Памяць 1 сьнежня
Праведны Філарэт Міласьцівы, сын Георгія і Ганны, выгадаваны ў набожнасьці і страху Боскім, жыл у VIII ст. у паселішчы Амніі Пафлаганскай вобласьці (Малая Азія). Жонка яго, Феазва была з багатай і шляхетнай сям'і, у іх былі дзеці: сын – Іоат і дочкі – Іпація і Эванфія.
Філярэт быў багатым і шляхетным вяльможам, але багацьце яго не цешыла. Ведаючы, як шмат людзей пакутуе ад беднаты, успамінаў ён слова Выратавальніка аб страшным судзе і аб “малых гэтых” (Мц. 25:40), словы апостала аб тым, што чалавек, паміраючы, нічога не выносіць зь сьвету (1 Цім. 6:7), радкі цара Давыда аб узнагародзе праведніка (Пс. 36:25). І Філарэт уславіўся любоўю да галечы.
Аднойчы ізмаільцяне (арабы) напалі на Пафлагонію, спустошылі краіну і разрабавалі маёмасьць Філярэта. У яго засталося 2 вала, карова, некалькі вульляў і хата. Але і гэта, апошняе, ён паступова раздаў бедным. Мужна і рахмана пераносіў ён папрокі жонкі і насьмешкі дзяцей. “Я маю ў схованках, вам невядомых такое багацьце і такія скарбы, – адказваў ён родным, – якіх дастане вам, нават калі вы і сто гадоў пражывеце без працы і ні пра што не клапоцячыся”.
І Госпад ушанаваў Філярэту за яго міласэрнасьць: калі была аддадзеная апошняя мера пшаніцы, яго стары сябар даслаў яму сарок мер, а пасьля таго, як была аддадзеная жабраку цёплая адзежа, да яго вярнулася багацьце.
У то час візантыйская імпэратрыца Ірына (797 – 802) шукала нявесту для сына - будучага суправіцеля Канстанціна Багрянароднага (780 – 797) і для гэтага па усёй імпэрыі разаслала амбасадараў. Амбасадары не абмінулі і Амніі. Калі Філарэт і Феазва пазналі, што найвысокія госьці павінны наведаць і іх дом, Філарэт вельмі узрадаваўся, а Феазва засмуцілася: у доме не было наогул ніякай ежы, а аб належным пачастунку няма чаго было і думаць. Але Філарэт загадаў жонцы добра прыбраць у хаце. Суседзі, пазнаўшы, што чакаюцца царскія амбасадары, прынесьлі ў вялікай колькасьці усё для багатага балю. Амбасадары адабралі для царскіх агледзін, разам з 10 найпрыгожымі дзяўчынамі, унучку Філарэта, Марыю. Марыя перасягнула сваіх супэрніц дабрынёй і сьціпласьцю і стала царыцай, а Канстантын Багрянародны шчодра абдараваў Філарэта. Так вярнуліся да Філарэта слава і багацьце. Але, як і раней, сьвяты любіцель галечы шчодра раздаваў міласьціну і уладкоўваў трапэзы для жабракоў і сам служыў ім падчас гэтых трапэз. Усё дзівіліся пакоры Філарэта і казалі: “Сапраўды чалавек гэты увесь Божы, праўдзівы вучань Хрыстовы”.
Служцы ён загадаў зрабіць тры скрыні і напоўніць іх паасобку залатымі, срэбнымі і меднымі манэтамі: з першага атрымлівалі міласьціну поўныя жабракі, зь другога – страціўшыя сродкаў, а з трэцяга – тыя, хто крывадушна выманьваў грошы.
Так, не прымаючы ушанаваньняў, у пакоры і праге жабрацтва дасягнуў дабрашчасны старац 90 гадоў. Прадбачачы свой скон, ён адправіўся ў Канстантынопальскі манастыр Радальфію, раздаў тамака усё, што меў пры сабе, на манастырскія патрэбы і жабракам. Заклікаўшы родных, навучаў іх у любіць галечу, ня мець прагі да грошаў і мірна адышоў да Госпада. Памёр ён у 792 годзе і пахаваны ў мясьціны Судны Радальфія ў Канстантынопалі.
Сьвятасьць праведнага Філарэта пацьвердзіў паказаны пасьля яго сьмерці цуд. Калі цела сьвятога несьлі да месца пахаваньня, адзін чалавек, апантаны нячысьцікам, схапіўся за дамавіну і крочыў з пахавальнай працэсіяй. На могілках адбылося вылячэньне ашалелага: нячысьцік паваліў чалавека на зямлю, а сам выйшаў зь яго. Шматлікія іншыя цуды і вылячэньні зьдзяйсьняліся на магіле сьвятога.
Пасьля сьмерці праведнага Філарэта яго жонка Феазва працавала, аднаўляючы ў Пафлагоніі манастыры і храмы, разбураныя падчас іншаземных нашэсьцяў.
Трапар Філарэту Міласьціваму
Аўрааму ў веры пераймаючы, / Ёву ж пераймаючы ў цярпеньні, / ойча Філарэт, / добрыя землі і дары раздаваў жабракам, / і пазбаўленьня іх цярпеў мужна. / Праз гэта вянцом увянчаў цябе Выратавальнік, Хрыстос Бог наш, / Яго малі, каб выратавацца душам нашым.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.