Monday, November 1, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 2)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
21. Маці Боская, схавай мяне ад усіх, апрача Цябе
Маці Боская, прымі мяне ў славу Тваю. Бо слава сьвецкая, калі пацьмянее, не узгарыцца зноў. Карона, якой шлюбуюць людзі, заўсёды цярновы вянок для мудрага і штукарскі каўпак для вар'ята. Пакуль золата утоена ў зямлі, усё прагнуць і шукаюць яго. Калі ж увянчае галяву чалавечую, цямрэча зайздрасьці і злосьці азмрочвае бляск ягоны.
Зрабі мяне золатам, утоеным у найбольш каштоўнай рызьніцы Тваёй, каб ніхто, акрамя Цябе, не ведаў аб мне. Бо, пакуль Ты ведаеш мяне, я спазнаны; пакуль ведаюць аб мне толькі людзі, імя мне сумнеў.