Сучасная геапалітычнае становішча на тэрыторыях, што мяжуюць зь Украінай, нясе выклік нашай дзяржаўнасьці. Некаторыя дзяржавы разглядаюць Украіну як зону сваіх палітычных, эканамічных і дзяржаўных замахаў, не вызнаюць мову, культуру і нацыянальнай ідэнтычнасьці нашага народу. Гэтыя тэндэнцыі нясуць патэнцыйную пагрозу цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, палітычнае стабільнасьці ў краіне, штучна раздзьмухваюць супярэчнасьці, што аб’ектыўна існуюць ва ўкраінскім палітычным жыцьці.
У гэтых абставінах Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заклікае вернікаў нашае Царквы і ўсё ўкраінскае грамадзтва да адказнасьці і салідарнасьці. Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заклікае ўсіх палітычных лідэраў, якія адчуваюць сваю адказнасьць за долю краіны і жадаюць бачыць яе ў будучыне незалежнай дзяржавай, да агульнага нацыянальнага дыялёгу, прымірэньня і салідарнасьці.
Наш шмат, і кожны зь нас мае свае ўласныя інтарэсы. Але ўсе мы маем толькі адну зямную Бацькаўшчыну – Украіну. Таму мы заклікаем ўсе палітычныя сілы адмовіцца ад намаганьняў падзяліць Украіну, прыватызаваць яе ў інтарэсах асобнай эканамічна – палітычнай групы. На не патрэбна Ўкраіна, якая асацыюецца толькі зь імям аднаго палітычнага дзеяча альбо групы. Нам патрэбна Ўкраіна, якая зробіцца агульным домам усіх яе грамадзян. У краіне, дзе існуе пагроза расколу па моўнай, рэлігійнай альбо нават цывілізацыйнае адзнакай, ніводны палітык не мае права на прапаганду ідэй альбо палітычнае дзеі, якія ь маглі пашкодзіць еднасьці краіны.
Украінскае грамадзтва патрабуе аб’яднаўчых ініцыятыў. Мы патрабуем лідэра, які будзе мець мудрасьць Саламона і паставіць інтарэсы цэльнасьці краіны вышэй за ўласныя альбо партыйныя. Правабярэжная і Левабярэжная Ўкраіна не могуць існаваць адна без адной. Мы – адзін народ, адна грамадзянская нацыя, дзеці адной Бацькаўшчыны. “Усякае царства, якое разьдзялілася самое ў сабе, запусьцее; і ўсякі горад альбо дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня ўстоіць.” (Мц. 12:25) Памятая аб гэтых словах Выратавальніка, мы павінны адмовіцца ад усяго, што нас разьядноўвае і зьвярнуцца да Бога з шчырай малітвай аб падарунку еднасьці.
Мы канстатуем, што досьвед удзелу ўкраінскіх царкоўных структураў у актуальным палітычным працэсе сьведчыць, што гэта крайне адмоўна пазначаецца на унутраным царкоўным жыцьці і на ўзроўні даверу да Царквы з боку грамадзтва. Верныя і грамадзтва агулам пазытыўна ўспрымаюць той факт, што ўкраінскія Цэрквы абараняюць традыцыйныя каштоўнасьці, заклікаючы сваіх верных падтрымліваць патрыятычна арыентаваная палітычныя сілы. Царкоўная і грамадзянская думка асуджае выпадкі, калі клірыкі ўмешваюцца ў палітычнае жыцьцё і навязваюць пастве ўласныя палітычныя погляды. Зь агляду на гэта япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы лічыць недапушчальным удзел клірыкаў нашае Царквы ў выбарчай кампаніі і заклікае сьвятарства ўтрымацца ад падобных формаў выказваньня ўласных палітычных поглядаў, што можа даць падставу для спакусы вернікаў. Мы адказна заяўляем, што Патрыярхія і япіскапат нашае Царквы зьдзяйсьняюць маніторынг становішча, а да клірыкаў, які будуць праводзіць палітычную агітацыю ў царкоўных грамадах, будуць прыменены адпаведныя кананічныя санкцыі.
Асобнай увагі варта і царкоўна–канфэсійнае становішча ў краіне. Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы вітае падрыхтоўку да дыялёгу ЎПЦ і ЎПЦ КП, якая была распачата на пачатку кастрычніка гэтага году. Адначасна мы вітаем і ініцыятыву Сьвяшчэннага Сыноду ЎПЦ адносна актывізацыі дыялёгу паміж УПЦ і ЎАПЦ, яшчэ раз сьведчым жаданьне нашае Царквы весьці паўнавартасны дыялёг аб аднаўленьні царкоўнае еднасьці ва Ўкраіне як зь Сусьветным Канстантынопальскім Патрыярхатам, так і зь УПЦ пад амафорам Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра. Вядучы дыялёг зь іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі аб шляхах пераадоленьня царкоўнай і кананічнай крызы ва Ўкраіне, мы, япіскапы Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, кіруемся не ўласнымі інтарэсамі, а інтарэсамі цэлай Праваслаўнае Царквы. Мы пасьлядоўна намагаемся адшукаць рэалістычную мадэль вылячэньня падзелу, якая б дазволіла праваслаўнаму народу Ўкраіны духоўна аб’яднацца ў адзінай Памеснай Праваслаўнай Царкве.
На нашу думку, такі дыялёг мусіць весьціся выключна ў царкоўнай плоскасьці і без штучнай палітызацыі аб’яднаўчага працэсу. Еднасьць Царквы мае прынцыповае адрозьненьне ад еднасьці цывілізацыйнай і не можа абгрунтоўвацца апошняй. Сэкулярныя каштоўнасьці, уключна з каштоўнасьцямі цывілізацыі, не могуць лічыцца падмуркам царкоўнай еднасьці. Еднасьць Царквы абумоўлена еднасьцю іншага, вышэйшага парадку – еднасьцю Ўсясьвятой Тройцы, еднасьцю боскай і чалавечай прыроды ў Хрысьці Выратавальніку і еднасьцю верных з Богам у Хрыстовай Царкве. А таму, палітычныя і цывілізацыйныя канцэпцыі не могуць запярэчваць права Ўкраінскага Праваслаўя на ўласную Памесную Царкву. Царква адзіна за вызначэньнем, але форма яднаньня, як ёй уласьціва, прадугледжвае не прымусовую адміністрацыйную еднасьць, а еднасьць у свабодзе і зносінах, гэта значыцца еднасьць у Сьвятых таямніцах – еднасьць малітоўную і еўхарыстычную.
Мы заклікаем царкоўных дзеячаў Украіны і Расеі зь асаблівай увагай і адказнасьцю паставіцца да праблемы царкоўнага падзелу ва Ўкраіне, унікаючы выказваньня думак альбо канцэпцый, якія могуць не толькі адмоўна пазначыцца на царкоўным дыялёгу, але і зрабіцца новым выклікам для ідэнтычнасьці ўкраінскага Праваслаўя.
Час падзелу прайшоў. Настаў час зьбіраць камяні і вылечваць разадранае чалавечым грахом царкоўнае цела. Царкоўная еднасьць і згодна ў грамадзтве – гэта тыя Боскія падарункі, за якія штодзённа моліцца кожны япіскап, кожны сьвятар, кожны вернік нашае Царквы.
Адзін Бог, адна краіна, адна Царква.
+МЯФОДЗІЙ
Кіраўнік Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.