Sunday, April 10, 2011

ЗВЫШГОДНЫ МУЧАНІК ЯЎСТРАЦІ ПЯЧОРСКІ

Памяць 28 сакавіка
Звышгодны мучанік Яўстрацій Пячорскі нарадзіўся ў XI стагодзьдзі ў Кіеве ў багатай сям'і. Зь узростам ён прыняў манаскі пострыг у Кіева—Пячорскам манастыры, раздаўшы свой маёнтак жабракам. Вялебны Яўстрацій пакорліва праходзіў послух у манастыры, строга выконваючы малітоўнае правіла і праводзіў дні ў посьце і устрыманьні.
Калі ў 1096 годзе на Кіеў напалі полаўцы і разарылі Пячорскі манастыр, вынішчыўшы шматлікіх манахаў, вялебны Яўстрацій быў узяты ў палон і разам з трыццацьцю манастырскімі працаўнікамі і дваццацьцю кіяўлянамі прададзены ў рабства аднаму жыду, які жыў у горадзе Корсуні. Богазмагарны жыд пачаў прымушаць палонных зрачыся ад Хрыста, пагражаючы адмовіўшыхся замарыць голадам у кайданах. Але мужны манах Яўстрацій малітвай умацоўваў і павучаў сваіх братоў—хрысьціян духоўным навучаньнем: “Браты! Хто зь вас хрысьціўся і паверыў у Хрыста, хай той не зьмяняе абяцаньню, дадзенаму пры Хрышчэньні. Хрыстос адрадзіў нас вадою і Духам, вызваліў нас ад клятвы закону Сваёю Крывёй і зрабіў нас спадчыньнікамі Свайго Царства. Калі жывём — будзем жыць для Госпада; калі памром — памром у Госпадзе і часаваю сьмерцю атрымаем вечнае жыцьцё”. Умацаваныя словамі вялебнага, палонныя аддалі перавагу сьмерці ад недахопу часавай ежы і піцьця, але не зрачыся ад Хрыста, Які ёсьць ежа і піцьцё вечнага жыцьця. Зьнясіленыя голадам і смагай, усе пяцьдзесят палонных праз некалькі дзён памерлі. Толькі адзін вялебны Яўстрацій застаўся жывы, таму што зь юных гадоў звык да посту. Стомлены голадам, ён ужо на працягу чатырнаццаці дзён не датыкаўся да ежы і вады. Ганебны жыд, бачачы, што з—за манаха зьніклі ягоныя грошы, заплачаныя за палонных, вырашыў адпомсьціць сьвятому манаху.

АКАФІСТ ЗВЫШГОДНАЙ МАРЫІ ЭГІПЭЦКАЙ

Кандак 1
Абраная Богам ад паўшага роду подзьвігам цяжкім атрымаўшая вялікую славу на нябёсах, мы, на зямлі народжаныя, пакорліва зьвяртаемся да цябе, сьвятая Марыя, малі за нас Госпада Бога, ды ўздыме нас з рову запалу нас, праслаўляючых цябе сьпевам: Радуйся, звышгодная Маці Марыя, Анёлаў подзьвігам сваім зьдзівіўшая.
Ікас 1
Анёлы зьдзівіліся раптоўнай зьмене ў табе, Звышгодная Маці, як ты ў адну імгненьне пакінула шырокі шлях, вядучы ў згубу і ўступіла на вузкую трапу выратаваньня. Прымі ад нас, Хрыстова сьвятая, гэты радасны сьпеў:
Радуйся, Боскую Маці маліўшая, каб удастоіцца прыпасьці да Крыжа; радуйся, чыстую Дзеву прасіўшая, ды прабачэньне вымаліць у Хрыста.
Радуйся, Дзеве сьвятой абяцаўшая не вяртацца на згубны шлях; радуйся, горкія сьлёзы ліўшая на хворыя звышгодныя грудзі.
Радуйся, бо Абаронцай хутка ў малітве была пачутая ты; радуйся, бо ў тое ж імгненьне здолела да Крыжа падысьці.
Радуйся, дрэва зь замілаваньнем цалаваўшая, на якім жа раскрыжаваны быў Хрыстос; радуйся, ўсёй існасьцю трымцеўшая, брую сьлёз праліваючы.
Радуйся, тут жа рашэньне прыняўшая не павяртацца назад; радуйся, крыж Хрыстовы і цяжар Ягоны абраўшая ўзяць на плечы свае.
Радуйся, бо цьвёрдым рашэньнем гэтым сатану ў галаву ўразіла; радуйся, бо аб адным падобным рашэньні радасьць вялікая ёсьць на нябёсах.
Радуйся, звышгодная Маці Марыя, Анёлаў подзьвігам сваім зьдзівіўшая.

