Sunday, May 29, 2011

ЗВАРОТ АРХІРЭЙСКАГА САБОРУ ЎКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ ДА СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ І ПРАДСТАЯЦЕЛЯЎ СТАРАЖЫТНЫ ЎСХОДНІХ ПРАТРЫЯРХАЎ

Ваша Сьвятасьць! Ад імя мільёнаў праваслаўных вернікаў нашай краіны, якія прагнуць канчатковага стварэньня на Ўкраіне адзінай Памеснай Царквы, выказваем падтрымку дзеям Вашай Сьвятасьці, якія скіраваны на пераадоленьня крызысу ў праваслаўным сьвеце і аднаўленьня традыцыйных кананічных мэханізмаў ягонай саборнасьці.
Шмат праблемаў сучаснага праваслаўя павязаны зь ідэалёгіяй этнафілітызму і этатызму, які перакручваюць сёньня царкоўную сьвядомасьць некаторых Памесных Цэркваў. Непавага да царкоўнае традыцыі, пранікненьня ў Царкву сьвецкай ідэалёгіі, барацьба за ўладу і палітычны ўплыў – гэтыя і іншыя падставы не толькі зацямняюць сёньня хрысьціянскі ідэал у жыцьці асобных Памесных Цэркваў, але і ствараюць падставы да маштабнага разьдзяленьня ў праваслаўным сьвеце.

НЯДЗЕЛЯ ШОСТАЯ ПАСЬЛЯ ПАСХІ АБ СЬЛЯПЫМ


у суботу на вялікае вячэрняй

На “Госпада клічу” вершыры на 10. Сьпяваем тры нядзельныя вяршыры, чатыры ўсходніх і дзьве аб сьляпым, паўтараючы першую.

Вяршыры нядзельныя, тон 5

Сьвятым Сваім Крыжам, Хрыстос, / Ты сатану пасарамаціў, / і ўваскрашэньнем Сваім джала граху прытупіў / і выратаваў нас ад брамы сьмерці. / Праслаўляем Цябе, Адзінародны.
Уваскрашэньне Даруючы роду чалавечаму, / як авечка на ахвяраваньне быў прыведзены. / Спужаліся Яго князі пекла, / і адчынілі браму смутку; / бо прыйшоў Цар славы – Хрыстос, / абвяшчаючы паланёным: “выходзьце”, / і тым, хто ў цемры: “адкрыйцеся”.
Вялікі цуд! Стваральнік нябачнага, / па чалавечы плоцьцю пацярпеўшы, / уваскрэс, як Бесьсьмяротны. / Прыйдзіце, плямёны народаў, паклонімся Яму; / бо мы, Ягонай міласэрнасьцю ад памылкі збаўленыя, / апяваць адзінага ў трох Асобах Бога навучыліся.

Friday, May 27, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТЫХ РАЎНААПОСТАЛЬНЫХ КІРЫЛЫ І МЯФОДЗІЯ

11/24 траўня
прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня мы сьвяткуем памяць сьвятых раўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, настаўнікаў славянскіх. Аб іх апостальскім подзьвігу напісана незьлічоная колькасьць артыкулаў і кніг, творы ва ўсіх галінах мастацтва праслаўляюць іх служэньне Выратавальніку і Ягонай Царкве…
І сёньня жадаецца мне адчыніць прад вамі, упадабаныя браты і сёстры, усю глыбіню подзьвігу сьвятых братоў… Вялікі сэнс подзьвігу служэньня Хрыстовай, які да сёньня працягваецца іх пераймальнікамі і пасьлядоўнікамі.
Мы называем іх настаўнікамі славянскімі… Але ж, ці не было да іх прапаведнікаў хрысьціянства на нашых землях? Безумоўна былі і аб гэтым маем шмат сьведчаньняў у летапісах. Бясспрэчным ёсьць і той факт, што прапаведавалі яны на зразумелай мясцоваму насельніцтву мове. Ды інакш і быць не магло! Хто ж зразумее пропаведзь на чужой і незразумелай мове?! Нават некаторыя кнігі Старога і Новага запавету былі перакладзены на нейкую “славянскую” мову, аб чым гаворыць і жыцьцяпіс сьвятых Кірылы і Мяфодзія…

Tuesday, May 24, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТЫМ РОЎНЫМ АПОСТАЛАМ КІРЫЛЕ І МЯФОДЗІЮ, НАСТАЎНІКАМ СЛАВЯНСКІМ

