Wednesday, January 19, 2011

АКАФІСТ ХРЫШЧЭНЬНЮ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

Кандак 1
Храбры Ваявода, Цар неба і зямлі, Цябе Асьветніка нашага бачыўшы ў Ярдане ад слугі хрост прымаючага, нябёсы жахнуліся і ўся зямля затрымцела. Анёлы ж зьдзівіліся і ўсё тварэньне ўзрадавалася. Мы ж, нягодныя, удзячна Табе сьпяваем: Да грэшнікаў і мытараў прыйшоў, ды водамі змыў грахі людзей. Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрост прыняўшы і ўвесь сьвет адукаваўшы, слава Табе.
Ікас 1
Анёльскія сілы сёньня прыйдзіце, Уладара Хрыста бачыўшы, да бруй Ярдану крочыўшага, каб Адама грэх ачысьціць, і назіраючы гэтую Боскую таямніцу, са страхам праслаўце вялікае ўвасабленьне Ягонае, як Бог чалавекам зрабіўся і недатычны граху прыходзіць, як Ягня Боскае ўзяць грахі ўсяго сусьвету. Праслаўляючы гэтае Боскае зьяўленьне Хрыстова, засьпявайце Яму таксама як і ў Бэтлееме праслаўленьне такое:
Слава Табе, Сын Божы, ад Айца зь нябёсаў ў сьвет прыйшоўшы; слава Табе, Усявышні Божа, нават да слугі зышоўшы.
Слава Табе, Выратавальнік сьвету, як чалавек да Яна хрост прыняць прыйшоўшы; слава Табе, Асьветніку тварэньня, як новы Адам грахі паўшага Адама на Сябе прыняўшы.
Слава Табе, Сьвятло Адвечнае, вялікую зару асьветніцтва ўсяму сьвету на Ярдане запаліць пажадаўшы; слава Табе, Сонца Праўды, сьветлую раніцу мілаты падараваць людзям ў Тваім Богазьяўленьні пажадаўшы.
Слава Табе, сьвет ад старажытнай ілжы памыць прыйшоўшаму; слава Табе, вялікую таямніцу набожнасьці нам паказаўшаму.
Слава Табе, шматлікія вялікія цуды нам водамі зьдзейсьніўшаму; слава Табе, нябёсы і ўсю зямлю сьветам розуму адукаваўшаму.
Слава Табе, фараона ўяўнага ў бруях Ярданскіх патапіўшаму; слава Табе, новых людзей у водах хрышчэньня да вечнага жыцьця прывёўшаму.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.