Звышгодны Мікіта спавяданьнік, япіскап Халкідонскі, жыл ва 2-й палове VIII стагодзьдзя. За сваё богадагоднае жыцьцё ён быў узьведзены ў сан япіскапа Халкідонскага. Сьвяціцель Мікіта адрозьніваўся літасьцю, заўсёды дапамагаў жабракам, у сваёй хаце прымаў вандроўцаў, клапаціўся аб сіротах і удовах, заступаўся за пакрыўджаных. У валадараньне іконазмагара Льва Армяніна (813 - 820) сьвяціцель Мікіта мужна выкрываў іконазмагарную ерась і пераконваў сваіх верных поўна належна ушаноўваць сьвятыя абразы Хрыста, Боскай Маці і дагаджальнікаў Божых, перанёс шмат пакут ад ганебнага імпэратара і яго аднадумцаў-іконазмагароў, быў падвергнуты пакутам і адпраўлены ў засланьне. Сьвяты спавяданьнік Мікіта памёр у пачатку IX стагодзьдзя. У мошчаў яго здзяйсьняліся цуды вылячэньня. У каноне службы яму, напісаным Канстанцінопальскім прэсьвітэрам Іосіфам, услаўляецца таксама брат сьвяціцеля Мікіты - сьвяты Ігнат.
Wednesday, June 10, 2009
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.