Sunday, March 20, 2011

КАЗАНЬНЕ У ДРУГУЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Якой журботнай і часта непатрэбна журботнай мне уяўляецца наша царкоўнае жыцьцё, нашы хрысьціянскія адносіны, калі чытаеш Эвангельле. Як там усё проста і суцэльна, і як у нас шмат надуманага і ускладненага. Сёньняшняе апавяданьне такое простае, і так проста можна было б жыць па гэтым апавяданьні.
Чалавек у патрэбе, ляжыць паслаблены, паралізаваны. Ён здолеў за сваё кароткае ці доўгае жыцьцё узбудзіць у сэрцах сваіх сяброў і знаёмых любоў, спагаду, павагу. І вось яны чуюць, што хтосьці яму можа дапамагчы, і яны проста яго бяруць і нясуць да гэтага Чалавека. Да Яго доступу, відаць, няма; натоўп загарадзіў шлях, — яны і перад гэтым не спыняюцца, прабіваюцца праз дах да Хрыста, апускаюць ложка, пасьцель, на якой прынесьлі хворага сябра. І Хрыстос глядзіць на усё гэта і. дзівіцца, цешыцца: вось чалавек, які здолеў узбудзіць, нарадзіць любоў, і вось людзі, якія здолелі адклікацца, але не складана, а проста і прама надаць яму магчымасьць пачаць новае жыцьцё.
Падумаем пра сябе: як мы ставімся да людзей вакол нас, якія здолелі нарадзіць у нас нейкае пачуцьцё любові, якія здолелі выклікаць у нас павагу? Калі яны ў патрэбе — як складана мы да іх ставімся! Так, мы молімся; мы, можа быць, богаслужбу адслужым, радзей — сьвятара запросім, аточым іх нейкай сьвецкай клапатлівасьцю: кветкамі, падарункамі... І як рэдка—рэдка мы возьмем на сябе працу, мы возьмем на сябе рызыку зрабіць штосьці не прынятае, дзіўнае, каб чалавеку аказаць дзейсную дапамогу.
Падумаем, кожны зь нас, пра сваё жыцьцё, пра тую ускладненасьць, якую мы стварылі, і пра прастату, пра абшары эвангельскім: як усё там суцэльна, як прасторна, як па людзкі, як па Боскаму. І паспрабуем стрэсьці са свайго жыцьця, і асабістага, і агульнага, і царкоўнага, усё тое, што не ёсьць эвангельскае. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.