Saturday, October 31, 2009

Змагар за незалежнасьць Белаурсі сьвятамучанік Гэоргі Бортнік


Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечак.

Евангельля паводле Яна, 10:11

Ад пачатку свайго існаваньня Маскоўшчына зрабіла ўсё маг­чы­мае, каб “прыватызаваць” праваслаўя ды прышчапіць па­ня­во­ле­ным народам імпэрыі думку: “Праваслаўныя сьвя­та­ры – непахісныя абаронцы і патрыёты Расеі.” Але гісторыя Бе­ла­ру­сі, як і гісторыя іншых краінаў з пануючым праваслаўным ве­ра­выз­на­нь­ням (Украіна, Грузія, Малдова і г.д.), ведае сотні вы­пад­каў адданага змаганьня праваслаўных сьвятароў за Во­лю сваіх народаў. Адзін зь іх – сьвятамучанік Гэоргі Бортнік.

Гэоргі быў сынам беларускага праваслаўнага сьвятара-пат­ры­ё­та Венэдыкта Бортніка, што служыў і жыў у вёсцы Забор’е ця­пе­раш­ня­га Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, ад юнацкіх гадоў меў нязломныя нацыяналістычныя перакананьня, разумеючы: Галоўны вораг беларускага народу – расейскі імпэрыялізм.

У часе ІІ сусьветанай вайны Гэоргі Бортнік бярэ актыўны ўдзел у змаганьні з расейска-маскальскімі акупантамі. Ён ра­зу­мее – перамагчы ворага магчыма толькі са збро­яй у руках, а на той час толькі Няметчына бы­ла згодна даць беларусам зброю дзеля ба­ра­ць­бы зь маскоўска-ра­сей­с­кі­мі акупантамі. Бор­т­нік уступае ў шэрагі беларускай паліцыі, а ў 1943 г. – у Саюз Бе­ла­рус­кай Моладзі і робіцца ад­ным зь актывістаў арганізацыі. Як беларускі вай­с­ко­вец прымае ўдзел ва ўзброянай барацьбе зь дэвэрсійнымі групамі НКВД, маскоўска-ра­сей­с­кім ка­му­ніс­тыч­ным падпольлям. У 1944 г. Гэ­ор­гі Бортнік ус­ту­пае да шэрагаў Беларускай Кра­ё­вай Аба­ро­ны і прымае чынны ўдзел у аба­ро­не Беларусі ад мас­коў­с­ка­га акупацыйнага вой­с­ка летам 1944 г.

Пасьля адступленьня нямецкіх войскаў, Гэ­ор­гі апынаецца ў Няметчыне і ўступае ў Бэр­лін­с­кую падафіцэрскую школу БКА і, адначасна, ро­біц­ца сябрам падпольнай Беларускай Не­за­леж­ніц­кай Партыі. У пачатку 1945 г. ён выдатна за­кон­чыў падафіцэрскую школу ў Баварыі й з кра­са­ві­ка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна дывізіі СС “Беларусь”.

Няметчына капітулюе, але барацьба за не­за­леж­насьць Беларусі працягваецца. Ад лета 1944 г. у Беларусі дзейнічае нацыянальная партызанка “Чорнага Ката” пад кіраўніцтвам Міхала Ві­туш­кі, што стваралася з беларускіх патрыётаў і тэхнічнай дапамогай СД і Абвэру яшчэ ад вяс­ны 1943 г.

З траўня 1945 г. Бортнік перабываў у амэрыканскім палоне і мае ўсе магчымасьці застацца на За­хадзе, але малады беларускі афіцэр пастанаўляе павярнуцца на Бацькаўшчыну дзеля ўдзелу ў ба­ра­ць­бе за незалежнасьць Беларусі. Ён заагітоўвае да ўступленьня ў БНП яшчэ чацьвярых ма­ла­дых беларускіх вайскоўцаў і ў сьнежні 1945 г., разам зь арганізаванай ім групай, вяр­та­ец­ца ў Беларусь.

Пакуль нам невядома – ці меў ён перамовы зь нейкімі прад­с­таў­ні­ка­мі Міхала Вітушкі, што заставаліся ў Заходняй зо­не аку­па­цыі Няметчыны альбо дзейнічаў самастойна. Вя­до­ма толькі: Гэ­ор­гі неаднойчы сустракаўся зь архіяпіскапам Пін­с­кім Аляк­сан­д­рам (Іназемцавым), ад якога бярэ даб­рас­лаў­ле­нь­ня на вяр­та­нь­ня ў Беларусь і прыняцьця сьвятарскае год­на­сь­ці. А са­вец­кая агентура лічыла архіяпіскапа Аляк­сан­д­ра адной зь найбольш “небясьпечных” постацяў Беларускага і Ўкра­ін­с­ка­га праваслаўя, ад­ным зь духоўных натхняльнікаў ўзброенай вызваленчае барацьбы бе­ла­рус­ка­га й украінскага народаў. Па мер­ка­ва­нь­ню беларускае эміг­ра­цыі, менавіта МГБ ар­га­ні­за­ва­ла забойства ўладыкі ў Мюнхене (люты 1948 г.).

Ад канца 1945 г. падпольная група Гэоргія Бортніка дзей­ні­чае ў Беларусі. Яны зьбіраюць зброю, агітуюць людзей, спра­бу­юць налагодзіць сувязі зь іншымі падпольнымі і пар­ты­зан­с­кі­мі групамі ў тагачасным Пліскім раёне Полацкай воб­ла­сь­ці.

У 1947 г. Гэоргі ўступае да Жыровіцкае праваслаўнае сэ­мі­на­рыі. На той час у Жы­ро­ві­чах перабывае, пад выглядам звы­чай­на­га ераманаха РПЦ, пад­по­ль­ны япіскап Наваградскі БАПЦ Гэр­ман, які ад лета 1944 г. зьяўляўся духоўнікам Беларускага суп­ра­ці­ву М. Вітушкі і, адначасна, выконваў абавязкі сувязьнага бе­ла­рус­ка­га падпольля. У Жы­ро­ві­цах ствараецца пад­по­ль­ная беларуская група “Чорнага Ка­та”, у якую ўваходзяць ня то­ль­кі сьвя­та­ры і сэмінарысты, а і сьвецкія асобы. Ад­ным зь сяброў групы зьяў­ляў­ся і Гэ­ор­гі Бортнік. Група дзейнічае у шчы­ль­ным кантакце з галёўным штабам і аса­біс­та М. Ві­туш­кай. Фармальная пры­на­леж­насьць сьвятароў, сяброў групы, да РПЦ дае маг­чы­масьць езь­дзіць па ўсёй Бе­ла­ру­сі і памежныя раёны Ўкраіны і Ра­сеі. Сэмінарысты, скан­ча­ю­чы на­ву­ча­нь­ня, разьяжаліся дзеля служэньня ў роз­ныя куткі Беларусі і рабіліся прад­с­таў­ні­ка­мі пад­по­ль­най БАПЦ. Фактычна ад­наў­ля­ла­ся падпольная БАПЦ, да якой да­лу­ча­юц­ца і не­ка­то­рыя ўкраінскія сьвя­та­ры са зьнішчанай мас­коў­с­кі­мі акупантамі ЎАПЦ з бе­ла­рус­ка- ук­ра­ін­с­ка­га Палесься. Бе­ла­рус­кія й ук­ра­ін­с­кія правас­лаўныя сьвятары-пат­ры­ё­ты шчыльна кан­так­ту­юць са ўзб­ро­я­ным супрацівам. Яны пера­даюць пар­ты­за­нам прадукты, хаваюць і лекуюць па­ра­не­ных, ар­га­ні­зу­юць супраціў сяля­наў ка­лек­ты­ві­за­цыі, распаўсюджваюць пад­по­ль­ную лі­та­ра­ту­ру ды перапраўляюць да пар­ты­за­наў людзей, за якімі пачынала па­ля­ваць МГБ.

Пасьля заканчэньня сэмінарыі Гэ­ор­гі Бортнік дапамагае ў служэньні свай­му бацьку-сьвятару ў в. Забор’я і, ад­на­час­на, робіцца прадстаўніком бе­ла­рус­ка­га супраціву ў Пліскам раёне По­лат­чы­ны. 7 верасьня 1947 г. ён узяў шлюб зь Леанілай Бортнік, дачкой пса­лом­ш­чы­ка Аляксандра Барадзіна, а неў­за­ба­ве прымае дыяканскія ды сьвя­тар­с­кія сьвя­ча­нь­ня. Як сьвятар у канцы 1947 г. альбо пачатку 1948 г. пры­мае ад япіс­ка­па Гэрмана аба­вяз­кі экзарза пад­по­ль­най БАПЦ у Полацкай воб­ла­сь­ці Беларусі. Займаўся перакладацкай дзейнасьцю дзеля падпольнага “Весьніка БАПЦ”. Заўсёды чы­таў Апос­тал і Эвангельля, пра­маў­ляў казаньня і раз­маў­ляў з парахфіянамі выключна на бе­ла­рус­кай мове.

У тым жа 1947 г. пад­по­ль­ная група а.Гэоргія ўста­леў­вае су­вязь зь яшчэ адной бела­рус­кай пад­по­ль­най групай - “Саю­зам Барацьбы Супраць Каму­нізму” пад кіраўніцтвам Пятра Шып­ко. Апошні гераіч­на гіне ў пэрастрэлцы з гэбіс­та­мі ў 1948 г. і а. Гэоргі ўзначальвае гэту арганізацыю.

Адначасна а. Гэоргі гур­­­туе беларускіх пра­вас­лаў­ных сьвя­та­роў Полатчыны, што за­ха­валі вер­насьць БАПЦ. Не­ка­то­рыя зь іх зна­ходзі­лі­ся ў пад­по­ль­лі, некаторыя – дзеля прык­ры­ць­ця, лічыліся сьвя­та­ра­мі РПЦ. Ён пра­водзіць не­ка­ль­кі падполь­ных сьвя­тар­с­кіх збо­раў Полац­кага экзархату БАПЦ, на якіх сьвятары аб­га­вор­ва­лі так­ты­ку дзейнасьці пад­по­ль­най БАПЦ ды да­па­мо­гу беларускаму ўзброенаму суп­ра­ці­ву. Пад прафэсій­ным кі­раў­ніц­т­вам а. Гэоргія, абод­ве га­лі­ны бе­ла­рус­ка­га суп­ра­ці­ву (падпольна-пар­ты­зан­с­кая сэт­ка Міхала Вішукі і пад­по­ль­ная БАПЦ) на Полатчыне здолелі дзей­ні­чаць узгоднена. Ме­на­ві­та праз сьвя­тар­с­кую сэтку “Саюз Ба­рацьбы Супраць Ка­му­ніз­му” право­дзіў найбольшую час­т­ку дзейнасьці па распаў­сюд­ж­ва­нь­ню лі­та­ра­ту­ры і ўлётак.

Падтрымліваў а. Гэоргі і непасрэд­ную сувязь зь невялікім атрадам беларус­кіх паўстанцаў, што дзейнічаў у Пліскім раёне. Па некаторым дадзеным, ён ня толькі зьяўляўся духаўніком ат­ра­ду, а і перадаваў партызанам зброю, сабраную сябрамі “Саюза Барацьбы Супраць Камуніз­му”, прадукты і мэдыкамэнты.

У траўні 1950 г. а. Бортніка ды некаторых іншых сяброў ягонай падпольнай сэтцы арыштавалі. Больш году іх катавалі маскоўскія акупанты, але яны не здрадзілі барацьбе за сва­бо­ду Белаурсі. Паводле прысуду Ваеннага трыбунала ад 10 жніўня 1951-га а.Гэоргія Бор­т­ні­ка асудзілі “за здраду радзіме” да расстрэлу. Ужо пасьля прысыду маскоўскія каты зьдзя­сь­ні­лі яшчэ адну спробу схіліць беларускага змагара да здрады: Яму прапанавалі зьмя­ніць прысуд на паняволеньня ў лягеры пад умовай пакаяньня і адмовы ад сьвятарства. Але айцец Георгі не здрадзіў Хрыста і Беларусь. Ён быў расстраляны 1 лістапада 1951 го­ду.

