Sunday, June 7, 2009

Тлумачэньне на Евангельля ад Яна:


Сьвята Шатаў быў у Юдэяў адным з трох вялікіх гадавых сьвят (іншыя два: Вялікдзень і Тройца). Гэтае сьвята жыды зьдзяйсьнялі ў памяць сваёй саракагадовай вандроўкі ў пустэльні, і праводзілі вельмі весяла. На цэлы тыдзень усё выбіраліся з хат сваіх у шаты або намёты, якія уладкоўваліся на усіх вуліцах і пляцах, на дахах хат і ў садах, па далінах і навакольным гарам. Кожны дзень ва увесь гэты тыдзень, па прынясеньні ранішняй ахвяры ў храме Ерусалімскім, чарговы сьвятар, суправаджаны мноствам народа, ішоў да сьвятой крыніцы Сілаямскай, браў тамака ваду ў залатую пасудзіну, і з музыкай і сьпевам сьвятых песень вяртаўся ў храм і ліў гэтую ваду на ахвярны алтар. Гэты абрад нагадваў габрэям цудоўнае зьяўленьне воды з камэня ў пустэльні жазлом Майсея.

На гэта сьвята, за паўгады да Сваіх выратавальных пакут, Ісус Хрыстос прыйшоў у Ерусалім. Наступіў апошні вялікі дзень сьвята (восьмы); народ натоўпамі сьпяшаўся з сваіх намётаў у храм, каб адгэтуль вярнуцца ужо па хатах. І вось Госпад зьяўляецца ў гэты храм, і, карыстаючыся шматлюдным зборам, паказвае на абрад узьліваньня Сілаямскай воды і загадваючы голасна кліча да Сабе усіх, каго стамляе смага духоўная, хто усім сэрцам шукае ісьціны і выратаваньня.

У апошні ж дзень вялікага сьвята, — так апавядае аб гэтым сьвяты евангеліст Ян Багаслоў, — стаяў Ісус — стаяў, вядома, на бачным, высокім месцы, — і клікаў, кажучы, — заклікаў сьмела, гучным голасам: калі хто прагне, ды прыйдзе да Мяне і п'е. Хто прагне, як жыды прагнулі ў пустэльні бязводнай, чыя душа стамляецца смагаю мілаты і ісьціны, той ідзі да Мяне і пі! Я — крыніца жыцьця невычэрпная, нідзе, акрамя Мяне, не знойдзе душа ваша праўдзівага шчасьця і заспакаеньня; у Мне адным, у Маім вучэньні, у дабрыні Духа Боскага, праз Мяне на усіх сыходзячай, гэты жаданы супакой, гэтае жаданае здаволеньня вашай смагі душэўнай. Я нікога не ваблю да Сабе сілком, нікога не прымушаю, Я заклікаю толькі жадаючых: Прыйдзіце да Мяне усе жадаючыя і прагнуўшыя праўды, усё працуючыя і абцяжараныя, і Я задаволю вашу смагу духоўную, супакою вас у мясьцінах Айца Майго Нябеснага.

Мала таго: веруй у Мяне, як кажа Пісаньне, і сам зробісься крыніцай дабрыні Божай: рэкі ад улоньня яго — зь яго добрага, дабрынёй абноўленага сэрца, пацякуць воды жывыя — пацякуць цэлыя струмені дабрадатнага вучэньня, якое будзе магутна дзейнічаць на сэрцы чалавечыя... Гэтае жа кажа аб Духу (аб дабрадатных дарунках Духу Сьвятога), Яго ж жадаюць прыймаць веруючыя ў імя Яго, асабліва ў дзень Пяцідзесятніцы.

