Sunday, April 3, 2011

СЫНАКСАР У ЧАЦЬВЁРТУЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ. ЗВЫШГОДНАГА ЯНА ЛЕСЬВІЧНІКА

Хоць целам быў жывы, але памёр для сьвету Ян;
І вечна жывы душой – памёршы, без дыханьня.
Пакінуў Лесьвіцу з трынаццаці прыступак,
Ён паказаў нам шлях узыходжаньня свайго:
Бо Ян спачыў у трынаццаты вясеньні дзень
Ва узросьце шаснаццаці гадоў, быўшы ужо дасканалым па розуму, Ян прынёс сябе самога як бязгрэшную ахвяру Богу, падняўшыся на гару Сінай. Па сканчэньні яшчэ дзевятнаццаці гадоў ён прыйшоў на ніву маўчаньня, у пяці стадыях (васьмі вёрстах) ад храму Гасподняга. Дасягнуўшы манастыра Палестры на месцы, званым Фала, Ян правёў там сорак гадоў, палаючы Боскай любоўю, бесьперастанку распалёны яе полымем.
Смакаваў ён усё, што не забаронена манаскім статутам, але вельмі умерана, праз гэта прамудра руйнуючы гонар. Але хто ў стане перадаць словамі крыніца сьлёз ягоных? Спаў ён гэтулькі, колькі неабходна было, каб розум не пашкодзіўся ад дбаньня. Уся плынь жыцьця ягонага была бесьперастанна малітва і бязьмерная любоў да Бога.
Гэтак богадагодна жывучы, Ян напісаў кнігу, названую Лесьвіца, у якой выклаў вучэньне пра выратаваньне, і, напоўнены мілатой, годна спачыў у Госпадзе, пакінуўшы і шматлікія іншыя творы.
Ягонымі малітвамі, Божа, памілуй і выратуй нас.

У НЯДЗЕЛЮ ЧАЦЬВЁРТУЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ. СЬВЯТОГА ЯНА ЛЕСЬВІЧНІКА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Адна за іншай праходзяць тыдні Вялікага Пасту; і, пачаўшы зь натхненьнем, адчуваючы ў сабе сілы зьдзейсьніць гэты шлях, мы часта, набліжаючыся да канца, а парой задаўга да канца, адчуваем, што мы нічога не зьдзейсьнілі з таго, што спадзяваліся зьдзейсьніць. Спадзяваліся пасьціцца строга і сумленна, спадзяваліся маліцца, спадзяваліся адарвацца ад таго, што нас трымае ў палоне ў плыні усяго жыцьця — інтарэсы, клопаты… І вось, прыходзіць момант, калі ужо віднеецца канец шляху, і раптам мы усьведамляем, што нічога ці так мала мы выканалі з таго, пра што марылі. І тут на нас можа знайсьці разбуральны, падрываючы апошнія сілы дух засмучэньня: як жа мне увайсьці ў Пакутныя дні? Як жа мне сустрэцца са славай і сьвятам Уваскрэсеньня Хрыстовага?..

БОГАСЛУЖЭНЬНЕ Ў ЧАЦЬВЁРТУЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

У СУБОТУ НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧОРНЯЙ

Пасьля першапачатковага псальму чытаем першую кафізму цалкам. На “Госпада клічу” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3, усходніх 4; Трыёдзі 3 сьв. Яну Лесьвічніку:
Тон 8
Ойча Ян звышгодны, / ты заўсёды сапраўды праслаўленьне Бога ў гартані сваёй насіў, / навучаючыся дзейным чынам / боганатхненнымі словам, прамудры, / і адтуль пададзенай дабрынёй узбагаціўся, / зрабіўшыся вялебным мужам, / усіх паганых пастановы зрынуўшы.
Ойча Ян слаўны, / сьлёз крыніцамі душу ачысьціўшы, / і усяночнымі стаяньнем Бога уласкавіўшы, / узьняўся ты да любові Ягонай, дабрашчасны, і прыгажосьці; / ёю ты годна цяпер атрымліваеш асалоду , бесьперастанку радуючыся, / са паплечнікамі тваімі, богамудры звышгодны.
Ойча Ян звышгодны, / акрыліўшы розум да Бога вераю, / пагрэбаваў ты сьвецкім жыцьцём нясталым / і, крыж свой узяўшы, Усёбачнаму рушыў усьлед; / цела непакорлівае навучаньнем падзьвіжніцкім розуму заняволіўшы / сілаю Боскага Духу.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Тон 5: Звышгодны ойча, / голас Эвангельля Госпада пачуўшы, / сьвет пакінуў ты, багацьце і славу ні ў што паставіўшы. / Таму усім агалошваў: / “Упадабайце Бога і знойдзеце дабрыню вечную. / Нічога не упадабайце любові Ягонай, / каб, калі Ён прыйдзе ў славе Сваёй, / здабыць вам супакой са усімі сьвятымі”. / Іх малітвамі, Хрысьце, захавай / і выратуй душы нашы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічыны: дагматык чарговага тону

АКАФІСТ СЬВЯТОЙ ПРАВЕДНАЙ КНЯЖНЕ САФІІ СЛУЦКАЙ

Кандак 1
Дабраслаўлёным Задумам Боскім народжаная на сьвет Сафія, княжна беларуская, ад юнацтва Хрыста Бога ўпадабаўшая, да сьмерці непахісную веру і цярпеньня ў смутках захаваўшая, верных дзяцей Божых у дні ганеньняў ахоўваючая, добрую набожнасьць праваслаўя зацьвердзіўшая на зямлі Беларусі, мір для народу свайго ў Бога вымаліўшая, Боскую Царкву ад рук паганых уніятаў ратаваўшая і ўсю сябе ў рукі Боскія аддаўшая, пакуты прад адыходам з пакорай і веліччу прыняўшая. Сабой хор сьвятых беларускіх узбагаціўшая. Беларускага княжага роду сьвятая праведніца і зорка нязгасная Праваслаўя Беларускага, як сонца на зямлі нашай праведнасьцю зазьзяўшая, удзячна сьпяваем табе: Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.