У канцы 1951-га арыштуюць і жонку а. Гэоргія - Леанілу, беларускую патрыётку, вы­пус­к­ні­цу Віленскай беларускай гімназіі, сяброўку СБМ. Ня гледзячы на тое, што дома зас­та­лі­ся два маленькіх сына (Лаўр (1948), Алег (1950)), яе асудзілі на 25 гадоў кан­ц­ля­ге­раў.

У пачатку 90-х Леаніла Бортнік спрабавала дамагчыся рэабілітацыі мужа. У красавіку 1991 году зь Віцебскай пракуратуры прыйшоў адказ:

“Вина Бортника подтверждается материалами дела. По приговору Военного трибунала от 10 августа 1951 года был осужден за измену родине к высшей мере наказания — расстрелу. В деле имеются данные, что приговор приведен в исполнение 1 ноября 1951 года. Оснований для постановки вопроса о пересмотре дела и реабилитации Бортника Г. В. не имеется. Ваше заявление оставлено без удовлетворения”.

Але Бог заўсёды дапамагае праўдзе! У лістападзе 2006 г., нягледзячы на вялікія цяжкасьці, па­ба­чы­ла сьвет кніга С. Ярша і С. Горбіка “Беларускі супраціў”, дзе асобныя старонкі былі пры­сь­вя­ча­ны асобе а. Гэоргія Бортніка. Адразу паўтала некалькі ініцыятыўніх групаў пра­вас­лаў­ных беларускіх вернікаў і міранаў розных юрысдыкцыяў, што дамагаліся вызнаньня а. Гэ­ор­гія сьвятамучанікам. Практычна ніводная праваслаўная юрысдыкцыя, апрача РПЦ МП ды яе са­ця­лі­таў, неадмовіла беларусам у праве ўшанаваньня беларускага змагара, а. Гэоргія Бор­т­ні­ка. У кастрычніку 2007 г. беларускім праваслаўным сьвятаром Сяржуком Горбікам былі складзе­ны: адмысловая служба ў гонар сьвятамучаніка Гэоргія (Бортніка) і малебен. Ягоная па­мяць урачыста ўшаноўваецца 1 лістапада 2007 г. ў шматлікіх беларускіх праваслаўных парах­фі­ях, а таксама ўсімі патрыётамі Беларусі.

Вечная памяць і слава героям!

Сьвятар Сяржук Горбік

Friday, October 30, 2009

ПАМЯЦЬ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЛУКІ

(18 кастрычніка)

Сьвяты Апостал і Эвангеліст Лука нарадзіўся ў Антыёхіі. Ягоныя бацькі былі язычнікамі. Зь старажытных апавяданьняў вядома, што ён быў адукаваным чалавекам, па спэцыяльнасьці лекар, яшчэ займаўся жывапісам і някепска ведаў юрыдычныя навукі. Знаходзячыся ў Ерусаліме, ён пачуў казань Госпада Ісуса Хрыста. Ён увераваў у Госпада, зрабіўся Яго пасьлядоўнікам і быў залічаны да ліку сямідзесяці Апосталаў, аб абраньні якіх ён так распавёў у сваім Эвангельлі: “Пасьля гэтага выбраў Гасподзь і іншых вучняў, і паслаў іх па двое перад абліччам Сваім у кожны горад і мясьціну, куды Сам хацеў ісьці, і сказаў ім: жніва многа, а работнікаў мала; дык вось маліце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё. Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярэце ні мяха, ні торбы, ні абутку, і нікога на дарозе ня вітайце. У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: “мір дому гэтаму!” і калі будзе там сын міру, дык спачыне на ім мір ваш; а калі не, дык да вас вернецца; а ў доме тым заставайцеся, ежце і пейце, што ў іх ёсьць: бо працаўнік варты ўзнагароды за працу сваю, не пераходзьце з дому ў дом. І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ежце, што вам дадуць; і ацаляйце ў ім хворых, і кажэце ім: “наблізілася да вас Царства Божае”. А як прыйдзеце ў які горад, і ня прымуць вас, дык, выйшаўшы на вуліцу, скажэце: 11. “і пыл, прыліплы да нас ад вашага горада, абцярушваем вам; аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Царства Божае”. Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе радасьней, чым гораду таму. Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо, калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны, седзячы ў вярэце і ў попеле, пакаяліся; але і Тыру і Сідону радасьней будзе на судзе, чым вам. І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся. Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас цураецца, Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца Таго, хто паслаў Мяне.(Лк. 10:1-16) Яго амаль забіла страта Ісуса Хрыста. Але яму дапамог сам Ісус, які зьявіўся яму ў Кляопі. Пераканаўшыся ў тым, што Ісус Хрыстос уваскрос, сьвяты Лука пасьля ўзьнясеньня Госпада пачаў прапаведаваць Яго дзеля іншых. У Анціёхію часта прыяжджаў Апостал Павал. Сьв. Лука палюбіў гэтага Апостала і разам зь ім наварочваў людзей да веры ў Ісуса Хрыста. Яны неаднаразова наведвалі Малую Азію і Грэцыю, знаходзіліся ў Ерусаліме і Рыме. Сьв. Лука не разлучаўся зь апосталам Паўлам да самай ягонай сьмерці. Гэта апісана ў Дзеях Апосталаў. Каля 90 г. пасьля Нараджэньня Хрыстовага, сьв. Апостал Лука быў ужо старшага веку. Цар Даміцыян чыніў ганеньня на хрысьціян. Сьв. Лука ў сваім Эвангельлі даводзіць, што хрысьціяне не ворагі дзяржаве. Бо, адзначыў ён, сам Пілат, пераканаўся, што Ісус не меў за сабой ніводнай правіны.

Ягонае Эвангельля больш зьмястоўна і дакладней, чым папярэднія. Сам сьв. Лука лічыў сябе найперш гісторыкам. У сваёй працы ён жыцьцё Ісуса Хрыста павязаў з гісторыяй Рымскае імпэрыі і надаў шэраг храналягічна канкрэтных дат. Сьвяты Лука, па просьбе апостала Паўла, напісаў кнігу Дзеяў Сьвятых Апосталаў. У ёй, па словай сьв. Яна Залатавуснага, шмат увагі дадзена апосталу Паўлу, які найбольш зрабіў для пашырэньня веры Хрыстовай. Сьв. апостал лука прапаведаваў веру Хрыста ў Грэцыі. У Салуні ён быў пастаўлены япіскапам г. Македонія. Рукапакладзены ён быў апосталам Паўлам. Сьв. апостал Павал называе яго лекарам, у сваім пасланьні ён піша: “Вітае вас Лукаш, лекар любасны…” (Кал. 4:14). Апостал Лука маляваў абразы. Ім напісаны іконы Боскай Маці, а таксама абразы Сьв. апостала Пятра і Паўла. Адзін зь абразоў напісаны апосталам Лукой быў падараваны патрыярхам Канстантынопалю сьвятой маці нашай Еўфрасіньні Полацкай і захоўваўся ў Полацку.

З пераказаў вядома, што за веру Хрыстову ворагі хрысьціянства павесілі сьвятога апостала Луку на аліўкавым дрэве ў горадзе Ахаі на 84 годзе ягонага жыцьця. Цела яго пры імпэратары Канстантыне ў 390 годзе было перанесена зь Ахаі ў Канстантынопаль, у царкву Пятра і Паўла разам зь мошчамі апосталаў Андрэя і Цімафея. Філасторгій сьведчыць, што калі перанасілі мошчы Сьвятога Апостала, да працэсіі далучыўся хворы эўнух Анатоль і дапамог несьці цела сьв. апостала Лукі. У час перанясеньня ён выздаравеў.

Ёсьць сьведчаньні, што сьвяткаваць памяць ап. Лукі пачалі ў IV ст. У V ст. Анатоль Канстантынопальскі і Леў Магістар напісалі песьні ў гонар Эвангеліста Лукі, якія і зараз сьпявае сьв. Царква, услаўляючы сьв. апостала Луку як Эвангеліста, аўтара Дзеяў Апосталаў і як лекара.

На “Хваліце” сьпяваем: “Ты навучыўся, Лука, прыдабрашчасны, больш навуцы лекаваньня душаў, чым целаў, і, натхнёны Божай мудрасьцю, да ўсяго здатным паказаў сябе, лікуючы і душы, і целы. Ты заўсёды заклікаеш людзей да ведаў, узносіш да жаданьня Бога, на неба прыводзіш і маленьні за ўсіх, славячых цябе, узносіш”.

Трапар сьвята

Апостал сьвяты і Эвангеліст Лука, маліся да міласьцівага Бога, каб прабачэньня грахоў падаў Ён душам нашым.


Sunday, October 18, 2009

ЛАЦІНЯНІНУ АЛЬБО АБ ДАДАТКУ Ў СЫМБАЛЕ

Сьв. Марк Эфэскі

Лацінянін: Дзіўлюся, чаму вы нас вінаваціце за дадатак у Сымбале, калі, вось, і Другі Сусьветны Сабор перадаў Сымбаль Веры, цалкам зьмяніўшы Сымбаль Першага Сабора, дадаткамі павялічыўшы, а астатняе растлумачыўшы для большай выразнасьці. Такім чынам, калі захоўваецца неразбуральнасьць догмату, нічога не парушаецца зьменай у словах.

Грэк: З гэтым мы згаджаемся і нам не невядома, што ў стаўленьні слоў Сымбаль Веры Другога Сусьветнага Сабора ў параўнаньні з Сымбалем Першага Сусьветнага Сабора, зьяўляецца зьмененым. Але тое, што дазвалялася зьмяняць тым Айцам, не значыць тым самым, мы кажам, што і табе гэта дазваляецца.

Лацінянін: Чаму жа не?

Грэк: Першым чынам таму, што тыя Айцы – гэта быў Сусьветны Сабор, табе жа гэта – не уласьціва, як бы ты ні ганарыўся папай і яго прыматам. Затым, тады гэта было дазволена, бо датуль не было забароненае (уносіць зьмены ў Сымбаль Веры). Да цябе ж, які адважыўся пасьля забароны зрабіць дадатак, гэта ніяк не адносіцца, апрача толькі аднаго – падлягаць тым праклёнам, якія вымавілі Айцы (на тых, якія адважацца уносіць зьмены ў Сымбаль Веры).

Лацінянін. Але калі жа гэта было забароненае і на якой падставе?