СЬВЯЦЕЙШЫ САФРОНІЙ, ПАТРЫЯРХ ЕРУСАЛIМСКI ЖЫЦЬЦЁ ЗВЫШГОДНАЙ МАЦІ НАШАЙ МАРЫІ ЭГІПЭЦКАЙ

Артыкул першы
“Таямніцу Цара прыстойна захоўваць, справы жа Боскіх ад­чы­няць і прапаведаваць пахвальна”, — так сказаў Архангел Ра­фа­іл Тавіту пасьля таго, як прыслаўна празерылі сьляпыя ягоныя вочы. Таму што страшна і згубна ёсць не захоўваць дзяр­жаў­най таямніцы, але калі замоўчваць і аб прыслаўнаых спра­вах Боскіх, вялікая шкода душам ад таго адбываецца.
“Таму і я, — гаворыць сьвяты Сафроній, — апантаны поўным глы­бо­кай пашаны страхам, забараняючым мне Боскія справы сха­ваць у маўчаньні, успамінаючы зь Эвангельля віну гу­ль­та­я­ва­та­га раба, дадзены яму талент для атрыманьня прыбытку за­ка­паў­ша­га ў зямлю, не пускаючы яго ў абарачэньне, і асуд­жа­на­га за то Госпадам. Таму не ўмоўчу ніяк, абвяшчу аповесьць сьвя­тую, якая  да мяне дайшла!”
Не толькі ніхто не будзь няверуючым у тое, што я пішу, хай ніхто не падумае, што я адважваюся гаварыць ілжывае, ды не ўпадзе ў сумнеў у рэчы гэтай вялікай. Не трэба мне няп­раў­ду мовіць аб сьвятых!

НЯДЗЕЛЯ ПЯТАЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Зь дня ў дзень Эвангельля ўсё больш настойліва гаворыць нам аб тым, што крочыць Гасподзь на добраахвотную пакуту: “Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы, выдадзены будзе першасьвятарам і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць; і выдадуць Яго язычнікам на ганьбаваньне і біцьцё і крыжаваньне; і на трэйці дзень уваскрэсьне…” (Мц. 20:18 – 19) Як нам ставіцца да гэтых словаў і да таго, што на Госпада нашага крочыць сьмерць, што не столькі Ён да яе крочыць, але яна немінуча крочыць на Яго, згубіць Найбольш Прыгожага зь сыноў чалавечых?
Шматлікія зь нас, пасьля доўгай іх хваробы, гублялі родных, блізкіх, дарагіх; шматлікім зь нас было сказана  — ці сэрца падказала, што вось, застаецца трохі дзён, і сьмерць пажне чалавека, і прыйдзе расстаньне. Як мы тады ставіліся да паміраючых, як мы тады ставіліся да саміх сябе? Калі мы можам амаль зь упэўненасьцю сказаць, што да сьмерці чалавека застаўся дзесятак дзён, тыдзень, дзень, можа быць, толькі гадзіна,  — хіба не робіцца тады ясным, што усё жыцьцё засяроджваецца толькі на гэтым кананьні упадабанага? Тады жыцьцё набывае небывалую глыбіню; тады кожная гадзіна і кожнае імгненьне робіцца бездонна глыбокім і значным, тады робіцца так ясна, што не можа быць пустога, бязьдзейнага, бязмэтнага, бессэнсоўнага слова і учынку, што кожны учынак, кожнае слова, кожнае дзеяньне, кожная думка павінна быць жывым, творчым выразам усёй любові, якая назапасілася за шматлікія гады, выразам усёй глыбіні адносін, якія склаліся за жыцьцё. Тады жадаецца, каб нават кожная дробязь мела глыбіню вечнасьці, была ў меру вечнасьці, якая ужо зьзяе, ужо ахінула, ахапіла і паміраючага, і тых, якія вакол яго чакаюць таямніцы сьмерці.

БОГАСЛУЖЭНЬНЕ Ў ПЯТУЮ НЯДЗЕЛЮ ПОСТУ

У суботу на вялікай вячэрняй

Пасьля першапачатковага псальму чытаем першую кафізму цалкам. На “Госпада клічу” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3, усходніх 3; Трыёдзі 4 з пасьлядоўнасьці звыг. Марыі Егіпецкай:
Табе перашкаджала на сьвятыні пазіраць / ад ранейшых брыдот ідучае апаганеньне; / але тваё пачуцьцё і тваё, богамудрая, асэнсаваньня зробленага / зварот да лепшага ў табе вырабілі. / Бо, паглядзеўшы на абраз дабраслаўлёнай Богаюначкі / і усьвядоміўшы усе свае ранейшыя грахі, усяхвальная, / ты зь адвагай сьвятому Дрэву пакланілася.
Сьвятым месцам пакланіўшыся радасна, / дабрачыннасьці пажаданьне выратавальнае ты адтуль прыняла, / і весела пасьпяшалася выдатным шляхам, / і брую пярашоўшы Ярданскую, / у манастыр Папярэднікі зь стараннасьцю усялілася, / і годнасьцю жыцьця свайго утаймавала неўтаймаванасьць запалу, / робячы зь адвагай, вечна памятная маці, / цела празьмернасьць .
У пустэльню усяліўшыся, / ты запалаў тваіх выяву зь душы згладзіла, / богабачны малюнак у душы напісаўшы / усялякім выглядам дабрачыннасьці, / і настолькі празьзяла, / што і па водах пераходзіла лёгка, дабрашчасная, / і ад зямлі паднімалася пры тваіх да Бога маленьнях; / і цяпер зь адвагай, усяслаўная Марыя, прад Хрыстом стоячы, / маліся аб душах нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.