Wednesday, December 16, 2009

ЗВЫШГОДНЫ ЯН ДАМАСКІН

Памяць 4 сьнежня

Звышгодны Ян Дамаскін нарадзіўся каля 680 году ў сталіцы Сірыі, Дамаску, у хрысьціянскай сям'і. Яго айцец, Сергій Мансур, быў скарбнікам пры двары халіфа. У Яна быў прыёмны брат, асірацелы хлопец Касма, якога Сергій прыняў да сабе ў дом. Калі дзеці падрасьлі, Сергій падбаў аб іх адукацыі. На Дамаскім нявольніцкім рынку выкупіў ён з палону навукоўца манаха Каему з Калабрыі і даручыў яму вучыць дзяцей. Хлопчыкі выявілі незвычайныя здольнасьці і лёгка асвоілі курс сьвецкіх і духоўных навук. Пасьля сьмерці айца Ян заняў пры двары пасаду міністра і кіраўніка гораду.

У то час у Візантыі паўстала і хутка распаўсюджвалася ерась іконазмаганьня, падтрыманая імпэратарам Львом III Ісаўрам (717741). Стаўшы на абарону праваслаўнага іконашанаваньня, Ян напісаў тры трактата “Супраць асуджаючых сьвятыя абразы”. Мудрыя, Боганатхнёныя пісаньні Яна прывялі імпэратара ў лютасьць. Але, бо аўтар іх не быў візантыйскім грамадзянінам, яго нельга было ні кінуць ў вязьніцу, ні пакараць сьмерцю. Тады імпэратар зьвярнуўся да паклёпу. Па ягонаму загаду ад імя Яна было складзена падроблены ліст, у якім дамаскі міністар быццам бы прапаноўваў імпэратару сваю дапамогу ў заваёве сірыйскай сталіцы. Гэты ліст і свой крывадушналісьлівы адказ на яго Леў Ісаўр адправіў халіфу. Той неадкладна загадаў адхіліць Яна ад пасады, адсекчы яму кісьць правай рукі і павесіць яе на гарадзкім пляцы. У той жа дзень да вечара Яну вярнулі адсечаную руку. Звышгодны пачаў маліцца Усясьвятой Багародзіцы і прасіць вылячэньня. Заснуўшы, ён убачыў абраз Боскай Маці і пачуў Яе голас, які паведаміў яму, што ён вылечаны, і разам з тым загадаўшы без стомы працаваць вылечанай рукой. Прачнуўшыся, ён убачыў, што ягоная рука цэлая.

Пазнаўшы аб цудзе, які сьведчыў аб невінаватасьці Яна, халіф прасіў у яго прабачэньня і жадаў вярнуць яму ранейшую пасаду, але звышгодны адмовіўся. Ён раздаў сваё багацьце і разам з прыёмным братам і таварышам па вучэньні Касьмой адправіўся ў Ерусалім, дзе паступіў простым паслушнікам у манастыр Савы Асьвячонага. Нялёгка было знайсьці яму духоўнага кіраўніка. Зь манастырскай браціі на гэта пагадзіўся толькі адзін вельмі дасьведчаны старац, які пачаў умела выхоўваць у вучні дух паслухмянства і пакоры. Першым чынам старац забараніў Яну пісаць, лічачы, што посьпехі на гэтай ніве стануць чыньнікам ганарыстасьці. Аднойчы ён паслаў звышгоднага ў Дамаск прадаваць кошыкі, вырабленыя ў манастыры, прычым даручыў прадаць іх значна даражэй іх сапраўднага кошту. І вось, зрабіўшы пакутлівы шлях пад гарачым сонцам, былы вяльможа Дамаска апынуўся на рынку ў ірванай адзежы простага прадаўца кошыкаў. Але Яна пазнаў яго былы кіраўнік дому і павыкупляў усе кошыкі па прызначаным кошце.

Аднойчы ў манастыры памёр адзін зь манахаў і брат нябожчыка папрасіў Яна напісаць што-небудзь у суцяшэньне. Ян доўга адмаўляўся, але зь літасьці, саступіўшы просьбам прыгнечанага горам, напісаў свае знакамітыя надмагільныя трапары. За гэтае непаслушэнства старац выгнаў яго зь сваёй кельлі. Усе манахі пачалі прасіць за Яна. Тады старац даручыў яму адну зь самых цяжкіх і непрыемных спраў прыбіраць зь манастыра бруд. Вялебны і тут явіў узор паслухмянства. Праз некаторы час старцу ў бачаньні было паказана Усячыстай і Усясьвятой Дзевай Багародзіцай зьняць забарону з пісьменьніцтва Яна. Аб звышгодным пазнаў Ерусалімскі Патрыярх, рукапаклаў яго ў сьвятара і зрабіў прапаведнікам пры сваёй катэдры. Але звышгодны Ян неўзабаве вярнуўся ў Лаўру звышгоднага Савы, дзе да канца сваіх дзён праводзіў час у пісаньні духоўных кніг і царкоўных сьпеваў, і пакінуў манастыр толькі для таго, каб выкрыць іконазмагароў на Канстантынопальскім Саборы 754 году. Яго кінулі зьняволеньню і аддалі катаваньням, але ён усё перанёс і па літасьці Боскай застаўся жыўшы. Адышоў да Госпада каля 780 г., у веку 104 гадоў.

Трапар Яну Дамаскіну

Праваслаўя настаўнік, / набожнасьці і чысьціні, / сусьвету асьветнік, / манахаў Боганатхнёная дапамога, Ян прамудры, / вучэньнямі тваімі ўсіх адукаваў ты, кветка духоўная, / малі Хрыста, каб выратаваліся душы нашы

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.