Кандак 1
Абраныя Ўладаром сілаў Госпадам Ісусам у апосталы мовай славянскай, Мяфодзій й Кірыла багамудрые, сьпевамі праславім вас, прадстаяцеляў нашых; вы ж, як маючыя дзёрзкасьць да Госпада, ад усялякіх бед малітвамі вашымі пазбаўце, заклікаючых: Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Гасподзь сілаў паставіў вас быць асьветнікамі мовай славянскай; таму і дабрыня Ягоная ёсьць зь вамі, абараняючая і ўмацоўваючая вас ва ўсе дні жыцьця вашага як дапамога няспынная, славу Боскую ў гарадох і пустэльнях словам і справай несьлі ўсім. Таму і мы, як атрымалі мову, вераю Хрыста ад вас адукаваныя, сьпяваем вам, сьпяваючы:

Monday, May 23, 2011

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ САМАРАНКІ

прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Сёньня мы зь вамі чулі эвангельскае апавяданьне пра гутарку Выратавальніка зь жанчынай у студні Якава ў Самарыі. Акалічнасьці гэтай гутаркі незвычайныя ў шматлікіх адносінах.
Хрыстос зьвяртаецца з просьбай і навукай не толькі да грэшнай жанчыны, бо Ён і раней размаўляў з грэшнікамі, але да жанчыны народу, які юдэі лічылі адпрэчаным, лічылі паганцамі… Нават зносіны зь самаранамі яны лічылі для сябе зьнявагай.
Узгадаем, Гасподзь Ісус Хрыстос зьвярнуўся да яе зь незвычайнымі словамі: аб Вадзе Жывой, аб пакланеньні Богу ў духу і ісьціне, а скончыў Сваю вельмі глыбокую па зьместу размову зь самаранскай тым, што прама і адкрыта назваў Сябе Мэсіяй, Хрыстом.

Saturday, May 21, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ АПОСТАЛУ І ЭВАНГЕЛІСТУ ЯНУ БАГАСЛОВУ

Кандак 1
Абраны Госпадам ад справы рыбацкай на пропаведзь Эвангельля і ад лоўлі рыбы на лоўлю душаў чалавечых у сьвятло праўдзівай веры, вялікі апостал, вучань, сябра і наперсьнік Хрыстовы, умалі адзінага сапраўднага Чалавекалюбца аб душах нашых. Бо Яго Ты ўпадабаў праўдзіва. Ды памілуе нас, просячых тваіх малітваў да Яго і сьпяваючых табе: Радуйся, апостал Ян, наперсьнік Хрыстовы і Багаслоў.
Ікас 1
Анёльскіх сілаў і ўсяго тварэньня Творцу, Уладыку і Госпада, апрануўшага плоць нашу і прыйшоўшага на зямлю дзеля нашага выратаваньня, убачыў ідучага каля мора Галілейскага і паклікаўшага цябе разам з братам тваім, Ян вялебны, у чыне апостальскім, пакінуўшы сеткі рыбацкія і бацьку твайго ў караблі, няўхільна ад часу таго крочыць у сьлед Выратавальніку. Праз гэта сьпяваем табе так:
Радуйся, праз любоў да Хрыста бацьку па плоці пакінуўшы; радуйся, Хрыстом Нябеснага Айца атрымаўшы.
Радуйся, сьвет і ўсе прыкрасы ягоныя адкінуўшы; радуйся, даброты нябесныя ва ўзнагароду атрымаўшы.
Радуйся, духам плоць цалкам скарыўшы; радуйся, дух твой Упадабанаму Настаўніку твайму Ісусу ў пакоры прынёсшы.
Радуйся, апостал Ян, наперсьнік Хрыстовы і Багаслоў.

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

сьвяціцель Лука (Война–Ясянецкі)
О якое вялікае, о якое праслаўленае імя умілаванага вучня Гаспода нашага Ісуса Хрыста – Апостала і Эвангеліста Яна Багаслова.
Я думаю, што калі Гасподзь наш Ісус Хрыстос назваў Свайго Папярэдніка і Хрысьціцеля найбольш вялікім зь усіх народжаных жанчынамі, то усьлед за гэтым найбольш вялікім трэба было б паставіць умілаванага вучня Гаспода Ісуса, а ўсьлед за ім вялікага Першавярхоўнага Апостала Паўла.
Бязьмерна велізарная справу зьдзейсьнілі усе Апосталы Хрыстовы: яны увайшлі ў змаганьне, у сьмяротнае змаганьне зь цемрай стагодзьдзя гэтага. Яны разагналі гэту цемру – цемру паганскую, цемру страшную – цемру незьлічоных грахоў.
Яны усё, акрамя умілаванага Госпадам Яна Багаслова, скончылі жыцьцё сваю сьмерцю пакутніцкай. Яны зацьвердзілі Крыж Хрыстовы над усім сусьветам. Яны спынілі паганскі бруд і цемру, першым чынам і больш за усё – сьвятыя Эвангелісты Мацей, Марк, Лука і Ян.

