Monday, November 30, 2009

КАЛЯДНЫ ПОСТ

Глядзіце ж за сабою, каб сэрцы вашы не абцяжарваліся абжорствам і п'янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку

(Лк. 21:34)

Калядны пост папярэднічае вялікую падзею увасабленьне Выратавальніка на зямлі. Усталяваньне Каляднага посту адносіцца да першых стагодзьдзяў хрысьціянства. Ужо з чацьвёртага стагодзьдзя сьвв. Амуросій Мэдзіяланскій, Філястрый, вялебны Аўгустын згадваюць у сваіх працах Калядны пост. У пятым стагодзьдзі аб старажытнасьці Каляднага паста пісаў сьв. Леў Вялікі. Першапачаткова Калядны пост доўжыўся сем дзён. На саборы 1166 году, які адбыўся пры Канстантынопальскім Патрыярху Луке і візантыйскім імпэратары Мануіле, усім хрысьціянам пакладзена было захоўваць пост перад вялікім сьвятам Нараджэньня Хрыстовага на працягу сарака дзён.

Калядны пост пачынаецца 15 (28 па новым стылі) лістапада і працягваецца да 25 сьнежня (7 студзеня па новым стылі). Ён доўжыцца сорак дзён і таму завецца ў Царкоўным Статуце Четырохдзесятніцай, гэтак жа як і Вялікі пост. Бо запусткі на пост прыходзіцца на памяць сьв. апостала Піліпа (14 лістапада па старым стылі), то гэты пост таксама завецца Піліпавым.

Навошта ўсталяваны Калядны пост?

Калядны пост асьвячае апошнюю частку году і служыць нам для падрыхтоўкі да сьвяткаваньня Нараджэньня Хрыстовага. Ён усталяваны для таго, каб мы з чыстым сэрцам і душой маглі поўныя глыбокай пашаны сустрэць зьявіўшагася ў сьвет Сына Боскага. Дні паста вырываюць чалавека зь мітусьні будняў, патрабуюць ад яго чыстага жыцьця для Бога.

Посьцячы целам, у той жа час неабходна нам пасьціцца і духоўна. Сьвц. Васіль Вялікі кажа: “Ты посьціш? Нагадуй галодных, напаі прагных, наведай хворых, не забудзься зьняволеных у вязьніцы, пашкадуй змучаных, суцеш скарбутных і тых, што плачуць; будзь літасьцівы, рахманы, добры, ціхі, спачувальны, незлапомны, набожны, каб Бог прыняў пост твой і ў багацьці дараваў плод пакаяньня. Посьцячы такім чынам, пастом спрыяльным, выдаляючыся ад усякага граху, мы выконваем набожны абавязак праваслаўнага хрысьціяніна”.

Пост цела без посту духоўнага нічога не прыносіць для выратаваньня душы, нават наадварот, можа быць і духоўна шкодным, калі чалавек, устрымліваючыся ад ежы, пранікаецца прытомнасьцю уласнай перавагі.

Праўдзівы пост зьвязаны зь малітвай, пакаяньнем, устрыманьнем ад злых спраў, выкараненьнем запалу і заган, прабачэньнем крыўды, выключэньнем брудных спраў. Пост цела не мэта, а сродак зьмірыць сваё цела і ачысьціцца ад грахоў. Без малітвы і пакаяньні пост становіцца усяго толькі дыетай.

Статут аб пасьце

Статут Царквы загадвае устрымлівацца падчас пастоў: “Усё набожна трымаючыя пост строга павінны выконваць статуты аб якасьці ежы, гэта значыць устрымлівацца ў пасьце ад некаторых страў не як ад кепскіх (ды не будзе гэтага), а як ад непрыстойных у час посту і забароненых Царквой. Стравы, ад якіх павінны устрымлівацца ў пост, гэта: мяса, сыр, каровін алей, малако, яйкі, а часам і рыба, гледзячы па адрозьненьню сьвятых пастоў”.

Правілы устрыманьня, загаданыя Царквой у Калядны пост, не гэтак строгія, як у Вялікі і Усьпенскі, і супадаюць з патрабаваньнямі Пятровага посту. У аўторак, чацьвер, суботу і нядзелю дазволенае прымаць ежу з расьлінным алеем. Рыба падчас Каляднага паста дазваляецца ў суботнія, нядзельныя дні і вялікія сьвяты, напрыклад, у сьвята Увядзеньня ў храм Усясьвятой Багародзіцы, у храмавыя сьвяты і ў дні памяці вялікіх сьвятых, калі гэтыя дні прыходзяцца на аўторак або чацьвер. Калі жа сьвята прыходзіцца на сераду або пятніцу, то дазвол паста пакладзены толькі на віно і ялей. З 20 па 24 сьнежня (2 6 студзеня новага стылю) пост узмацняецца, і ў гэтыя дні нават у суботу і нядзелю рыба не дабраслаўляецца. Паміж тым, менавіта на гэтыя дні прыходзіцца сьвяткаваньне грамадзянскага Новага году. І нам, праваслаўным хрысьціянам, варта быць асоба уважлівымі і сабранымі, каб радасьцю, піяцтвам і ужываньнем смачных страў не разбурыць паста.

Посьцячым неабходна памятаць, што устрыманьне ад ежы кожны павінен сувымераць зь уласнымі сіламі і здароўем, са ступеньню сваёй падрыхтоўкі да пасту. Кожны сам павінен вызначыць, колькі яму патрабуецца ў суткі ежы і напояў, а затым патроху памяншаць колькасьць ужывальнай ежы. Жадаючыя пасьціцца павінны папытаць дабраслаўленьне ў духоўніка, абгаварыўшы зь ім строгасьць і меру посту.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.