Грэк: Я табе усё дакладна распавяду. Пасьля таго, як Сымбаль Веры быў выкладзены Першым Сусьветным Саборам, шматлікія і розныя выклады веры (г.з. Сымбалі Веры) былі складзеныя рознымі Саборамі з мэтай вылучыць Адзінасутныя. Але яны не былі санкцыянаваныя. Другі Сабор, які таксама быў Сусьветным Саборам, і думку Першага Сабора захаваў і зрабіў свой уласны выклад, менавіта – той, які мы ужываем без дадатку, а вы – з дадаткам; аднак, ні той, ні іншы з гэтых двух Сабораў не занёс рашэньні аб які-небудзь забароне зьмены Сымбаля. Таму–та на Трэцім Сусьветным Саборы быў прынесены Сымбаль Веры, складзены аднадумцамі Несторыя і маючы ў сабе ерэтычнае вучэньне, пры ўжываньні якога (Сымбаля) яны і хрысьціць адважваліся некаторых у Лідзіі. Праслухаўшы яго і судзіўшы, што больш недапушчальна, каб усякі жадаючы зьмяняў Сымбаль, Айцы неадкладна вынесьлі пастанову, каб з тых часоў ніхто не адважваўся зьмяняць веру, выкладзеную Айцамі, гэта значыць Сымбаль Веры. Таму і дабрашчасны Кірыла Александрыйскі, ведаючы пастановы Сабора (бо ён сам быў старшынёй таго вялікага Сабора), у пасланьні да Яна Антыёхійскаму так кажа: "Ніякім выявай мы не дапушчальны парушаць веру, выкладзеную Айцамі нашымі, гэта значыць Сымбаль Веры; ні нам самім, ні іншым мы не дазваляем зьмяняць ніводнага словы яго зьместу, ніводнага нават склада парушыць, памятаючы кажучага: “Не зьмяняй мяжу вечных, якую паклалі Айцы твае”[i], бо гэта не яны казалі, але праз іх казаў Дух Бога і Айца, Які ад Яго зыходзіць, але не чужы ж – Сыну, паводле паняцьця існасьці”[ii]. Ці чуеш, што не толькі думку, але і слова і нават склад ён забараняе зьмяняць і парушаць? – “Не дапушчальны, ні нам самім ні іншым”, кажа ён як бы ад асобы усяго Сабору. І хоць гэта быў Сусьветны Сабор, аднак, яны вынесьлі пастанову аб забароне і вымавілі тыя страшныя пакараньні (парушальнікам Сымбаля). Такім чынам, калі яны не дапушчаюць сабе самім, то як дапусьцяць табе? Гэта жа выяўляецца і на самой справе: бо яны не адважыліся дадаць у Сымбаль слова “Багародзіца”, аб якім і вялася усё змаганьне, але і яны, як і да таго, як і мы дагэтуль, казалі: “Ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы”. Прыведзеныя словы вялікага Кірылы уяўляюць для мяне дакладнае і вельмі відавочнае сьведчаньне яго меркаваньня, якое ён меў адносна боскага Сымбаля і сыходжаньне Сьвятога Духу, бо, з аднаго боку, ён выяўляе жаданьне, каб Сымбаль быў непарушным і ў стаўленьні да слова і склада, і, з іншага боку, багасловіць, што Дух Сьвяты зыходзіць ад Айца, а Сыну – уласьцівы, як адзінасутны з Ім. Ці можа быць што-небудзь больш ясным і больш відавочным, чым гэта? Дзіўна жа, што ён і то і іншае прадставіў у адно, як бы прадбачачы прароцкім духам, што вы, італьянцы, будзеце парушальнікамі і таго і іншага. Так Сьвятыя ведалі і будучыню прадбачыць і будучае зло папярэджваць! Успрыняўшы гэтыя словы, і усе Усходнія япіскапы на тым сышліся і пацалавалі сьвет. Так, прынамсі, яны кажуць праз Феадарыта, пішучага гэта: “Прачытаўшы ў зборы граматы Эгіпцян і дбайна вывучыўшы іх сэнс, мы знайшлі, што яны згодны са словамі пасланьня, пасланага адтуль. Бо яны упрыгожаныя эвангельскай высакароднасьцю (ευαγγελική ευγένεια καλλύνεται): у іх Госпад наш Ісус Хрыстос узьвяшчаецца дасканалым Богам і дасканалым Чалавекам, а аб Духу Сьвятым гаворыцца, што не ад Сына або праз Сына Ён мае быцьцё, але што Ён ад Айца зыходзіць, уласьцівы ж Сыну, як названы адзінасутны з Ім”[iii]. Ці бачыш, як яны разумелі словы: “не чужы Сыну, паводле паняцьця існасьці”? Але і калі Нясторый: казаў у сваім Сымбалі: “Дух Сьвяты не ёсьць Сын, і не праз Сына мае быцьцё”, вялікі той Сабор прыняў сказанае, і нічога не запярэчыў і не ганіў, з чаго вынікае, што яму было заўгодна прыняць гэта, як свой догмат. Бо калі б было інакш, няўжо яны маўчалі б? Такім чынам, ведай, што Трэці Сусьветны Сабор зьяўляецца першым Саборам, які вынес пастанову аб забароне унясеньня зьмен у Сымбаль, і першым зганіўшым ваш догмат, праз то выслоўе Нясторыя, якое прыняў і прызнаў як сваё. Не шукай іншага сабора, які гэта ухваліў: бо гэта цалкам забароненае тым вялікім Саборам, а дазваляючы гэта, зрэшты, ніяк не зьяўляецца Саборам, але – ілжэсаборам.

Але, добра, пойдзем далей! Ды і пасьля таго Сабора, быў сабраны Чацвёрты (Сусьветны) Сабор, які, прачытаўшы спачатку уласную пастанову і абодва Сымбаля, прыняў абодва Сымбаля (Нікейскі і Канстантынопальскі) як бы адзін, і пасьля чытаньня неадкладна пацьвердзіў: “Належыць для поўнага спазнаньня набожнасьці і сьцьвярджэньні – сьвяты гэты і дабрашчасны Боскай мілаты Сымбаль”[iv]. Ці чуеш: “сьвяты Сымбаль”? Такім чынам, абодва Сымбаля – адзін Сымбаль: бо другі утрымлівае ў сабе першы. І трэці Сусьветны Сабор сказаў аб двух Сымбалях, як аб адным. Але паслухай, што ідзе за гэтым: – “Бо ён дасканала вучыць аб Айцы і Сыне і Сьвятым Духу”. Ці чуеш: “ён дасканала вучыць”? Такім чынам, у ім нічога няма недасканалага адносна Сьвятога Духа, і Сымбаль Веры не патрабуе дадатку. Але якім чынам належыць захоўваць гэты Сымбаль, яны кажуць пры канцы: “Такім чынам, праз тыя пастановы і азначэньні, якія нам было заўгодна вынесьці, Сьвяты і Сусьветны гэты Сабор пастанавіў, што нікому не дапускаецца уносіць іншую веру, г.з. пісаць, або складаць, або вучыць, або уносіць. Якія адважыліся ж пісаць, або складаць іншую веру, такіх – калі яны япіскапы або клірыкі, – аднімаць япіскапаў ад япіскапства і клірыкаў ад кліру, – а калі – парафіяне, – аддаваць анафэме іх”. А тое, што тут “верай” завецца Сымбаль Веры, ясна, лічу, для маючых розум; бо Сабор кажа, зусім, не аб пастанове, паколькі і пасьля гэтага былі розныя пастановы. Гэтую жа “веру” робяць “іншы” не толькі шматлікія словы, але і адзін толькі дадатак або выключэньне або зьмена. Бо “пісаць”, “складаць” і “уносіць” відавочна паказваюць на складаньні слоў, а гэта – забараняецца.

Лацінянін: Не, гаворыцца “іншая” вера ў сэнсе “процілеглая” – што утрымлівае чужыя Царкве догматы, бо вера, маючая (у сабе) тлумачэньне і растлумачэньне, зусім не ёсьць “іншая” вера, хоць бы адрозьнівалася (ад асноўнага Сымбаля Веры) адным або шматлікімі словамі.

Грэк: Дзіўлюся, што ты не дасьледуеш сэнсу прыведзеных слоў, але яшчэ больш цягнеш у свой бок тыя (прыведзеныя) выслоўі. Бо, лічыць, што “іншае” азначае тое ж, што і “процілеглае”, – уласьціва мужу не мудраму і не дасьведчанаму ў прыродзе рэчаў вывучыць кожнай рэчы уласьцівае ёй найменьне. Бо, несумнеўна, “іншае” – шырэй, чым – “процілеглае”, і не усё “іншае” у стаўленьні чагосьці ужо тым самым і “процілеглае” яму: напрыклад, чалавек па форме зьяўляецца нечым “іншым”, чым конь, але ніяк не “процілеглым”, бо ў агульным паняцьці існасьці ён яму нічым не процілеглы. Такім чынам, праз “іншую веру” яны не мелі на думцы пазначыць “процілеглую”: ніхто не пазначае вызначанага чалавека агульным тэрмінам “жывая істота”. А што яны пазначаюць словам “іншая”, вынікае з слоў “пісаць” і “складаць”, як гэта было сказанае вышэй. Затым, проста было бы сьмешна, што складаючы процілеглую і ерэтычную веру (г.з. Сымбаль Веры) – калі ён япіскап або клірык, толькі зрынаўся бы, а калі – парафіянін, аддаваўся б анафэме, паколькі аддаюцца анафэме ў роўнай ступені усе ерэтыкі, будзь то япіскап або парафіянін. Але не ерэтыкоў яны мелі на увазе гэтым запалохаць або адхіліць, бо і пасьля гэтага было шмат ерэтыкоў, але Сымбаль ніхто не адважыўся зьмяніць, акрамя вас адных. Такім чынам, забарона датычыцца тэксту, а не толькі сэнсу, як вы лічыце. І, такім чынам (паколькі вы парушылі гэтую забарону), вашы япіскапы і клірыкі ужо – не япіскапы і не клірыкі, быўшы пазбаўлены сану такімі вялікімі і старажытнымі Саборамі, а парафіяне – падлягаюць анафэме і адлучэньню. Гэтымі ж амаль словамі вызначаюць і наступныя Саборы, Пяты і Шосты, і пасьля іх – Сёмы, які і апавясьціў вялікім голасам: “Мы трымаемся законаў Царквы; мы выконваем азначэньні Айцоў; мы дадаючых або адымаючых нешта ад Царквы аддаём анафэме”. І потым: “Калі хто усё паданьне царкоўнае напісанае і не напісанае адкіне, ды будзе анафэма”[v]. Няўжо вы не парушаеце напісанае паданьне Айцоў тым, што уносіце навіну? Як вы не чырванееце, прамаўляючы ў астатнім увесь Сымбаль так, як яго склалі тыя Айцы, а адно адзінае слова устаўляючы ад сябе? Бо дадаваць або адбіраць словы, гэта – справа ерэтыкоў, якія жадаюць дзякуючы гэтаму умацаваць сваю ерась. Няўжо вы паступілі бы так у стаўленьні Эвангельлі або Апостала, або любога з вашых Настаўнікаў? Няўжо вы бы не запатрабавалі пакараньня таго, што адважыўся на гэта, калі бы ён быў схоплены? Нават калі бы і не было такіх пастаноў і страшных пакараньняў і мноства забаронаў, няўжо не сорамна ў чужыя пісаньні, ужо выдадзеныя і пануючыя ва усім сусьвеце, устаўляць свае уласныя словы, і гэтым узбуджаць такую спакусу ў Царкве? Нячулыя і агрубеўшыя вы, “у вас жалезная душа ў сэрца”[vi]: вы пагарджаеце братоў, якія церпяць спакусу і падзеленых з вамі, толькі б вам не адмовіцца ад сваёй волі і навіны! Што яшчэ? – Пасьля Сёмага Сусьветнага Сабора зьбіраецца іншы Сабор зноў, у часе Васіля, імпэратара Рымлян, скліканы Найсьвяцейшым Патрыярхам Фоціем. Гэты Сабор быў названы Восьмым Сусьветным і меў легатаў Яна, дабрашчаснага Папы Старажытнага Рыму, – Паўла і Яўгенія япіскапаў, і Пятра, прэсьвітэра і кардынала. Гэты Сабор санкыянаваў Сёмы (Сусьветны) Сабор, зацьвердзіў дабрашчаснага Фоція на яго пасадзе і дзёрзкасьць маючых з тых часоў казаць гэты дадатак у Сымбале аддаў анафэме. “Калі хто”, кажа ён, “акрамя гэтага сьвятога Сымбаля адважыцца іншы пісаць або Дадаваць або зьмяншаць і дзёрзка адклікацца аб гэтай пастанове, ды будзе асуджаны і вывергнуты з усяго хрысьціянскага сьвету”[vii]. Гэта жа самае датычыцца гэтага дадатку ў Сымбале кажа яшчэ шырэйшае і відавочна і папа Ян у пасланьні да найсьвяцейшага Фоція. Гэты Сабор выдаў таксама каноны, якія знаходзяцца ва усіх зборнікаў канонаў. Такім чынам, не несправядліва мы адлучаем сябе ад вас, якія ні ў што ставіце такіх вялікіх Айцоў і Сусьветныя і шматлікія Саборы.