ПАМЯЦЬ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

8/21 траўня
Годная сьмерць гэтага сьвятога апостала і эвангеліста, - наперсьніка, нявіннага і умілаванага вучня Хрыстовага Яна Багаслова сьвяткуецца ў дваццаць шосты дзень верасьня месяца; пад гэтым лікам і зьмешчана яго жыцьцё. У цяперашні ж дзень зьдзяйсьняецца успамін ягонага сумленнага праху, водару і цудам зыходзіўшымі ад труны ягонай.
Калі сьвяты Ян Багаслоў дажыў да стогадовага узросту, шмат папрацаваўшы ў пашырэньні дабравесьця Хрыстовага, то разам зь сямю вучнямі сваімі выйшаў з горада Эфэсу і загадаў ім выкапаць яму крыжападобную магілу, у якой ён і прыгатаваўся памерці, лёгшы ў яе, яшчэ быўшы жывым (як апавядаецца пра гэта ў жыцьці ягонам). Хрысьціяне, якія жылі ў горадзе Эфэсе, пасьля сьмерці апостала, раскапалі магілу яго, аднак не знайшлі цела апостала; аплакаўшы ягоны годны спачын, яны вярнуліся ў горад і потым часта прыходзілі на магілу апостала і узносілі там руплівыя малітвы да Бога, заклікаючы сабе на дапамогу і малітоўную абарону прад Богам сьвятога Яна Багаслова, Пры гэтым кожны год у гэты дзень і месяц ад труны апостала зыходзіў як бы нейкі тонкі прах, што дзеяў вылячэньні. Вернікі зьбіралі гэты прах і лекавалі ім розныя хваробы і нямогласьці. Таму і увайшло ў звычай сярод вернікаў у гэты дзень, гэтак жа як і ў месяц верасень, усхваляць і праслаўляць сьпевамі гэтага вялікага дагаджальніка Боскага, умілаванага Богам больш усіх іншых сьвятых апосталаў. Па малітвах ягоных ды даруе і нам Гасподзь вылячэньне ў хваробах нашых душэўных і цялесных і ды удастоімся і мы быць прыемнымі і умілаванымі Хрысту Богу нашаму.

Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі” паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага

Monday, May 16, 2011

НЯДЗЕЛЯ РАССЛАБЛЕНАГА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Не раз мяне пыталі: чаму мы чытаем з года ў год тыя ж самыя урыўкі Сьвятога Пісаньня? Чаму не увесьці нейкую навізну ў эвангельскія чытаньні? Чаму з года ў год я паўтараю тыя ж самыя думкі, імкнучыся давесьці да сваёй і да вашай сьвядомасьці эвангельскую пропаведзь? І мне успамінаецца, як адзін прапаведнік аднойчы чатыры нядзелі запар прамовіў тую ж самую пропаведзь; і калі адзін зь ягоных вернікаў зьвярнуўся да яго з пытаньнем: чаму? Няўжо вы не заўважаеце, што толькі паўтараецеся? — той яму адказаў: а вы — як адклікаліся на гэту пропаведзь? Што вы зрабілі ў адказ на тое, што чулі?..

Thursday, May 12, 2011

ЗЬ СЬПІСКУ ПРАВІЛАЎ НЕ ПАЗНАЕШ БОГА

мітрапаліт Лімасольскі Афанасій (Нікалаў)
Калі чалавек жадае зьмяніць сябе, ён дапускае адну памылку, якую ў мінулым здзяйсьнялі нават у багаслоўскіх колах і нядзельных школах, прапаведуючы маралізм. Іншымі словамі, калі хтосьці набліжаецца да Царквы, такія хрысьціяне кажуць яму: “Глядзі, не рабі дрэнных рэчаў, не хадзі ў дрэнныя месцы, не кажы дрэнных слоў”, – і займаюцца менавіта гэтым. Аднак увесь гэты маралізм хворы, гэта нейкае антынабожнае, антыправаслаўнае разуменьне, пурытанства, піятызм, якія арыентуюцца толькі на бачны вынік. Айцы Царквы не займаліся такімі рэчамі, а глядзелі ў сутнасьць.
Калі нейкі чалавек са шматлікімі праблемамі прыходзіў да іх, яны не пачыналі яму казаць толькі пра вонкавыя рэчы, – і пра іх, вядома, не забывалі, – але галоўным чынам яны казалі пра сувязь з Богам. Таму ў Эвангельлі Хрыстос кажа, што першая і галоўная Боская запаведзь не “не крадзі” ці “не пралюбадзейнічай” – гэта ў апошнюю чаргу, – а сувязь з Богам, якая выяўляецца ў словах “палюбі Госпада”. Калі ты любіш Бога, маеш здаровую і жывую любоў да Яго, тое усё іншае прыходзіць само сабой. А ў адваротным выпадку ты можаш рабіць усе іншыя рэчы без таго, каб мець і паглыбляць адносіны з Богам.

