![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEjUexD8WvX9y2SmqBqtUIMA6Keo7CETP13w-7pkPEBWe_hIy01n0ZsCe-_UGkpruV6PYtOD4G0TMAeG3BSJHv9kW_Z9qX4PWb1lm_uMGJXDglbicxGPnHy_At-iM0Orh13ovp_ulschOXVN/s200/90555.jpg)
сьвяціцель Мікалай Сэрбскі (Веліміравіч)
Які грэх ты зьдзейсьніў, што здарылася з табой гэтая бяда з бед, што спыніў ты сувязь з Крыніцай жыцьця і Падаўцам розуму, што зрокся ад Таго, вечнае быцьцё Якога яўней нашага імгненнага быцьця, і наша існаваньне толькі Ім апраўдваецца?
Бог не хаваецца ад чалавека. Грэшны чалавек хаваецца ад Бога, хаваецца і хаваецца, пакуль зусім не страціць Яго з поля зору. Як напісана аб прабацьках, што, калі зграшылі, схаваўся Адам і жонка яго ад асобы Госпада Бога паміж дрэвамі раю . Як тады, так і зараз. Як толькі зьдзейсьніць чалавек цяжкі грэх, ён хаваецца ад Бога за сьпіну прыроды. І губляецца сярод стварэньняў, сярод камянёў, дрэў і жывёл, як бы сярод уяўных сваякоў, тоне ў цені прыроды. І як гаворыцца аб зацьменьні сонца, калі месяц засланяе гэтага сьветлага цара прыроды, так можна казаць аб “зацьменьні Бога” — Сонцы Праўды — для тых, хто прыродай засланяецца ад вачэй Творцы прыроды.
Але гэта толькі нашы чалавечыя словы, бо зацьменьне сонца азначае не тое, што сонца страціла сьвятло, а толькі тое, што сьвятло утоена ад нашых вачэй. Гэтак жа і “зацьменьне Бога” не значыць, што Бог зьнік і Яго няма больш, але тое, што паміж Богам і чалавекам устала нешта і зачыніла сабой Бога ад яго розуму. Гэта нешта ёсьць грэх чалавечы.
Не вінаватая прырода, калі абагаўляе яе бязбожнік. Уся яна пярэчыць адмаўленьню Бога і сваім прыхільнікам. Уся прырода, ад неабсяжнага сонца да драбнюткага атама, аднагалосна і гарманічна сьведчыць аб быцьці і дзеяньні свайго Творцы. Старажытныя эгіпцяне, напрыклад, абагаўлялі усяго стварэньне, а больш усіх чорнага быка, якога звалі Апіс. Паводле адной легенды, прыйшоў нейкі фараон, каб прынесьці ахвяру Апісу. Калі ён пакланіўся так званаму богу, бык падчапіў яго на рогі і адкінуў далёка ад сябе. “Цяпер бачу, што ты не Бог, а бык!” — у гневе выклікнуў фараон. На гэта Апіс яму адказаў: “Гэта я і жадаў табе паказаць! З гэтага часу пакланяйся Тому, Хто стварыў цябе і мяне!”.
Ты кажаш: “Цяжка паверыць, пакуль не убачыш!”. Але чым бачыць жадаеш: вокам або духам? Калі вокам цела, тады Той, Які больш сусьвету, павінен прынізіцца, каб зьмясьціцца ў абмежаваным полі твайго зроку. Ці бачыш ты свой розум вачамі? Паміж тым раззлаваўся бы, калі бы хтосьці сказаў табе, што не паверыць у твой розум, пакуль вачамі не убачыць. Калі ж духам жадаеш бачыць Бога, тады можаш убачыць Яго, бо дух чалавечы прасторней сусьвету і Бог ёсьць дух… Але дух твой павінен быць чысты, бо толькі чыстым абяцана бачыць Бога .
Бяжы хутчэй з той цемры, якая, як павук, аблытала тваю душу. Пасьля грэхападзеньня Адам зьбег ад Бога. Але міласьцівы Творца не зьбег ад тварэньня Свайго, а наблізіўся і паклікаў: Адам, дзе ты? І цябе Ён кліча, няўжо не чуеш: “Добрае, дзе ты?”. Зьвярні твар свой да Сьвятла, сын Сьвятла, бо Айцец Сьвятла з палымянай любоўю кліча цябе.
Слухай і ведай: ніхто ў родзе і народзе тваім не праславіўся, акрамя тых, хто Бога уславіў.
Міласьць табе і здароўе ад Госпада.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.