Упадабаныя ў Хрысьці, мілата Госпада і мір зь
усімі вамі!
З пачуцьцём вялікай павагі і адначасова з глыбокім
болем у сэрцы, мы зьвяртаемся ад імя гістарычнай і мучаніцкае Маці-Царквы Канстантынопаля
да усіх вас у гэты смутны дзень васьмідзесятай гадавіны Голадамору украінскага народа.
У той час, калі мы малітоўна успамінаем аб тых трагічных
нечалавечых падзеях 1932-1933 гадоў, калі мноства чалавечых жыцьцяў было перапынена
штучным і жорсткім голадам, мы таксама молімся аб супакоі душ памерлых ахвяраў Голадамору
і гаеньня балючых душэўных ран вашага дабраслаўлёнага народа.
Цяжка, немагчыма уявіць сабе памеры і зацятасьць лютасьці,
з якой чалавечыя істоты зьнішчалі сабе падобных, створаных па вобразу і падабенству
Бога. Усё гэта нібыта дзеля палітычнае ідэалёгій, але на самой справе з-за няпраўды
і бязбожнасьці.









