У беларускім горадзе Тураве быў манастыр сьвятых князёў Барыса і Глеба. Тут знаходзілася і катэдра Тураўскіх архірэяў, у далейшым – Менскіх. Тут жыў і повар Марцін, ён служыў поварам пры япіскапах Сімяоне, Ігнату, Якіме і Георгію. Уладыка Георгій звольніў Марціна на пакой па старасьці. Набожны старац не жадаў разьвітвацца зь манастыром, ён прыняў манаскі пострыг і жыў на манастырскіх землях і выгане. Жывучы адзін, ён шмат хварэў, і ў прыступах хваробы не быў здольны служыць нават сябе самому. Старана заклікаў ён на дапамогу сьвятых Барыса і Глеба. На трэці дзень яму зьявіліся сьвятыя князі пакутнікі і вылечылі яго, напаіўшы вадой. Праведны Марцін выздаравеў і славіў Госпада і сьвятых Ягоных. Пасьля гэтага цуду сьвяты Марцін пражыў яшчэ год.
Saturday, July 10, 2010
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.