Wednesday, May 11, 2011

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі: Тлумачэньне малітвы “Ойча наш…”

У гэтай невялікай кніжачцы даецца вельмі важнае для хрысьціяніна тлумачэньне малітвы Гасподняй — той малітвы, якой Гасподзь наказваў Сваім вучням зьвяртацца да Нябеснага Айца. Не усе вернікі досыць добра разумеюць яе сэнс. Шматлікія сьвятыя айцы тлумачылі гэту галоўную новазапаветную малітву. Тлумачэньне сьвяціцеля Мікалая Сэрбскага — адно зь лепшых і найболей набліжана да сучаснага чытача. Рэкамэндуецца як для тых, хто нядаўна прыйшоў да веры, так і для тых, хто даўно вызнае Праваслаўе.
Ойча наш…
Калі нябёсы грамыхаюць, а акіяны равуць, яны клічуць Цябе: Гасподзь Саваоф наш, Уладыка сілаў нябесных!
Калі падаюць зоркі, і зь зямлі вырываецца полымя, яны кажуць Табе: Творца наш!
Калі вясной кветкі раскрываюць бутоны, а жаваранкі зьбіраюць сухія травінкі, каб пабудаваць гняздо для сваіх птушанят, яны сьпяваюць Табе: Гасподзь наш!
А калі я ўздымаю вочы да пасада Твайго, то шапчу Табе: Ойча наш!
Быў час, доўгі і жахлівы час, калі і людзі называлі Цябе: Гасподзь Саваоф, альбо Творца, альбо Спадар. Да, тады чалавек адчуў, што ён ёсьць толькі тварэньне сярод тварэньняў. Але зараз, дзякуючы Твайму Адзінароднаму і Вялікаму Сыну, мы вывучылі Твае сапраўднае імя. Таму і я, разам зь Ісусам Хрыстом, рашаюся клікаць Цябе: Ойча!
Калі я клічу Цябе: Уладыка, я ў страху падаю ніц прад Табой, як слуга ў натоўпе слуг.
Калі я клічу Цябе: Творца, як аддаляюся ад Цябе, як ноч аддзяляецца ад дня альбо як ліст адрываецца ад дрэва.
Калі я гляну на Цябе і прамоўлю Табе: Спадар, то я – як камень сярод каменьня альбо вярблюд сярод вярблюдаў.
Але калі я адчыню вусны і прашапчу: Ойча, месца страху зойме любоў, зямля быццам зробіцца бліжэй да неба, і я пайду гуляць з Табой, як зь сябрам, па саду гэтага сьвету і разьдзялю славу Тваю, Тваю сілу, Твае пакуты.
Ойча наш! Ты Ойча для нас усіх, і я прынізіў бы і Цябе, і сябе, калі б назваў Цябе: Ойча мой!

Sunday, May 8, 2011

НЯДЗЕЛЯ ЖАНЧЫН–МІРАНОСІЦ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня мы сьвяткуем як бы сьвята пэўнасьці. У Крыжа Госпада стаяла Боская Маці і апостал Ян; усе іншыя вучні уцяклі. Але наводдаль ад Крыжа стаялі жанчыныміраносіцы, тыя, якія ішлі за Ім на працягу усяго Ягонага служэньня. І калі памёр Гасподзь, два чалавека, пры жыцьці Яго не якія сьмелі заявіць, што яны Яго вучні, знайшлі ў сабе мужнасьць, якой тады не мелі апосталы, пайшлі да Пілят прасіць цела Ісуса, і пахавалі Яго. Гэта былі Іосіф Арымафэйскій і Нікадзім, які таемна да Яго уначы прыходзіў.

