Sunday, September 8, 2013

КАЗАНЬ У 11-Ю НЯДЗЕЛЮ ПАСЬЛЯ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦЫ


Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх, то даруе і вам Айцец ваш Нябесны.
Мц. 06:14
Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас не даруе ад сэрца свайго брату свайму грахі яго
Мц. 16:35
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Упадабаныя браты і сёстры!
Незьлічоныя міласьці, выяўленыя кожнаму з нас Усяшчодрым Тварцом. Гасподзь дыханьнем Сваім удыхнуў у нас жыцьцё, даў нам гэты сьвет з яго цудамі і прыгажосьцямі, надзяліў сьветлым розумам, свабоднай воляй і ці не самым галоўным - здольнасьцю да любові. Нябесны Айцец паказаў нам шлях да Вечнага жыцьця, адкрыў для нас браму Царства Нябеснага. Здавалася б, кожны момант нашага існаваньня павінны мы сьпяваць песьню падзякі, каб хоць крыху аддаць доўг Усяміласьціваму Творцы

ПЕСЬНЯ ВОЛЬНАСЬЦІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ (АБРАНАЯ ПСАЛЬМА)



Беларусь нарадзіла нас і тут Радзіма наша, ёй прысьвячаем сьпеў наш і працу нашу.
Іх таксама прысьвяціў цар Давыд Госпаду, разам са срэбрам і золатам, якое прысьвяціў зь адабранага ва ўсіх упакораных ім народаў.
Зямлю нашу і скарбы нашы, што Госпадам дадзены, павернем сябе яе Давыд у старажытнасьці павярнуў.
Ад Сірыйцаў і Маавіцянаў, і Аманіцянаў і Філістымлянаў і Амалікіцянаў, і зь адабранага ў Адраазара, сына Рэхавага, цара Суўскага.

ЧЫН ПАМІНАНЬНЯ ЎСІХ ПРАВАСЛАЎНЫХ ВАЯРОЎ, ШТО ЗА БЕЛАРУСЬ СЬВЯТУЮ І НАРОД ЯЕ Ў БАРАЦЬБЕ ЗЬ ВОРАГАМ ЗАГІНУЛІ


Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар кадзіць крыжавобразна над колівам, а дыякан ідзе прад ім зь сьвечкай.
Людзі: Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты несьмяротны, памілуй нас (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.