праваслаўнай Царквы” ў шматлікіх праваслаўных цэрквах пераважаюць зьдзіўленьне, расчараваньне і засмучэньне. Паседжаньне прадстаўнікоў усіх 16 праваслаўных памесных цэркваў не змагло дасягнуць аднагалоснасьці ў апошніх дзьвюх тэмах, рашэньне па якіх неабходна для скліканьня Сабору. Гаворка ідзе пра спосаб абвяшчэньня аўтакефаліі і пра пасьлядоўнасьць цэркваў у дыпціхах.
“Камісія змушана была усталяваць, што адносна гэтых пытаньняў не было магчымым дасягнуць аднагалоснага рашэньня”, паведамлялася ў камюніке, падпісаным старшынёй камісіі, мітрапалітам Пэргамскім Янам Зізіўласам (Сусьветны патрыярхат). Адмысловае незадавальненьне пануе ў Цэрквах грэцкай традыцыі.
Апроч Канстантынопалю гэта яшчэ тры старажытных патрыярхату Александрыі, Антыёхіі і Ерусаліму, а таксама аўтакефальныя архіяпіскапствы Кіпру, Афінаў і Тыраны.
Іх засмучэньне датычыцца пазыцый Маскоўскага, а таксама Бухарэсцкага патрыярхатаў.
Паводле грэцкіх крыніц, яны акцэнтавалі свае “нацыянальныя і геапалітычныя інтарэсы” ў шкоду адзінству праваслаўя. Акрамя гэтага, Масква апавясьціла, што, улічваючы яе сёньняшняе становішча і велічыню, яна аспрэчвае першаснае становішча Канстантынопаля ў праваслаўі. Гэта выклікала турботу ў грэцкім блёку.
Архіяпіскап Кіпра Хрызастом адмовіўся камэнтаваць сытуацыю, якая,  па меркаваньні некаторых блізкіх да царкоўных кругоў, апынулася тупіковай. У Нікасіі не двухсэнсоўна абвінавацілі Маскву ў немагчымасьці дасягненьня аднагалоснага рашэньня. Царква Кіпра патрабавала, каб яе паставілі ў дыпціхах замест дзесятага месца на шостае, на якім  цяпер знаходзіцца Белград. У Нікасіі “ёсьць уражаньне”, што Белград з прычыны таго факту, што царква Кіпра была заснавана на Сусьветным саборы, пагадзіўся б перасунуцца на наступнае, сёмае месца. Як падкрэсьліваецца, уласна кажучы, Кіпру належыць пятае месца, на якім цяпер знаходзіцца Масква, але кіпрскі бок “імкнецца пазьбегнуць канфрантацыі”. Масква ужо даўно аспрэчвае шостае месца Белграду і аддае яго Грузіі, што, аднак, грэцкія цэрквы дагэтуль не прынялі.
Хоць паседжаньне ў Шамбезі (каля Жэнэвы) скончылася ужо больш тыдні таму, грамадзкай рэакцыі практычна няма. Сьвяты Сынод Сусьветнага патрыярхату некалькі дзён назад заняўся няўдалай сустрэчай, аднак ніякіх паведамленьняў апублікавана не было. У Афінах гаворыцца, што праваслаўе перадало пра сябе сьвету “дрэннае пасланьне, пасланьне разыходжаньня і саперніцтва”; не выявілі сябе “прастата сэрца і дух любові ў Хрысьце”, якія жадаў бы бачыць Афінскі архіяпіскап Еранім. “Праваслаўе (Маскоўскае) дрэйфуе да самаізаляцыі”, - кажуць у Канстантынопалі.
На працягу апошніх дзён ніхто з Маскоўскага патрыярхату не пракамэнтаваў правалу канфэрэнцыі ў Шамбезі. Дэлегацыя Рускай Царквы узначальвалася “другім чалавекам” Царквы, мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам (Алфеявым). З ім быў архіяпіскап Бэрлін, Нямеччыны і Вялікабрытаніі Марк (Арндт), які лічыцца асабліва кансэрватыўным і настроеным супраць Канстантынопаля. Ён зьяўляецца герархам Рускай Замежнай Царквы, якая заўсёды прыкладала прыкметныя высілкі ў саперніцтве з Сусьветным патрыярхатам.
У Канстантынопалі адзначаюць на тое, што “інтэрнацыянал зілотаў” зацікаўлены ў зрыве падрыхтоўкі Вялікага сабору праваслаўя. Цяпер пэрспэктывы яго скліканьня зьяўляюцца імглістымі, хоць яшчэ да нядаўняга часу пераважаў аптымізм, што ён зможа сабрацца калі не ў гэтым, то хоць бы ў наступным годзе.
Пераклад на беларускую мову “Беларускай Аўтакефаліі” паводле “NOeK - Nachrichtendienst oestliche Kirchen. Mit freundlicher Unterstuetzung von Renovabis

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.