Лацінянін: Я дагэтуль, сапраўды, яшчэ не чуў нічога падобнага. Дзіўлюся жа зараз, што тыя, якія некалі адважыліся занесьці дадатак (у Сымбаль Веры), нягледзячы на такія забароны, не пасаромеліся таксама прамаўляць яго і перадаць нашчадкам.

Пераклад на беларускую мову па выданьню: Mgr. Louis Petit, Patrologia Orient. Т.17, р.415-421



[i] Высл.12:28.

[ii] Cyrill. Alex. P.G. t. 77, s. 180.

[iii] Маецца на ўвазе наступны твор дбр. Феадарыта: Ар. Mansi. ор. cit. t. V. p. 876.

[iv] Concil. Chalced. sess. quinta. Mansi op. cit. t. VII p. 118. et P.G. t. 102 s. 364.

[v] Чацьвёртае паседжаньне гэтага сабору Mansi t. XII.

[vi] Гамэр. Іліада Х:357

[vii] Mansi. oр. cit. t. XVII, р. 520-521.


Friday, October 16, 2009

СЬВЯТАМУЧАНІК ДЗІЯНІСІЙ АРЭАПАГІТ

Памяць: 4 студзеня (70 ап.), 3 кастрычніка

Сьвятамучанікі Дзіянісій Арэапагіт, япіскап Афінскі, прэсьвітэр Русьцік і дыякан Елеўфэрый забітыя ў Гальскай Лютэцыі (старажытны назоў Парыжу) у 96 годзе (па іншых дадзеных у 110 годзе), падчас ганеньня пры імпэратару Даміцыяне (81 - 96). Сьвяты Дзіянісій жыл у горадзе Афіны. Тамака ж выхоўваўся і атрымаў клясычную элінскую адукацыю. Затым адправіўся ў Эгіпет, дзе ў горадзе Іліаполе вывучаў астраномію. Разам зь сябрам Апалафонам ён быў сьведкай сонечнага зацьменьня ў момант расьпяцьця на Крыжы Госпада Ісуса Хрыста. “Гэта або Бог, Стваральнік усяго сусьвету, пакутаваў, або гэты сьвет бачны канчаецца”, сказаў тады Дзіянісій. У Афінах, куды ён вярнуўся зь Эгіпту, яго абралі сябрам арэапагу (вярхоўнага афінскага суду).

Калі сьвяты апостал Павел прапаведаваў у афінскім арэапагу (Дз. 17:16 - 34), Дзіянісій прыняў гэта выратавальнае дабравесьце і стаў хрысьціянінам. На працягу трох гадоў Дзіянісій быў паплечнікам сьвятога апостала Паўла ў пропаведзі Слова Боскага. Пасьля апостал Павел паставіў яго япіскапам горада Афін. У 57 годзе сьвяты Дзіянісій прысутнічаў пры пахаваньні Усясьвятой Багародзіцы.

Яшчэ пры жыцьці Маці Боскай Дзіянісій Арэапагіт, адмыслова прыяжджаючы ў Ерусалім зь Афін, каб убачыць Багародзіцу, пісаў свайму настаўніку апосталу Паўлу: “Сьведчуся Богам, што, акрамя Самога Бога, няма нічога ў сусьвеце, у такой меры напоўненага Боскай сілы і мілаты. Ніхто зь людзей не можа спасьцігнуць сваім розумам тое, што я бачыў. Вызнаю прад Богам: калі я Янам, зьзяючым сярод апосталаў, як сонца на небе, быў прыведзены прад твар Усясьвятой Дзевы, я перажыў невымоўнае пачуцьцё. Прад мною забліскала нейкае Боскае зьзяньне. Яно асьвяціла мой дух. Я адчуваў духмянасьць неапісальных водараў і быў поўны такога захапленьня, што ні цела маё нямоглае, ні дух не маглі перанесьці гэтых знакаў і пачаткаў вечнай асалоды і Нябеснай славы. Ад Яе мілаты зьнемаглося маё сэрца, зьнямогся мой дух. Калі бы ў мяне не былі ў памяці твае навучаньні, я бы лічыў Яе праўдзівым Богам. Нельга сабе і прадставіць большай асалоды, чым то, якое я тады адчуў”.

Пасьля спачыну апостала Паўла, жадаючы працягнуць яго справу, сьвяціцель Дзіянісій адправіўся з пропаведзьдзю ў заходнія краіны, разам з прэсьвітэрам Русьцікам і дыяканам Елеўфэрыям. Шматлікіх ён зьвярнуў да Хрыста ў Рыме, а затым у Нямеччыне, Іспаніі. У Галіі, падчас перасьледу хрысьціян паганскімі уладамі, усе тры спавяданьніка былі схопленыя і кінутыя ў вязьніцу. Уначы сьвяты Дзіянісій зьдзейсьніў Боскую літургію ў саслужэньні Анёлаў Боскіх. Раніцой мучанікі былі абезгалоўленыя. Сьвяты Дзіянісій узяў сваю галаву, прайшоў зь ёй да храма і толькі тамака упаў мёртвы. Набожная жанчына Катула пахавала рэшткі мучаніка.

Вялікае значэньне для Праваслаўнай Царквы маюць тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэаопагіта. Да нашага часу зь іх захаваліся чатыры кнігі: “Аб Нябеснай герархіі”, “Аб царкоўнай герархіі”, “Аб Імёнах Боскіх”, “Аб містычным багаслоўі”, а таксама дзесяць пасланьняў да розных асоб.

Кніга “Аб нябеснай герархіі” напісаная, верагодна, у адной з краін Заходняй Еўропы, дзе прапаведаваў сьвяты Дзіянісій. У ёй выкладаецца хрысьціянскае вучэньне аб сьвеце анёльскім. Анёльская (або нябесная) герархія складаецца зь дзевяці анёльскіх чыноў: Сэрафімы, Хэрувімы, Пасады, Панаваньні, Сілы, Улады, Пачаткі, Архангелы, Анёлы.

Мэта Богазаснаванай анёльскай герархіі узыходжаньне да Богападабенства праз ачышчэньне, асьвету і удасканаленьне. Вышэйшыя абліччы становяцца носьбітамі і крыніцамі Боскага Сьвятла і Боскага жыцьця для абліччаў падпарадкаваных. Не толькі разумныя, бесьцялесныя сілы уключаныя ў сьвятланосныя духоўныя герархіі, але і род чалавечы, адноўлены і асьвячаемы ў Царкве Хрыстовай.

Кніга сьвяціцеля Дзіянісія “Аб царкоўнай герархіі" зьяўляецца працягам яго кнігі “Аб нябеснай герархіі”. Царква Хрыстова ў яе сусьветным служэньні трымаецца, як і анёльскія абліччы, на Богазаснаваным сьвятакіраўніцтве .

У сьвеце зямным, да дзяцей царкоўных, Боская мілата сыходзіць прыкравенна у сьвятых царкоўных таямніцах, духоўных па істоце, але пачуцьцёвых па выяве. Толькі нешматлікія сьвятыя падзьвіжнікі станавіліся бачыўшымі зямнымі вачамі вогневобрасную прыроду Сьвятых Таямніц Боскіх. Але па-за царкоўнымі таемніцамі, па-за Хростам і Еўхарыстыяй, няма для чалавека сьвятланоснай ратавальнай дабрыні Боскай, няма Богапазнаньня, няма абагаўленьня.

Кніга “Аб імёнах Боскіх” выкладае шляхі Богапазнаньня праз Лесьвіцу Боскіх імёнаў.

Кніга сьвяціцеля Дзіянісія “Аб містычным Багаслоўі” таксама выкладае вучэньне аб Богапазнаньні. Багаслоўе Праваслаўнай Царквы усё заснавана на дасьведчаным Богапазнаньні. Каб спазнаць Бога трэба да Яго наблізіцца, дасягнуць стану Богазносінаў і абагаўленьня. Гэта больш усяго дасягаецца малітвай. Не таму, што малітвай мы набліжаем да сабе Неспасьціжнага Бога, але таму, што чыстая сардэчная малітва нас набліжае да Бога.

Тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта (іх завуць “Арэапагітыкі”) маюць выключнае значэньне ў Багаслоўі Праваслаўнай Царквы. На працягу амаль чатырох стагодзьдзяў, да пачатку VI стагодзьдзя, тварэньні сьвятога айца захоўваліся толькі ў таемным паданьні, пераважна багасловамі Александрыйскай Царквы. Яны былі вядомыя Клемэнту Александрыйскаму, Арыгэну, Дзіянісію Вялікаму, пераемна узначальваўчым вучэльня пакліканых у Александрыі, і сьвятому Рыгору Багаслову. Сьвяты Дзіянісій Александрыйскі пісаў сьвяціцелю Рыгору Багаслову тлумачэньня на “Арэапагітыкі”. Агульнацаркоўнае прызнаньне тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта атрымалі ў VI VII ст.ст. Адмысловую вядомасьць маюць камэнтары да іх, напісаныя звышгодным Максымам Спавяданьнікам (+ 662).

У Кіеўскай Праваслаўнай Царкве вучэньне сьвятога Дзіянісія аб духоўных сьвятакіраўніцтвах і абагаўленьні чалавечай прыроды было вядома спачатку па “Багаслоўю” звышгоднага Яна Дамаскіна. Першы славянскі пераклад саміх “Арэапагітык” быў зроблены на Афоне каля. 1371 гаду манахам Ісаей. Сьпісы яго былі шырока распаўсюджаныя ў Кіеўскай Русі (сучаснай Украіне і Беларусі). Шматлікія зь іх дагэтуль берагуцца ў кнігасховішчах Украіны, Беларусі і Расеі у тым ліку пэргамэнтны рукапіс “Тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта”, якая належала сьвяціцелю Кіпрыяну, мітрапаліту Кіеўскаму (+ 1406) і напісана яго рукой.

Трапар Дзіянісію Арэапагіту, яп. Афінскаму

Набожнасьці навучыўшыся і цьвярозасьці ва ўсім, / добрым сумленьнем сьвятапрыгожа апрануўся, / веды атрымаў ад сасуду абранага невымоўна / і веру захаваў, добрае жыцьцё зьдзейсьніў ты, / сьвятамучанік Дзіянісій, / цяпер каля пасаду сьвятога малі Хрыста Бога, / каб выратавацца душам нашым.


РАЗУМЕНЬНЕ СЬВЯТА ПОКРЫВЫ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Сьвятамучанік Васілій,(Ліпкіўскій)

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны

Гэта вялікае сьвята – Покрыва Боскай Маці, якое мы сёньня сьвяткуем, усталявана ў Канстантынопалі на ўспамін досыць нявыбітной падзеі: Калі адзін раз Канстантынопалю пагражала небясьпека ад ворагаў, жыхары Канстантынопаля сабраліся ў царкву Багародзіцы, т.зв. Валахнскую, памаліцца, і вось сьвяты Андрэй, які знаходзіўся тады ў царкве зь сваім вучням Епіфанам, пабачылі ў царкоўнае бані дзівоснае бачаньне: наперадзе стаяла Ўсясьвятая Багародзіца, што трымала на руках сваіх амафор (гэта вопратка япіскапаў, што апранаецца на плечы і азначае служэньне людзям), пакрывала ім людзей, якія маліліся, Сама шчыра малілася за людзей, а побач зь Ёй стаялі і маліліся апосталы, прарокі, мучанікі і ўсе сьвятыя. Гэтае дзівоснае бачаньне падтрымала і суцешыла людзей, а Госпад дапамог ім прагнаць ворагаў.

Падзея гэта досыць нявыбітная, я так казаў, бо ў працягу гісторыі шмат разоў і ў зямлі грэцкае, і ў расейскае, і ў іншых краях, і нават у нас ва Ўкраіне, напрыклад у Пачаеўскае Лаўре, цудоўная ахова Ўсясьвятой Багародзіцы відавочна выратоўвала ад ворагаў. Таму і ў самім Канстантынопалі, дзе гэта дзівосна адбылося, яно зусім не сьвяткавалася. Але, вось у нас на Ўкраіне, Покрыва – гэта вялікае сьвята, вельмі багата храмаў у нас пабудавана ў гонар Покрывы Боскай Маці. У самім асяродку Ўкраінскага казацтва, у Запарожскае Січы, была пабудавана царква ў імя Покрыва Божай Маці. Зразумела, што ўкраінцы сьвяткуюць у гэтае сьвята не гістарычную дапамогу Боскай Маці Канстантынопалю, а сьвяткуюць нешта іншае, значна больш роднае і вартае для душы хрысьціяніна, больш агульнае, духоўнае.

