Saturday, November 13, 2010

АБ ЧЫТАНЬНІ СЬВЯТЫХ АЙЦОЎ

сьвяціцель Ігнацій Бранчанінаў
Гутарка і таварыства блізкіх вельмі дзеяць на чалавека. Гутарка і знаёмства зь вучонымі надае шмат ведаў, зь паэтам – шмат узьнёслых думак і адчуваньняў, зь вандроўнікам – шмат ведаў аб краінах, аб норавах і звычаях народных. Відавочна: гутарка і знаёмства зь сьвятым надаюць сьвятасьці. “Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым шчыры, чыстым - чысты, а з хітрым паводле хітрыны ягонай.” (Пс. 17:26 – 27)
Ад сёньня, у час кароткага зямнога жыцьця, якое Пісаньне не назвала нават жыцьцём, а вандраваньнем, пазнаёмся са сьвятымі. Ты жадаеш належыць на небе да іх таварыства, жадаеш быць удзельнікам іх асалоды? – ад цяпер уступі ў зносіны зь імі. Калі выйдзеш з храму цела, – яны прымуць цябе да сябе, як свайго знаёмага, як свайго сябра (Лк. 16:9).
Няма бліжэй знаёмства, няма шчыльней сувязі, як сувязь адзінствам думак, адзінствам адчуваньняў, адзінствам мэты (1 Кар. 1:10).

У ДАПАМОГУ ПРЫНОСЯЧЫМ ПАКАЯНЬНЕ

сьвяціцель Ігнацій Бранчанінаў
Восем галоўных запалаў зь іх падразьдзяленьнямі і галінамі
1. Дагаджаньне чэраву.
Пераяданьне, п'янства, незахоўваньне і парушэньне пастоў, таемнае сілкаваньне, ласунак, наогул парушэньне устрыманьня. Няправільнае і залішняя любоў да целу, яе жыцьця і супакою, з чаго складаецца самалюбства, ад якога незахоўваньне вернасьці да Бога, Царквы, дабрадзейнасьці і людзям.
2. Блуд.
Блудны запал, блудныя адчуваньні і стан душы і сэрца. Прыняцьце нячыстых намераў, гутарка з імі, асалода імі, патураньне ім, стаяньне ў іх. Блудныя летуценьні і паланеньні. Незахоўваньне пачуцьцяў, асабліва адчуваньня паху, у чым дзёрзкасьць, забіваючая усе дабрадзейнасьці. Брыдкаслоўе і чытаньне блудных кніг. Грахі блудныя натуральныя: блуд і пралюбадзейства. Грахі блудныя ненатуральныя.
3. Любоў да грошаў.
Любоў да грошай, наогул любоў да маёмасьці рухомае і нерухомае. Жаданьне узбагаціцца. Разважаньне пра сродкі узбагачэньня. Летуценьне багацьця. Асьцярогі старасьці, неспадзяванай галечы, хваравітасьці, выгнаньня. Скупасьць. Карысталюбства. Нявера Богу, адсутнасьць спадзяваньня на яго задум. Прыхільнасьці ці хваравітая залішняя любоў да розных тленных прадметаў, якая пазбаўляе душу волі. Захапленьне мітусьлівымі клопатамі. Любоў да падарункаў. Прысваеньне чужога. Злачынства. Жорсткасьць да жабракоў і да усіх патрабуючых. Крадзеж. Разбой.