Saturday, February 9, 2013

Акафіст Прасьвятой Багародзіцы прад іконай Яе “Паглядзі на пакору маю”

Кандак 1
Абранай Ваяводзе, Уладарцы нашае Багародзіцы, слаўным зьяўленьнем іконы Яе Сьвятой, людзей Богам захаванага горада Кіева дзіўна наведаўшае, удзячны пачнём сьпеў: Ты ж, як Усядобрая Абаронца роду хрысьціянскага, ад усялякіх бед нас вызвалі, і ад усіх ворагаў бачных і нябачных абарані, ды зь верай сьпяваем Табе:
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Ікас 1
Анёлаў Царыца і ўсяго тварэньня Ўладарка, Прачыстая Дзева Багародзіца, міласьцівым зьяўленьня нам абраза Твайго Сьвятога, старажытнага горада Пскова Богам захаванага, а цяпер горад Кіеў добра асьвяціла і бруі цудаў ад яе падала верным. Таму зь стараньням і любоўю прыпадаючы ад Усячыстага абраза, замілаваныя малітвы ўзносім да міласэрнае Тваёй абароны і са страхам сьпяваем:
Радуйся, Царыца наша Ўсядобрая, Надзея наша Багародзіца; радуйся, Сяброўка ўсіх простых і руплівых Заступніца.
Радуйся, скарбутных Радасьць і абражаных Абаронца; радуйся, бо бачыш нашу бяду і скарбуту.
Радуйся, бо дапамогу нам падаеш, як нямоглым, сілкуючы нас, як руплівых; радуйся, бо не маем іншае дапамогі і Малітоўніцы за нас, апрача Цябе
Радуйся, бо не маем іншае Добрай Суцяшальніцы, толькі Цябе, о Маці Боская; радуйся, бо захоўваеш нас ды абараняеш і покрыў даеш ва ўсе стагодзьдзі
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.