Гэтым сьвятам украінцы наогул адзначаюць веру праваслаўнага хрысьціяніна ў нябесную абарону Божай Маці, у яе Покрыву ўсяго хрысьціянскага сьвету сваёй мацярынскае турботай. Покрыва Божай Маці – гэта ёсьць як бы адзнака прагненьня нашага зямного жыцьця да зьяднаньня зь нябёсным, з Божай Маці і ўсімі сьвятымі, гэта ёсьць ўздым нашага марнага, нікчэмнага жыцьця да вартасьці вечнага, гэта ёсьць наша вера ў нябесную абарону, у нябеснае кіраўніцтва ўсім, што адбываецца ў нашым зямным жыцьці і маленьне аб гэтай абароне і кіраўніцтве…

На сваіх руках Усясьвятая Багародзіца трымала амафор, якім пакрывала людзей. Амафор, значыцца па нашаму наплечнік, гэта ёсьць такі ўбор, падобны да шырокага доўгага ручніку, які накладаюць япіскапу на плечы ў часы богаслужбы. Амафор – гэта адзнака пастырскага служэньня людзям. Хрыстос называе сябе добрым пастырам, які вельмі турбуецца аб сваіх авечках – бярэ на ўласныя плечы і нясе тых авечак да статку, якія адбіліся альбо заблукалі, альбо адышлі (Лк. 15:5). Таксама і Хрыстос усіх людзей свайго статку – царквы, як сваіх авечак, якія заблукалі альбо стаміліся, нясе на плечах Сваёй сусьветнай турботы да іх выратаваньня і нябеснага царства, і гэтым амафорам – наплечнікам у япіскапаў, які ў часе богаслужбы ўяўляюць сабой вечнага Архірэя – Хрыста, адзначаецца вечная турбота Хрыста аб выратаваньні кожнае душы і ўсяго сьвету.

Хрыстос, як першы і вечны Першасьвятар, ёсьць першы слуга выратаваньню людзей, які сам сказаў аб Сябе: “Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.” (Мк., 10:45) Вось гэты свой амафор, значыцца турботу аб выратаваньні людзей, Хрыстос пераклаў і на сваіх найблізкіх слуг: апосталаў, сьвяціцеляў, мучанікаў і ўсіх сьвятых, а прад усім на сваю Ўсячыстую Маці. Вось гэта служэньне Божай Маці выратаваньню людзей, яе Покрыву ўсяго хрысьціянскага сьвету сваім нябесным амафорам, мы сьвяткуем у гэта сьвята Покрывы. На боскіх плячах Хрыста Выратавальніка цяжкім амафорам павісьлі ўсе людзі, усе народы, усе Ягоныя цэрквы; усім Ён служыць, усіх выратоўвае, выратоўвае тых, якія заблукалі, стаміліся, выносіць да Свайго нябеснага царства.

Такім чынам, гэты свой амафор, гэтыю долю служэньня ўсім цэрквам, усім людзям, каб іх вызваляць ад бяды і прыгод, Хрыстос паклаў і на Сваю Ўсячыстую Маці, якая ёсьць выратаваньнем і дапамогай непахіснай для ўсіх нас, для ўсяго сьвету хрысьціянскага. Цяжкім амафорам павісьлі на яе руках усе нашы беды і скрухі, – усе мы грэшныя, беспарадныя, – і Яна, як той “вытканы хітон”, пляце свае малітвы і ўсе апосталы, прарокі і ўсе сьвятыя, таксама як амафорам, абцяжараны заступніцтвам за нас…

Вось гэтай верай ва сусьветны нябесны амафор, у гэтае заступніцтва Божай Маці і ўсіх сьвятых, заўсёды пранятыя былі і ўкраінцы, – пад гэты амафор прыхіляліся, але з гэтым нябесным амафорам прагнулі спалучыць і ўласны зямны амафор – сваё служэньне вызваленьню і палягчэньню жыцьця свайго народу. Паглядзіце на старажытны абраз Запарожскае Божае Маці. Як і зь якім пачуцьцём глядзелі на Ўсясьвятую Дзеву Марыю зь амафорам на руках Запарожцы – старшына з шаблямі за поясам! Якая ў іх вачах гатоўнасьць і самім паслужыць для свайго народу, – узяць на сябе хоць частку, хоць кончык таго нябеснага амафору, каб па яму дабрацца да неба праз палёгку скрухі і бяды свайго абражанага, паняволенага народу, і гэтым чынам зьяднацца зь небам!

За край гэтага нябеснага амафору павінны брацца і ўсе мы, на сябе яго накладаць палягчэньнем цяжару жыцьця адзін аднаго, як да гэтага заклікаў нас і апостал Павал: “Дзін аднаго цяжар насіце і выконвайце закон Хрыстовы”. У гэтым і ўсё заданьне царквы і царкоўнага жыцьця, каб амафор служэньня адзін аднаму, на выратаваньня сьвету і палягчэньня гэтага жыцьця, па часткам разабралі, паклалі на свае плечы і ўсе верныя, і зьяднаньнем гэтага зь нябесным амафорам надаць яму вагу вечнасьці і магутнасьці…

Гэтую вялікую ідэю – аб’яднаньня небе зь зямлёй пад адным сусьветным амафорам братэрскага яднаньня і служэньня адзін аднаму і выратаваньне сьвету – засланіла зямная звычка да панаваньня, прагі да зямной велічнасьці, якая прайшла і ў царкоўнае жыцьцё і захапіла найбольш яго кіраўнікоў. Вось, адзнакай гэтага панаваньня ў царкве і велічнасьці зрабіўся і амафор кіраўнікоў царквы. Бо што ўляўляе зь сябе цяпер афафор на плячох архірэяў? Гэта не столькі адзнака служэньня царкве япіскапа, колькі сымбаль панаваньня над ёй, кіраўніцтва ў ёй.

І накладаецца амафор цяпер у япіскапа па-над царскай вопраткі сакасу, якую насілі візантыйскія цары, а потым далі права апранаць яе і патрыярхам, а неўзабаве і ўсім япіскапам, калі яны зрабіліся іх уплывовымі сябрамі ўраду. У сувязі з гэтым і самому амафору япіскапа надалі выгляд шыкоўнае стужкі, якую апраналі значныя царскія ўраднікі на ўрачыстых імпрэзах (вялікі амафор). І вось выява найбольшага цяжару Хрыстовага і Божай Маці ў турбоце аб выратаваньні сьвету, адзнака братэрскага служэньня людзям – амафор, зрабіўся ў сучасных япіскапаў адзнакай панаваньня ў царкве і паслуг ад людзей.

Браты! Наша Ўкраінская Праваслаўная Царква, народна–саборнакіруемая, зьнішчыла ў сябе япіскапскае панаваньне над царквой, – вызнала япіскапаў толькі як першых слуг сваіх, па слову Хрыстоваму, і павярнула япіскапскаму амафору ў сябе тое вызначэньне, якое ён меў яшчэ ў царкве першых стагодзьдзяў, калі ён апранаўся не на царскі сакас, а на прэсьвітэрскія рызы, што вызначалі “тканы хітон” Хрыста. Такім чынам, амафору сваіх япіскапаў наша царква павярнула першапачатковае вызначэньне – служэньне іх не таму, ці іншаму ўраду, а царкве, значыцца свайму роднаму народу і яднаньні зь вечным Першасьвятаром – Хрыстом.

Але і ўвесь наш украінскі народ, які складае родную царкву, прыняўшы прынцып ўсенароднага саборнага кіраваньня, узяў на сябе значную частку царкоўнага амафору, значыцца цяжару служэньня, згодна Запаветам Хрыста, выратаваньню і палягчэньню жыцьця нашага народу, мусіць яднацца зь нябесным амафорам, які на руках Усясьвятой Дзевы Багародзіцы, сьвятых апосталаў і ўсіх сьвятых, які ёсьць ў іх адзнакай служэньня ўсім цэрквам і народам, усяму сьвету, і як такі накладаецца на плечы вечнага Першасьвятара Хрыста, што ёсьць Агнец Боскі, што ўзяў на Сябе грахі сусьвету.

Вось, браты, якое вялікае значэньне ўкладае наша царква ў гэтае сьвята Покрывы Ўсясьвятой Багародзіцы. Тут надаецца вялікая вартасьць, як заступніцтву Ўсясьвятой Багародзіцы і ўсіх сьвятых за нас, так і пэўны адказ з боку царквы Хрыстовай, значыцца ўсёй грамады верных – адказ сваёй працай, сапраўдным братэрствам, узаемнай дапамогай ў палягчэньні жыцьця, у прагненьні да выратаваньня, да яднаньня зь небам.

Наша Ўкраінская Праваслаўная Царква дала ўжо такі адказ – узьяднала свой братэрскі амафор зь амафорам Усясьвятой Дзевы тым, што менавіта на гэта сьвята Покрывы Багародзіцы ўтварыла свой Першы Ўсеўкраінскі Сабор, 1921 г., і вызвалілася з-пад улады маскоўскае царквы, каб жыць сваім вольным жыцьцём, – непасрэдна яднацца зь нябесным заступніцтвам Божай Маці.

Але багата, браты, яшчэ трэба нам перамагчы перашкод на шляху нашага вызваленьня і вольнага жыцьця; багата яшчэ перацярпець ад наогул варожых адносін да нашае царквы, нават з боку іншых цэркваў. Будзем жа маліць Усясьвятую Багародзіцу і ўсіх сьвятых – сваім нябесным амафорам пакрыць нас і дапамагчы ў гэтай барацьбе і цярпеньні. Але найбольш перашкод да вызваленьня нашай царквы, да яднаньня яе зь нябесным амафорам, уяўляе не што іншае, як наша ўласная кволасьць, недасьведчанасьць, наша абыякавасьць, разьяднанасьць, здрадлівасьць і ўсе тыя сумныя наступствы нашага векавога зьняволеньня, якія трымаюць нас, быццам закаваных у кайданы…

Вызваліцеся, яднайцеся, заклікаў калісьці наш народ яшчэ Тарас Шаўчэнка. Але вызваліцеся самім, разарваць гэтыя кайданы на саміх сябе – гэта перабольшвае нашы сілы… О, Усячыстая Дзева Багародзіца! Дапамажы ж нам вызваліць царкву і народ наш ад усіх бед і нападаў, і самім вызваліцца ад уласнае няволі і нямогласьці годным Тваім амафорам! Амін!


Wednesday, October 14, 2009

НЕКАЛЬКІ ПРАВІЛАЎ НАБОЖНАГА ЖЫЦЬЦЯ


Прымушай сябе ўставаць рана і ў пэўны час. Без асаблівай патрэбы не сьпі больш сямі гадзін. Як толькі ўзьняўся ад сну, адразу ўзьнясі сваю думку да Бога і зрабі на сябе зь набожнасьцю знак крыжу, маючы роздумы аб Укрыжаваным Госпадзе Ісусе Хрысьце, Які для нашага выратаваньня памёр на крыжы. Неадкладна ўстань з пасьцелі, апраніся і не дазваляй сябе доўга лашчыцца на мяккай пасьцелі і заставацца не апранутым. Апранаючыся, памятай, што ты ёсьць у прысутнасьці Госпада Бога і Анёла Ахоўніка, і ўзгадай аб падзеньні Адама, які праз грэх пазбавіў сябе вопраткі невінаватасьці і пакорліва прасі ў Госпада Ісуса мілаты апрануцца ў Яго і так думаць, адчуваць, гаварыць і рабіць, як Ён Сам і думаў, і адчуваў, і гаварыў і рабіў.