Friday, May 6, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ ВЕЛІКАМУЧАНІКУ ГЕОРГІЮ ПЕРАМОЖЦУ

Кандак 1
Абранаму ваяводзе і пераможцу Георгію складзем праслаўленьне, як малітоўніку нашаму і хуткаму памагатаму: Ты ж, сьвяты велікамучанік, як маючы адвагу прад Госпадам, ад усялякіх бед нас вызвалі, ды засьпяваем табе: Радуйся, Георгій, вялікі пераможца.
Ікас 1
Ангелаў Творца і ўсяго стварэньня стваральнік, паказаў цябе Царкве Сваёй веры абаронцам, і за веру непераможнага пакутніка, заклікае нас, за подзьвігі пакуты тваёй праслаўляць цябе, сьвяты Георгій, так:
Радуйся, да канца Ісуса Сына Боскага палюбіўшы; радуйся, за імя Ягонае зь любоўю душу сваю паклаўшы.
Радуйся, спавядальнік ад Бога пакліканы; радуйся, падзьвіжнік Боскай міласьцю праслаўлены.
Радуйся, анёлаў сужыцель; радуйся, роўны прарокам у славе.
Радуйся, Георгій, вялікі пераможца.

Wednesday, May 4, 2011

СЛОВА I НА ПАСХУ. СЬВЯЦІЦЕЛЬ ЛЕЎ ВЯЛІКІ (V ст.)

1. Умілаваныя, у апошняй пропаведзі, наколькі магу судзіць, я належным чынам пераканаў вас удзельнічаць у крыжы Хрыстовым, каб само жыцьцё вернікаў мела ў сабе велікодную таямніцу і услаўлялася норавамі тое, што шануецца на сьвяце. А наколькі гэта карысна, вы выпрабавалі самі і дзякуючы свайму самаахвяраваньню пазналі, якую карысьць дастаўляюць душы і целу працяглыя пасты, частыя малітвы і шчодрыя міласьціны. Сапраўды, няма, мабыць, нікога, хто не атрымаў бы карысьць ад гэтага практыкаваньня і не набыў бы ў глыбіні сваёй душы нешта такое, пра што ён па праве мог бы пацешыцца. Але гэты здабытак варта захоўваць з пільнай строгасьцю, каб з—за паслабленьні нашых прац нянавісьць сатаны не выкрала тое, што даравала Боская мілата, і не прывяла да бязьдзейнасьці.

Tuesday, May 3, 2011

“СТАЎРОАНАСТАСІМА” – КРЫЖАЎВАСКРЭСНЫЕ СЛОВЫ. АБ УВАСКРЭСЕНЬНІ

Звышгодны Сімяён Новы Багаслоў
Браты і айцы, прыйшоў Вялікдзень, радасны дзень Уваскрэсеньня Хрыстова, чыньнік усякай радасьці і весялосьці, якія перажываюцца або адзін раз у год, або кожны дзень і увесь час – тымі, хто спасьцігае таямнічы сэнс сьвята. Радасьць і весялосьць прыйшлі і напоўнілі нашы сэрцы, вызваляючы ад прац годнага посту, удасканальваючы і суцяшаючы нашы душы.
Падзякуем жа Госпаду, Які вывеў нас зь мора посту і правёў з радасьцю да прыстані Свайго уваскрэсеньня.
Давайце досьледны, у чым складаецца таямніца уваскрэсеньня Хрыста і Бога нашага, якое зьдзяйсьняецца неспасьціжным чынам з тымі, хто гэтага жадае, як Хрыстос хаваецца ў нас, як у труне, і як злучаецца зь нашымі душамі і уваскрасае, уваскрасаючы і нас.

СЛОВА НА СЬВЯТУЮ І ВЫРАТАВАЛЬНУЮ ПАСХУ

Сьвяціцель Рыгор Ніскі
Праўдзівы супакой суботы, які атрымаў Боскае дабраслаўленьне, якім Гасподзь спачыў ад спраў Сваіх, для выратаваньня сьвету суботніх скасаваньнем дзейнасьці сьмерці, ужо канчаецца, выявіўшы асаблівую мілату і позіркам, і слыху, і сэрцу пасрэдніцтвам усяго таго, што пры зьдзяйсьненьні сьвята мы бачылі і чулі, ад чаго атрымалі сардэчную радасьць. Бо тое, што бачылі мы вачамі, было сьвятло, сьвяціўшы нам у ночы палымяным воблакам ад лямпад; слова, у працяг гэтай ночы апавяшчаючы слых псальмамі, і сьпевамі, і песьнямі духоўнымі і уліваючы ў душу праз слых як бы нейкі струмень радасьці, напаўняла нас добрымі надзеямі; а сэрца, радасна суцяшаючыся тым, што мы чулі і бачылі, захоўвала ў сабе невымоўную асалоду. Бачнае скіроўвала яго да нябачнага, так што дабрадзейства гэтага спачынку, умацоўваючы невымоўную надзею на тое, што прыгатавана нам, служыць выявай тых выгод, якія “ня бачыла таго вока і ня чула вуха, і ня ўзыходзіла тое ў сэрца чалавека” (1 Кар 2:9).