Sunday, April 18, 2010

НЯДЗЕЛЯ ЖАНЧЫН–МІРАНОСІЦ

Мітрапаліт Антоній (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Мінуў Пакутны тыдзень, але мы усё ж ў эвангельскіх чытаньнях успамінаем Крыж Госпада, Расьпяцьце і прысутных каля Крыжа Госпада Яго вучняў і вучаніц.

Стаяў Крыж, і ў Крыжа стаяла Маці Боская, Якая такім чынам злучыла цалкам Сваю волю зь воляй Боскай, Якая такім чынам цалкам была адзіная са Сваім Сынам, што разам са Айцом, разам зь Ім прыносіла Яго на ахвяраваньне. Ні адным словам Яна не пярэчыла Яго сьмерці, ні адным словам, ні рухам Яна не запрацівілася Яго расьпяцьцю. І Яна стаяла ў такой глыбіні бязмоўя, якога можна дасягнуць толькі тады, калі чалавек цалкам, цалкам да канца сышоў у Бога і жыве толькі тым, што зьяўляецца воляй, думкай Бога.

Каля крыжа стаяў таксама малады вучань Выратавальніка, Ян. Ён Хрыста палюбіў, палюбіў усім сэрцам, усім жыцьцём, і калі справа дайшло да сьмяротнай небясьпекі, ён стаяў у крыжа, гатовы быць разам са сваім Настаўнікам адпрэчаным. Апосталы, як нам апавядае Эвангельле, зьбеглі. Калі яны сталі сьведкамі бачнай паразы Хрыста, яны адчулі, што загінула уся іх надзея, што нішто не можа іх выратаваць, і яны зьбеглі і схаваліся ў доме Марка. Яны зьбеглі ў разгубленасьці душы, у адчаі, у страху.

Але невялікая група Хрыстовых пасьлядоўнікаў стаяла крышку наводдаль, але разам са Хрыстом укрыжаваным. Гэта былі жанчыны—міраносіцы, памяць якіх мы цяпер успамінаем. Яны палюбілі Госпада, яны паверылі Яму сэрцам, яны ў сэрца сваім пачулі ісьціну і праўду, і яны не зьбянтэжыліся тым, што адбывалася, а засталіся вернымі таму, што спазнала іх сэрца. Яны засталіся са Хрыстом укрыжаваным, як яны былі са Хрыстом прапаведуючым, і як яны апынуліся — трохі пазьней, калі яны дашлі зь мірам памазаць цела памерлага свайго Настаўніка — апынуліся са Хрыстом уваскрэсшым.

А у гэты час вучні Хрыстовы (дзесяць зь іх, бо Юды больш не было, а Тамаша зь імі ў той момант не было) схаваліся ў доме Марка па страху: іх Настаўнік быў пераможаны, і яны былі пабітыя, сэрца іх завагалася. І калі прыйшоў Выратавальнік, яны узрадаваліся: перамозе, значыць, здабытая! Значыць Ён уваскрэс, як казаў! Значыць, не пераможаны, значыць яны падзяляюць перамогу Боскую на зямлі! І яны весяліліся і узрадаваліся, страх мінуў, жах сышоў, засталася толькі радасьць. Але што ж было, калі вярнуўся ў іх кола апостал Тамаш? Яму сказалі аб тым, што Хрыстос уваскрэс, і Тамаш убачыў толькі вызваленых ад страху, радасных, але не разумных яшчэ вучняў. Яны не зьмяніліся. Зьмянілася толькі тое, што баяцца было не трэба, што Хрыстос уваскрэс, што перамога здабытая, але яны ў гэтай перамозе яшчэ не удзельнічалі. І гэтым тлумачыцца тое, што Тамаш, зірнуўшы на іх, усумніўся: калі сапраўды уваскрэсшы Хрыстос устаў у іх коле, няўжо яны маглі заставацца такімі, якімі былі раней? Хай радаснымі, хай вольнымі ад страху, хай гатовымі жыць новым жыцьцём, але чагосьці зь імі не здарылася: яны не зьмяніліся так, што можна было б зірнуць на іх і сказаць: Так! Яны таксама перайшлі зь вобласьці сьмерці ў вобласьць жыцьця... Гэта здарылася і зь імі пазьней, у дзень Пяцідзесятніцы, калі Дух Сьвятой сышоў на іх, і яны прылучыліся да вечнага жыцьця Хрыстовага. Але ў той момант яны толькі радаваліся аб тым, што іх Настаўнік жывы, і што перамога здабытая, але самі яны заставаліся, якімі былі.

І Тамаш, зірнуўшы на іх, не убачыў перамогі уваскрэсеньня, ён толькі пазнаў, што перамог Хрыстос, але яго су—апосталы усе яшчэ былі такімі, якімі яны былі раней. Мы Тамаша называем “няверуючым”: як гэта жорстка. “Няверуючы” значыць “не паверыўшы”. Гэта не здраднік, гэта не баязьлівец, гэта не чалавек, які няздольны верыць у сваё Настаўніка. Гэты вучань разумеў, што значыць вестка аб Уваскрэсеньні: што сапраўды, калі уваскрэс Хрыстос, то уся зямля, усё неба, усё чалавецтва зьмененыя. Але дзеля таго, каб гэтую вестку пранесьці, вучні павінны былі спачатку прылучыцца таямніцы і цуду Уваскрэсеньня не розумам, не сьвядомасьцю, не бачаньнем, а тым цудам, якое зь імі здарылася, калі сышоў на іх Сьвяты Дух і яны ужо на зямлі як бы уваскрэслыя, сталі грамадзянамі вечнасьці.

Таму будзем дзякаваць Богу, што Тамаш не захацеў проста паверыць словам, але прылучыцца цуду. Апяваем славу жанчын—міраносіц, якія так здолелі усім сэрцам прыняць Хрыста, што ніякага сумневу ў іх не засталося, і яны стаялі ў крыжа, на якім паміраў Выратавальнік, не вагаючыся ў тым, што яны — Яго вучаніцы, і яны ад Яго не адыдуць нават пад страхам сьмерці. І таму ім было дадзена прыйсьці да труны Госпада і убачыць Хрыста ўваскрэсшым; ім было дадзена прынесьці Апосталам вестку аб Уваскрэсеньні. Таму мы іх сёньня сьвяткуем, мы паем іх славу, мы ушаноўваем іх веру, іх любоў, іх адданасьць. Амін.