Потым адразу, не марудзячы часу, распачні ранішнія малітвы, схіліўшы калені, маліся ціха, уважна, набожна і з глыбокай пакорай, як належыць рабіць прад тварам Усямагутнага; прасі ў Яго веры, надзеі, любові і дабраслаўленьня на справы гэтага дню; прасі сябе моцы да добрага ўспрыняцьця ўсяго таго, што Яму будзе заўгодна ў гэты дзень паслаць альбо дапусьціць, да цярпеньня ўсіх бед, цяжкасьцяў, скрухі, хваляваньня, нападаў, скарбут і хваробы душы і цела, зь цьвёрдасьцю і спакоем ды зь любоўю да Ісуса Хрыста.

Прымі цьвёрды намер усё рабіць для Госпада Бога, усё прымаць зь Яго бацькоўскіх рук і зь асаблівай рашучасьцю выбірай менавіта тое, што добра, альбо ўнікай менавіта таго, што злое; аддавай усяго сябе ў жывую ахвяру Богу, мяркуй так: магчыма гэты дзень ёсьць апошнім днём майго жыцьця, – і ўсё так рабі, як бы ты жадаў рабіць, рыхтуючыся стаць у гэты ж міг на суд Божы.

Дзякуй Госпаду Богу за захаваньне цябе ў папярэднюю ноч, і што ты жывы і не памёр у грахах. Колькі людзей сьмерць мінулай ноччу прадставіла прад страшным судом Госпада.

Таксама падзякаваўшы Богу, што яшчэ ёсьць для цябе час дабрыні і міласэрнасьці, што яшчэ ёсьць час і прылады для пакаяньня і набыцьця неба.

Кожны ранак думай аб сябе, што толькі цяпер пачынаеш і жадаеш быць хрысьціянінам, а час што мінуў, дарэмна загінуў.

Хоць бы чвэрць гадзіны кожны ранак прысьвячай кароткім роздумам аб ісьцінах веры, асабліва аб неасягальнай таямніцы ўвасабленьня Сына Божага, аб Яго другім прыходзе, страшны суд, пакуты і рай.

Пасьля малітвы і роздумаў, калі дазваляе час, то пачытай нейкую духоўную кнігу, напрыклад, сьвяціцеля Кірылы Тураўскага альбо сьвяціцеля Рыгора Паламы і чытай да таго часу, пакуль тваё сэрца не прыйдзе ў міласэрную роспач. Добра абмеркаваўшы адно месца, чытай далей і старана прыслухайся да таго, што Госпад кажа жа твайго сэрца.

Пасьля гэтага займіся сваімі справамі, і ўсе твае заняцьця і справы няхай будуць на славу Боскую – памятай, што Бог паўсюль бачыць цябе, глядзіць на ўсе твае дзеі, заняцьця, думкі, твае задумы і жаданьні, шчодра ўзнагароджвае цябе за ўсе добрыя справы. Не пачынай ніводнай справы, не памаліўшыся Госпаду Богу, бо тое, што мы робім альбо гаворым без малітвы, потым выяўляецца: альбо грахоўным, альбо шкодным і выкрывае нас праз справы невядомым нам чынам. Сам Госпад казаў: без Мяне не можаце нічога тварыць.

У працы тваёй будзь заўсёды вясёлы і спакойны, яе посьпех даручы дабраславеньням Госпада і задавальняйся тым, што ты зрабіў сваю справу.

Выконвай усё цяжкае для цябе як пакараньне за свае грахі – у духу послуху і пакоры; у час працы прамаўляй кароткія малітвы, асабліва малітву Ісусаву, і ўяўляй сябе Ісуса, Які ў поце твару Свайго еў Свой хлеб, працуючы зь Язэпам.

Калі твая праца ідзе пасьпяхова па жаданьню свайго сэрца, то дзякуй Госпаду Богу, калі ж няўдала, то памятай, што гэта дапускае Бог, а Бог робіць усё добра.

Калі ж застаецца час прад абедам, то падумай, як ты выканаў тое, на што адважыўся ранкам, альбо ў часе набожнага чытаньня, альбо ў часе разважаньняў.

У час абеду ўяўляй Айца Нябеснага, Які акрывае Сваю руку, каб нагадаваць цябе, ніколі не адкідай малітвы прад абедам, і ў працягу яго ўяўляй, што Ісус абедае з табой; падзяліся ад свайго стала нейчым і з патрабуючымі. Пасьля стала лічы сябе як бы адным з тых, каго ў ліку пяцідзесяці цудоўна нагадаваў Ісус Хрыстос, і падзякуй Яму ад усяго сэрца і маліся, каб Ён не пазбавіў цябе нябеснай ежы – Слова Свайго і Сьвятых Цела і Крыві Хрыстовых.

Калі жадаеш мірнага жыцьця, то аддай сябе Богу. Пакуль не знойдзеш душэўнага міру, пакуль не супакоісься ў Адзіным Богу, любячы Яго Адзінага. Заўсёды і ва ўсім узгадвай Госпада Бога і Яго сьвятую любоў да нас, грэшных. Ва ўсім намагайся выконваць волю Боскую і дагаджаць толькі Адзінаму Богу.

Не рабі нічога супраць запаветаў Боскіх, не намагайся. Не шукай нічога, апрача Бога, усё рабі і цярпі для Бога.

Не дбай аб тым, каб цябе паважалі і любілі людзі ўсяго гэтага сьвету, а дбай аб тым, каб дагадзіць Госпаду Богу, і каб тваё сумленьне не абвінавачвала цябе ў грахах. Калі ж жадаеш заўсёды памятаваць аб Богу, то цярпі скрухі і беды, што атачылі цябе справядліва.

Старана пільнуй за самім сабой, за пачуцьцямі, думкамі, рухамі сэрца і запаламі; нічога не лічы няважным, калі ідзецца аб тваім вечным выратаваньні. У часе згадак аб Богу, памнажай свае малітвы, каб Госпад успомніў цябе тады, калі забудзеш аб Ім. Ва ўсім няхай будзе настаўнікам тваім Госпад Ісус Хрыстос, гледзячы на Якога вачамі свайго розуму, запытвай самога сябе часьцей: што з гэтым выпадку падумаў бы, казаў бы і рабіў бы Ісус Хрыстос.

Ва ўсім, што толькі бачыш, прывучыся ўспрымаць нешта добрае.

Будзь лагодным, ціхім, пакорлівым, маўчы і цярпі па прыкладу Ісуса. Ён не пакладзе на цябе крыжа, якога ты не здолееш панесьці; Ён Сам дапаможа табе несьці крыж. Не думай, што здолееш набыць нейкую дабрыню без скрухі і хваробы душы. Прасі ў Госпада Бога мілаты, каб магчыма было выконваць Яго найсьвятыя запаветы як найлепш, хоць бы яны здаваліся табе вельмі цяжкімі.

Выканаўшы якісьці запавет Боскі, чакай спакусы, бо любоў да Хрыста выпрабоўваецца праз пераадоленьня перашкод.

І на кароткі час не сядзе ў ляноце, а заўсёды знаходзься ў працы і занятках. Бо лянотны нягодны імя чалавека і абавязкова загіне. Шукай самоты пераймаючы Ісусу Хрысту, Які, адыходзячы ад іншых людзей, маліўся Айцу Нябеснаму.

У час скрухі душэўнай альбо ахалоджваньня да малітвы і да ўсіх набожных заняткаў, не пакідай справы набожнасьці – так і Госпад Ісус Хрыстос тройчы маліўся, калі Яго душа пакутавала нават да сьмерці.

Рабі ўсё ў імя Ісуса, і такім чынам кожная твая справа будзе справай набожнасьці.

Больш слухай, чым кажы: шматслоўнасьцю не выратуешся ад граху. Прасі для сябе ў Госпада мілаты сваечасна і маўчаць, і размаўляць, і ўтрымлівай у маўчаньні вусны свае, каб табе не зграшыць языком, і завяжы слых, каб не пачуць нейчага праціўнага Госпаду Богу. Не цікаўся навінамі: яны разважаюць дух; з ахвотай абгаворвай добрыя рэчы. Уцякай нават ад наймалых грахоў, бо той, хто не аддаляецца да малых – неадменна ўпадзе ў вялікія і цяжкія.

Калі пажадаеш, каб цябе не турбавалі кепскія думкі, то з пакорай прымай прыніжэньня душы і скруху цялесную, не часткова, але ў любы час, у любым месцы і ў любой справе.

Любую думку, што аддаляе ад цябе Госпад, асабліва кепскую, задум плоці, выганяй зь свайго сэрца як магчыма хутчэй, як скідаеш зь вопраткі хоць бы адну іскру, якая патрапіла на яе. Калі прыходзіць такая думка, то маліся рупліва: “Госпадзі, памілуй”, “Госпадзі, дапамажы мне”, “Госпадзі, не пакінь мяне, вызвалі ад спакусаў”, ці неяк інакш. Але і сярод спакусаў не пужайся. Хто насылае выпадак на вайну, то Той дасьць і сілы на перамогу. Будзь спакойны духам, заўсёды маючы надзею на Бога, калі Бог за цябе, то хто супраць цябе?

Прасі ў Бога, каб Ён забраў усё, што жывіць тваё самалюбства, хоць бы тое было для цябе найгоркаю стратай. Жадай жыць толькі для Яго і памерці, і цалкам належыць Яму.

Калі пазнаеш нейкай зьнявагі ад людзей, то разумей, што гэта паслана ад Бога для тваёй славы, і, такім чынам, у зьнявазе будзеш без смуткі і скрухі, і ў славе, калі яна прыйдзе, будзеш верны і ўнікнеш асуджэньня.

Калі маеш ежу і вопратку, то гэтым будзь задаволены па прыкладу Ісуса. Які дзеля нас зьбяднеў.

Ніколі не спрачайся і вельмі моцна не абараняй сябе і не прабачай сябе; нічога не кажы супраць кіраўнікоў альбо блізкіх без патрэбы альбо абавязку. Будзь шчыры і прасты сэрцам; зь любоўю прымай настаўленьня, умаўленьня і выкрыцьцё ад іншых, хоць бы ты быў і вельмі мудры.

Не будзь ненавісьнікам, зайздросным, бязьмерна строгім у словах і справах. Чаго не жадаеш сябе, таго не рабі іншаму, і чаго сябе ад іншых жадаеш, тое раней сам зрабі іншым.

Калі хто завітае да цябе, то ўздымі тваё сэрца да Госпада і малі Яго падараваць табе дух лагодны, пакорлівы, сабраны, будзь ласкавы, сарамлівы, асьцярожны, мудры, сьляпым і глухім, залежачы ад абставін. Лічы, што Ісус прысутны сярод тых, з кім ты знаходзішся і размаўляеш. Словы свае разводзь сілай мудрасьці, цьвёрда памятай, што час кароткі і што чалавек мусіць скласьці справаздачу за любое дарэмнае слова; размове прызначай пэўную мэту і намагайся скіраваць яе на выратаваньне душы. Калі ж камусьці прынясеш карысьць сваімі словамі, то бач ў гэтым мілату Боскую.

Калі ты знаходзішся на адзіноце, то выпрабуй сябе, ці не зрабіўся ты меней добрым, чым быў раней, ці не ўпаў ты ў нейкія грахі, якія раней не зьдзяйсьняў? Калі зграшыў, то неадкладна прасі прабачэньня ў Бога з пакорай, пакутай і надзеяй на Ягоную дабрыню і паквапся прынесьці пакаяньне прад айцом духоўным, бо кожны грэх, пакінуты без пакаяньня, і ёсьць грахом на сьмерць, пры якім, калі і сьвяты моліцца за іншага, не будзе пачуты. Пры гэтым, калі не разьдзіраесься ад граху, зробленага табой, то зноў у яго хутка ўпадзеш.

Намагайся рабіць усім дабро, калі толькі здольны, не думаючы аб тым, ацэніць ці не ацэніць ён яго, будзе ці не будзе табе ўдзячны. І радуйся не тады, калі зробіш камусьці дабро, калі без злапомнасьці ператрываеш абразы ад іншага, асабліва ад тых, каму ты дабро зрабіў.