І прарокі казалі Духам Божым, і апосталы да дня Пяцідзесятніцы датычныя былі дабрыні Хрыстовай, але не ў такой багатай меры, і ні тыя, ні іншыя не маглі паведамляць іншым гэтую дабрыню. Чаму ж? Бо не мелі яшчэ Духа Сьвятога (таму што на іх тады не было яшчэ зыходу дарунку Духа Сьвятога ў такім багацьці), яка Ісус не ў быў услаўлены, бо Сам Ісус Хрыстос тады яшчэ не завяршыў справы нашага выратаваньня Сваімі пакутамі, не быў услаўлены Уваскрошаньнем, Ушэсьцем да Айца, яшчэ не успрыняў тады усякую уладу на Небе і на зямлі.

І слова Хрыстова моцна падзейнічала на народ. Пачаліся спрэчкі: шматлікія ж ад народа чуўшыя словы, казалі: Гэты ёсьць сапраўды прарок, той вялікі прарок, які павінен зьявіцца перад прышэсьцем Хрыстовым. Іншы казалі: Гэты ёсьць Хрыстос. Тыя ж — тыя, якія не жадалі паверыць, казалі: калі ад Галілеі Хрыстос прыходзіць? Ці не Пісаньне кажа, як ад семені Давыдава і ад Віфляему, будзе (нарадзіўся і выхаваўся) Давыд, Хрыстос прыйдзе? Разлад будзе ў народзе ва дзеля Яго.

Так спрачаўся і хваляваўся з-за Яго народ. Некаторыя ж з народу, зразумела з ліку няверуючых, жадалі Яго схапіць, але ніхто не адважыўся ўзьняць на Яго рукі, таму што яшчэ не прыйшоў час Яго пакут. Былі тут і слугі фарысэяў, адмыслова пасланыя, каб схапіць Яго, але і яны павярталіся без нічога да ўласных гаспадароў. Прыйшоўшых да архірэяў і фарысэяў слуг спыталі: Чаму не прывялі Яго? Тыя адказвалі: ніколі такога не казаў чалавек, як Гэты Чалавек.

Так вялікая была дабрадатная сіла слова Хрыстова! Так уладна было Боскае слова Яго! Яно кранула простых сэрцаў слуг фарысэйскіх, і вось яны адважна кажуць сваім начальнікам усю ісьціну. Але гэтыя начальнікі не жадаюць шляхту ісьціны. Паблажліва кажуць яны ім: Няўжо і вы паддаліся Яго вучэньню, — вы, якія разумней іншых, таму што заўсёды знаходзіцеся пры нас, настаўніках закону? Глядзіце, няўжо разумныя людзі вераць Яму? Але народ гэтай, гэтыя цёмныя грубіяны, неадукаваны натоўп, што не ведаюць закону— праклятыя ёсьць!

Так пралівалі сваю вар'яцкую лютасьць на Госпада ганарлівыя кніжнікі і фарысэі. Але і паміж імі знайшоўся адзін разважлівы чалавек:прамаўляў Нікадзім Навошта жа вы самі крочыце супраць закону, так рашуча вінавацячы Ісуса, калі яшчэ зусім не дасьледавана дзела Яго? Гэтая супярэчнасьць яшчэ больш злавала фарысэяў. Адказвалі яму: І ты ці не з Галілеі? Выпрабуй (паглядзі ў сьвятыя кнігі) і пабач, што прарок ад Галілеі не прыходзіць.

Забыліся асьлепленыя злосьцю законьнікі, што прарокі Ёна, Навум і Асія былі родам з Галілеі. Нікадзім бачыў, што зь імі спакойна размаўляць немагчыма, і палічыў за лепшае прамаўчаць, хоць і мог бы сказаць, што Ісус нарадзіўся ў Бэтлеем і зьяўляецца нашчадкам цара Давыда. А Госпад працягваў вучыць народ у храме і казаў: Я — Той, аб Якім сказаў Бог праз прарока: Я паклаў Цябе сьвятлом язычнікаў. Таму ідзіце да Мяне, прымайце з верай Маё вучэньне, сьвята выконвайце Мае запаведзі, не будзеце хадзіць у цемры памылак, але мець сьвятло жыватворчае — будзе і іншых адукоўваць сьвятлом жыцьця, сьвятлом Майго вучэньня і праўдзівага Богапазнаньня...

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.