Wednesday, June 1, 2011

УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГОСПАДА БОГА І ВЫРАТАВАЛЬНІКА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

На “Госпада клічу:” вершыры на 10, тон 6

Гасподзь узьнёсься на нябёсы, / каб паслаць Суцяшальніка сьвету. / Нябёсы падрыхтавалі пасад Яму, / аблокі – узыходжаньне Ягонае. / Анёлы дзівуюцца, / бачачы Чалавека вышэй сябе. / Айцец чакае Таго, / Каго ад стагодзьдзя мае ў нетрах Сваіх; / Дух Сьвяты загадвае ўсім Анёлам Ягоным: / “Адчыніце, князі, брамы вашы; / усе народы апладзіруйце, / бо ўзышоў Хрыстос туды, / дзе быў раней!” (2)
Гасподзь, узьнясеньню Твайму дзіваваліся Херувімы, / бачачы Цябе, Бога, на іх сядзячага / узыходзячым на аблоках; / і мы славім Цябе, бо добрая ёсьць міласьць Твая, / слава Табе! (2)
Сузіраючы на гарах сьвятых / узьнясеньне Твае, Хрыстос, / зьзяньня славы Айца, / апяваем сьветлы вобраз твару Твайго, / пакланяемся пакутам Тваім, / шануем уваскрэсеньне, / праслаўляючы слаўнае ўзьнясеньне. Памілуй нас! (2)
Гасподзь, калі Апосталы пабачылі Цябе, / Падаўца жыцьця Хрыстос, / на аблоках уздымаючагася, / са сьлязамі смутку, скрухай напоўненыя, / у скарбуце ўсклікалі: / “Уладыка, не пакінь нас, слуг Тваіх, сіротамі, / тых, каго са спачуваньня ўпадабаў Ты, як Міласэрны; / але пашлі, як абяцаў нам, Усясьвятога Духа Твайго, / адукоўваючага душы нашы!” (2)