ТРАЕЦКАЯ БАЦЬКОЎСКАЯ СЫБОТА
У сыботу 6 чэрвеня, у праддзень Сьвята Пяцідзесятніцы, Сьвятая Праваслаўная Царква зьдзясьняе сусьветнае ўзгадваньне ўсіх у веры спачылых праваслаўных хрысьціянаў, якія памерлі ў надзеі на ўваскрашэньня і вечнае жыцьцё. Паводле старажытнае традыцыі, гэта сыбота таксама называецца “Траецкае бацькоўскае сыботай”. Зьмест гэтага памінаньня вельмі глыбокі. У дзень Пяцідзесятніцы Дух Сьвяты сышоў на зямлю дзеля навучаньня, асьвячэньня і прывядзеньня ўсіх людзей да вечнага выратаваньня.
Таму Сьвятая Царква заклікае нас у гэтую сыботу зьдзясьняць памяць з верай і малітвай аб тым, каб выратавальная дабрыня Сьвятога Духу ачысьціла грахі ўсіх ад стагодзьдзяў спачыўшых прабацькоў, айцоў і бацькоў нашых і, дбаючы аб збору ўсіх у Царстве Хрыстовым, просіць супакоіць душы раней адышоўшых на месцы супакою, бо не мёртвыя ўсхваляць Цябе, Госпадзе, не тыя, што ў пеклі знаходзяцца будуць дзёрзкасьць мець спавяданьне прынесьці Табе, але мы жывыя дабраславім Цябе і молім, і ачышчальныя малітвы і ахвяры прыносім Табе аб душах нашых.
Малітва за спачыўшых – гэта наша асноўная і неацэнная дапамога тым, якія адышлі ў іншы сьвет. Вечна жывая душа памёршага адчувае патрэбу ў няспыннай малітве. Хатняя малітва за памёршых блізкіх – гэта наш сьвяты абавязак. Але асаблівую дапамогу спачыўшаму робіць памінаньне ў Царкве. Па хрысьціянскаму звычаю, у гэты дзень пасьля богаслужбы заведзена наведваць магілы памёршых.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.