Калі хтосьці аднаго слова не паслухаецца, таго не пераконвай спрэчкай, а сам выкарыстай дабро, якое ён згубіў. Бо незласьлівасьць прынясе табе вялікую карысьць. Але калі аднаго распаўсюджваецца на шматлікіх, то не цярпі гэтага, шукай карысьці не сваёй, а шматлікіх. Агульнае дабро важней чым прыватнае.

У час вячэры згадай аб апошняй вячэры Ісуса Хрыста, молячы Яго, каб Ён удастоіў цябе вячэры нябеснай. Раней чым ляжаш спаць выпрабуй сваё сумленьне, прасі сьвятла для пазнаньня тваіх грахоў, разважай аб іх, прасі прабачэньня за іх, абяцаючы выпраўленьне, высьветліўшы дасканала ў менавіта ў чым і як ты зьбіраесься выправіць сябе. Потым аддай сябе Богу, як быццам табе патрэбна вось гэтай ноччу стаць прад Ім, даручы сябе Боскай Маці, Анёлу Ахоўніку, Сьвятому, імя якога ты носіш. Уяўляй пасьцель быццам тваёй труной і коўдру быццам саванам.

Зрабіўшы знак крыжу і пацалаваўшы крыж, які на сябе носіш, засьні пад абаронай Пастыра Ізраіля, Які ахоўвае недрэмлючы і незасынаючы.

Калі няздольны спаць альбо не сьпіш, то згадай слова: у поўнач крык залунаў: Вось маладыя, выходзьце насустрач, альбо згадай аб той апошняй ночы, калі Ісус маліўся Айцу да крывавага поту; маліўся за тых, што ў ночы знаходзяцца ў цяжкіх хваробах і сьмяротных муках, за пакутніках і памёршых, і малі Госпада, каб не пакрыла цябе вечная цьма.

У час хваробы перш за ўсё пакладзі тваю надзею на Бога і частым успамінам і роздумам аб пакутах і сьмерці Ісуса Хрыста займай сябе, каб усё больш і больш узмацнялася тваё сэрца.

Няспынна прамаўляй любыя малітвы, якія ведаеш і можаш; прасі ў Госпада прабачэньня грахоў і цярпеньня ў час хваробы. Усяляк устрымлівайся ад нараканьня і раздражнёнасьці, такіх звычных у час хваробы. Калі Госпад Ісус Хрыстос пазнаў дзеля нашага выратаваньня найцяжкія пакуты і хваробы, а што мы зрабілі або пазналі дзеля нашага выратаваньня?

Як магчыма часьцей хадзі да Храму на Боскую службу, асабліва намагайся як магчыма часьцей быць у часе літургіі.

Але нядзельныя і сьвяточныя дні абавязкова прысьвячай справам набожнасьці; заўсёды, калі знаходзішся ў храме, уяўляй, што ты знаходзісься ў прысутнасьці Бога, Анёлаў і ўсіх сьвятых, рэшту часу дня пасьля літургіі прысьвячай набожнаму чытаньню і іншым справам набожнасьці і любові.

Дзень твайго нараджэньня асабліва прысьвяці справам набожнасьці.

Кожны год і кожны месяц рабі жорсткае выпрабаваньне ўласнаму сумленьню.

Спавядайся і прычашчайся Сьвятых Таямніц часьцей. Да прычасьця Сьвятых Таямніц прыступай заўсёды з шчырым голадам і праўдзівай спрагай душы, з пакутлівым сэрцам, зь набожнасьцю, пакорай, верай, надзеяй, любоўю.

Як магчыма часьцей раздумвай аб пакутах і сьмерці Ісуса Хрыста, просячы Яго рызай Сваіх заслуг пакрыць усе твае грахі і прыняць цябе ў Свае Царства. Імя Ісуса заўсёды май на вуснах і сэрцы.

Як магчыма часьцей раздумвай аб вялікай любові Госпада да цябе, каб і табе самому палюбіць Яго ўсім сваім сэрцам, усёй сваёй душой, і ўсёй сілай сваёй і такім чынам правядзеш мірнае жыцьцё на гэтай зямлі і дабрашчаснае на нябёсах на вякі вякоў здабудзеш.

Дабрыня Госпада нашага Ісуса Хрыста няхай будзе з табой.

http://uaoc.net/?p=3059

Акафіст Покрыву Ўсясьвятой Багародзіцы

Кандак 1

Абраная Прадвечным Царом, усявышэйшая ўсялякага стварэньня Нябеснага і зямлі Ўладарка, што прыйшла калісьці ў Улахернскую царкву на малітву, годнае пакланеньня зь набожнасьцю прыносячы, як у цемры жывучыя, пад Твой сьвятланосьбітны амафор і верай і радасьцю сябе аддаём. Ты ж, як маючы дзяржаву непераможную, ад усялякіх бед нас вызвалі, ды клічам Табе: Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад усялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Ікас 1

Архангелаў і Анёлаў палкі, з Прадвесьнікам, Багасловам і ўсіх сьвятых харамі, супрацьстаяць Табе, Уладарцы сваёй, у царкве Ўлахернскай і, замілаванае маленьня Твае аб усім сусьвеце чуўшы, са зьдзіўленьнем засьпявалі так:

Радуйся, Бога Айца безпачатковага прадвечнае дабраваленьня; радуйся, Бога Сына нятленнага ўсячыстае ёмішча.

Радуйся, Бога Духа Ўсясьвятога абранае жыльлё; радуйся, Горных чыноў анёльскіх няспыннае зьдзіўленьне

Радуйся, цёмных сіл апраметнай найжахлівы жах; радуйся, Ты ў паветры насімая шматвокімі Хэрувімамі.

Радуйся, Табе ўсяхвалу сьпяваюць шасьцікрылыя Сэрафімы; радуйся, Твайму ўсядобраму покрыву і мы, на зямлі народжаныя, удзячна пакланяемся.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 2

Бачыўшыя Цябе сьвяты Андрэй зь Епіфанам у царкве на паветры за хрысьціян Бога молячую, прызнаўшыя, як Маці ўзьнёслага на Нябёсы Хрыста Бога нашага, і, паўшы на зямлю, радасна пакланяліся ўсядобраму покрыву Твайму, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 2

Розумам недасягальна ёсьць, Багародзіца Дзева, у абароне людзей праваслаўных, таму не разумеюць ворагі нашы, наколькі моцнай ёсьць малітва Маці Боскай. Мы ж, аб Тваёй абароне добра ведаючы, заўсёды Табе зь замілаваньням сьпяваем:

Радуйся, усяміласэрная Суцяшальніца ўсіх скарбутных і абцяжараных; радуйся, няспынная Настаўніца ўсіх заблукаўшых і асьлепленых.

Радуйся, справядліва скіраваны на нас гнеў Боскі Тваім маленьнем хутка спыняючая; радуйся, злыя запалы нашы ўсямагутным рухам адганяючая.

Радуйся, моцнае абуджэньня сьпячых сумленьня; радуйся, няцяжкае пераадоленьня думак і спраў беззаконных.

Радуйся, праз Цябе апраметная стогне і духі злыя трымцяць; радуйся, праз Цябе брама раю нам адчыняецца.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 3

Моц Усявышняга ахінае зь верай і набожнасьцю аддаючых сябе пад усячысты покрыў Твой: бо толькі Табе адзінай, Усясьвятой і Ўсячыстай Маці Бога, дадзена, каб усялякая просьба Твая выконвалася. Таму верна ўсялякі праваслаўны славасловіць Цябе і Сына Твайго, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 3

Маючы багацьця міласэрнасьці бясконцае, усім канцам зямлі працягваеш руку дапамогі, Уладарка: хворых вылячэньне, пакутывачых палёгка, сьляпым зрок і ўсім усё па кожнага патрэбе падаеш, удзячна сьпяваючым:

Радуйся, Праваслаўя неразбуральная цьвярдыня і агароджа; радуйся, сьвятых храмаў і алтароў найпершае ўпрыгожаньня.

Радуйся, набожнасьці надзейная ахарона; радуйся, добрых сэрцам кіраўнікоў гарадзкіх няспынная Дапамога.

Радуйся, непераможная Ваявода камандзіраў і ваяроў хрысьціянскіх; радуйся, сьвяты люстэрка праўды судзьдзям справялівым.

Радуйся, дасканалы Розум настаўнікаў; радуйся, дабраслаўленьня дамоў і радоў набожных.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 4

Бурай шматлікіх бед паланёным, нам дапамагаеш, Уладарка: бо стаіш прад алтаром Госпада працягнуўшы рукі Твае, і молішся, дык калі нашу нягодную малітву адкіне Госпад, Цар Славы, паслухае маленьня заклікаючых імя Твае сьвятое, Сыну Твайму сьпяваючых: Алілуя

Ікас 4

Пачуў Госпад Бог Ісуса Навіна, молячагася і просячага сонца спыніцца, каб адпомсьціць ворагам. Чуе і цяпер Тваю малітву Госпад Ісус, абраны Палац Духа Сьвятога. Таму і мы, грэшныя, на Твой надзею маючы покрыў, Табе, як Боскай Маці, сьпяваем:

Радуйся, ад Сонца нястворанага асьветленая і нас сьвятлом не заходзячым асьвячаючая; радуйся, зьзяньнем усячыстай Душы Тваёй ўсю зямлю адукаваўшая

Радуйся, чысьцінёй цела Твайго ўсе нябёсы разьвесяляўшая; радуйся, сьвятых манастыроў Хрыстовых покрыў і забесьпячэньня.

Радуйся, верных пастыраў Царквы бадзёрасьць і навучаньня; радуйся, набожных манахаў і манахіняў Настаўніца.

Радуйся, непераможны супакой старцаў набожных; радуйся, таямнічае вясельля чыстых дзеў і ўдоваў.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 5

Богаабраны Маісей, у старажытнасьці на Амаліка паўстаўшы, рукі працягнуўшы ворага народу Ізраільскага перамог. Ты ж, о Боская Маці, працягнуўшы рукі Твае ў маленьні, заўсёды перамагаеш ворагаў хрысьціян і нам шчытом ёсьць непераможным, сьпяваючым: Алілуя.

Ікас 5

Бачыўшы Цябе ў царкве Ўлахернескай, у паветры малебна рукі да Сына і Бога працягваючую, сьвятых сабор радасна зь Архангеламі і Анёламі ўдзячную Табе песьню засьпявалі. Мы ж, мацнейшымі, чым Майсея рукі, рукамі Тваімі ўмацаваныя, замілавана сьпяваем:

Радуйся, Твая падтрымлівае ўсіх нас толькі Тваёй да нас любоўю і міласэрнасьцю; радуйся, прад Ёй жа ворагі нашы, бачныя і нябачныя, стаяць ня здольныя.

Радуйся, цёмныя палкі запалаў і спакусаў нашых праганяючая; радуйся, Вагонь Боскі – Хрыста бясшкодна ў руце Сваёй трымаўшая і нас, халодных, тым запальваючая.

Радуйся, паўстаўшых на запалы плоцкія, цнотай годна вянчаньня; радуйся, жывучых у пасьце і бязмоўя заўсёды суразмоўніца.

Радуйся, зьнямоглых ад маркоты і скрухі хуткая Суцяшальніца; радуйся, дабрынёй пакоры і цярплівасьці пастаўшчыца.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 6

Апавядальнікам няспынных дабротаў і міласьці Тваёй выявіўся сьвятой Раман Салодкасьпеўнік, калі ад Цябе ў сьне прыняў сьвітак кніжны: таму будучы адукаваны мудра пачаў сьпяваць славу Табе, сьвятым жа пісаць хвалу, сьпяваючы зь верай: Алілуя.

