Мае ўпадабаныя і дабраслаўлёныя браты!
Унікальная і непаўторная падзея Нараджэньня Богачалавека цалкам перавярнула гісторыю чалавецтва. Бо ў сьвет, дзе панавала права наймоцнага прыйшоў Сын Божы, каб паставіць пад сумнеў існы парадак рэчаў і атоесьніць сябе са слабымі і прыгнечанымі.
Ён наўмысна і сьвядома зьвярнуўся да тых, хто быў адпрэчаны і ізаляваны не толькі ад грамадзтва, але часам і ад уласных сем'яў.Ён казаў зь імі, датыкаўся да іх, еў зь імі, ён зрабіў іх прычасьнікамі боскай мілаты і прабачэньня. Ён сапраўды выявіў да іх любоў і божае прызнаньне!
Такім стаўленьнем Ісус паказаў, што клопат аб блізкіх найболей відавочна сьведчыць пра веру ў тое, што кожны чалавек годны Боскай любові. Клопат не азначае толькі задавальненьне надзённых запатрабаваньняў іншых людзей, але мае на увазе прынашэньне надзеі і сілы для вызваленьня ад абмежавальных кайданоў зямнога жыцьця.
Аднак у апошнія гады наша грамадзтва паказвае свой суровы твар і зь велізарнай лёгкасьцю таўруе і ізалюе людзей. Паказальны трагічны прыклад – 18 мільёнаў афрыканскіх дзяцей страцілі аднаго ці абодвух бацькоў у выніку сьмяротнага СНІДу.
Апынуўшыся ў замкнёным крузе усеагульнай галечы, голаду, непісьменнасьці, карупцыі і войнаў, дзеці запаўняюць дзіцячыя дамы, а часьцей проста апынаюцца на вуліцы, змагаючыся за выжываньне. Яны – ахвяра збаўленьня найбуйнай пасьля зьнішчэньня рабства катастрофы на чорным кантынэнце.
Таўро грамадзтва адкідае таксама ад сям'і і сяброў, пазбаўляе пэрспэктывы шчасьлівай будучыні, дыскрымінуе усімі магчымымі спосабамі. Гэтыя няшчасныя затаўраваныя дзеці перажываюць адзіноту сацыяльнай ізаляцыі.Яны уразьлівыя перад небясьпекай недаяданьня, дрэннага абыходжаньня і адлічэньня са школы, яны проста чакаюць канца без якога-небудзь лячэньня і псыхалягічнай падтрымкі.
Шматлікія мае браты!
Крызыс хворых СНІДам выпрабоўвае нашу людзкасьць і паказвае, што часта наша эгацэнтрычнае і варожае грамадзтва толькі намінальна можа назвацца хрысьціянскім. Бо яму бракуе сіл наблізіцца да пакут блізкага з разуменьнем і любоўю, бракуе праявы магчымасьцяў чалавечай узаемадапамогі ў поўным аб'ёме.
Пацьвярджаючы сілу Праваслаўя, місія Патрыярхату Александрыі і усёй Афрыкі прымае хворых СНІДам з хрысьціянскай любоўю, якая “шмат церпіць, не шукае свайго, не думае злога”. Яна аказвае ім духоўную і матэрыяльную дапамогу, пячэцца пра іх удзел у духоўным і грамадзкім жыцьці.
Часта наведваючы нашы місіянэрскія аддзелы, я атрымліваю пацьверджаньне таму, што просты кантакт здольны прынесьці сьвет, прынесьці супакой у неспакойнае душэўнае мора дзяцей, здольны праслабіць гаротныя вятры сіроцтва. Я бачу, што бальзам хрысьціянскай любові ўхіляе страх перад хваробай і адзінотай і не дае загаснуць полымю сілы і волі.
Вось чаму ў гэтыя Каляды нам варта напружыць сілы, каб палегчыць боль “паходам” любові. Паходам у падтрымку патрабуючых, задачай якога было б таксама абуджэньне мясцовага грамадзтва, каб бізун СНІДу даў магчымасьць выявіцца нашай духоўнасьці і людзкасьці. Бо служачы блізкаму ў бядзе, мы служым самаму Хрысту і нясём прароцкую місію Царквы і надзею.
Надзею на тое, што чалавечыя адносіны зноў зробяцца дадзеным Богам дарункам, выразам магчымай датычнасьці нашых дзьвюх непаўторных частак, душы і цела. Надзею, што любоў ізноў стане фундамэнтальнай каштоўнасьцю нашага сьвету, на якой заснавана праўдзівае шчасьце і унутранае удасканаленьне чалавека. Надзею, якая не згасае з таго моманту, як мы былі удастоены Нараджэньня Богачалавека, і гісторыя чалавецтва зьмянілася!
† ФЕАДОР II
Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі
Нараджэньне Хрыстова, 2010 г.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.