Тальберг М.
Рымская царква і ў найноўшыя часы не адмовілася ад свайго звычаю рабіць новаўвядзеньні ў хрысьціянскім веравучэньні, якія не апраўдваюцца ні сьв. Пісаньнем, ні сьв. Паданьнем Сусьветнай Царквы. Так, у апошнія дзесяцігодзьдзі ёю адвольна усталяваныя два новых догматы — аб бязгрэшным зачацьці Усясьвятой Дзевы і аб бязгрэшнасьці папы.
Думка аб бязгрэшным зачацьці Усясьвятой Дзевы, г.з. без першароднага граху, зьявілася ў Рымскай царкве яшчэ ў 12 стагодзьдзі і пад яе уплывам тады ж ў некаторых месцах быў усталяваны сьвята бязгрэшнага зачацьця. Але супраць гэтай думкі і супраць сьвята паўставалі шматлікія знакамітыя лацінскія багасловы, напрыклад Бярнард Клярвоскі (
Да сярэдзіны 14 ст. гэтае вучэньне існавала ў Рымскай царкве як асабістае меркаваньне. Толькі пры папе Піе IX (1846-78) яно было узьнятае ў ступень агульнацаркоўнага догмату. Пій IX, граф Джьовані-Марыя Мастаі-Фэреці, нарадзіўся ў Сінігалье ў
У Рымскай царкве папа здаўна карыстаўся вярхоўным аўтарытэтам. У сярэднія вякі паўстала думку аб яго бязпамылковасьці і нават бязгрэшнасьці. Пры гэтым гэтак жа, як і пры зьяўленьні вучэньня аб бязгрэшным зачацьці Усясьвятой Дзевы, адны лацінскія багасловы гэтую думку прымалі, іншыя адпрэчвалі. Паміж іншым, у ліку дапускаючых бязгрэшнасьць папаў быў Тамаш Аквінскі. Самі папы глядзелі на гэтае пытаньне таксама па рознаму, лепшыя зь іх, як напрыклад, Адрыян VI (1521-23), сьцьвярджалі, што папа можа памыляцца нават у прадметах веры, распаўсюджваючы сваімі дэкрэтамі ерась. Трыдэнтыскі сабор не выпрацаваў рашэньні адносна бязгрэшнасьці пап, але езуіты ужо на саборы рашуча заяўлялі, што бязгрэшнасьць ёсьць прыналежнасьць папаў. У такім нявызначаным становішчы знаходзілася гэтае вучэньне да 19-га стагодзьдзя, г. з. яно было асабістым меркаваньнем, неабавязковым для вернікаў каталікоў. Але ў 19 стагодзьдзі езуіты і ультрамантанская партыя паставіла сваёй мэтай зрабіць гэтае вучэньне абавязковым догматам і такім чынам завяршыць сваё вучэньне аб папскай тэакратыі.
Папа Пій IX, акрамя таго, абвяшчэньнем сваёй бязгрэшнасьці спадзяваўся спыніць замахі на яго сьвецкую уладу. 29 чэрвеня
8 сьнежня
Пасьля некалькіх нарад, якія не мелі ў сутнасьці ніякага значэньня, некаторыя япіскапы, па загадзе папы, склалі пэтыцыю да сабору аб сьцьвярджэньні догмату аб бязгрэшнасьці і сталі зьбіраць подпісы. Шмат падпісалася, але знайшлося шмат і такіх япіскапаў, якія зьвярнуліся да папы з фармальнай просьбай не дапушчаць, каб вучэньне аб бязгрэшнасьці было прапанавана на саборнае абмеркаваньне, уяўляючы суцэльныя грунтоўныя пярэчаньні супраць гэтага. Так, 15 ліпеня
Дэкрэт абвяшчаў: “З ухвалы сьвятога сабору вучым і пастанаўляем мы, як Богам адкрыты нам догмат, што Рымскі папа, калі кажа ex cathedra, г.з. пры адпраўленьні сваіх абавязкаў пастыра і настаўніка усіх хрысьціян, і, на падставе звыш падараванай яму апостальскай улады, вызначае вучэньне, датычнае веры або нораваў і абавязковае для усёй царквы, то валодае, у сілу абяцанай яму ў асобе сьв. Пятра Боскай дапамогі, бязгрэшнасьцю, якую Боскі Збавіцель дараваў сваёй царкве. З прычыны гэтай пастановы Рымскага папы, па уласнай уласьцівай ім сіле і незалежна ад ухвалы царквы, не падлягаюць ніякім зьменам. Хто жа адважыцца, чаго Божа захавай, пярэчыць супраць гэтай нашай пастановы, той ды будзе адданы праклёну і адлучаны ад царквы”.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.