Ікас 6

Зазьзяў ад праўдзівага Сонца Праўды Сьвітанак, Дзева Богаюначка, адукаваўшая ўсіх прамудрасьцю Бога Сына Твайго і ў вызнаньня праўды прыводзячая сьпяваючых Табе так:

Радуйся, Моц Боскую і Прамудрасьць Боскую – Хрыста ў плоці нарадзіўшая; радуйся, маладумную мудрасьць стагодзьдзя нашага пасароміўшая і асьлепленых ёй на шлях праўдзівы скіраваўшая.

Радуйся, сьвятой веры ахоўніца і праваслаўных догматаў Настаўніца; радуйся, нягодных ерасей і тленатворчых расколаў Зьнішчальніца.

Радуйся, тайнае і нядобрае праўдзіва прадбачачы і праўдзіва папераджаючы; радуйся, ілжывых прарокаў і ганебнага гадальніцтва пасароміўшая.

Радуйся, у час роздумаў думку добрую на сэрца падаючая; радуйся, ад згубных пачынаньняў і неразумных жаданьняў абараняючая.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 7

Хоць выяўляе доўгацярплячы Ўсябачны Госпад у Сваё чалавекалюбстве незьлічонай шчодрасьці бездань, абраў Цябе ў адзіную Маці Сваю і стварыў Цябе людзям непераможнай абаронай: нават калі хто зь іх і праўдзівага асуджэньне судом Боскім годны, Тваім ўсягодным дзяржаўным пакровам захоўваецца дзеля каяньня, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 7

Дзіўныя справы Твае ў Усячыстай Маці Тваёй, Госпад, калі прыцудоўны амафор у руце Яе, зьзяючы мацней праменьняў сонечных, паказаў. Ім жа пакрыўшы людзей, быўшых у царкве Ўлахернескай. Аб гэтым знаку міласэрнай Яе абароны пачуўшы, жахам і радасьцю напоўненыя, усе сьпяваюць:

Радуйся, нерукатворны амафор, як воблака, над усім сусьветам раскінуўшая; радуйся, прадвечнага Архірэя, Сына Свайго, знак у руках Сваіх трымаючая.

Радуйся, новую міласьць і новую дабрыню гэтым у Царкве Праваслаўнай выяўляючы; радуйся, слуп воблачны ад спакусаў сусьвету ўсіх нас пакровам ахоўваючы

Радуйся, слуп вогнены, сярод імглы грахоў усім нам шлях выратаваньня паказваючы; радуйся, у праўдзівай набожнасьці жывучых яўнае ўмацаваньня.

Радуйся, таемных сярод сусьвету слуг Боскіх таемнае адукаваньня; радуйся, і мяне, грэшнага, не пакідаючая без Сваёй пакровы і дабраваленьня.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 8

Дзівосна зь Нябёсаў у Ўлахернескую царкву зьявіўшуюся, Цябе Анёлы апяваюць, апосталы славяць, хор сьвяціцеляў і звышгодных жанчын сутонна ўсхваляць. Прадвесьнік з Багасловам пакланяюцца, людзі ж, быўшыя ў царкве, з радасьцю сьпяваюць: Алілуя.

Ікас 8

Усімі вышэйшымі і ніжэйшымі ўладарыўшы Госпад, бачыў Цябе, Маці Сваю, ў царкве стоячую і зь замілаваньням да Яго молячую, мовіць: “Прасі, Маці Мая, ніколі не адвярнуся ад Цябе, але выканаю ўсе просьбы Твае і ўдзячнасьць Табе ўсіх сьпяваць навучу”:

Радуйся, Каўчэг Запавету, у ім жа захоўваецца асьвячэньня ўсяго роду чалавечага; радуйся, дыскас усясьвятой, на ім жа жадаючым праўды падносіцца Хлеб Жыцьця Вечнага.

Радуйся, сасуд ўсязалаты, у ім жа падрыхтаваная дзеля нас плоць і кроў Боскага Агнца; радуйся, пакінутых лекарамі ў Свае ўсямагутныя рукі прымаючая.

Радуйся, зьнямоглых целам, але не духам і вераю, зь ложка хваробы ўздымаючая; радуйся, гінуўшым ад хваробы розум новы і лепшы сэнс падаючая.

Радуйся, на сьмяротным шляху запалаў і граху нас прамудра спыняючая; радуйся, жорсткасьць некаяннага сэрца нашага на дабрыню каяньня зьмяняючая.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 9

Усе палкі анёльскія прыносяць хвалу Табе, праўдзівай Маці Боскай і Абаронцы ўсіх прыходзячых да Цябе, ведаючы, як непераможна пакровам Тваім праваслаўных радуеш, грэшнікаў абараняеш, у бедах знаходзіўшыся вызваляеш і молішся аб усіх верных, сьпяваючых: Алілуя.

Ікас 9

Мудрацы шматвяшчаўшыя, як рыбы безгалосыя, не ведаюць, як славіць па годнасьці вялікае ўсячыстага Покрыву Твайго сьвята: бо ўсё ад іх аб Табе выказанае не годна апісаць нязьлічоныя шчадроты Твае. Мы ж, Твае нязьлічоныя даброты бачыўшы, з радасьцю сьпяваем:

Радуйся, ад язваў і ўсязгубнасьці сьмяротнай нас захаваўшая; радуйся, ад неспадзяванага трымценьня зямлі гарады і вёскі абараняючая.

Радуйся, ад павадку і патапленьня рукой усямоцнай ратуючая; радуйся, ад паленьня вогненага расой малітваў Тваіх вызваляючая.

Радуйся, ад голаду душэўнага і цялеснага Хлебам Жыцьця забясьпечваючая; радуйся, удары маланкі і грому ад галоў нашых адводзячая.

Радуйся, ад палону варожага і таемных забойцаў ратуючая; радуйся, ад хатняй бойкі і варожасьці адзінакроўным мірам і любоўю агароджваючая

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 10

Выратаваць жадаючы род чалавечы ад спакусы варожай Чалавекалюбчы Госпад Цябе, Маці Сваю, падараваў нам, зямным, у дапамогу, покрыў і абарону, ды ў скрусе знаходзячымся суцяшэньня, скарбутным радасьць, пакрыўджаным абаронца і ўсіх з безданяў грахоўных уздымаючая, сьпяваючых: Алілуя.

Ікас 10

“Уладар Нябесны, - мовіць у малітве на паветры зь Анёламі стоячы ўсягодная Ўладарка, - прымі ўсялякага чалавека, молячагася Табе і заклікаючага імя Мае ў дапамогу, ды не сыдзе ніхто ад твару Майго галодны і непачуты”. Гэтую добрую малітву чуўшыя, саборы сьвятых удзячна засьпявалі:

Радуйся, чыстых рукамі і сэрцам земляробаў дабраслаўлёнымі пладамі вянчаючая; радуйся, дапамога і праўдзівая ўзнагарода ўсім дабро няспынна робячым.

Радуйся, клятвазлачынства і няпраўды ўсенароднае выкрыцьцё; радуйся, патрабуючым ў дарозе, на зямлі і на моры неспадзяваная дапамога.

Радуйся, бязьдзетных бацькоў пладамі веры і духа радуючая; радуйся, сірот нябачная Выхавацелька.

Радуйся, моцная Абаронца, у палоне і выгнаньні знаходзячыхся; радуйся, няспынная Апякунка ў цямніцах сядзячых.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 11

Сьпеў усязамілаваньня чуўшы і цёплай мілітве Тваёй аб нас радуючыся, просім Цябе, Дзева Багародзіца, не пагрэбуй маленьнямі слуг Тваіх: бо да Цябе ў бедах і скрусе зьвяртаемся і прад Табой сьлёзы нашыя льем, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 11

Як сьвятлапрыемную сьвечку, у малітве гарачую, бачыўшы Цябе на паветры ў Улахернскай царкве, сутонна з шматлікімі вернікамі, ў ёй знаходзячыміся, прамаўляючы: “Адкуль мне гэтае, ды прыйшла Маці Госпада Майго да мяне?”. Сьвяты ж Андрэй зь Епіфанам цёпла моляцца да Цябе, сьпяваючы:

Радуйся, усіх падарункаў духоўных і цялесных незайздросныя Падаўца; радуйся, пачынаючых каяньня грэшнікаў надзейная Прадстаяльніца.

Радуйся, змагаючыхся зь запаламі і нападамі варожымі няспынная Дапаможніца; радуйся, нябачнае пакора ўладароў жорсткіх і зьверанораўных.

Радуйся, таемны спакой і радасьць слуг у послуху знаходзячыхся; радуйся, усяжаданае стварэньня добрых сем’яў.

Радуйся, парадзіх хуткае і бязбольнае вызваленьне; радуйся, ў час спачыну адзіная нам усім Дапамога.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 12

Дабрыню Боскую выпрасі нам ад Сына Твайго і Бога, працягні нам руку дапамогі, адгані ад нас усялякага ворага і супраціўніка і зьміры жыцьцё наша, ды не загінем зло без каяньня, але прымі нас ў вечныя пакровы, Апякунка наша, ды радуючыся Табе сьпяваем: Алілуя.

Ікас 12

Апяваючыя Твой дзяржаўны покрыў, хвалім Цябе ўсе, як няпахістную Прадстаяцельку нашу, і пакланяемся Табе, аб нас молячай: бо верым і спадзяемся, вымаліш ад Сына Твайго і Бога даброты вечныя і часовыя усім зь любоўю сьпяваючым Табе:

Радуйся, усяго сусьвету ўсямоцная абарона; радуйся, усяго зямнога і нябеснага асьвячэньня.

Радуйся, усіх пораў году дабраслаўленьня; радуйся, усіх нагавораў і спакушэньня, ад сусьвету зямнога, плоці і д’ябла сыходзячых, перамога.

Радуйся, нечаканае прымірэньня жорстка варагуючых; радуйся, нечаканае выпраўленьня непакаяных грэшнікаў.

Радуйся, не адкідаючая ўсімі пагарджаных адкінутых; радуйся, найбольш адчайдушных ад бездані гібелі выратоўваючая

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 13

О Ўсясьвятая Маці, Усячыстая Ўладарка, Дзева Багародзіца! Да Цябе скіроўваю вочы душэўныя і цялесныя, да Цябе працягваю зьнямоглыя рукі і з бяздоньня сэрца клічу: паглядзі на веру і пакору душы маёй, пакрой мяне ўсямагутным амафорам Тваім, ды вызвалюся ад усіх бед і скрухі, і ў гадзіну сьмерці маёй, о Ўсядобрая, прыйдзі да мяне і ад прыгатаванага праз грахі мае пазбаў, пакланяючыся сьпяваю: Алілуя. (тройчы)

Ікас 1

Архіанёлаў і Анёлаў палкі, з Прадвесьнікам, Богасловам і ўсіх сьвятых харамі, супрадстаяць Табе, Уладарцы сваёй, у царкве Ўлахернскай і, замілаванае маленьня Твае аб усім сусьвеце чуўшы, са здзіваваньням засьпявалі так:

Радуйся, Бога Айца безпачатковага прадвечнае дабраваленьня; радуйся, Бога Сына нятленнага ўсячыстае ўмясьцілішча.

Радуйся, Бога Духа Ўсясьвятога абранае жыльлё; радуйся, Горных чыноў анёльскіх няспыннае зьдзіваваньня.

Радуйся, цёмных сіл апраметнай ўзяжахлівы жах; радуйся, Ты ў паветры насімая шматвокімі Хэрувімамі.

Радуйся, Табе ўсяхвалу сьпяваюць шасьцікрыдыя Сэрафімы; радуйся, Твайму ўсядобраму пакрову і мы, на зямлі народжаныя, удзячна пакланяемся.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 1

Абраная Прадвечным Царос, усявышейшая ўсялякага стварэньня Нябёснага і зямлі Ўладарка, прышоўшай калісьці ў Улахернскую царкву на малітву, годнае пакланеньня зь набожнасьцю прыносячы, як у цемры жывучыя, пад Твой сьвятланосьбітны амафор і верай і радасьцю сябе аддаем. Ты ж, як маючая дзяржаву непераможную, ад усялякіх бедаў нас вызвалі, ды клічам Табе: Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад усялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.