“Любоў зь іх найбольшая”
(1 Кар. 13:13)
Калі любоў жыве ў сэрца, яно поўнае радасьці. Любоў азарае увесь Божы сьвет, радаснай усьмешкай. Узіраючыся ў наша жыцьцё, мы пераконваемся ў тым, што кожны пражыты намі дзень пакідае нас даўжнікамі — даўжнікамі любові і ласкі да нашых блізкім. Мы не аддаём ім належнага, ніколі не аддаём цалкам усяго, што маглі б аддаць.
Любіць не значыць толькі не рабіць злога, але значыць рабіць дабро, якое ў нашых сілах.
Любоў да Бога усяляе ў нас гатоўнасьць заўсёды пакорліва выконваць Яго волю, якая б яна ні была. Любоў да блізкіх падахвочвае нас служыць і дабрадзеяць ім бесьперапынку. Любоў стала стварае. Пры кожным нашым дакрананьні да жыцьця чалавека любоў нейчым узбагачае гэтае жыцьцё і надае ёй вялікі кошт у яго уласных вачах. Чалавек адчувае, што варта жыць, калі ён сустракае любоў у адносінах зь людзьмі.
Слова любові ёсьць дабраслаўленьне, яно натхняе і узвышае душу. Зыходзячы ад Бога, любоў дзее дабро. Яна — адкрыцьцё Самога Бога. Любоў сыходзіць на зямлю, як Анёл Божы, Анёл міру і радасьці. Яна гучыць у нашым жыцьці, як нябесная песьня, і сее паўсюль добрае насеньне, якія узыдуць у вечнасьці. “Бог ёсьць любоў” (1 Ян. 4:8), любоў не можа не служыць блізкім. Кожны зь нас, нават і той, хто нічога не мае, можа любіць і раздаваць любоў вакол сябе. Крыніца любові павінна біць ключом, яна імкнецца нястрымна зь нашага сэрца, знаходзячы ужываньне усюды ў справах любові.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.