Sunday, January 5, 2014

КАЗАНЬ У АПОШНЮЮ НЯДЗЕЛЮ ПЕРАД НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ, СЬВЯТЫХ АЙЦОЎ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Упадабаныя мае, пройдзе усяго некалькі дзён, і мы з вамі убачым, адчуем ператварэньня будняў нашага жыцьця сьвятлом вялікага сьвята Божага Нараджэньня. Царква абвесьціць пра зьяву ў сьвеце сьвятла розуму нараджэньнем Хрыста. Час і вечнасьць, Бог і чалавек злучыліся ў дзень Раства Хрыстовага ў адзіны паток жыцьця ў ратаваньні.
І вось сёньня, у апошнюю Нядзелю перадНараджэньням Хрыстовым, якая носіць назву Сьвятых Айцоў, наша Сьвятая Праваслаўная Царква прапануе нам суцяшальныя навучаньні . Першае - гэта тое доўгі пералік імёнаў , які чытаецца ў Эвангельлі гэтага дня. Гэты пералік зьяўляецца зямным радаводам Госпада нашага Ісуса Хрыста. З гэтага радаводу сьвятой эвангеліст Матфей пачынае сваё Эвангельле для таго, каб даказаць, што Ісус Хрыстос задавальняе патрабаваньням закона юдэяў аб паходжаньні Мэсіі з роду Абрагама і Давіда, і таму Ён і ёсьць чаканы Мэсія. Гэта памяць багаабранага народу, памяць чалавецтва. Другое суцяшэньне мы знаходзім у чытаньні Апостала на гэты дзень. Таму што сёньня Царква адзначае памяць Сьвятых Айцоў , гэта значыць усіх праведнікаў, якія былі на зямлі да і пасьля нараджэньня Збавіцеля.